Мэта: 1. Выпрацоўваць уменне знаходзіць фразеалагізмы ў тэкстах; тлумачыць значэнні фразеалагізмаў; ужываць фразеалагічныя выразы ў маўленні. 2. Развіваць.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Намінацыя: «Праектна-доследная дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» Аўтары праекта: Верамеенка Мікалай Мікалаевіч 9кл., Петравец.
Advertisements

« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…
Мэта: 1. Выпрацоўваць уменне знаходзіць фразеалагізмы ў тэкстах; тлумачыць значэнні фразеалагізмаў; ужываць фразеалагічныя выразы ў маўленні. 2. Развіваць.
« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…
Асаблівасці вучэбнага прадмета «Беларуская мова» у 4 і 5 класах (параўнальная характарыстыка) Маркевіч Л. А., настаўнік пачатковых класаў ДУА «СШ 1 г.
Мэты: стварыць умовы для паглыбленя ведаў вучняў пра асаблівасці будовы бяззлучнікавых складаных сказаў (БСС), іх падабенства і адрозненне ад іншых складаных.
Транксрипт:

Мэта: 1. Выпрацоўваць уменне знаходзіць фразеалагізмы ў тэкстах; тлумачыць значэнні фразеалагізмаў; ужываць фразеалагічныя выразы ў маўленні. 2. Развіваць лагічнае мысленне вучняў, уменне абгрунтоўваць сваё меркаванне. 3. Выкарыстоўваць фразеалагізмы ў вусным і пісьмовым маўленні. 4. Выхоўваць любоў і цікавасць да моўнага багацця свайго народа, кемлівасць, знаходлівасць, гумар.

Iльняная i жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. I самая славянская, Светлая, як травы ў расе. Вобразная, вольная, пявучая. Мова беларуская мая! П. Панчанка

Прачытайце. У якіх сказах выдзеленыя спалучэнні слоў зяўляюцца непадзельнымі па значэнні, а якія падзяляюцца на асобныя словы з самастойным лексічным значэннем?

1. Ён балюча ўдарыўся галавой аб дах кабіны, моцна прыкусіў язык. 2. Ён махнуў рукою, паказваючы наперад. 1. Пасля таго, як зрабілі заўвагу, ён прыкусіў язык, прыціх. 2. Вось і махнуў ён на смутак рукою.

Ехаць зайцам. Белая варона.Кракадзілавы слёзы. (Жыць) як кот з сабакам. Сесці ў лужыну.

Белая варона – пра таго, хто рэзка выдзяляецца чым- небудзь сярод іншых. Кракадзілавы слёзы – пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне

Ехаць зайцам – ехаць безбілетным пасажырам, баючыся, ад страху трэсціся, як заяц. (Жыць) як кот з сабакам – пра людзей, якія пастаянна сварацца. Сесці ў лужыну – пацярпець няўдачу, апынуцца ў смешным становішчы.

Заданне. З дапамогай мімікі і жэстаў пакажыце фразеалагізмы : кішэнь трэсці, закасаўшы рукавы, з нari на нагу, намыліць галаву (шыю), абводзіць вакол пальца, вадзіць за нос, язык прыкусіць, звязаць pyкi, брацца за жывот, матаць на вус, закінуць вуды, губы надзьмуць, кляваць носам, як свае пяць пальцаў, вушы вянуць, заткнуць за пояс, вочы на вільготным месцы.

Што на носе? Мой дзед Антось кляпае косы І кажа мне: касьба на носе. А я гляджу на дзедаў нос – Жартуе, мабыць, дзед Антось. Што гарыць? Ну і Віця! – дзед бурчыць. – Бач на ім усё гарыць... Я гляджу і ледзь не плачу. Ды ніяк агню не ўбачу. Віця ж – брат старэйшы мой – Абалью яго вадой. Востры язык Дзед падняў у хаце крык, вы яшчэ не чулі? Востры, нібы нож, язык у маёй бабулі. Дзед злуе, а я цішком ля яго бядую: Ой, парэжа языком рот сабе бабуля. Знайдзіце ў жартоўных вершах фразеалагізмы і вызначце іх значэнне.

трымаць язык за зубамі;у вочы; лёгкі на падем;апусціць галаву задраць галаву; блізкі свет; за вочы;цяляты язык аджавалі; рукой падаць;цяжкі на нагу; востры на язык ;распускаць язык.

Разгледзьце малюнкі. Якім фразеалагізмам яны адпавядаюць? Складзіце і запішыце сказы з фразеалагізмамі. Складзіце і запішыце сказы з фразеалагізмамі. Вызначце, якім членам сказа яны зяўляюцца.

§ 27, пр б. Складзіце з прапанаванымі беларускімі фразеалагізмамі сказы