Крывічы,што пасяліліся на берагах Заходняй Дзвіны, называліся палачанамі.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Крывічы,што пасяліліся на берагах Заходняй Дзвіны, называліся палачанамі.
Advertisements

Транксрипт:

Крывічы,што пасяліліся на берагах Заходняй Дзвіны, называліся палачанамі.

Гэта назва пайшла ад невялікай рэчкі Палаты, што ўпадала ў Дзвіну.

На ёй крывічы пабудавалі свой галоўны горад, і ён таксама атрымаў імя ад гэтай рэчкі-яго назвалі Полацк.

Першым полацкім князем, пра якога захаваліся летапісныя звесткі, і быў Рагвалод.

Полацк пры Рагвалодзе -адзін са знакамітых гарадоў таго часу. Полацк пры Рагвалодзе -адзін са знакамітых гарадоў таго часу.

У Рагвалода былі два сыны і дачка. Дачку звалі Рагнеда.

Слава пра прыгажосць Рагнеды дайшла і да Ноўгарада, і да Кіева.

Уладзімір паслаў у Полацк сватоў. Кіеўскі Яраполк таксама хацеў узяць яе за жонку. Рагвалод дазволіў ёй самой выбраць мужа. Гордая палачанка адмовіла паслам Уладзіміра.

Атрымаўшы адказ, Уладзімір наняў варагаў і пайшоў на Полацк.

У баі загінулі адважны Рагвалод і абодва яго сыны.

Рагнеду Уладзімір сілаю прымусіў пайсці за яго.І, каб заўсёды помніла пра паражэнне Полацка, даў ёй другое імя- Гарыслава.

Аднойчы, калі Уладзімір заснуў, Рагнеда хацела забіць яго. Уладзімір прачнуўся і адабраў нож. Разгневаны Уладзімір загадаў апрануць ёй самае прыгожае адзенне, сесці на ложа і чакаць смерці, а сам пайшоў па меч.

Рагнеда паклікіала свайго старэйшага сына Ізяслава. І калі Уладзімір увайшоў, каб забіць Рагнеду, сын аклікнуў яго:

-Бацька, ты тут не адзін! Уладзімір убачыў сына, у руках якога быў аголены меч,сумеўся і не крануў Рагнеду

Уладзімір сабраў баяраў і расказаў ім пра тое, што здарылася. Баяры параілі яму адпусціць Рагнеду з дзецьмі на радзіму- у Полацкае княства.

Полацк быў разбураны, і Уладзімір загадаў пабудаваць для сваёй жонкі новы горад і назваў яго імем сына, які ўратаваў маці ад смерці,-Ізяслаўлем ( цяпер горад Заслаўе)

Праз нейкі час Рагнеда прыняла хрысціянства. Яна заснавала каля Ізяслаўля першы на ўсходнеславянскай зямлі манастыр і жыла ў ім, прыняўшы манастырскае імя Анастасія