Складаныя сказы з розымі відамі сувязі маюць у сваім складзе не менш як тры часткі, якія звязваюцца паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Складаныя сказы з розымі відамі сувязі маюць у сваім складзе не менш як тры часткі, якія звязваюцца паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай,
Advertisements

Транксрипт:

Складаныя сказы з розымі відамі сувязі маюць у сваім складзе не менш як тры часткі, якія звязваюцца паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай, злучальнай і падпарадкавальнай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. Складаныя сказы з розымі відамі сувязі маюць у сваім складзе не менш як тры часткі, якія звязваюцца паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай, злучальнай і падпарадкавальнай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. Часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі могуць спалучацца паміж сабой і нагадваць складаназлучаныя сказы, складаназалежныя і бяззлучнікавыя складаныя. Таму сродкамі сувязі частак у сказах з рознымі відамі сувязі зяўляюцца злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі (ці злучальныя словы), інтанацыя, сэнс, адпаведныя знакі прыпынку. [Бясконцыя балоты вучылі палешукоў мудраму разважанню], [мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу], ( бо так лёгка напаткаць тут небяспеку). (Я. Колас) [Змучанае дарогаю і бясконцымі начамі цела даўно патрабавала адпачынку], але [заснуць Лабановіч адразу не мог], ( бо вельмі многа было ўсялякіх ураджанняў). (Я. Колас) [Была вясна], [хадзіла рэха па волкіх сцежках берагоў], ( як быццам ранак зноў праехаў з наборам бомаў між лугоў). (К. Кірыенка) [Бясконцыя балоты вучылі палешукоў мудраму разважанню], [мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу], ( бо так лёгка напаткаць тут небяспеку). (Я. Колас) [Змучанае дарогаю і бясконцымі начамі цела даўно патрабавала адпачынку], але [заснуць Лабановіч адразу не мог], ( бо вельмі многа было ўсялякіх ураджанняў). (Я. Колас) [Была вясна], [хадзіла рэха па волкіх сцежках берагоў], ( як быццам ранак зноў праехаў з наборам бомаў між лугоў). (К. Кірыенка)

Паміж сэнсава-граматычнымі часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак ставяцца такія ж знакі прыпынку, як у складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых складаных сказах. Найчасцей ставіцца коска. Калі прыгрэла сонца, дзед даручыў мне свае вуды, а сам прылёг адпачыць. (У. Ляўданскі) Двукропе ставіцца тады, калі другая частка раскрывае сэнс папярэдняй: Пад вечар, калі пачынала цямнець, школа была прыбрана: падлога памыта, парты вычышчаны і выцерты, павуціна знята, а геаграфічныя карты набылі належны выгляд і занялі на сценах сваё адпаведнае месца. (Я. Колас) Працяжнік ставіцца, калі наступная частка паказвае вынік папярэдняй: Сонца спускаецца ўсё ніжэй і ніжэй, і ўжо на палубе адчуваецца едкі халадок – блізіцца вечар. (Б. Сачанка) Паміж сэнсава-граматычнымі часткамі, калі яны маюць развітую будову або слаба звязаны сэнсам, ставіцца кропка з коскай: Пад аховай векавых хвой не адчувалася ні малейшага ветрыку; ад нагрэтай зямлі патыхала цеплынёй, як гэта часта бывае ў добрыя летнія дні. (Я. Маўр) Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

Парадак сінтаксічнага разбору складаных сказаў з рознымі відамі сувязі Парадак сінтаксічнага разбору складаных сказаў з рознымі відамі сувязі 1.Вызначыць тып сказа па мэце выказвання. 2.Абазначыць лічбамі сэнсава-граматычныя часткі. 3.Вызначыць від сувязі частак. 4.Назваць сродкі сувязі частак. 5.Пабудаваць схему сказа. 6.Пры неабходнасці разабраць кожную частку або адну з частак па членах сказа. 1.Вызначыць тып сказа па мэце выказвання. 2.Абазначыць лічбамі сэнсава-граматычныя часткі. 3.Вызначыць від сувязі частак. 4.Назваць сродкі сувязі частак. 5.Пабудаваць схему сказа. 6.Пры неабходнасці разабраць кожную частку або адну з частак па членах сказа.

Сказ апавядальны, няклічны, складаны, з рознымі відамі сувязі частак (бяззлучнікавая і злучнікавая), складаецца з трох сэнсава-граматычных частак, якія спалучаюцца сэнсава-інтанацыйнай і злучнікавай падпарадкавальнай сувяззю. Першая частка складанага сказа з рознымі відамі сувязі – У хлопцаў адна толькі ўцеха была – просты сказ. Другая частка – гэта складаназалежны сказ – заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута, бо вада ўжо спала – паясняе, удакладняе змест таго, што адбываецца ў першай частцы. На мяжы частак ставіцца двукропе. Другая частка складанага сказа з рознымі відамі сувязі – складаназалежны сказ, у якім галоўная частка – заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута, даданая акалічнасная частка – бо вада ўжо спала – стаіць пасля галоўнай, спалучаецца з ёю падпарадкавальнай сувяззю (падпарадкавальны злучнік бо), ад галоўнай можна паставіць пытанне чаму? і ўказвае на прычыну дзеяння. На мяжы частак перад злучнікам ставіцца коска. Сказ апавядальны, няклічны, складаны, з рознымі відамі сувязі частак (бяззлучнікавая і злучнікавая), складаецца з трох сэнсава-граматычных частак, якія спалучаюцца сэнсава-інтанацыйнай і злучнікавай падпарадкавальнай сувяззю. Першая частка складанага сказа з рознымі відамі сувязі – У хлопцаў адна толькі ўцеха была – просты сказ. Другая частка – гэта складаназалежны сказ – заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута, бо вада ўжо спала – паясняе, удакладняе змест таго, што адбываецца ў першай частцы. На мяжы частак ставіцца двукропе. Другая частка складанага сказа з рознымі відамі сувязі – складаназалежны сказ, у якім галоўная частка – заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута, даданая акалічнасная частка – бо вада ўжо спала – стаіць пасля галоўнай, спалучаецца з ёю падпарадкавальнай сувяззю (падпарадкавальны злучнік бо), ад галоўнай можна паставіць пытанне чаму? і ўказвае на прычыну дзеяння. На мяжы частак перад злучнікам ставіцца коска. [ 1 У хлопцаў адна толькі ўцеха была]: [ 2 заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута], ( 3 бо вада ўжо спала). (Я. Маўр) [ 1 ]: [ 2 –х– ], ( 3 бо … ).