Безэквівалентная лексіка ў беларускіх лексікаграфічных крыніцах 20-га стагоддзя Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Ганна Іванаўна Кулеш.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Безэквівалентная лексіка ў беларускіх лексікаграфічных крыніцах 20-га стагоддзя Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Ганна Іванаўна Кулеш.
Advertisements

Безэквівалентная лексіка ў беларускіх лексікаграфічных крыніцах 20-га стагоддзя Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Ганна Іванаўна Кулеш.
Транксрипт:

Безэквівалентная лексіка ў беларускіх лексікаграфічных крыніцах 20-га стагоддзя Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Ганна Іванаўна Кулеш

Актуальнасць Тэма зяўляецца актуальнай, таму што: у сучаснай лінгвістыцы існуе павышаная цікаўнасць да праблем перакладу, прыватным аспектам якіх зяўляецца БЭЛ, даследаванне БЭЛ дае магчымасць выяўлення аднолькавага і адрознага ў мовах супастаўлення на ўсіх узроўнях, а таксама робіцца магчымым больш поўнае даследаванне семантычнага боку моў, існуе неабходнасць удакладнення трактоўкі тэрміна БЭЛ і ўсіх паняццяў, якія ўваходзяць у яго кола, у сітуацыі няроўнага білінгвізму, якая склалася ў краіне, неабходна імкнуцца захаваць багацце і адметнасць беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, чаму можа паспрыяць даследаванне і апісанне беларускай БЭЛ у праекцыі на рускую мову.

Мэты і задачы даследавання Мэта даследавання: выпрацаваць лагічную тэарэтычную сістэму, акрэсліць змест паняцця БЭЛ і паняццяў, якія ў яе ўваходзяць, і на аснове гэтага інтэрпрэтаваць фактычны матэрыял. Згодна з мэтай вылучаны наступныя задачы даследавання: прааналізаваць і сістэматызываць трактоўкі паняцця БЭЛ, рэалія, лакуна ў навуковых артыкулах і манаграфіях, прысвечаных пытанням перакладазнаўства, на аснове вывучанага матэрыялу акрэсліць аб'ём гэтых паняццяў, даць дэфініцыю тэрмінаў, якія ўваходзяць у кола БЭЛ і вылучаюцца ў адпаведнасці з фактарамі паводле прычын узнікнення безэквівалентнасці. У прыватнасці, сюды ўваходзяць такія паняцці як экзатызмы, варварызмы (ксенізмы), гістарызмы, дыялектныя і складаныя словы, паказаць адметнасць беларускай мовы ў праекцыі на рускую ў словаўтваральным і лексіка-семантычным аспектах, апісаць спосабы перадачы БЭЛ у працэсе перакладу.

Абект і прадмет даследавання Аб'ект даследавання: з'ява безэквівалентнасці як фактар перакладу. Прадмет даследавання: безэквівалентныя беларускія адзінкі і іх пераклад на рускую мову.

Навуковая гіпотэза Даследаванне зявы лексічнай безэквівалентнасці і БЭЛ зяўляецца адным з найбольш актуальных напрамкаў у сучаснай лінгвістыцы яшчэ і таму, што, па-першае, скіравана на выяўленне і даследаванне нацыянальнай моўнай спецыфікі, па-другое, на сённяшні дзень на беларускім моўным матэрыяле знаходзіцца на пачатковай стадыі.

Асноўныя вынікі Суадносіны паняцця БЭЛ з іншымі, звязанымі з праблемай безэквівалентнасці, на наш погляд, выглядаюць наступным чынам. Рэалія – гэта пэўнае паняцце / зява / прадмет, якое існуе ў культуры зыходнай мовы і адсутнічае ў мове перакладу. Паняцце лакуна, у сваю чаргу, існуе ў сферы мовы перакладу. Запаўняльнікі лакун падзяляюцца на суцэльнааформленыя і асобнааформленыя. Гэтыя суадносіны схематычна адлюстраваны ў табліцы, прыведзенай ў рабоце. Пераважная большасць даследчыкаў лексічнай безэквівалентнасці у складзе БЭЛ вылучае экзатызмы (безэквівалентныя словы ці выразы іншамоўнага паходжання, якія ўжываюцца з мэтай надання выказванню асаблівасцей мясцовага каларыту), варварызмы (іншаземныя словы ці выразы, якія не ўвайшлі ў адрозненне ад запазычанняў у лексічную сістэму мовы альбо засвоены ёй часткова і ўжываюцца для перадачы мясцовага каларыту той ці іншай краіны, звычаяў і нораваў яе людзей, замежнага этыкету), гістарызмы (паводле азначэння Н.Б.Мячкоўскай, храналагічныя экзатызмы), дыялектызмы (безэквівалентныя словы, якія ў пераважнай большасці маюць прадметна-канкрэтны характар і называюць рэаліі побыту і працоўнай дзейнасці беларускага селяніна). Неадназначна вырашаецца ў лінгвістычнай літаратуры пытанне аднясення да БЭЛ складаных слоў, значэнне якіх у мове супастаўлення перадаецца выключна шляхам апісання.

Навуковая навізна Наватарства працы заключаецца ў тым, што БЭ лексемы, якія былі вылучаны з беларуска-рускіх слоўнікаў ХХ стагоддзя, была параўнаныя з розных пунктаў погляду.

На абарону выносяцца наступныя палажэнні БЭЛ – гэта шырокае паняцце, у змест якога мы ўключылі: Лексічныя адзінкі, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка ў рускай мове па прычыне адсутнасці пэўнай рэаліі (змест беларускай лексемы ў такіх выпадках перадаецца апісальна альбо праз транслітарацыю / транскрыпцыю, якую часам суправаджае перакладчыцкі каментар), Лексічныя адзінкі, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка ў рускай мове нават пры наяўнасці ідэнтычнага паняцца або прадмета. Прычынамі такой безэквівалентнасці зяўляюцца фактары двух тыпаў: –інтралінгвістычныя (у прыватнасці, адрозненні ў словаўтваральнай сістэме, што звязана з канструктыўнымі асаблівасцямі той або іншай мовы), –экстралінгвістычныя (розніца ў матэрыяльным і сацыяльным жыцці двух народаў, адметная культурная і гістарычная спадчына, а таксама і кагнітыўныя адрозненні прадстаўнікоў пэўнага этнасу, бо своеасаблівасці мыслення і члянення рэальнасці праяўляюцца ў першую чаргу праз мову), Лексічныя адзінкі, аб'ём паняццяў якіх не супадае з аб'ёмам рускай лексемы (напрыклад, пры ўжыванні карэлятаў «род-від» альбо «частка-цэлае»).

Дзякую за ўвагу!