аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым, непраходным лесе. (М. Лынькоў) аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта: Замацаваць веды па тэме Аднародныя члены сказа Знаходзіць сказы з аднароднымі членамі, правільна расстаўляць.
Advertisements

аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым, непраходным лесе. (М. Лынькоў) аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым,
Транксрипт:

аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым, непраходным лесе. (М. Лынькоў) аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым, непраходным лесе. (М. Лынькоў) адасобленыя члены сказа: Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыналі. (І. Мележ) адасобленыя члены сказа: Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыналі. (І. Мележ) пабочныя, устаўныя канструкцыі: Я, напрыклад, ніколі не крытыкую сваіх прыяцеляў. (К. Крапіва) У адным сяле (няважна – дзе) хадзіў баран у чарадзе. (К. Крапіва) пабочныя, устаўныя канструкцыі: Я, напрыклад, ніколі не крытыкую сваіх прыяцеляў. (К. Крапіва) У адным сяле (няважна – дзе) хадзіў баран у чарадзе. (К. Крапіва) звароткі: Разгарні ты, люд рабочы, сілу, волю ва ўсю шыр. (Я. Колас) звароткі: Разгарні ты, люд рабочы, сілу, волю ва ўсю шыр. (Я. Колас) параўнальныя звароты: Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць. (П. Панчанка) параўнальныя звароты: Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць. (П. Панчанка) Ускладнены сказ – просты сказ, у асноўны састаў якога ўключана адна ці некалькі сінтаксічных адзінак:

Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю і звязаны паміж сабой злучальнай сувяззю. Звычайна аднародныя члены сказа належаць да адной і той жа часціны мовы: Мне здаецца, з першым промнем сонечным я цябе [Беларусь] пазнаў і палюбіў… (П. Панчанка) Злучальная сувязь выражаецца злучнікамі і інтанацыяй пералічэння. Пры такой сувязі некалькі членаў сказа адкзваюць на адно і тое ж пытанне і адносяцца да аднаго і таго ж слова або паясняюцца адным словам.

Аднароднымі могуць быць як галоўныя члены сказаў, так і даданыя: Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі ў хоры. (Газета) Бусляняты падрасталі, дужэлі. (Б. Сачанка) Аднароднымі могуць быць як галоўныя члены сказаў, так і даданыя: Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі ў хоры. (Газета) Бусляняты падрасталі, дужэлі. (Б. Сачанка) Аднароднымі могуць словы, якія адносяцца да розных часцін мовы: Яфім Сцяпанавіч моўчкі і спяшаючыся пачаў апранацца. (Э. Самуйлёнак) Аднароднымі могуць словы, якія адносяцца да розных часцін мовы: Яфім Сцяпанавіч моўчкі і спяшаючыся пачаў апранацца. (Э. Самуйлёнак) У рад аднародных членаў могуць уваходзіць непадзельныя словазлучэнні і фразеалагізмы: Разведчык і двое сувязных адправіліся на заданне. (І. Чыгрынаў) Мы не можам увесь час сядзець злажыўшы рукі ды глядзець, як яно само будзе рабіцца. (К. Крапіва) У рад аднародных членаў могуць уваходзіць непадзельныя словазлучэнні і фразеалагізмы: Разведчык і двое сувязных адправіліся на заданне. (І. Чыгрынаў) Мы не можам увесь час сядзець злажыўшы рукі ды глядзець, як яно само будзе рабіцца. (К. Крапіва) Аднародныя члены сказа могуць мець пры сабе залежныя словы, г. зн. могуць быць развітыя: Расправіў голле зелен дуб вячысты, гамоніць весела, шуміць бясконца. (Н. Гілевіч) Аднародныя члены сказа могуць мець пры сабе залежныя словы, г. зн. могуць быць развітыя: Расправіў голле зелен дуб вячысты, гамоніць весела, шуміць бясконца. (Н. Гілевіч) У сказе можа быць некалькі радоў аднародных членаў: Даўно павыгаралі, павылінялі кветкі, трава, дрэвы. (Я. Сіпакоў) У сказе можа быць некалькі радоў аднародных членаў: Даўно павыгаралі, павылінялі кветкі, трава, дрэвы. (Я. Сіпакоў)

паўторы адных і тых жа слоў: Пракопавы думкі ідуць ды ідуць. (Я. Колас) паўторы адных і тых жа слоў: Пракопавы думкі ідуць ды ідуць. (Я. Колас) сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем Я шчаслівы, што вольна магу мераць крыламі далі-разлогі. (Н. Гілевіч) сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем Я шчаслівы, што вольна магу мераць крыламі далі-разлогі. (Н. Гілевіч) члены сказа, якія ўдакладняюць сэнс папярэдніх слоў: А наперадзе, за Бярэзінай, яшчэ трымаюць абарону гітлераўцы. (У. Савіцкі) члены сказа, якія ўдакладняюць сэнс папярэдніх слоў: А наперадзе, за Бярэзінай, яшчэ трымаюць абарону гітлераўцы. (У. Савіцкі) часткі фразеалагічных адзінак (ні свет ні зара, ні рыба ні мяса, ні мала ні многа, ні свата ні брата, ні тое ні сёе і г. д.): А нашы адказвалі ні тое ні сёе… (А. Якімовіч) часткі фразеалагічных адзінак (ні свет ні зара, ні рыба ні мяса, ні мала ні многа, ні свата ні брата, ні тое ні сёе і г. д.): А нашы адказвалі ні тое ні сёе… (А. Якімовіч) спалучэнні дзеясловаў, якія выступаюць у ролі адзінага выказніка: Зайду пераведаю калі-небудзь. (Ус. Краўчанка) спалучэнні дзеясловаў, якія выступаюць у ролі адзінага выказніка: Зайду пераведаю калі-небудзь. (Ус. Краўчанка) Аднароднымі членамі нельга лічыць:

Злучальныя злучнікі спалучальныя размеркавальныя супраціўныя звязваюць два і больш аднародныя члены, якія ўтвараюць закрыты рад, выражаюць адносіны адначасовасці або сумеснасці: Да ракі са смехам і крыкам бягуць ад сяла хлапчукі. (А. Куляшоў) звязваюць два і больш аднародныя члены, якія ўтвараюць закрыты рад, выражаюць адносіны адначасовасці або сумеснасці: Да ракі са смехам і крыкам бягуць ад сяла хлапчукі. (А. Куляшоў) пры дапамозе супраціўных або размеркавальных злучнікаў утвараюцца рады аднародных членаў, якія выражаюць супраціўныя адносіны або адносіны неадпаведнасці, узаемнага выключэння: Месяц свеціць ды не грэе. (Прыказка) пры дапамозе супраціўных або размеркавальных злучнікаў утвараюцца рады аднародных членаў, якія выражаюць супраціўныя адносіны або адносіны неадпаведнасці, узаемнага выключэння: Месяц свеціць ды не грэе. (Прыказка) спалучальныя або супастаўляльныя адносіны звычайна афармляюцца бяззлучнікавай сувяззю. Аднародныя члены, звязаныя такой сувяззю могуць выражаць прыметы, дзеянні, прадметы, якія суіснуюць або супрацьпастаўляюцца: Вецер у плечы, не ў вочы дзмуў мне. (Я. Купала) спалучальныя або супастаўляльныя адносіны звычайна афармляюцца бяззлучнікавай сувяззю. Аднародныя члены, звязаныя такой сувяззю могуць выражаць прыметы, дзеянні, прадметы, якія суіснуюць або супрацьпастаўляюцца: Вецер у плечы, не ў вочы дзмуў мне. (Я. Купала)

Спалучальныя (спалучаюць адзін аднародны член з другім) Спалучальныя (спалучаюць адзін аднародны член з другім) і, ды (у значэнні і); ні-ні (толькі паўторны злучнік, які ўжываецца ў адмоўных сказах); парныя злучнікі як-так і, не толькі – але і, не столькі - колькі Як я вясне і сонцу рад! (А. Астрэйка) Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. (Я. Брыль) Тоця так і жыве з таго часу адна – ні ў жонках, ні ў дзеўках. (М. Ракітны) Лабановіч не раз чуў размовы аб грэблі і скаргі на яе як з боку дзядзькі Марціна, так і з боку грамады. (Я. Колас) Хлеб павінен ляжаць не толькі на паліцах, але і ў засеках. (Я. Пархута) Цікавыя былі сны не столькі па змесце, колькі па настроі. (Л. Арабей) Як я вясне і сонцу рад! (А. Астрэйка) Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. (Я. Брыль) Тоця так і жыве з таго часу адна – ні ў жонках, ні ў дзеўках. (М. Ракітны) Лабановіч не раз чуў размовы аб грэблі і скаргі на яе як з боку дзядзькі Марціна, так і з боку грамады. (Я. Колас) Хлеб павінен ляжаць не толькі на паліцах, але і ў засеках. (Я. Пархута) Цікавыя былі сны не столькі па змесце, колькі па настроі. (Л. Арабей)

Размеркавальныя (злучаюць аднародныя члены, паказваюць на адносіны ўзаемнага выключэння або чаргавання) Размеркавальныя (злучаюць аднародныя члены, паказваюць на адносіны ўзаемнага выключэння або чаргавання) ці, ці – ці, або, або – або; то – то, ці то – ці то, не то – не то (толькі паўторныя злучнікі), калі не – то Маторная лодка і веласіпед ці матаролер ёсць бадай у кожным доме гарадка, (В. Вольскі) Як многа гаворым і нудна ад рэчы такой, як паэзія, – ці быць ёй святочнай, ці буднай, ідыліяй ці марсельезаю? (М. Танк) Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто апусціцца або зробіць неасцярожны крок, (Я. Колас) Лявонька то пераступае з ножкі на ножку, то крычыць словы на ўсю хату. (М. Гарэцкі) Пачуўся ці то гром, ці то гул самалётаў. (В. Быкаў) Пануры голас з цемры не то гаворыць, не то марыць, (М. Лынькоў) Інспектар пабываў калі не ва ўсіх, то ў чатырох дзесятых класах дакладна. (Газета) Маторная лодка і веласіпед ці матаролер ёсць бадай у кожным доме гарадка, (В. Вольскі) Як многа гаворым і нудна ад рэчы такой, як паэзія, – ці быць ёй святочнай, ці буднай, ідыліяй ці марсельезаю? (М. Танк) Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто апусціцца або зробіць неасцярожны крок, (Я. Колас) Лявонька то пераступае з ножкі на ножку, то крычыць словы на ўсю хату. (М. Гарэцкі) Пачуўся ці то гром, ці то гул самалётаў. (В. Быкаў) Пануры голас з цемры не то гаворыць, не то марыць, (М. Лынькоў) Інспектар пабываў калі не ва ўсіх, то ў чатырох дзесятых класах дакладна. (Газета)

Супраціўныя (звязваюць аднародныя члены з супраціўным значэннем) Супраціўныя (звязваюць аднародныя члены з супраціўным значэннем) а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое, хоць (хоць і) - але У хату, грукнуўшы дзвярыма, не ўваходзіць, а ўскоквае дзяўчына. (М. Лынькоў) І вось ён, горад, перад намі, скалечаны, але жывы. (І. Шамякін) Навальніца насоўвалася павольна, ды настырна. (Я. Колас) Усхапіліся пазнавата, аднак паспелі дакасіць. (І. Мележ) Жыта на лужках вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе. (М. Лынькоў) Вартаўнічая служба пры школе хоць і пад сілу была яму па здароўі, але няміла па душы. (А. Кулакоўскі) У хату, грукнуўшы дзвярыма, не ўваходзіць, а ўскоквае дзяўчына. (М. Лынькоў) І вось ён, горад, перад намі, скалечаны, але жывы. (І. Шамякін) Навальніца насоўвалася павольна, ды настырна. (Я. Колас) Усхапіліся пазнавата, аднак паспелі дакасіць. (І. Мележ) Жыта на лужках вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе. (М. Лынькоў) Вартаўнічая служба пры школе хоць і пад сілу была яму па здароўі, але няміла па душы. (А. Кулакоўскі)

перад супраціўнымі злучнікамі: Вучні збіралі не грушы, а яблыкі. перад супраціўнымі злучнікамі: Вучні збіралі не грушы, а яблыкі. перад злучнікамі, якія паўтараюцца: Вучні збіралі і грушы, і яблыкі. Вучні збіралі і грушы, і яблыкі, і слівы. Вучні збіралі грушы, і яблыкі, і слівы. перад злучнікамі, якія паўтараюцца: Вучні збіралі і грушы, і яблыкі. Вучні збіралі і грушы, і яблыкі, і слівы. Вучні збіралі грушы, і яблыкі, і слівы. перад другой часткай парнага злучніка: Вучні збіралі як грушы, так і яблыкі. Вучні не збіралі ні груш, ні яблыкаў. перад другой часткай парнага злучніка: Вучні збіралі як грушы, так і яблыкі. Вучні не збіралі ні груш, ні яблыкаў. Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і папарна, то кожная пара аднародных членаў аддзяляецца коскай: Бярозы белыя і хвоі, дубы і клёны – без канца. (К. Кірыенка) Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і папарна, то кожная пара аднародных членаў аддзяляецца коскай: Бярозы белыя і хвоі, дубы і клёны – без канца. (К. Кірыенка) Паміж аднароднымі членамі, звязанымі пры дапамозе злучнікаў, ставіцца коска:

паміж аднароднымі членамі перад адзіночнымі (якія не паўтараюцца) спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі: Вучні збіралі грушы і яблыкі. Вучні збіралі грушы, яблыкі і слівы. Купі цукерак або (ці) пячэння. паміж аднароднымі членамі перад адзіночнымі (якія не паўтараюцца) спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі: Вучні збіралі грушы і яблыкі. Вучні збіралі грушы, яблыкі і слівы. Купі цукерак або (ці) пячэння. Заўвага. Коска не ставіцца ва ўстойлівых выразах (фразеалагічных адзінках: ні села ні пала, ні ладу ні складу, ні слыху ні дыху, то бокам то скокам, і так і сяк, і смех і грэх, і ў хвост і ў грыву, ні бэ ні мэ і інш. Заўвага. Коска не ставіцца ва ўстойлівых выразах (фразеалагічных адзінках: ні села ні пала, ні ладу ні складу, ні слыху ні дыху, то бокам то скокам, і так і сяк, і смех і грэх, і ў хвост і ў грыву, ні бэ ні мэ і інш. Коска не ставіцца:

Дапасаваныя аднародныя азначэнні выражаюць адметныя прыметы розных прадметаў або аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з якога-небудзь боку. Яны аднолькава адносяцца да азначаемага слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; дапускаюць устаўку злучніка і: Выводзіў роўныя, прыгожыя літары. Параўн.: Выводзіў роўныя і прыгожыя літары. Дапасаваныя неаднародныя азначэнні характарызуюць адзін і той жа прадмет з розных бакоў і адносяцца да азначаемага слова па-рознаму: непасрэдна да назоўніка адносіцца толькі самае блізкае з іх, а другое адносіцца да ўсяго словазлучэння – першага азначэння з назоўнікам. У такім выпадку азначэнні вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння і не дапускаюць устаўкі злучніка і: Падзьмуў халодны асенні вецер (Я. Колас)

азначэнні-эпітэты (мастацкія, эмацыянальныя азначэнні): З відна і да відна крыламі бе няўтольная, няўмольная вясна. (Г. Бураўкін) азначэнні-эпітэты (мастацкія, эмацыянальныя азначэнні): З відна і да відна крыламі бе няўтольная, няўмольная вясна. (Г. Бураўкін) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова: Работа, упартая, дружная, не спынялася ўвесь дзень. (Г. Чыгрынаў) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова: Работа, упартая, дружная, не спынялася ўвесь дзень. (Г. Чыгрынаў) азначэнні, адно з якіх выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам: На лузе доўгімі валкамі ляжала духмянае, высушанае сена. (Я Сіпакоў) азначэнні, адно з якіх выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам: На лузе доўгімі валкамі ляжала духмянае, высушанае сена. (Я Сіпакоў) Заўвага. Заўсёды аднароднымі зяўляюцца:

усё, ніхто, нічога, усюды і інш. усё, ніхто, нічога, усюды і інш.

Абагульняючае слова можа размяшчацца перад аднароднымі членамі сказа і пасля іх. Ва ўсіх выпадках яно зяўляецца тым самым членам сказа, што і аднародныя члены: Сцены, стайні, вароты, калючы дрот – усё гэта было ўкрыта густым марозным інеем. (М. Лынькоў) З акна было відаць усё: і луг, і поле, і сялянскі статак. (А. Бялевіч) Абагульняючае слова можа размяшчацца перад аднароднымі членамі сказа і пасля іх. Ва ўсіх выпадках яно зяўляецца тым самым членам сказа, што і аднародныя члены: Сцены, стайні, вароты, калючы дрот – усё гэта было ўкрыта густым марозным інеем. (М. Лынькоў) З акна было відаць усё: і луг, і поле, і сялянскі статак. (А. Бялевіч) Працяжнік ставіцца: калі абагульняючае слова стаіць пасля аднародных членаў сказа: Гэты зараснік, і гэта азярцо, і гэтыя сцежкі баравыя – усё схавалі снягі. (К. Чорны) Працяжнік ставіцца: калі абагульняючае слова стаіць пасля аднародных членаў сказа: Гэты зараснік, і гэта азярцо, і гэтыя сцежкі баравыя – усё схавалі снягі. (К. Чорны) Двукропе ставіцца: калі абагульняючае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа: На сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. (І. Шамякін) Двукропе ставіцца: калі абагульняючае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа: На сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. (І. Шамякін) Калі абагульняючае слова стаіць перад аднароднымі членамі, а пасля іх працягваецца сказ, то перад аднароднымі членамі ставіцца двукропе, а пасля іх, перад астатняй часткай сказа, - працяжнік: Паўсюдна: і ў ельніку, і ў Востраве – маці ў думках гаварыла з Колем. (А. Ставер) Калі абагульняючае слова стаіць перад аднароднымі членамі, а пасля іх працягваецца сказ, то перад аднароднымі членамі ставіцца двукропе, а пасля іх, перад астатняй часткай сказа, - працяжнік: Паўсюдна: і ў ельніку, і ў Востраве – маці ў думках гаварыла з Колем. (А. Ставер)

Сінтаксічны разбор сказа з аднароднымі членамі Сінтаксічны разбор сказа з аднароднымі членамі Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі членамі, поўны. (Што?) дубы, асіны, вольхі – аднародныя дзейнікі, выражаныя назоўнікамі, спалучаюцца паміж сабой інтанацыяй, на пісьме раздзяляюцца коскай; дубы, асіны, вольхі (што зрабілі?) раслі – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, пр.ч., мн. л.; раслі (дзе?) там – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі членамі, поўны. (Што?) дубы, асіны, вольхі – аднародныя дзейнікі, выражаныя назоўнікамі, спалучаюцца паміж сабой інтанацыяй, на пісьме раздзяляюцца коскай; дубы, асіны, вольхі (што зрабілі?) раслі – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, пр.ч., мн. л.; раслі (дзе?) там – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. Там раслі дубы, асіны, вольхі.