Спосабы перадачы чужой мовы Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Спосабы перадачы чужой мовы Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай.
Advertisements

Транксрипт:

Спосабы перадачы чужой мовы Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў: Людзі кажуць, (што птушкам, зблудзіўшым уночы, Млечны Шлях служыць сцежкай-пуцінай у вырай). (Я. Купала) Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў: Людзі кажуць, (што птушкам, зблудзіўшым уночы, Млечны Шлях служыць сцежкай-пуцінай у вырай). (Я. Купала) У складаназалежным сказе можа быць дзве або некалькі частак, з якіх адна – галоўная, а астатнія даданыя. Галоўнай называюць тую частку, якая непасрэдна ці апасродкавана падпарадкоўвае сабе даданыя. Даданымі называюцца тыя часткі, якія паясняюць галоўную. Даданымі называюцца тыя часткі, якія паясняюць галоўную. Даданыя часткі могуць паясняць увесь галоўны сказ, якое-небудзь слова ці словазлучэнне ў ім або ў папярэдняй даданай частцы. Даданыя часткі адрозніваюццаад галоўнай не толькі сваёй роляй, але і будовай. У іх састаў уваходзяць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы.

Ролю падпарадкавальных злучнікаў могуць выконваць адносныя займеннікі і прыслоўі. Іх называюць злучальнымі словамі Ролю падпарадкавальных злучнікаў могуць выконваць адносныя займеннікі і прыслоўі. Іх называюць злучальнымі словамі На захадзе, на ўзлессі Белавежскай пушчы, на палявым узвышшы бялее вежа, што ў далёкім-далёкім мінулым дала назву гэтым дрымучым зубрыным лясам. (Я. Брыль) Злучальныя словы не толькі забяспечваюць узаемадзеянне паміж часткамі ў складаназалежных сказах, але і самі зяўляюцца членамі сказаў. Складаназалежныя сказы ў большай ступені, чым складаназлучаныя, маюць магчымасць перадачы разнастайных адносін.

Складаназалежныя сказы падзяляюцца на: складаназалежныя сказы з адной даданай часткай складаназалежныя сказы з адной даданай часткай складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі даданая частка паясняе слова ці словазлучэнне ў галоўнай частцы даданая частка паясняе слова ці словазлучэнне ў галоўнай частцы даданая частка паясняе ўсю галоўную частку даданая частка паясняе ўсю галоўную частку даданая частка паясняе ўказальны займеннік у галоўнай частцы даданая частка паясняе ўказальны займеннік у галоўнай частцы даданая частка паясняе слова, словазлучэнне ці ўсю папярэднюю частку даданая частка паясняе слова, словазлучэнне ці ўсю папярэднюю частку некалькі даданых частак паясняюць словы ці словазлучэнні ў адной частцы некалькі даданых частак паясняюць адно слова ці словазлучэнне ў якой-небудзь частцы ці ўсю частку

Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі Даданымі азначальнымі называюцца такія часткі складаназалежных сказаў, якія выконваюць ролю, блізкую да разгорнутых азначэнняў. Даданымі азначальнымі называюцца такія часткі складаназалежных сказаў, якія выконваюць ролю, блізкую да разгорнутых азначэнняў. Даданыя азначальныя часткі звычайна паясняюць члены сказа, выражаныя назоўнікамі або спалучэннем назоўніка з указальным займеннікам, і стаяць пасля іх: [З-пад гаці спакойна цякла рэчка, несучы далей тую порцыю вады], ( якую прызначылі ёй будаўнікі). (Я. Колас) [І нада мной шумяць лісты прысадаў], ( што калісь дагледзеў ты). (С. Грахоўскі) Даданыя азначальныя часткі звычайна паясняюць члены сказа, выражаныя назоўнікамі або спалучэннем назоўніка з указальным займеннікам, і стаяць пасля іх: [З-пад гаці спакойна цякла рэчка, несучы далей тую порцыю вады], ( якую прызначылі ёй будаўнікі). (Я. Колас) [І нада мной шумяць лісты прысадаў], ( што калісь дагледзеў ты). (С. Грахоўскі) Азначальныя адносіны паміж часткамі ўстанаўліваюцца з дапамогай злучнікаў што, каб, як, нібы і інш. і злучальных слоў які, дзе, куды, адкуль, калі і інш. і вызначаюцца пытаннямі які? чый? якая? якое? Азначальныя адносіны паміж часткамі ўстанаўліваюцца з дапамогай злучнікаў што, каб, як, нібы і інш. і злучальных слоў які, дзе, куды, адкуль, калі і інш. і вызначаюцца пытаннямі які? чый? якая? якое? У галоўнай частцы, да якой адносіцца даданая азначальная, могуць ужывацца ўказальныя словы той, такі, гэтакі і інш. [Мала выпадала такіх начэй], ( калі б можна было паспаць па-людску). (І. Мележ) У галоўнай частцы, да якой адносіцца даданая азначальная, могуць ужывацца ўказальныя словы той, такі, гэтакі і інш. [Мала выпадала такіх начэй], ( калі б можна было паспаць па-людску). (І. Мележ)

Калі даданая азначальная частка стаіць пасля галоўнай часткі, то яна аддзяляецца ад галоўнай коскай: [У пачатку красавіка неяк раптам адступіла зіма], ( якая ўсё ўпарцілася вясноваму сонцу). (М. Дубоўскі) Люблю паперы аркуш белы, ( што пазірае ў вочы мне). (Е. Лось) Калі даданая азначальная частка стаіць у сярэдзіне галоўнай часткі, то яна выдзяляецца коскамі з двух бакоў: [З таго краю лесу, ( дзе рос алешнік), выплыў туман]. (М. Дубоўскі)

Даданымі дапаўняльнымі называюцца такія часткі складаназалежных сказаў, якія выконваюць ролю, блізкую да разгорнутых дапаўненняў. Яны звычайна паясняюць у галоўнай частцы выказнікі ці дапаўненні са значэннем думкі, меркавання, успрымання, маўлення, якія патрабуюць удакладнення: Андрэю здаецца, (што вось ужо каторы дзень яго непакоіць нейкая трывога). (П. Місько) Даданымі дапаўняльнымі называюцца такія часткі складаназалежных сказаў, якія выконваюць ролю, блізкую да разгорнутых дапаўненняў. Яны звычайна паясняюць у галоўнай частцы выказнікі ці дапаўненні са значэннем думкі, меркавання, успрымання, маўлення, якія патрабуюць удакладнення: Андрэю здаецца, (што вось ужо каторы дзень яго непакоіць нейкая трывога). (П. Місько) Даданыя дапаўняльныя часткі могуць служыць для перадачы ўскоснай мовы: Данік зразумеў думкі Сашы і дадаў:Хутка і ты атрымаеш заданне – Данік зразумеў думкі Сашы і дадаў, ( што хутка яна атрымае заданне). (І. Шамякін) Даданыя дапаўняльныя часткі могуць служыць для перадачы ўскоснай мовы: Данік зразумеў думкі Сашы і дадаў:Хутка і ты атрымаеш заданне – Данік зразумеў думкі Сашы і дадаў, ( што хутка яна атрымае заданне). (І. Шамякін) Адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў што, каб, быццам, як або злучальных слоў і вызначаюцца з дапамогай пытанняў ускосных склонаў: Прыпомні, ( як мы, маракі, на прывале за супам наварыстым піравалі). (П. Панчанка) Міколка вельмі хацеў ведаць, ( што прынёс бацька). (М. Лынькоў) Адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў што, каб, быццам, як або злучальных слоў і вызначаюцца з дапамогай пытанняў ускосных склонаў: Прыпомні, ( як мы, маракі, на прывале за супам наварыстым піравалі). (П. Панчанка) Міколка вельмі хацеў ведаць, ( што прынёс бацька). (М. Лынькоў) Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі часткамі Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі часткамі Даданая дапаўняльная частка аддзяляецца ад галоўнай часткі коскай, калі стаіць перад галоўнай або пасля яе: (Якую аперацыю меў на ўвазе Арэхаў), Галя не ведала. (Р. Няхай) Максім вельмі хацеў, (каб спартыўны комплекс упрыгожваў адну з плошчаў горада). (І. Шамякін) Даданая дапаўняльная частка аддзяляецца ад галоўнай часткі коскай, калі стаіць перад галоўнай або пасля яе: (Якую аперацыю меў на ўвазе Арэхаў), Галя не ведала. (Р. Няхай) Максім вельмі хацеў, (каб спартыўны комплекс упрыгожваў адну з плошчаў горада). (І. Шамякін) Даданая дапаўняльная частка выдзяляецца коскамі, калі стаіць у сярэдзіне галоўнай часткі: Пра тое, (што чакала яе ў мястэчку), Саша не думала. (І. Шамякін) Даданая дапаўняльная частка выдзяляецца коскамі, калі стаіць у сярэдзіне галоўнай часткі: Пра тое, (што чакала яе ў мястэчку), Саша не думала. (І. Шамякін)

Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі могуць выражаць значэнні: Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі могуць выражаць значэнні: месца, часу, умовы месца, часу, умовы прычыны, мэты, уступальныя, параўнальныя прычыны, мэты, уступальныя, параўнальныя спосабу дзеяння, меры і ступені спосабу дзеяння, меры і ступені

Даданыя акалічнасныя часткі ў складаназалежных сказах выконваюць сэнсава-граматычную ролю, падобную той, што і акалічнасці ў простых сказах. Звычайна яны адносяцца да ўсёй галоўнай часткі. Даданыя акалічнасныя часткі ў складаназалежных сказах выконваюць сэнсава-граматычную ролю, падобную той, што і акалічнасці ў простых сказах. Звычайна яны адносяцца да ўсёй галоўнай часткі. Паясняючы галоўную частку, яны ўдакладняюць месца, час, умову, прычыну, мэту і спосаб дзеяння, якое названа саставам выказніка, і адказваюць на пытанні дзе? куды? калі? па якой прычыне? чаму? і інш.? Адносіны паміж часткамі ў складаназалежных сказах з акалічнаснымі даданымі часткамі афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў або злучальных слоў як пры ўдзеле ўказальных займеннікаў і прыслоўяў у галоўнай частцы, так і без іх. Даданыя акалічнасныя часткі аддзяляюцца ад галоўнай коскай, калі стаяць перад галоўнай або пасля яе: [Дружба сапраўдная пачынаецца тады], ( калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго). (К. Чорны) [Мусіць, яна не была б такая прыгожая, італьянская зямля], ( калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потвм і рукамі працавітыя людзі). (І. Мележ) [На першым Салюце экіпажу трэба было самаму арыентаваць станцыю на Сонца], ( каб cонечныя батарэі маглі працаваць з максімальнай аддачай). (П. Клімук) Даданыя акалічнасныя часткі аддзяляюцца ад галоўнай коскай, калі стаяць перад галоўнай або пасля яе: [Дружба сапраўдная пачынаецца тады], ( калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго). (К. Чорны) [Мусіць, яна не была б такая прыгожая, італьянская зямля], ( калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потвм і рукамі працавітыя людзі). (І. Мележ) [На першым Салюце экіпажу трэба было самаму арыентаваць станцыю на Сонца], ( каб cонечныя батарэі маглі працаваць з максімальнай аддачай). (П. Клімук) Калі даданыя акалічнасныя часткі стаяць у сярэдзіне галоўнай часткі, то яны выдзяляюцца коскамі з двух бакоў: [Паблізу, ( дзе захоўваліся розныя пчалярскія прылады), нас сустрэў гаспадар пасекі]. (Я. Пархута) Калі даданыя акалічнасныя часткі стаяць у сярэдзіне галоўнай часткі, то яны выдзяляюцца коскамі з двух бакоў: [Паблізу, ( дзе захоўваліся розныя пчалярскія прылады), нас сустрэў гаспадар пасекі]. (Я. Пархута)

Від даданай часткі Сродкі сувязі з галоўнай часткай ПытанніПрыклады месцадзе, куды, адкульдзе? куды? адкуль?Дзе каза рогам, там жыта стогам. (Прыказка) часукалі, пакуль, пасля таго як і інш. калі? з якога часу? да якога часу? Калі партызаны мінулі Сушкава, дарога пайшла полем. (І. Пташнікаў) умовыкалі, кабпры якой умове?Калі б сабраць усе платы, праз акіян ляглі б масты. (С. Грахоўскі) прычынытаму што, бо, па прычыне таго што чаму? па якой прычыне? Весяляцца старыя і дзеткі, што прыбытак ад працы ў іх гэткі. (Я. Купала) мэтыкаб, для таго кабдля чаго? з якой мэтай? А каб агонь душы не згас, няхай жыве ў кожным з нас хлапчук вясёлы і ласкавы. (С. Грахоўскі) уступальныяхоць (хаця), нягледзячы на тое і інш. нягледзячы на што?Хоць заплаціць прыходзіцца дорага, затое ж ехаць будзе выгадна. (Я. Колас) параўнальныяяк, нібы, бы, быццам і інш. як?Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворчая тут сіла ад сну прыроду абудзіла. (Я. Колас) спосабу дзеянняшто, як і інш.як? якім чынам?У іншых месцах хмель так абкручваў алешыну, так спавіваў яе, што дрэва не вытрымлівала – памірала. (Я. Пархута) меры і ступеніяк, што, нібы і інш.як добра? у якой меры? Алесь апісаў партрэт свайго сябра так дасканала, як гэта робяць сапраўдныя журналісты.

Даданыя часткі месца, часу, умовы ўказваюць адпаведна на месца, час, або ўмову дзеяння, названага ў галоўнай частцы саставам выказніка. Іх адносіны з гэтай часткай афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў як з удзелам суадносных указальных займеннікаў ці прыслоўяў у галоўнай частцы, так і без іх. Заўвага. Даданыя часткі месца і часу могуць ужывацца для ўдакладнення акалічнасцей месца і часу. Даданыя часткі месца адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: [Там, (дзе дарогі з берага сыходзіліся ў адну і ўздымаліся на шашу), Макоўчыку давялося спыніцца]. (І. Мележ) [Жыта красуе], (дзе раней было непраходнае балота). (А. Асіпенка) Даданыя часкі часу адказваюць на пытанні калі? як доўга? з якога часу? да якога часу?: (Пакуль твой боль маім не стане болем),[ датуль не загартуецца радок]. (С. Грахоўскі) [Вярнуліся дамоў позна], (калі ўжо сонца паднялося над лесам, высушыла расу). (Т. Хадкевіч) Даданыя часткі ўмовы адказваюць на пытанне пры якой умове?: (Калі б не зналі мы пра спады), [не быў бы велічны ўзлёт]. (Я. Непачаловіч) Значэнне ўмовы ў даданых частках складаназалежных сказаў нярэдка пераплятаецца са значэннем часу: [Тужыць, браток, не маем часу], (калі з клопатамі ідзе з палёў вільготных да калгаса сяўбы веснавой рупны дзень). (П. Панчанка)

Даданай часткай прычыны называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, указвае на прычыну дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Яе адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў бо, таму што, што: [Можа ад таго, ( што яму так даліся ўчарашнія дзень і ноч), Башлыкоў так хутка пачаў зноў нервавацца]. (І. Мележ) Даданай часткай мэты называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, указвае на мэту дзеяння і адказвае на пытанні для чаго? з якой мэтай? Яе адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў каб, для таго каб: [Іншы раз мне хацелася вучыцца на ляснічага], ( каб садзіць сосны і бярозы, слухаць спеў звонкіх лясных птушак). (І. Навуменка)

Даданай параўнальнай называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, характарызуе яе шляхам параўнання. Яна адказвае на пытанне як? Сэнсава- граматычныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца з дапамогай параўнальных злучнікаў як, як бы, быццам, нібы і інш.: [Глядзелі з вокнаў аганькі мне ўслед з трывогай шчырай], ( нібы ў далёкі і цяжкі я падняўся вырай). (А. Куляшоў) Даданай параўнальнай называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, характарызуе яе шляхам параўнання. Яна адказвае на пытанне як? Сэнсава- граматычныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца з дапамогай параўнальных злучнікаў як, як бы, быццам, нібы і інш.: [Глядзелі з вокнаў аганькі мне ўслед з трывогай шчырай], ( нібы ў далёкі і цяжкі я падняўся вырай). (А. Куляшоў) Даданай уступальнай называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, паведамляе пра падзею, якая магла б перашкодзіць адбыцца таму, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Яна адказвае на пытанне нягледзячы на што? Яе адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай злучнікаў хоць, нягледзячы на тое што: [Ды толькі сэрца нельга ашукаць], ( хоць ты маўчыш, стрымаўшы хваляванне…) (С. Грахоўскі) Даданай уступальнай называюць частку складаназалежнага сказа, якая, паясняючы галоўную, паведамляе пра падзею, якая магла б перашкодзіць адбыцца таму, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Яна адказвае на пытанне нягледзячы на што? Яе адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай злучнікаў хоць, нягледзячы на тое што: [Ды толькі сэрца нельга ашукаць], ( хоць ты маўчыш, стрымаўшы хваляванне…) (С. Грахоўскі) Даданая ўступальная частка можа стаяць перад галоўнай часткай, пасля яе або ў сярэдзіне галоўнай: ( Хоць і прыходзілася крута), [адолець мы ўсё змаглі]. (С. Грахоўскі) [Усе чакалі дзеянняў ад Варвары Міхайлаўны], ( хоць непасрэдна да яе зараз ніхто не звяртаўся). (В Хомчанка) [І ўсё ж, ( хоць у Славы і не было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага), гэты вайсковец не здаваўся ўжо такім страшным]. (І. Мележ) Даданая ўступальная частка можа стаяць перад галоўнай часткай, пасля яе або ў сярэдзіне галоўнай: ( Хоць і прыходзілася крута), [адолець мы ўсё змаглі]. (С. Грахоўскі) [Усе чакалі дзеянняў ад Варвары Міхайлаўны], ( хоць непасрэдна да яе зараз ніхто не звяртаўся). (В Хомчанка) [І ўсё ж, ( хоць у Славы і не было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага), гэты вайсковец не здаваўся ўжо такім страшным]. (І. Мележ) Заўвага. Злучнік нягледзячы на тое што неабходна адрозніваць ад дзеепрыслоўя не гледзячы, з якім часціца не заўсёды пішацца асобна: Чалавек, часам не гледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку. (В. Быкаў) Заўвага. Злучнік нягледзячы на тое што неабходна адрозніваць ад дзеепрыслоўя не гледзячы, з якім часціца не заўсёды пішацца асобна: Чалавек, часам не гледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку. (В. Быкаў)

У галоўнай частцы могуць ужывацца ўказальныя словы так, такі, столькі, настолькі і інш., да якіх даданыя часткі далучаюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў: [Васіль так збялеў], ( што Маша, глянуўшы на яго, спалохалася). (І. Шамякін) У галоўнай частцы могуць ужывацца ўказальныя словы так, такі, столькі, настолькі і інш., да якіх даданыя часткі далучаюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў: [Васіль так збялеў], ( што Маша, глянуўшы на яго, спалохалася). (І. Шамякін) Даданыя часткі спосабу дзеяння, меры і ступені ў складаназалежным сказе ўказваюць на спосаб ці характар дзеяння, названага ў галоўнай частцы саставам выказніка, або абазначаюць меру ці ступень яго праяўлення. Яны адказваюць на пытанні як? якім чынам? як добра? Іх адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў аж,ажно, быццам, што, каб, як і злучальнага слова як: [Гулі кастры, масты і зоры], ( аж сёння гэта ловіць слых). (К. Камейша) Даданыя часткі спосабу дзеяння, меры і ступені ў складаназалежным сказе ўказваюць на спосаб ці характар дзеяння, названага ў галоўнай частцы саставам выказніка, або абазначаюць меру ці ступень яго праяўлення. Яны адказваюць на пытанні як? якім чынам? як добра? Іх адносіны з галоўнай часткай афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў аж,ажно, быццам, што, каб, як і злучальнага слова як: [Гулі кастры, масты і зоры], ( аж сёння гэта ловіць слых). (К. Камейша)

Парадак сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў Парадак сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў 1.Вызначыць тэкст сказа па мэце выказвання. 2.Даказаць, што сказ складаназалежны. 3.Вызначыць галоўную і даданыя часткі. 4.Графічна абазначыць сродак сувязі сказаў. 5.Вызначыць, што паясняе даданая частка ў галоўнай і да чаго далучаецца (да слова, словазлучэння, усёй галоўнай часткі). 6.Паставіць пытанне да даданай часткі і назваць яе від. 7.Разабраць па членах сказа кожную частку. 8.Пабудаваць схему сказа. 1.Вызначыць тэкст сказа па мэце выказвання. 2.Даказаць, што сказ складаназалежны. 3.Вызначыць галоўную і даданыя часткі. 4.Графічна абазначыць сродак сувязі сказаў. 5.Вызначыць, што паясняе даданая частка ў галоўнай і да чаго далучаецца (да слова, словазлучэння, усёй галоўнай часткі). 6.Паставіць пытанне да даданай часткі і назваць яе від. 7.Разабраць па членах сказа кожную частку. 8.Пабудаваць схему сказа.

Узор сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў Узор сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў [ Максім зноў мімаволі падумаў], ( што нават птушка разумее дабрату і ласку). (І. Шамякін) [ дзеясл. ], ( што … ). сказ апавядальны, няклічны, складаны, злучнікавы, складаназалежны, складаецца з дзвюх сэнсава-граматычных частак, якія звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю. Галоўная частка – Максім зноў мімаволі падумаў, даданая дапаўняльная частка – што нават птушка разумее дабрату і ласку – паясняе дзеяслоў-выказнік у галоўнай частцы, адказвае на пытанне аб чым? Яна стаіць пасля галоўнай часткі, спалучаецца з ёю пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка што. На мяжы частак перад злучнікам ставіцца коска. У галоўнай частцы члены сказа: (хто?) Максім – дзейнік, выражаны ўласным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; Максім (што зрабіў?) падумаў – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. ладу, пр. ч., 3-й ас., адз. л.; падумаў (калі?) зноў – акалічнасць часу, выражана прыслоўем; падумаў (як?) мімаволі – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем. У даданай частцы члены сказа: (хто?) птушка – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; птушка (што робіць?) разумее – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; разумее (што?) дабрату і ласку – прамыя аднародныя дапаўненні, выражаныя агульнымі назоўнікамі ў форме В. скл., адз. л.; нават – узмацняльная часціца, членам сказа не зяўляецца; і – злучнік, злучальны, спалучальны, звязвае аднародныя члены сказа (дапаўненні), членам сказа не зяўляецца. сказ апавядальны, няклічны, складаны, злучнікавы, складаназалежны, складаецца з дзвюх сэнсава-граматычных частак, якія звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю. Галоўная частка – Максім зноў мімаволі падумаў, даданая дапаўняльная частка – што нават птушка разумее дабрату і ласку – паясняе дзеяслоў-выказнік у галоўнай частцы, адказвае на пытанне аб чым? Яна стаіць пасля галоўнай часткі, спалучаецца з ёю пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка што. На мяжы частак перад злучнікам ставіцца коска. У галоўнай частцы члены сказа: (хто?) Максім – дзейнік, выражаны ўласным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; Максім (што зрабіў?) падумаў – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. ладу, пр. ч., 3-й ас., адз. л.; падумаў (калі?) зноў – акалічнасць часу, выражана прыслоўем; падумаў (як?) мімаволі – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем. У даданай частцы члены сказа: (хто?) птушка – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; птушка (што робіць?) разумее – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; разумее (што?) дабрату і ласку – прамыя аднародныя дапаўненні, выражаныя агульнымі назоўнікамі ў форме В. скл., адз. л.; нават – узмацняльная часціца, членам сказа не зяўляецца; і – злучнік, злучальны, спалучальны, звязвае аднародныя члены сказа (дапаўненні), членам сказа не зяўляецца.

Складаназалежныя сказы складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі складаназалежныя сказы з адной даданай часткай складаназалежныя сказы з адной даданай часткай У цішыні было чутно, як кроплі адна за адной цокалі ў левым, ля стала, куце. (А. Рыбак) Я хацеў бы блукаць Белавежай на золаку росным, дзе з зубрамі сябруюць духмяныя гонкія сосны. (П. Панчанка) У цішыні было чутно, як кроплі адна за адной цокалі ў левым, ля стала, куце. (А. Рыбак) Я хацеў бы блукаць Белавежай на золаку росным, дзе з зубрамі сябруюць духмяныя гонкія сосны. (П. Панчанка) Стэпка не суцяшала сяброўку, бо ведала, што словы ёй не дапамогуць. (А. Рыбак) Маці дайшла да таго ўзгорка, да якога праводзіла нас, калі мы ішлі на аўтобусны прыпынак. (Я. Сіпакоў) Стэпка не суцяшала сяброўку, бо ведала, што словы ёй не дапамогуць. (А. Рыбак) Маці дайшла да таго ўзгорка, да якога праводзіла нас, калі мы ішлі на аўтобусны прыпынак. (Я. Сіпакоў)

Складаназалежныя сказы з паслядоўным і сузалежным падпарадкаваннем частак Складаназалежныя сказы з паслядоўным і сузалежным падпарадкаваннем частак Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным падпарадкаваннем частак з паслядоўным падпарадкаваннем частак з сузалежным падпарадкаваннем частак з сузалежным падпарадкаваннем частак аднароднае падпарадкаванне аднароднае падпарадкаванне неаднароднае падпарадкаванне неаднароднае падпарадкаванне паслядоўнае сузалежнае неаднароднае і аднароднае падпарадкаванне паслядоўнае сузалежнае неаднароднае і аднароднае падпарадкаванне

Адносіны паміж часткамі ў складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем складваюцца так: першая даданая частка залежыць ад галоўнай і паясняе яе, другая частка паясняе першую даданую, трэцяя – другую даданую і г.д.: Адносіны паміж часткамі ў складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем складваюцца так: першая даданая частка залежыць ад галоўнай і паясняе яе, другая частка паясняе першую даданую, трэцяя – другую даданую і г.д.: [Лабановіч канчаткова дагаварыўся з гаспадыняю], ( што будзе праз дзень прыходзіць сюды і займацца з Лідаю), ( каб дзяўчына магла паступіць у якую-небудзь вучэбную ўстанову), ( дзе рыхтуюць настаўніц). (Я. Колас) [ дзеясл. ], ( што – х – ), ( каб наз.), ( дзе …). х х х [ дзеясл.] х ( што – х – ), ( каб наз. ), ( дзе …).

Пры аднародным падпарадкаванні дзве ці больш даданыя часткі аднаго віду паясняюць адно і тое слова ў галоўнай частцы складаназалежнага сказа ці ўсю галоўную частку: [Вучыў мяне лес пазнаваць прыгажоства, суладнасць і чары прыроды], ( дзе птаства спраўляе штогод карагоды), ( дзе тояць крыніцы празрыстыя воды). (Я. Колас) Пры аднародным падпарадкаванні дзве ці больш даданыя часткі аднаго віду паясняюць адно і тое слова ў галоўнай частцы складаназалежнага сказа ці ўсю галоўную частку: [Вучыў мяне лес пазнаваць прыгажоства, суладнасць і чары прыроды], ( дзе птаства спраўляе штогод карагоды), ( дзе тояць крыніцы празрыстыя воды). (Я. Колас) [ наз. ], ( дзе …), ( дзе …). х

Пры неаднародным падпарадкаванні даданыя часткі рознага віду (розныя па значэнні) адносяцца да адной галоўнай чпсткі складаназалежнага сказа, але паясняюць у ёй розныя словы: ( Каб павялічыць выпуск прадукцыі), брыгада прымяніла новыя тэхналогіі, ( якія далі добрыя вынікі). (З газеты) Пры неаднародным падпарадкаванні даданыя часткі рознага віду (розныя па значэнні) адносяцца да адной галоўнай чпсткі складаназалежнага сказа, але паясняюць у ёй розныя словы: ( Каб павялічыць выпуск прадукцыі), брыгада прымяніла новыя тэхналогіі, ( якія далі добрыя вынікі). (З газеты) ( каб …), [ – х – наз. ], ( якія …). х

У адным складаназалежным сказе можа спалучацца паслядоўнае, сузалежнае неаднароднае і аднароднае падпарадкаванне: [Вялічка напружваў усю сваю памяць], ( каб успомніць), ( з якой часткі горада яны ішлі) і ( дзе праходзіць тая шырокая дарога), ( з якой можна было арыентавацца). (К. Чорны) [ – х – ], ( каб дзеясл. ), ( з якой …) і ( дзе наз. ), ( з якой …). х х

У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі адна частка ад другой найчасцей аддзяляецца коскай: Ласі зявіліся на Палессі, каб напомніць нам, што іх далёкія продкі адчувалі сябе тут гаспадарамі. (А. Вольскі) У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі адна частка ад другой найчасцей аддзяляецца коскай: Ласі зявіліся на Палессі, каб напомніць нам, што іх далёкія продкі адчувалі сябе тут гаспадарамі. (А. Вольскі) Калі даданыя часткі аднародныя і маюць пры падпарадкавальным злучніку (злучальным слове) узмацняльную часціцу і, то яны аддзяляюцца адна ад другой, як аднародныя члены ў простым сказе, коскамі: Дзе гоні сінеюць, і дзе шэпчуць бары, і дзе сцежкі ў восеньскім пыле, трыццатыя суткі звіняць тапары. (П. Броўка) Калі даданыя часткі аднародныя і маюць пры падпарадкавальным злучніку (злучальным слове) узмацняльную часціцу і, то яны аддзяляюцца адна ад другой, як аднародныя члены ў простым сказе, коскамі: Дзе гоні сінеюць, і дзе шэпчуць бары, і дзе сцежкі ў восеньскім пыле, трыццатыя суткі звіняць тапары. (П. Броўка) Калі злучнік і далучае апошнюю аднародную частку, то коскай яна не аддзяляецца. У такім выпадку аднародны злучнік апускаецца, а яго ролю выконвае злучальны: Саша вельмі хацела, каб Пятро зноў вярнуўся да яе і каб у вачах яго свяцілася радасць. (І. Шамякін) Калі злучнік і далучае апошнюю аднародную частку, то коскай яна не аддзяляецца. У такім выпадку аднародны злучнік апускаецца, а яго ролю выконвае злучальны: Саша вельмі хацела, каб Пятро зноў вярнуўся да яе і каб у вачах яго свяцілася радасць. (І. Шамякін) Калі аднародныя даданыя часткі развітыя і маюць свае знакі прыпынку, то яны могуць аддзяляцца кропкай з коскай: У цішыні ночы чуваць было, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу; як шамаціць вожык пад кустом, збіраючыся ў начныя паходы. (М. Лынькоў) Калі аднародныя даданыя часткі развітыя і маюць свае знакі прыпынку, то яны могуць аддзяляцца кропкай з коскай: У цішыні ночы чуваць было, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу; як шамаціць вожык пад кустом, збіраючыся ў начныя паходы. (М. Лынькоў)

Пры паслядоўным падпарадкаванні даданых частак можа быць збег падпарадкавальных злучнікаў. Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе адзіночнага падпарадкавальнага злучніка, то яна выдзяляецца з абодвух бакоў коскамі: Ліна разумела, што, калі яна прыляжа хоць на хвілінку, болей можа і не прачнуцца. (У. Мяжэвіч) Пры паслядоўным падпарадкаванні даданых частак можа быць збег падпарадкавальных злучнікаў. Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе адзіночнага падпарадкавальнага злучніка, то яна выдзяляецца з абодвух бакоў коскамі: Ліна разумела, што, калі яна прыляжа хоць на хвілінку, болей можа і не прачнуцца. (У. Мяжэвіч) Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе падвойнага падпарадкавальнага злучніка (каб … то, калі … то, хоць … але), коска паміж злучнікамі перад пачаткам уключанай даданай часткі не ставіцца: Я глядзеў на сваю маленькую хату і думаў, што каб вось цяпер сабраліся ў вёску ўсе даваенныя жыцькаўцы і захацелі забраць кожны сваё бервяно, то наша хата зусім бы знікла. (Я. Сіпакоў) Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе падвойнага падпарадкавальнага злучніка (каб … то, калі … то, хоць … але), коска паміж злучнікамі перад пачаткам уключанай даданай часткі не ставіцца: Я глядзеў на сваю маленькую хату і думаў, што каб вось цяпер сабраліся ў вёску ўсе даваенныя жыцькаўцы і захацелі забраць кожны сваё бервяно, то наша хата зусім бы знікла. (Я. Сіпакоў)

1.Вызначыць тып сказа па мэце выказвання. 2.Назваць галоўную і даданыя часткі, вызначыўшы ў іх граматычныя асновы. 3.Абазначыць лічбамі сэнсава-граматычныя часткі, графічна – сродкі іх сувязі. 4.Вызначыць від падпарадкавання (паслядоўнае, сузалежнае, змешанае) і від даданых частак. 5.Разабраць кожную частку па членах сказа. 6.Пабудаваць схему сказа. 1.Вызначыць тып сказа па мэце выказвання. 2.Назваць галоўную і даданыя часткі, вызначыўшы ў іх граматычныя асновы. 3.Абазначыць лічбамі сэнсава-граматычныя часткі, графічна – сродкі іх сувязі. 4.Вызначыць від падпарадкавання (паслядоўнае, сузалежнае, змешанае) і від даданых частак. 5.Разабраць кожную частку па членах сказа. 6.Пабудаваць схему сказа.

[ Смала сцякала ў бляшаны казырок драбнюткімі кропелькамі], ( што выступалі на дрэве там), ( дзе была зроблена свежая нарэзка). (У. Мяжэвіч) [ Смала сцякала ў бляшаны казырок драбнюткімі кропелькамі], ( што выступалі на дрэве там), ( дзе была зроблена свежая нарэзка). (У. Мяжэвіч) 1 23 [ наз. ], ( што … дзеясл. + ук. сл.), ( дзе …). 123 х х

сказ апавядальны, няклічны, складаны, злучнікавы, складаназалежны з дзвюмя даданымі часткамі, якія звязаны паміж сабой і з галоўнай часткай паслядоўным падпарадкаваннем. Галоўная частка – Смала сцякала ў бляшаны казырок драбнюткімі кропелькамі; паршая даданая азначальная частка – што выступалі на дрэве там – паясняе ў галоўнай частцы назоўнік, стаіць пасля галоўнай, спалучаецца з ёю пры дапамозе злучальнага слова што, адказвае на пытанне якімі?; другая даданая частка – дзе была зроблена свежая нарэзка – паясняе ў першай даданай частцы указальнае слова (прыслоўе), стаіць пасля першай даданай часткі, спалучаецца з ёю пры дапамозе злучальнага слова дзе, выражае акалічнасныя (месца) адносіны, адказвае на пытанне дзе? На мяжы частак ставяцца коскі. У галоўнай частцы члены сказа: (што?) смала – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; смала (што рабіла?) сцякала – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., пр. ч., 3-й ас., адз. л.; сцякала (куды?) у казырок – акалічнасць месца, выражана спалучэннем назоўніка ў форме В. скл., адз. л. з прыназоўнікам; сцякала (як?) кропелькамі – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана назоўнікам у форме Т. скл., мн. л.; казырок (які?) бляшаны – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам; кропелькамі (якімі?) драбнюткімі – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам. У першай даданай частцы члены сказа: ролю дзейніка выконвае злучальнае слова што, выражана адносным займеннікам; выказнік выступалі – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., пр. ч., 3-й ас., мн. л.; выступалі (дзе?) на дрэве – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у форме М. скл., адз. л. у спалучэнні з прыназоўнікам; выступалі (дзе?) там – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. У другой даданай частцы члены сказа: (што?) нарэзка – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; (што рабіла?) была зроблена – састаўны іменны выказнік, звязка была выражана дзеясловам абв. л., пр. ч., 3-й ас., адз. л., іменная частка выражана дзеепрыметнікам; нарэзка (якая?) свежая – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам.