Тэма: Вывучэнне ўрыўка з Летапісу вялікіх князёў літоўскіх Пахвала вялікаму князю Вітаўту. Мэта: узнавіць веды пра летапіс як свецкі жанр літаратуры Сяэднявечча,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Тэма: Вывучэнне ўрыўка з Летапісу вялікіх князёў літоўскіх Пахвала вялікаму князю Вітаўту. Мэта: узнавіць веды пра летапіс як свецкі жанр літаратуры Сяэднявечча,
Advertisements

МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай літаратуры Ў XI КЛАСЕ МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай.
Тэма: Вывучэнне ўрыўка з Летапісу вялікіх князёў літоўскіх Пахвала вялікаму князю Вітаўту. Мэта: узнавіць веды пра летапіс як свецкі жанр літаратуры Сяэднявечча,
Даследчая праца па творчасці Зінкевіч Ганны Браніславаўны на тэму: У паэта свая планета, І завецца яна Любоў… Выканала: Чарапкоўская Вольга Зыфрыдаўна.
Прадукцыя шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі Навуковы кіраўнік : к. г. н., дацэнт Ваганава А. М.
П. Панчанка Даты Што даты? Гэта толькі вехі Гісторыі, А для салдат, Чые навек закрыты вейкі, Няма ўжо дат, ніякіх дат. За рысай тоймаўкліва, пуста, І.
Транксрипт:

Тэма: Вывучэнне ўрыўка з Летапісу вялікіх князёў літоўскіх Пахвала вялікаму князю Вітаўту. Мэта: узнавіць веды пра летапіс як свецкі жанр літаратуры Сяэднявечча, у якім адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі, вызначыць значнасць летапісання,віды летапісных твораў, асэнсаваць жанравыя асаблівасці і мэту стварэння Пахвалы…

Ён пільна летапіс чацвёрты піша год І спісвае усё ад слова і да слова З даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго і кепскія дзяла Апавядае тут. Як рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І бачанаму ім – ён годны веры сведак. Што тут чынілася ў даўнія гады, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся,як баранілі веру, Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве,- І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць яго няхітрае пісанне Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне. Максім Багдановіч

Вуснае апытванне 1. Хто такі летапісец? 2. Ці лёгкай справай было пісаць летапісы? Чаму? 3. Што такое летапіс? 4. Які агульнаславянскі твор лічыцца першым летапісам? 5. Дзе і кім ён быў створаны? 6. Калі ўзнікла летапісанне на Беларусі? 7. Які беларускі летапіс, на думку вучоных лічыцца першым? 8. Што вы ведаеце пра аўтараў летапісаў? 9. Якія вы ведаеце формы летапісаў? 10. Што акрамя пагадовых падзей змяшчалася ў летапісах? 11. Назавіце жанравыя асаблівасці летапісаў.

Віды летапісаў 1. Даўнія летапісы. У іх перапісчыкі дакладна перадавалі гісторыю Кіеўскай дзяржавы, зрэдку дапаўняючы запісы новымі матэрыяламі (Радзівілаўскі летапіс, летапіс Аўрамкі). 2. Афіцыйныя летапісы ВКЛ (Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага). 3. ПРыватныя хронікі. Змяшчаліся запісы пра мясцовыя падзеі. (Баркулабаўскі летапіс). 4. Перакладныя замежныя хронікі. Назначаліся для індывідуальнага чытання. (Аляксандрыя, Троя).

Групавая работа з тэкстам з падручніка: 1гр.- Вызначыць жанр, тэму, ідэю твора. 2гр.- Вызначыць структуру і мову твора. 3 гр.- Знайсці апісанне ўсемагутнасці Вітаўта і мастацкія сродкі, ужытыя ў гэтым творы.

Працягніце выказванні: Я думаю, што значнасць дзейнасці Вітаўта для беларускай зямлі ў тым,……………………………………………………….. Знаёмства з Летапісам вялікіх князёў літоўскіх дало мне магчымасць……………………………………………… ……….. Я лічу што Пахвала… не толькі гімн Вітаўту, але………………………………………………………… ………. Вывучэнне летапісаў мне дало …………………………………

Вынікі ўрока Пра што новае даведаліся на ўроку? Аб чым задумаліся? Вызначыце тэмп урока, ваш настрой пасля яго.