Фарміраванне віцебскай тэрытарыяльна- племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. Магістэрская работа Аляксандра Цыганкова Навуковы кіраўнік:

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Фарміраванне віцебскай тэрытарыяльна- племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. Магістэрская работа Аляксандра Цыганкова Навуковы кіраўнік:
Advertisements

Транксрипт:

Фарміраванне віцебскай тэрытарыяльна- племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. Магістэрская работа Аляксандра Цыганкова Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук Вольга Ляўко

Зьмест Актуальнасць працы Мэты і задачы Абект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна

Актуальнасць працы Актуальнасць працы палягае ў асвятленні гісторыі паўночна-ўсходняга рэгіёну Беларусі як складовай і неадемнай часткі агульнаеўрапейскіх працэсаў другой паловы І тысячагоддзя н. э. Даследаванне працэсу фарміравання першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі мае велізарнае выхаваўчае і палітыка-ідэалагічнае значэнне, а вывучэнне старажытнасцяў эпохі вікінгаў становіцца незвычайна спрыяльнай падставай для развіцця навуковых і культурных кантактаў з краінамі Скандынаўскай паўвыспы.

Мэты і задачы Мэтай працы зяўляецца асвятленне розных бакоў мінулага існавання супольнасці людзей, што насялялі паўночна-ўсходія землі Беларусі ў VI-XI стагоддзях н. э. Пры гэтым вырашаюцца асноўныя задачы: вызначэння месца помнікаў тушамлінскай культуры ў сістэме сінхронных старажытнасцяў Усходняй Еўропы і ўплыву іх носьбітаў на далейшае развіццё рэгіёна; вывучэння праблемы фарміравання першых дзяржаўных утварэнняў на паўночна-ўсходніх землях Беларусі.

Абект і прадмет даследавання Абектам даследавання выступае тэрытарыяльная структура, што складаецца з сотняў і тысячаў паўтараючыхся простых і больш складаных сістэм артэфактаў, абмежаваных тэрыторыяй Віцебскага цячэння Заходняй Дзвіны (прасторава) і VI-XI стагоддзямі н. э. (часава). Прадметам сацыяльна-эканамічнае развіццё носьбітаў азначаных старажытнасцяў.

Навуковая гіпотэза Рассяленне крывічоў у раён Віцебскага Падзвіння ў VI- VII стагоддзях н. э. і іх далейшае ўзаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам (тушамлінскай культуры) абумовілі складванне тут пэўнай лакальнай племянной структуры. Наяўнасць такога ўстойлівага ўтварэння у канцы І тысячагоддзя н. э. стала першаасновай далейшага фарміравання тэрытарыяльна-адмністрацыйных адзінак у складзе Полацкага і Смаленскага княстваў. На дзяржаўным узроўні развіцця назіралася раўназначнасць сінхронна-стадыяльных працэсаў складвання тэрыторыі Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы.

Асноўныя вынікі Разгляд працэса фарміравання віцебскай тэрытарыяльна- племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. дазваляе зрабіць наступныя высновы: у канцы І тысячагоддзя н. э. у выніку рассялення славянскіх плямёнаў у Віцебскім Падзвінні склалася лакальная структура малое племя, абяднанае па тэрытарыяльным прынцыпе; цэнтрам такой структуры стаў Віцебск, што вылучаўся найбольшай канцэнтрацыяй насельніцтва, наяўнасцю пачаткаў рамесніцкай дзейнасці і племянным свяцілішчам;

фарміраванне сельскіх паселішчаў гэтага перыяду вызначалася наяўнасцю волакаў у сістэме водных камунікацый (па рэках Лужаснянка-Заходняя Дзвіна-Лучоса- Вярхіта); у Х стагоддзі на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Беларусі апроч цэнтраў племянных структур зяўляюцца цэнтры дзяржаўнага кантролю за зборам даніны пагосты, што ў далейшым сталі цэнтрамі валасцей.

Навуковая навізна Прынцыпова новым у вывучэнні віцебскай тэрытарыяльна-племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. зяўляецца выкарыстанне велізарнай археалагічнай інфармацыі, не ўведзенай раней у навуковы зварот.

Дзякуй за ўвагу!