НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ АТМАСФЕРНАГА КОДУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ Навуковы кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ АТМАСФЕРНАГА КОДУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ Навуковы кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры.
Advertisements

Транксрипт:

НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ АТМАСФЕРНАГА КОДУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ Навуковы кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В.Казакова

АКТУАЛЬНАСЦЬ, МЭТА І ЗАДАЧЫ ДАСЛЕДАВАННЯ: АКТУАЛЬНАСЦЬ: Нераспрацаванасць шырокага кола праблем знакавай арганізацыі свету, сярод інструментаў якой (колерны, лічбавы, дэндралагічны (раслінны) коды і інш.) вылучаецца атмасферны код; неабходнасць больш глыбокага разумення агульнаславянскага пласта ўяўленняў пра розныя аспекты светабудовы, у першую чаргу ўяўленняў пра космас і чалавека, зафіксаваных, сярод іншага, і ў атмасферным кодзе; назапашванне адпаведнага багатага фактычнага матэрыялу, які патрабуе грунтоўнага сістэмнага вывучэння паводле новых распрацовак у галіне фалькларыстыкі, семіётыкі, этналінгвістыкі, культуралогіі і іншых гуманітарных навук. МЭТА: Разгледзець і сістэматызаваць некаторыя аспекты атмасфернага коду (на прыкладзе навальніцы, грому і маланкі), адлюстраваныя ў беларускіх народных прыкметах, паверях, легендах і паданнях. ЗАДАЧЫ: Выявіць версіі генезісу (паходжання) навальніцы, грому і маланкі і паказаць магчымасці выкарыстання першага веснавога грому ў лячэбна-прафілактычнай і апатрапеічнай (ахоўнай) магіі; акрэсліць напаўненне і значэнне складнікаў прасторавай і часавай сфер (паводле вертыкальнай і гарызантальнай структур) прыкмет пра навальніцу і першы веснавы гром; сістэматызаваць прадпісанні па абароне супраць негатыўных наступстваў навальніцы, грому і маланкі, а таксама вызначыць функцыянальную ролю святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў гэтых прадпісаннях.

АБЕКТ І ПРАДМЕТ : Самым непасрэдным чынам земляробча-гаспадарчая дзейнасць селяніна залежала ад прыроды, таму кожную яе зяву, сярод якіх можна вылучыць навальніцу, гром і маланку, ён імкнуўся выкарыстаць для забеспячэння свайго дабрабыту (умацавання здароўя, засцярогі ад няшчасных выпадкаў, паляпшэння стану гаспадаркі). Значная колькасць беларускіх народных легенд (у якіх больш элементаў фантастыкі, казкі) і паданняў (успрымаюцца як рэалістычны аповяд пра сапраўдныя падзеі) мае этыялагічны, тлумачальны змест: яны, як і творы іншых фальклорных жанраў, найперш павер'і, што імкнуцца асвятліць невядомы факт, наіўна растлумачыць паходжанне незразумелай зявы, параіць ці засцерагчы, грунтуючыся выключна на вобразна-сімвалічных асацыяцыях, містычных сувязях ці проста на прымхлівасці, выдумцы, фантазіі [Зямля стаіць пасярод свету.. Беларускія народныя прыкметы і павері: у 3 кн. / укл. У.Васілевіч. – Мінск, Маст. літ., – Кн. 1, с. 7–8]), па-свойму адказваюць на пытанні, што ўзнікалі на працягу жыцця земляроба. АБЕКТ: Малыя празаічныя жанры (прыкметы і павері) і няказачная проза (легенды і паданні). ПРАДМЕТ: Умоўна інструментам мадэліравання міфалагічнай свядомасці на аснове яе пазнання, ацэнкі і апісання мы называем атмасферны код, а складнікам коду – адмысловы вобраз, які разумецца як вынік і ідэальная форма прадметна- пачуццёвага, цэласнага, эмацыйнага адлюстравання прадметаў і зяў матэрыяльнага свету [Швед, І. Космас і чалавек у дэндралагічным кодзе беларускага фальклору: манаграфія / І.Швед; навук. рэд. І.Чарота. – Брэст : Выд.-ва БрДУ, 2006, с. 10].

НАВУКОВАЯ ГІПОТЭЗА : Міфалагічная свядомасць – гэта сукупнасць уяўленняў, арыентацый, установак, стэрэатыпаў мыслення, якія склаліся пад прамым ці апасродкавваным уплывам міфалогіі, яе найбольш пашыраных сюжэтаў, вобразаў, персанажаў, матываў [Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / рэд. кал. Г.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005–2006, с. 160]. Узнікнуўшы ў глыбокай старажытнасці, міфалагічная свядомасць характарызуецца адчуваннем непарыўнай сувязі чалавека з навакольным асяроддзем і, як вынік, канкрэтна-пачуццёвай формай спасціжэння свету (метафарычнасцю, сімволікай, антрапамарфізмам і арыентацыяй на мысленне ў катэгорыях супрацьпастаўлення (т.зв. бінарных апазіцый), сутнасць якога – дуалістычнасць светабачання і светаразумення, характэрная для ўсяго чалавецтва). Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры [Казакова, І.В. Міфалагічна-фальклорная спецыфіка беларускай традыцыйнай культуры: аўтарэф. дыс.... д-ра філал. навук: / І.Казакова; Ін-т мастацтв-ва, этн-фіі і фальк-ру імя К.Крапівы НАН Беларусі. – Мінск : БОФФ, 2000, с. 1].

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ : Знаёмства чалавека з акаляючым светам не заўсёды абапіралася на вопыт папярэдніх пакаленняў, таму няўменне растлумачыць невядомае і незразумелае (таямніцы прыроды і жыцця) магло прывесці да ўстанаўлення асацыятыўных сувязей, алегарычнага, сімвалічнага асэнсавання свету, нябачных, аднак па-свойму лагічных аналогій паміж рэальнай падзеяй і магчымым яе вынікам, паміж фактам і яго тлумачэннем. На разгледжаным матэрыяле выяўляюцца хрысціянская і язычніцкая інтэрпрэтацыі паходжання грому і маланкі, а таксама сінтэз гэтых інтэрпрэтацый. Названыя атмасферныя з'явы выступаюць атрыбутамі вышэйшых нябесных сіл (Госпада, Іллі, Перуна), напрыклад, следам калясніцы, гукам яе руху, вынікам трэння і ўдараў адзін аб адзін перуновых жорнаў, светачам, зброяй (стралой), пры дапамозе якой ажыццяўляецца пакаранне грэшнікаў і нячыстай сілы. Так, функцыі і атрыбутыка язычаскага Перуна перайшлі да хрысціянскіх персанажаў, перш за ўсё да прарока Іллі, але працягваў існаваць і паўнавартасны вобраз Перуна як Божага памочніка. Прафілактычнае выкарыстанне святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў абароне супраць негатыўных наступстваў стыхіі ўключала шэраг магічна-рытуальных захадаў, што адлюстроўвае вераванне сялян у набыццё прадметамі магічных уласцівасцей (і захаванне гэтых здольнасцей на працягу года, што робіць магчымым іх выкарыстанне пры першай патрэбе ў любы час) у пэўныя пераломныя моманты гадавога каляндарнага цыклу.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ : У прыкметах пра першы веснавы гром важным зяўляецца праторавая і часавая арыентацыя зыходзячай інфармацыі, якая рэалізавана ў супрацьпастаўленнях поўнач – поўдзень, дзень – ноч, што адпавядае структуры Сусветнага дрэва паводле вертыкалі і гарызанталі. Агульны сэнс прадпісанняў па абароне супраць негатыўных наступстваў ад маланкі: захаванне цішыні і спакою, зварот да Бога (так, патрэбна было хрысціцца і маліцца, каб адвесці ад сябе менавіта чорта (а не маланку), які, хаваючыся, мог стаць прычынай удару маланкі ў будынак або чалавека). Калі падчас першага веснавога грому дрэва і камень выкарыстоўвалі для ўмацавання здароўя, то ў любы іншы час нельга было мець з імі дачынне (у сувязі з навальніцай, громам і маланкай), бо падчас змагання вышэйшых сіл з нячысцікам маланка магла забіць і чалавека. Здольнасць нячысціка хавацца пад чалавека магла стаць прычынай смерці апошняга, але загінуўшага ад удару маланкі лічылі шчаслівым, бо ён загінуў падчас змагання Бога з нячыстай сілай. Засохлае ад удару маланкі дрэва лічылася месцам, дзе быў забіты нячысцік, і яго нельга было чапаць, у той час як незасохлае дрэва выкарыстоўвалі нават для абароны ад удару маланкі і яе негатыўных наступстваў. Неадназначныя адносіны былі да т.зв. «грамавых стрэл» (лічылася, што яны маглі і адводзіць, і прыцягваць маланку). Дуалізмам адзначаюцца адносіны да агню: калі ён ад Бога – як актыўны, творчы і ачышчальны пачатак, калі ён ад нячыстага – як усёзнішчальная стыхія, пякла. Процілеглымі былі меркаванні адносна прычыны пажару: або на гэтым месцы нячысцік быў забіты, або ён здолеў выравацца і падпаліў будынак; хоць прыкметай перамогі над злым духам магла быць і адсутнасць пажару.

АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ: Падмуркам, на якім базіруюцца даследаванні розных кодаў беларускага фальклору, сталі працы калектыву вучоных, абяднанага пад кіраўніцтвам акадэміка М.Талстога. Практычнае ўвасабленне іх ідэй – этналінгвістычны слоўнік традыцыйнай народнай культуры славянскіх народаў Славянские древности» (Т. 1 (1995), 3 (2004)). Такія працы ў пэўнай ступені зяўляюцца ўзорам сістэматызацыі матэрыялу, але з прычыны асаблівасцей канцэпцыі даследавання і абмежавання абёму слоўнікавага артыкула фальклорныя крыніцы выкарыстоўваююцца вельмі сцісла, а беларускія вусна-паэтычныя творы і ў гэтым кантэксце сустракаюцца эпізадычна. Фрагментарна звесткі пра атмасферныя зявы, зафіксаваныя ў творах беларускага фальклору сустракаюцца ў наступных выданнях: Поэтические воззрения славян на природу (Т. 1, 1994 (перавыданне)) А.Афанасьева, Прымхі і забабоны беларусаў- палешукоў (1998, перавыданне) А.Сержпутоўскага, Белорусский сборник. Сказки космогонические и культурные (вып. 4 (1891)) Е.Раманава, зборнік Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павері (кн. 1 (1996)), які ўяўляе сабой збор тэкстаў, зафіксаваных даследчыкамі, якія стаялі ля вытокаў фалькларыстыкі як навукі, М.Нікіфароўскім, П.Шэйнам, П.Шпілеўскім і інш.

НАВУКОВАЯ НАВІЗНА : Даследаванне міфалагічнай свядомасці немагчыма без комплекснага вывучэння генезісу і функцыянавання разнастайных кодаў і іх элементаў (інструментарыя мадэліравання міфалагічнай свядомасці), адлюстраваных у беларускай вуснай народнай творчасці. Сярод усяго мноства кодаў мы лічым неабходным правесці аналіз атмасфернага коду беларускага традыцыйнага фальклору, які патрабуе перш за ўсё вывучэння не ізаліраваных складнікаў коду, а іх сукупнасці (акрэсленай сістэмы адносін). У кнізе І.Казаковай «Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў» (1995) упершыню робіцца спроба разгляду міфалагічнай свядомасці і некаторых рыс этнапсіхалогіі беларусаў. Першым і адзіным на дадзены момант грунтоўным даследаваннем спецыфікі мадэліравання архаічных уяўленняў пра чалавека і акаляючы яго свет праз раслінны код зяўляецца манаграфія І.Швед «Космас і чалавек праз дэндралагічны код беларускага фальклору». Пытаннем рэканструкцыі міфалагічнай свядомасці славянскіх народаў (у першую чаргу беларусаў) таксама займаюцца даследчыкі Т.Шамякіна, А.Ненадавец, В.Новак, А.Лозка, У.Васілевіч.

ПАЛАЖЭННІ, ЯКІЯ ВЫНОСЯЦЦА НА АБАРОНУ: Сучаснае грамадства ўсё больш арыентуецца на духоўныя агульначалавечыя каштоўнасці, што захаваліся ў нацыянальных культурах, падмуркам якіх зяўляецца менавіта міфалагічнае светабачанне і светаразуменне. Міфалагічная свядомасць уплывае на фарміраванне жыццёвых ідэалаў, маралі, вызначае чалавечыя ўчынкі, дзеянні (яна жыве ў падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве). На матэрыяле беларускіх народных прыкмет, паверяў, легенд і паданняў, у якіх фігурыруюць навальніца, гром і маланка, выяўляюцца некаторыя аспекты атмасфернага коду: версіі генезісу (паходжання) гэтых зяў, магчымасці выкарыстання першага веснавога грому ў лячэбна-прафілактычнай і апатрапеічнай (ахоўнай) магіі; напаўненне і значэнне складнікаў прасторавай і часавай сфер прыкмет пра навальніцу і першы веснавы гром; прадпісанні па абароне супраць негатыўных наступстваў навальніцы, грому і маланкі, а таксама функцыянальная роля святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў гэтых прадпісаннях.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!