УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX КЛАСЕ (урок-прэзентацыя) УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX КЛАСЕ (урок-прэзентацыя) УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX.
Advertisements

УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX КЛАСЕ (урок-прэзентацыя) УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX.
Ляшэвіч Ала Міхайлаўна Настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Адукацыя вышэйшая, спецыяльнасць – беларуская.
Транксрипт:

УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX КЛАСЕ (урок-прэзентацыя) УРОК ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў IX КЛАСЕ (урок-прэзентацыя) Тэма: Пасляваенная творчасць А. Куляшова. Лірыка паэта 60-х гадоў

Свет Куляшрва увасаблялі дзве стыхіі – крынічныя берагі роднай Беларусі і неутаймаваная бязмежнасць акіяна. Першая са стыхій стварала глыбока лірычны, апавядальны асяродак яго паэзіі, другая – шырока эпічную цягу да планетарных маштабау, да філасофскага спасціжэння драматызму усечалавечага жыцця, да трывожнага засяроджанага роздуму аб свеце і сусвеце. Мікола Арочка

Ёсць у паэта свой аблог цаліны, Некрануты прастор для баразён, дзе ён працуе з першае хвіліны і да апошніх вечаровых дзён; Ёсць думак прагавітае насенне, У жменю назбіранае з дарог, Што спелага чакае увасаблення, Заліушы хваляй жытняю аблог; Ёсць сэрца маладое, без якога – Без палкага, жывога пачуцця – Няма у яго нічога: ні аблога, Ні плённых дум, ні самаго жыцця. Аркадзь Куляшоу

Мэты: разгледзець пасляваенную творчасць і лірыку Аркадзя Куляшова 60-х гадоў; развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных тво-раў і аналізаваць іх; вучыць правільна выказваць уласныя думкі, перажыванні (у тым ліку пісьмова), павышаць узровень камунікатыўнасці дзе-вяцікласнікаў; выхоўваць культуру мовы, любоў да паэзіі. Абсталяванне: * партрэт А. Куляшова; * выстава кніг паэта; * раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў; * фоназапіс песні "Алеся" (музыка І.Лучанка, верш А.Куляшова); * выстава вучнёўскіх малюнкаў і фотаздымкаў да вершаў А. Куляшова; * запісы на дошцы падтэм урока: 1. Тэма мірнай працы ў пасляваеннай творчасці А.Куляшова (верш "Колас"), 2. Інтэнсіўнасць лірычнага перажывання ў творах 60-х гадоў (верш "Крылы"), 3. Роздум паэта пра будучыню чалавецтва. Сімволіка верша "Сасна і бяроза". 4. Імкненне А. Куляшова да яснасці і завершанасці паэтычных твораў, пачуццё адказнасці Куляшова-паэта перад "строгім вершам" (верш "Ёсць у паэта свой аблог цалінны..."). Эпіграф: Я на ўсё жыццё абраў дарогу, На якой калючак больш, чым руж. На якой калючак больш, чым руж. Сэрца як набат, што б'е трывогу За мільёны падгарматных душ. Аркадзь Куляшоў

I. Праслухоўванне песні. Уступнае сло-ва настаўніка, які паведамляе вучням тэму, мэты ўрока. II. Вучні паказваюць падрыхтаваныя малюнкі і фотаздымкі, раскрываюць іх настрой, колеравую палітру, зачытваюць радкі з вершаў А. Куляшова. III. Самаканструкцыя. Вучні падбіраюць словы або словазлучэнні, якія асацыіруюцца са словам гармо-нія. Адказы запісваюць на дошцы. Вучні зачытваюць запісаныя словы і словазлучэнні, дапаўняюць індывідуальныя спісы словамі, якія ім спадабаліся. М а й с т а р. Выявілася, што слова гар-монгя асацыіруецца з вялікай колькасцю слоў- паняццяў. Я прапаную кожнаму вы-браць і падкрэсліць па два словы ці сло-вазлучэнні з гэтага спісу, якія, на вашу думку, з'яўляюцца найбольш значнымі для Аркадзя Куляшова, яго паэзіі. IV. Самаканструкцыя ў парах. Якія думкі і развагі з вершаў А. Куляшова найбольш уразілі і запомнілі-ся вам? Якія думкі і развагі з вершаў А. Куляшова найбольш уразілі і запомнілі-ся вам? V. Аналіз верша (на выбар вучняў) з дадатковымі заданнямі на картках (пададзены. напрыканцы. артыкула). VI. Творчасць. Падрыхтоўка вуснага паведамлення "Цалінны аблог паэзіі А. Куляшова". Міні-сачыненне на тэму "Чым блізкія і чым розняцца думкі і мары лірычнага героя верша "Крылы" з маімі?". Разважанне над тэзісам "Сасна і бяро-за сімвалы жыцця на зямлі" ў аднайменным вершы А. Куляшова. VII. Абарона творчых работ (зачытван-не, вуснае паведамленне, вуснае выказванне). VIII. Абагульненне. IX. Рэфлексія (разважанні, уражанні пра ўрок). Ход урока

Карткі

Верш "Крылы" Пытанніі заданні 1. Якім паўстае лірычны герой з верша А.Куляшова "Крылы"? 2. Вызначце вершаваны памер верша (Чаргаванне чатырохстопнага ямба (1-ы, і 3-і радкі) з трохстопным (2-і і 4-ы, радкі). З. Напішыце міні-сачыненне на тэму "Чым блізкія і чым розняцца думкі і мары лірычнага героя верша "Крылы" з маімі?".

Верш "Колас" Пытанні і заданні Пытанні і заданні 1. Вызначце тэму верша А.Куляшова "Колас". (Тэмамірнай працы.) 2. Што яднае працу хлебароба з "працай" коласа, паказанай паэ- там? 3. Згадайце і запішыце некалькі прыказак і прымавак на тэму пра- цы чалавека. (Адказ не ідзе ў лад. Без працы няма чаго хлеба шукаці. Вясенні дзень год корміць. Дзе няма ахвотпы, там няма работы. Праца нгкога не ганьбіць. Ранняя птушка крылкі цярэбгць, а позняя вочкі трэ. Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння зрабі. Сёння зробіш заўтра як знойдзеш. Хлеб усяму галава. Хто ранаўстае,таму Бог дае.)

Верш "Сасна і бяроза" Пытанні і заданні 1. Як вы разумееце асноўную думку верша? 2. Як вы адказалі б на пытанне, пастаўленае паэтам у творы: "А што як зямлю нашу выпусцяць з рук сасна і бяроза?" 3. Якую ролю ў вершы адыгрываюць словы "сасна і бяроза", што паўтараюцца пасля кожнай страфы? Якую назву атрымалі падобныя паўторы ў паэзіі? (Рэфрэн.} 4. Паразважайце над тэзісам "Сасна і бяроза сімвалы жыцця на Ізямлі" ў аднайменным вершы А.Куляшова.

Верш "Ёсць у паэта свой аблог цалінны." Пытанні і заданні 1. Чаму паэт прыраўнівае працу мастака слова да працы хлеба- роба? 2. Як вызначаны задачы паэзіі ў вершы? 3. Падбярыце сінонімы да слова "аблог" з беларускай і рускай моў. (Аблога поле, не аранае некалькі гадоў запар. Аблога пустка, папар, пустэча. Аблога пустка, папар, пустэча. Облога залежь, пустырь, пустошь, пар.) 4. Падрыхтуйце вуснае паведамленне "Цалінны аблог паэзіі А.Куляшова". (Для таго каб адказ быў паслядоўны і пераканальны, складзіце план паведамлення ці яго лаканічныя тэзісы.)