Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які.
Advertisements

складаныя сказы, у якіх часткі абядноўваюцца ў адно сэнсава- граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і сэнсавых адценняў. У бяззлучнікавых.
Транксрипт:

Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які складаецца толькі з граматычнай асновы: Лес шумеў. (Ц. Гартны) Лета скончана. (М. Лужанін) Сказы, якія складаюцца толькі з галоўных членаў, называюцца неразвітымі. Звычайна кожны з членаў двухсастаўнага сказа выражаецца адным словам. Але сустракаюцца выпадкі, калі той або іншы кампанент граматычнай асновы выражаецца словазлучэннем: Купец – усім купцам купец. (І. Мележ)

У структуры неразвітых двухсастаўных сказаў істотнае значэнне мае парадак слоў. Двухсастаўныя сказы ўтвараюць адну рытміка-інтанацыйную і сэнсавую адзінку маўлення: Паветра свяжэла. Сябры разгаварыліся. Хмары разышліся. Сказы з выказнікам-дзеясловам, які абазначае існаванне-быццё (быць, існаваць, збывацца, здзяйсняцца), паяўленне-ўзнікненне (пачацца, паявіцца, паказацца, прыйсці, прыехаць), звычайна маюць нязменную будову – на першым месцы стаіць дзеяслоў: Была вясна. (Я. Колас) Находзяць хмары. (Я. Купала) Збылася мара. (М. Лынькоў) Іншы парадак слоў у такіх сказах тлумачыцца сэнсава-стылявымі асаблівасцямі маўлення.

Развітым называецца такі двухсастаўны сказ, які, акрамя дзейніка і выказніка, мае залежныя ад іх даданыя члены сказа: Я ганаруся сваёй Беларуссю. (А. Звонак) У разнастайных маўленчых сітуацыях такія сказы сустракаюцца часцей, чым неразвітыя. Дзякуючы даданым членам развітыя сказы больш поўна характарызуюць падзеі, зявы, даносяць больш дакладную інфармацыю да слухача (чытача).

Дзейнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет мовы (думкі); зяўляецца носьбітам прыметы, абазначанай выказнікам, і адказвае на пытанні назоўнага склону хто? што? Нават космас сівы перайначым (хто?) мы. (Р. Барадулін) Пад ветрам вольна гайдалася (што?) калоссе.(М. Машара) Дзейнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет мовы (думкі); зяўляецца носьбітам прыметы, абазначанай выказнікам, і адказвае на пытанні назоўнага склону хто? што? Нават космас сівы перайначым (хто?) мы. (Р. Барадулін) Пад ветрам вольна гайдалася (што?) калоссе.(М. Машара)

Часціна мовыПрыклады назоўнік у назоўным склонеХолад прабіраў да касцей. іншая часціна мовы ў значэнні назоўніка прыметнікРазумны нікому дрэннага не зробіць. займеннік у назоўным склонеВы робіце добрую справу. неазначальная форма дзеясловаЛюбіць літаратуру – значыць любіць слова. дзеепрыметнікЗабытае часта вяртаецца ў памяць. лічэбнікДзесяць дзеліцца на два. прыслоўеПрыйшло чаканае паслязаўтра. выклічнікЗдалёк пачулася ура. прыназоўнікАд – прыназоўнік. злучнікАле – супраціўны злучнік. фразеалагізмУ паветры кружаць белыя мухі. уласная назва з некалькіх слоўБелавежская пушча сустрэла нас ветліва. сінтаксічнае непадзельнае словазлучэннеВіця з Сашам пайшлі ў грыбы.

Выказнік – гэта галоўны член сказа, які звычайна дапасуецца да дзейніка і мае значэнне, выражанае ў пытаннях што робіць прадмет (асоба)?: Прытка дзед запраўляе сяўню. (А. Пісарык) што з ім робіцца ці адбываецца?: Сонца падымаецца над лесам. (Я. Скрыган) які ён?: Мішка не зялёны ў гэтай справе. (М. Лынькоў) хто ён такі?: Ігар Лучанок – кампазітар. што ён такое?: Дзейнік – галоўны член сказа. Выказнік – гэта галоўны член сказа, які звычайна дапасуецца да дзейніка і мае значэнне, выражанае ў пытаннях што робіць прадмет (асоба)?: Прытка дзед запраўляе сяўню. (А. Пісарык) што з ім робіцца ці адбываецца?: Сонца падымаецца над лесам. (Я. Скрыган) які ён?: Мішка не зялёны ў гэтай справе. (М. Лынькоў) хто ён такі?: Ігар Лучанок – кампазітар. што ён такое?: Дзейнік – галоўны член сказа.

Выказнік, выражаны адным дзеясловам у форме якога-небудзь ладу (умоўнага, абвеснага або загаднага), называецца простым дзеяслоўным: Абходзіў важна гаспадар свае абсеяныя межы. (Я. Купала) Ляцяць высока жураўлі. (Я. Янішчыц) Яшчэ лепш мы будзем жыць. (Газета) у гэтых сказах дзеясловы-выказнікі маюць формы адпаведна прошлага, цяперашняга і будучага складанага часу абвеснага ладу. Пры належнай падтрымцы дзяржавы спартсмены спаборнічалі б яшчэ больш паспяхова. (Газета) - выказнік выражаны дзеясловам умоўнага ладу. Вы з сабою ў паход песню вазьміце! (П. Глебка) – выказнік выражаны дзеясловам загаднага ладу. Выказнік, выражаны адным дзеясловам у форме якога-небудзь ладу (умоўнага, абвеснага або загаднага), называецца простым дзеяслоўным: Абходзіў важна гаспадар свае абсеяныя межы. (Я. Купала) Ляцяць высока жураўлі. (Я. Янішчыц) Яшчэ лепш мы будзем жыць. (Газета) у гэтых сказах дзеясловы-выказнікі маюць формы адпаведна прошлага, цяперашняга і будучага складанага часу абвеснага ладу. Пры належнай падтрымцы дзяржавы спартсмены спаборнічалі б яшчэ больш паспяхова. (Газета) - выказнік выражаны дзеясловам умоўнага ладу. Вы з сабою ў паход песню вазьміце! (П. Глебка) – выказнік выражаны дзеясловам загаднага ладу. Просты дзеяслоўны выказнік можа выражацца фразеалагічнымі адзінкамі і спалучэннямі тыпу даць згоду, аказаць падтрымку: Мае зёлкі яго хутка на ногі паставяць. (В.Вольскі) Просты дзеяслоўны выказнік можа выражацца фразеалагічнымі адзінкамі і спалучэннямі тыпу даць згоду, аказаць падтрымку: Мае зёлкі яго хутка на ногі паставяць. (В.Вольскі)

Формы дзеясловаПрыклады абвесны лад (цяперашні, прошлы, будучы просты і будучы складаны час) Сонца ўзыходзіць і заходзіць. Мароз трашчаў у платах. Настануць дні цудоўныя. Мы будзем змагацца за лепшую долю. умоўны лад Нам трэба песень, якія спяваў бы, гонячы трактар, калгаснік вясёлы. (Я. Купала) загадны лад Ты ляці цяпер на волю, легкакрылы матылёк.

выказнік ужываецца ў множным ліку калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў: Здрада ці прадажнасць пастаянна бунтавалі маю душу. (У. Калеснік) выказнік мае форму множнага ліку калі выказнік стаіць пры дзейніках са значэннем асобы: Алесь і Кастусь з-за паркана глядзелі ім услед шчасліва. (Я. Колас) калі першы з аднародных дзейнікаў стаіць ў форме множнага ліку: Многа ран пакінулі нам навальнічныя дні, ліхалецце, войны. (М. Танк) выказнік выкарыстоў- ваецца ў множным ліку калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і падкрэслівае актыўнасць дзеяння: Два саставы прыбылі з вугалем. (М. Лынькоў) выказнік ужываецца ў адзіночным ліку калі дзейнік выражаны спалучэннем слоў многа, шмат, мала, большасць, меншасць, некалькі, нямнога, нямала з назоўнікам у родным склоне: Большасць калег прапанавала начлег. (І. Ласкоў) выказнік ужываецца ў адзіночным ліку калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і перадаецца пасіўнасць дзеяння: На стале ляжала два кускі хлеба. (Ц. Гартны)

Састаўнымі называюцца такія выказнікі, лексічнае і граматычнае значэнні якіх выражаюцца рознымі словамі: Зазваніў тэлефон – Пачаў званіць тэлефон Састаўнымі называюцца такія выказнікі, лексічнае і граматычнае значэнні якіх выражаюцца рознымі словамі: Зазваніў тэлефон – Пачаў званіць тэлефон Састаўны выказнік складаецца з дзвюх частак, адна з якіх выражае граматычнае значэнне выказніка, а другая – яго лексічнае значэнне. Састаўны выказнік – сінтаскічнае непадзельнае словазлучэнне. Ён можа быць дзеяслоўны і іменны: Сям-там на нізінах пачаў праклёўвацца кураслеп. (З. Бядуля) Састаўны выказнік – сінтаскічнае непадзельнае словазлучэнне. Ён можа быць дзеяслоўны і іменны: Сям-там на нізінах пачаў праклёўвацца кураслеп. (З. Бядуля) Састаўным дзеяслоўным называецца выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова (выразніка граматычнага значэння) і неазначальнай формы дзеяслова (носьбіта лексічнага значэння): Бабка пачала смяяцца. (Я. Колас) Састаўным дзеяслоўным называецца выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова (выразніка граматычнага значэння) і неазначальнай формы дзеяслова (носьбіта лексічнага значэння): Бабка пачала смяяцца. (Я. Колас) Дапаможныя дзеясловы выражаюць граматычнае значэнне ладу і часу, а таксама дадатковыя лексічныя значэнні пачатку, працягласці, канца, пажаданасці, магчымасці дзеяння: Дэпутаты пачалі (кончылі, прадоўжаць) абмяркоўваць закон. Яны могуць (хацелі б, жадалі б) дапамагчы людзям. Дапаможныя дзеясловы выражаюць граматычнае значэнне ладу і часу, а таксама дадатковыя лексічныя значэнні пачатку, працягласці, канца, пажаданасці, магчымасці дзеяння: Дэпутаты пачалі (кончылі, прадоўжаць) абмяркоўваць закон. Яны могуць (хацелі б, жадалі б) дапамагчы людзям. У ролі дапаможнага дзеяслова ўжываюцца словы пачаць, стаць, працягваць, кончыць, хацець, жадаць, прыняць, прадоўжыць, імкнуцца, намагацца, старацца, рупіцца, магчы і інш. Замест дапаможнага дзеяслова можа ўжывацца дзеяслоў-звязка быць з кароткімі прыметнікамі павінен, рад, гатоў і інш.: Я быў бы рады з вамі сустрэцца (г. зн. хачу сустрэцца). У ролі дапаможнага дзеяслова ўжываюцца словы пачаць, стаць, працягваць, кончыць, хацець, жадаць, прыняць, прадоўжыць, імкнуцца, намагацца, старацца, рупіцца, магчы і інш. Замест дапаможнага дзеяслова можа ўжывацца дзеяслоў-звязка быць з кароткімі прыметнікамі павінен, рад, гатоў і інш.: Я быў бы рады з вамі сустрэцца (г. зн. хачу сустрэцца). Састаўны дзеяслоўны выказнік

Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і іменнай часткі (назоўніка, прыметніка і інш.), у якой выражаецца лексічнае значэнне: Раніца была цёплая. (І. Новікаў) Брат будзе трактарыстам. (А. Якімовіч ) Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і іменнай часткі (назоўніка, прыметніка і інш.), у якой выражаецца лексічнае значэнне: Раніца была цёплая. (І. Новікаў) Брат будзе трактарыстам. (А. Якімовіч ) У якасці дзеяслова-звязкі найбольш часта выкарыстоўваецца дзеяслоў быць. Ён пазбаўлены лексічнага значэння і выражае толькі граматычнае значэнне часу і ладу. Звязка цяперашняга часу ёсць ужываецца вельмі рэдка, пераважна ў кніжна-пісьмовай форме: Твой бацька быў герой… (Я. Брыль) У якасці дзеяслова-звязкі найбольш часта выкарыстоўваецца дзеяслоў быць. Ён пазбаўлены лексічнага значэння і выражае толькі граматычнае значэнне часу і ладу. Звязка цяперашняга часу ёсць ужываецца вельмі рэдка, пераважна ў кніжна-пісьмовай форме: Твой бацька быў герой… (Я. Брыль) Другую групу звязак складаюць словы, якія не поўнасцю страцілі лексічнае значэнне. Напрыклад, слова станавіцца ў якасці звязкі не толькі адносіць прымету, але і паказвае паступовае станаўленне гэтай прыметы: Ноч была цёмная. – Ноч станавілася цёмнай. Другую групу звязак складаюць словы, якія не поўнасцю страцілі лексічнае значэнне. Напрыклад, слова станавіцца ў якасці звязкі не толькі адносіць прымету, але і паказвае паступовае станаўленне гэтай прыметы: Ноч была цёмная. – Ноч станавілася цёмнай. Падобнымі звязкамі зяўляюцца дзеясловы руху і стану хадзіць, прыехаць, прыбегчы, вярнуцца, сядзець, ляжаць, стаяць, прачнуцца і інш., якія разам з іменнай часткай выражаюць лексічнае значэнне састаўнога іменнага выказніка: Маразы тады стаялі моцныя. (Б. Новікаў) Дзяўчынка прачнулася шчаслівай. (А. Бялевіч) Падобнымі звязкамі зяўляюцца дзеясловы руху і стану хадзіць, прыехаць, прыбегчы, вярнуцца, сядзець, ляжаць, стаяць, прачнуцца і інш., якія разам з іменнай часткай выражаюць лексічнае значэнне састаўнога іменнага выказніка: Маразы тады стаялі моцныя. (Б. Новікаў) Дзяўчынка прачнулася шчаслівай. (А. Бялевіч) У ролі звязкі можа выступаць спалучэнне дапаможнага слова з дзеясловам-звязкай Я хачу быць настаўнікам, або спалучэнне дзеяслова-звязкі з кароткім прыметнікам і неазначальнай формай другой звязкі: Я быў бы рады стаць настаўнікам У ролі звязкі можа выступаць спалучэнне дапаможнага слова з дзеясловам-звязкай Я хачу быць настаўнікам, або спалучэнне дзеяслова-звязкі з кароткім прыметнікам і неазначальнай формай другой звязкі: Я быў бы рады стаць настаўнікам Састаўны іменны выказнік

Ён вясёлы. Ён быў вясёлы. Ён быў вясёлым. Ён весялейшы за сваю сястру. Ён вясёлы. Ён быў вясёлы. Ён быў вясёлым. Ён весялейшы за сваю сястру. Ён шчасліўчык. Ён быў шчасліўчык. Ён быў шчасліўчыкам. Ён быў з хітрынкай. Ён шчасліўчык. Ён быў шчасліўчык. Ён быў шчасліўчыкам. Ён быў з хітрынкай. Ён быў узрадаваны. Лёд на рацэ будзе ўзарваны. Травы скошаны. Ён быў узрадаваны. Лёд на рацэ будзе ўзарваны. Травы скошаны. Пяць і пяць будзе дзесяць. Кватэра стала наша. Ён паявіўся вельмі дарэчы. Чалавек быў высокага росту. Маечка была ра дзесятым небе ад радасці. (Ус. Краўчанка) Чалавек быў высокага росту. Маечка была ра дзесятым небе ад радасці. (Ус. Краўчанка)

калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ці лічэбнікамі ў назоўным склоне: Хлеб – часціца нашага жыцця. (А. Чарнышэвіч) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ці лічэбнікамі ў назоўным склоне: Хлеб – часціца нашага жыцця. (А. Чарнышэвіч) калі абодва галоўныя члены выражаны неазначальнай формай дзеяслова: На полі працаваць – ураджай збіраць. (Прыказка) калі абодва галоўныя члены выражаны неазначальнай формай дзеяслова: На полі працаваць – ураджай збіраць. (Прыказка) калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнікам: Купіць касу – о, гэта штука. (Я. Колас) Сцяна – не ўзабрацца. (В. Каваль ) калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнікам: Купіць касу – о, гэта штука. (Я. Колас) Сцяна – не ўзабрацца. (В. Каваль ) Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік: Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі: Хатынь – гэта балючая памяць аб усіх беларускіх вёсках, спаленых разам з людзьмі. (М. Амельчанка) Тварыць – гэта значыць любіць Радзіму. (М. Лынькоў ) Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі: Хатынь – гэта балючая памяць аб усіх беларускіх вёсках, спаленых разам з людзьмі. (М. Амельчанка) Тварыць – гэта значыць любіць Радзіму. (М. Лынькоў )

калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ён цяпер вялікі чалавек. (Б. Сачанка) калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ён цяпер вялікі чалавек. (Б. Сачанка) калі выказнік далучаецца параўнальнымі злучнікамі як, быццам і інш.: Пшаніца як мора. (П. Панчанка) Месяц быццам вартаўнік.(Я. Купала) калі выказнік далучаецца параўнальнымі злучнікамі як, быццам і інш.: Пшаніца як мора. (П. Панчанка) Месяц быццам вартаўнік.(Я. Купала) калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не: Сэрца не камень. (Прыказка) калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не: Сэрца не камень. (Прыказка) Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:

1.Калі на дзейнік падае лагічны націск, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца: Мы – жыцця гаспадары. (Я. Купала) Дубовы куст – не куст, а патаемны прывід (М. Лынькоў) Маё жыццё – як сумны дэтэктыў. (Л. Галубовіч) 1.Калі на дзейнік падае лагічны націск, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца: Мы – жыцця гаспадары. (Я. Купала) Дубовы куст – не куст, а патаемны прывід (М. Лынькоў) Маё жыццё – як сумны дэтэктыў. (Л. Галубовіч) 2. Працяжнік можа ставіцца і тады, калі выказнік выдзяляецца лагічна і перад ім ёсць паўза. Віктар – жывы, імклівы. (Я. Маўр) 2. Працяжнік можа ставіцца і тады, калі выказнік выдзяляецца лагічна і перад ім ёсць паўза. Віктар – жывы, імклівы. (Я. Маўр)

паясняюць галоўныя або іншыя даданыя члены сказа. Граматычныя значэнні даданых членаў сказа распазнаюцца па пытаннях: Шэрыя воблакі павіслі адвячоркам над зямлёй. паясняюць галоўныя або іншыя даданыя члены сказа. Граматычныя значэнні даданых членаў сказа распазнаюцца па пытаннях: Шэрыя воблакі павіслі адвячоркам над зямлёй. што зрабілі? якія? калі? над чым? воблакі павіслі шэрыя адвячоркам над зямлёй

гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет, абект дзеяння ці стан, залежыць ад выказніка або іншага члена сказа і адказвае на пытанні ўскосных склонаў. Вішнёвы вецер студзіць (што?) грудзі (С. Гаўрук) – дапаўненне абазначае прадмет, на які пераходзіць дзеянне; Рэха адгукнулася (каму?) зязюлі - дапаўненне абазначае адрасата дзеяння; Людзі гаварылі (аб чым?) аб нядобрых падзеях (К. Чорны) – дапаўненне абазначае прадмет гутаркі Вішнёвы вецер студзіць (што?) грудзі (С. Гаўрук) – дапаўненне абазначае прадмет, на які пераходзіць дзеянне; Рэха адгукнулася (каму?) зязюлі - дапаўненне абазначае адрасата дзеяння; Людзі гаварылі (аб чым?) аб нядобрых падзеях (К. Чорны) – дапаўненне абазначае прадмет гутаркі Дапаўненне бывае прамое і ўскоснае Прамое дапаўненне адносіцца да пераходнага дзеяслова і абазначае прадмет, на які накіравана дзеянне: Паехаў Мішка наведваць (каго?) маці. (М. Зарэцкі) Прамое дапаўненне адносіцца да пераходнага дзеяслова і абазначае прадмет, на які накіравана дзеянне: Паехаў Мішка наведваць (каго?) маці. (М. Зарэцкі) Прамое дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам у форме вінавальнага склону без прыназоўніка. Калі ж дзеянне пераходзіць на частку прадмета ці пры дзеяслове ёсць адмоўе, прамое дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону без прыназоўніка: Не губляйце, людзі, (чаго?) часу. (П. Глебка) Прамое дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам у форме вінавальнага склону без прыназоўніка. Калі ж дзеянне пераходзіць на частку прадмета ці пры дзеяслове ёсць адмоўе, прамое дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону без прыназоўніка: Не губляйце, людзі, (чаго?) часу. (П. Глебка) Дапаўненне, выражанае назоўнікам у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам або роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў з прыназоўнікамі ці без прыназоўнікаў, а таксама словамі іншых часцін мовы, называецца ускосным: Экскурсавод прапанаваў (каму?) нам (што?) наведаць музей. (Газета) Дапаўненне, выражанае назоўнікам у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам або роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў з прыназоўнікамі ці без прыназоўнікаў, а таксама словамі іншых часцін мовы, называецца ускосным: Экскурсавод прапанаваў (каму?) нам (што?) наведаць музей. (Газета)

Спосабы выражэння дапаўнення Суровы гімн пяе зямля мая. (Л. Геніюш) назоўнік Яго стаміла дарога. (М. Лужанін) Дзесяць дзеліцца на пяць. Маці ўспамінала аб мінулым. (М. Зарэцкі) Бацька сына вучыў касіць. (Ц. Гартны) Паступленне ў інстытут прынесла яму шмат клопатаў. (У. Карпаў) Восень пахла бабіным летам. (І. Чыгрынаў) Паступленне ў інстытут прынесла яму шмат клопатаў. (У. Карпаў) Восень пахла бабіным летам. (І. Чыгрынаў) лічэбнік займеннік неазначальная формай дзеяслова састаўная цэласная назва, фразеалагізм пяе (што?) гімн стаміла (каго?) яго дзеліцца (на што?) на пяць іншыя часціны мовы ў значэнні назоўніка успамінала (аб чым?) аб мінулым успамінала (аб чым?) аб мінулым вучыў (чаму?) касіць прынесла (што?) шмат клопатаў пахла (чым?) бабіным летам прынесла (што?) шмат клопатаў пахла (чым?) бабіным летам

гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, паясняе дзейнік, дапаўненне і іншыя члены сказа, выражаныя назоўнікам. Азначэнні адказваюць на пытанні які? чый? Гэта быў (які?) старасвецкі лес. (Я. Колас) Сон (чый?) Сцёпкаў прайшоў умомант. (Я. Колас) гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, паясняе дзейнік, дапаўненне і іншыя члены сказа, выражаныя назоўнікам. Азначэнні адказваюць на пытанні які? чый? Гэта быў (які?) старасвецкі лес. (Я. Колас) Сон (чый?) Сцёпкаў прайшоў умомант. (Я. Колас) Дапаўненне бываюць дапасаваныя і недапасаваныя Дапасаванае азначэнне звязваецца з азначаемым словам спосабам дапасавання: Спрадвеку гадаваліся на астраўку (якія?) розныя дрэвы. (Я. Колас) Мы любім (чыю?) сваю радзіму. Дапасаванае азначэнне звязваецца з азначаемым словам спосабам дапасавання: Спрадвеку гадаваліся на астраўку (якія?) розныя дрэвы. (Я. Колас) Мы любім (чыю?) сваю радзіму. Азначэнні, выражаныя прыметнікавымі ці дзеепрыметнікавымі зваротамі, на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля азначаемага слова: З лесу выйшаў грыбнік, мокры ад расы. (І. Чыгрынаў) Азначэнні, выражаныя прыметнікавымі ці дзеепрыметнікавымі зваротамі, на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля азначаемага слова: З лесу выйшаў грыбнік, мокры ад расы. (І. Чыгрынаў) Недапасаванае азначэнне звязваецца з назоўнікам спосабам кіравання ці прымыкання: Максім асцярожна ўвайшоў у пакой (чый?) настаўніка. (І. Шамякін) Прывычка (якая?) чытаць не пакідала яго. (М. Калачынскі) Недапасаванае азначэнне звязваецца з назоўнікам спосабам кіравання ці прымыкання: Максім асцярожна ўвайшоў у пакой (чый?) настаўніка. (І. Шамякін) Прывычка (якая?) чытаць не пакідала яго. (М. Калачынскі) Недапасаваныя азначэнні могуць мець дадатковыя значэнні дапаўнення, акалічнасці: У паветры стаяў пах (які? чаго?) мяты. (М. Лынькоў) Жыццё (якое? дзе?) на поўначы мае свае адметнасці. (М. Паслядовіч) Недапасаваныя азначэнні могуць мець дадатковыя значэнні дапаўнення, акалічнасці: У паветры стаяў пах (які? чаго?) мяты. (М. Лынькоў) Жыццё (якое? дзе?) на поўначы мае свае адметнасці. (М. Паслядовіч) Недапасаванае азначэнне можа быць выражана сінтаксічна непадзельным словазлучэннем назоўніка і прыметніка: У клас увайшла дзяўчынка (якая?) высокага росту. Недапасаванае азначэнне можа быць выражана сінтаксічна непадзельным словазлучэннем назоўніка і прыметніка: У клас увайшла дзяўчынка (якая?) высокага росту.

прыдатак Прыдатак – гэта разнавіднасць азначэння, выражанага назоўнікам, які дапасуецца да азначаемага слова ў склоне і ліку: Ляж, дачушка мая, адпачні, вочкі-зоры на хвілю самкні. (К. Буйло) Зоры – дапасаваны прыдатак. прыдатак Прыдатак дае прадмету, зяве іншую назву, можа абазначаць розныя якасці прадмета, узрост, нацыянальнасць, прафесію, называць уласныя імёны неадушаўлёных прадметаў: Пра яснае сонца ў наднёманскім краі літоўцы-сябры за сталом заспявалі. (Р. Няхай) прыдатак Пры спалучэнні агульнага назоўніка з уласным імем ці прозвішчам прыдаткам зяўляецца агульны назоўнік: Дзед Талаш прыпыніў хаду. (С. Александровіч) Аднак у многіх выпадках спалучэння агульнага назоўніка з уласным прыдаткам зяўляецца апошні: Рака Прытяць разлілася.

Асобым відам прыдаткаў зяўляюцца назвы газет, часопісаў, мастацкіх твораў, устаноў, прадпрыемстваў, якія пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе. Яны заўсёды стаяць у назоўным склоне, таму зяўляюцца недапасаванымі. У калгасе Праўда пачалася сяўба. (Газета) У часопісе Неман надрукавана аповесць Чазенія ў перакладзе на рускую мову. Асобым відам прыдаткаў зяўляюцца назвы газет, часопісаў, мастацкіх твораў, устаноў, прадпрыемстваў, якія пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе. Яны заўсёды стаяць у назоўным склоне, таму зяўляюцца недапасаванымі. У калгасе Праўда пачалася сяўба. (Газета) У часопісе Неман надрукавана аповесць Чазенія ў перакладзе на рускую мову. Назоўнікі-сінонімы тыпу шляхі-дарогі, ветры-буры, думкі-мары, гусі-лебедзі не зяўляюцца прыдаткамі, бо іх словы-кампаненты паводле ролі і значэння ўтвараюць адзінае паняцце. Пішацца праз дэфіс калі прыдатак і азначаемае слова – агульныя назоўнікі: Дзяўчаты-вязальшчыцы спрытна вязалі снапы. (І. Шамякін) Пішацца праз дэфіс калі агульны назоўнік стаіць пасля ўласнага і цесна звязаны з ім па сэнсе: Сядзеў каля Сашы Андрэй-пагранічнік. (М. Зарэцкі) Адзіночны прыдатак утварае з азначаемым словам сэнсавае цэлае, інтанацыйна не выдзяляецца і пішацца праз дэфіс:

прыдаткі служаць своеасаблівымі характарыстыкамі, выступаючы эпітэтамі: З-пад снежнага куродыму ўзняўся стогн дрэва-асілка. (З. Бядуля) прыдаткі служаць своеасаблівымі характарыстыкамі, выступаючы эпітэтамі: З-пад снежнага куродыму ўзняўся стогн дрэва-асілка. (З. Бядуля) прыдаткі часта можна замяніць азначэннямі-прыметнікамі: Нішчымны колас-сірацінка ў зацішку лёгенька гайдаўся. (Я. Колас) прыдаткі часта можна замяніць азначэннямі-прыметнікамі: Нішчымны колас-сірацінка ў зацішку лёгенька гайдаўся. (Я. Колас) выказнікі і азначэнні дапасуюцца не да прыдатка, а да паясняемага слова: Часопіс Маладосць парадаваў новымі творамі. (У. Гніламёдаў) выказнікі і азначэнні дапасуюцца не да прыдатка, а да паясняемага слова: Часопіс Маладосць парадаваў новымі творамі. (У. Гніламёдаў) Каб адрозніць прыдатак ад паясняемага слова, трэба ведаць, што: Каб адрозніць прыдатак ад паясняемага слова, трэба ведаць, што:

даданы член сказа, які абазначае характар дзеяння, стану або прыметы і адказвае на пытанні як? дзе? чаму? па якой прычыне? і інш. Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца на наступныя групы (віды): Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца на наступныя групы (віды): месца часу прычыны мэты спосабу дзеяння меры і ступені ўмовы і уступкі

Акалічнасці звычайна выражаюцца прыслоўямі ці назоўнікамі ва ўскосных склонах: Канверт быў (як?) акуратна заклеены. (Я. Скрыган) Акалічнасці звычайна выражаюцца прыслоўямі ці назоўнікамі ва ўскосных склонах: Канверт быў (як?) акуратна заклеены. (Я. Скрыган) Акалічнасці часу, спосабу дзеяння, прычыны, умовы часта выражаюцца дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі: (Калі?) Назбіраўшы ягад, дзяўчаты (як?) не спяшаючыся вярталіся дамоў. (Б. Сачанка) Акалічнасці часу, спосабу дзеяння, прычыны, умовы часта выражаюцца дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі: (Калі?) Назбіраўшы ягад, дзяўчаты (як?) не спяшаючыся вярталіся дамоў. (Б. Сачанка) Акалічнасці мэты могуць быць выражаны неазначальнай формай дзеяслова і непадзельным словазлучэннем: Раман Сцяпанавіч ехаў увесну (з якой мэтай?) наведаць маці. (Б. Сачанка) Акалічнасці мэты могуць быць выражаны неазначальнай формай дзеяслова і непадзельным словазлучэннем: Раман Сцяпанавіч ехаў увесну (з якой мэтай?) наведаць маці. (Б. Сачанка) Акалічнасць спосабу дзеяння можа выражацца параўнальным зваротам са злучнікамі як, нібы, быццам, як быццам: Працуюць бабры нібы заўзятыя гаспадары. (Я. Пархута) Акалічнасць спосабу дзеяння можа выражацца параўнальным зваротам са злучнікамі як, нібы, быццам, як быццам: Працуюць бабры нібы заўзятыя гаспадары. (Я. Пархута) Акалічнасць звязваецца со словам, да якога адносіцца, спосабам прымыкання ці кіравання. Пры кіраванні можа паяўляцца дадатковае значэнне: (Дзе?) Над хвалямі лётаюць чайкі. (Р. Барадулін) тут дапускаецца і іншае пытанне – над чым? Акалічнасць звязваецца со словам, да якога адносіцца, спосабам прымыкання ці кіравання. Пры кіраванні можа паяўляцца дадатковае значэнне: (Дзе?) Над хвалямі лётаюць чайкі. (Р. Барадулін) тут дапускаецца і іншае пытанне – над чым?

Віды акалічнасцей паводле значэння ПытанніПрыклады месца дзе? куды? адкуль? (Дзе?) Паўсюль расцвілі рамонкі. (У. Жылка) Людзі ішлі (куды?) ў лес.(А. Ставер) (Адкуль?) З захаду ішла вайна. (Р. Сабаленка) часу калі? з якога часу? да якога часу? за які час? (Калі?) Зімой на печцы не сядзіцца. (Я. Колас) (З якога часу?) З раніцы (да якога часу?) да вечара церусіў дробны дождж. (В. Быкаў) (За які час?) За два тыдні адрамантавалі стадыён. прычыны чаму? з якой прычыны? (Чаму?) Чамусьці калгаснікі не паверылі старшыні. (Газета) (З якой прычыны?) З прычыны добрай пагоды і святочнага дня сход асабліва мнагалюдны і шумны. (К. Крапіва) мэты для каго? з якой мэтай? (Для чаго?) Для шчасця вашага, сыны, бацькі на ўсё гатовы. (П. Глебка) Вучні сабраліся (з якой мэтай?) абмеркаваць праграму вечара. спосабу дзеяння як? якім чынам? Дык яно ўсё і робіцца (як?) па канец рук. (К. Чорны) меры і ступені колькі? як многа? у кой ступені? (Колькі?) Столькі працы рукам! (І. Мележ) (У якой ступені?) Страх як хацелася яму мець такую кніжку. (Я. Колас) умовы і ўступкі пры якой умове? нягледзячы на што? (Пры якой умове?) Пры пэўных умовах сяўба будзе скончана. (Газета) (Нягледзячы на што?) Нягледзячы на дождж, сабраліся ў дарогу. (І. Мележ)

Лугавы туман няспешна адыходзіць за раку. (Я. Маўр) Вусны. Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны. Граматычная аснова – туман адыходзіць. (Што?) туман – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; туман (што робіць?) адыходзіць – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; туман (які?) лугавы – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам; адыходзіць (як?) няспешна – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем; адыходзіць (куды?) за раку – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у форме В. скл. з прыназоўнікам за. Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны. Граматычная аснова – туман адыходзіць. (Што?) туман – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; туман (што робіць?) адыходзіць – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; туман (які?) лугавы – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам; адыходзіць (як?) няспешна – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем; адыходзіць (куды?) за раку – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у форме В. скл. з прыназоўнікам за. Пісьмовы. Сінтаксічны разбор двухсастаўнага сказа