МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай літаратуры Ў XI КЛАСЕ МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай літаратуры Ў XI КЛАСЕ МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай.
Advertisements

Транксрипт:

МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай літаратуры Ў XI КЛАСЕ МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ па сучаснай беларускай літаратуры Ў XI КЛАСЕ

Формы заняткаў Формы заняткаў Якія формы заняткаў выкарыстаць і якія тыпы ўрокаў пры гэтым выбраць? Відавочна. што ў аснову працы павінна быць пакладзена сістэма апераджальных заданняў. Пры гэтым формы правядзеня ўрокаў могуць быць як традыцыйныя- лекцыі, эўрыстычныя гутаркі, абмеркаван- не вучнёўскіх паведамленняў, - так і нетрадыцыйныя - канферэнцыя, панарама, вусны часопіс,семінар.

Мэта ўрока па сучаснай беларускай паэзіі можа быць наступнай : Пазнаёміць з сучасным станам развіцця літаратуры, літаратурна-мастацкай перыёдыкай. акрэсліць тэматыку і праблематыку паэзіі, развіваць самастойнае мысленне,творчыя здольнасці вучняў, пашыраць іх слоўнік, садзейнічаць фарміраванню маналагічнага выказвання, ствараць умовы для духоўнага росту вучняў і выхавання іх эстэтычнага густу.

Картка-апора можа выглядаць так: Першая і трэцяя групы: Першая і трэцяя групы: 1. Падрыхтаваць біяграфічную даведку пра аўтара (да дзвюх хвілін). 2. Падабраць нізку (5-6) вершаў паэта ў адпаведнасці з уласным густам.

Другая і чацвёртая групы: 1. Падрыхтаваць творчую даведку пра аўтара (да дзвюх хвілін). 2. Падабраць з вершаў паэта радкі, якія, на вашу думку, можна лічыць афарыстычнымі.Можна пачаць з праблемы: ці згодны вы з меркаваннем, што сучасная літаратура - гэта літаратура таго часу, у які мы жывём.

Пасля разваг па гэтым пытанні неабходна пазнаёміць з сучасным станам развіцця літаратуры, літаратурна-мастацкай перыёдыкай (часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман» і інш.). Настаўнік абавязкова павінен падрыхтаваць выставу часопісаў, сярод іх тыя, дзе друкуюцца ці працуюць паэты, творчасць якіх будзе разглядацца на ўроку. якіх будзе разглядацца на ўроку.

Важна, каб яны ілюстравалі тэматычна-праблемнае поле сучаснай паэзіі: чалавек, грамадства, Радзіма, мінулае і будучае, бацькоўскі дом, родная мова, прырода, экалогія, чарнобыльская трагедыя, праца, каханне.

У якасці рэфлексіі На тэматычнае напаўненне ўрока можна прапанаваць скласці сінквейн, які будзе мець назву «Паэзія».

Схема сінквейна наступная: На першым радку запісваецца назоўнік (у нашым выпадку гэта слова «паэзія»), на другім неабходна напісаць два прыметнікі, якія раскрываюць тэму сінквейна, на трэцім радку запісваюцца тры дзеясловы, якія акрэсліваюць дзеянне, што суадносіцца з тэмай сінквейна; на чацвёртым радку змяшчаецца цэлы сказ, які складаецца з некалькіх слоў, з дапамогай якіх вучань выказвае свае адносіны да тэмы. На першым радку запісваецца назоўнік (у нашым выпадку гэта слова «паэзія»), на другім неабходна напісаць два прыметнікі, якія раскрываюць тэму сінквейна, на трэцім радку запісваюцца тры дзеясловы, якія акрэсліваюць дзеянне, што суадносіцца з тэмай сінквейна; на чацвёртым радку змяшчаецца цэлы сказ, які складаецца з некалькіх слоў, з дапамогай якіх вучань выказвае свае адносіны да тэмы.

: Гэта можа быць быць крылаты выраз, цытата ці складзеная фраза ў кантэксце тэмы; апошні радок гэта слова-рэзюмэ, якое дае новую інтэрпрэтацыю тэмы, дазваляе выказаць асобасныя адносіны.

Даць тэматычную і жанравую характарыстыку сучаснай прозы, разгледзець творчасць асобных аўтараў, фарміравапь уменні маналагічнага маўлення, інтэлектуальную прастору вучняў. Мэта ўрока па сучаснай беларускай прозе:

Урок па сучаснай прозе мэтазгодна праводзіць Як семінар або канферэнцыю, у аснове якой агульная характарыстыка сучаснай прозы і разгляд канкрэтнай тэмы на прыкладзе творчасці аднаго аўтара. Вучням загадзя (за два месяцы ці за месяц) раздаюцца праграмкі-арыенціры, у якіх акрэсліваюцца план правядзення і тэма канферэнцыі Далёкае і блізкае мінулае ў сучаснай беларускай прозе.

Зыходзячы з гэтага, на канферэнцыі можна разглядапь як творы, прысвечаныя глыбокай старажытнасці, так і творы, у якіх адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Такім чынам на канферэнцыі будзе закранутане адна гіста- рычная тэма ў сучаснай беларускай прозе, а ўскосна вучні засяродзяць увагу на самых актуальных.

Для ілюстрацыі выступлення вучні могуць падрыхтаваць прэзентацыю. У ходзе ўрока можна выкарыстаць элементы гульні. 3 ліку вучняў выбіраюцца два чалавекі, якія будуць выконваць ролю журналістаў. Заданне для прэсы: на падставе выступлення сфармуляваць пытанні (адно сціслае, адказ на якое патрабуе разваг і прымянення жыццёвага і сацыяльнага вопыту, другое разгорнутае, адказ на якое непасрэдна падаецца ў дакладзе). Для ілюстрацыі выступлення вучні могуць падрыхтаваць прэзентацыю. У ходзе ўрока можна выкарыстаць элементы гульні. 3 ліку вучняў выбіраюцца два чалавекі, якія будуць выконваць ролю журналістаў. Заданне для прэсы: на падставе выступлення сфармуляваць пытанні (адно сціслае, адказ на якое патрабуе разваг і прымянення жыццёвага і сацыяльнага вопыту, другое разгорнутае, адказ на якое непасрэдна падаецца ў дакладзе).

МЭТА ЎРОКА ПА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ : На прыкладзе творчасці А. Дударава паказаць тэматычную і жанравую разнастайнасць сучаснай драматургіі, правесці аналіз п'есы А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа», падагульніць веды па вывучаным творы, садзейнічаць выхаванню пачуццёвай сферы вучняў.

Урок па сучаснай беларускай драматургіі можна пачаць з разгляду тэатральных праграм і афіш да спектакляў, якія ідуць на сцэне беларускіх тэатраў і пастаўлены па п'есах беларускіх аўтараў. Сярод іх будуць праграмкі да спектакляў паводле п'ес А. Дударава.

Напрыканцы ўрока настаўнік можа звярнуцца да вучняў з наступнымі словамі: «Вам, сёлетнім выпускнікам, на парозе выхаду ў вялікі свет пачуццяў і страсцей, узвышэнняў і расчараванняў хочацца пажадаць: жывіце прыстойна, шукайце жыццёвай цэльнасці, дбайце аб духоўнай шыраце, бо менавіта гэтаму вас вучылі творы беларускай літаратуры на працягу ўсяго навучання ў школе. I няхай ваша жыццё асветліць такое каханне, якое ўзвышае чалавека сваім хараством.

Спіс рэкамендаванай літаратуры: Бельскі, А Сучасная літаратура Беларусі: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. Мінск, с. Ляшук, В. Я. Вывучэнне аглядавых тэмаў па беларускай літаратуры / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, с. Рагуля, А. Імгненні... / А. Рагуля. Мінск, с. Урок літаратуры ў школе : кн. для настаўніка / пад рэд. М. А. Лазарука і В. У. Івашына. Мінск, с. Часопіс Беларуская мова і літаратура, 3/2009