Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай.
Advertisements

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай.
Транксрипт:

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1984 г. Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990).

Беспрацоўны журналіст ці беспрацоўны настаўнік зява даволі звыклая для беларускага грамадства. А вось беспрацоўны паэт гучыць пакуль што экзатычна. Хоць пасля рэфармаваньня дзяржавай выдавецкай сфэры на вуліцы апынулася нямала літаратурных работнікаў. Сяму-таму давялося перакваліфікавацца на іншы спосаб здабываньня сродкаў для існаваньня. Паэт Леанід Дранько-Майсюк працы так і не знайшоў, затое нядаўна выдаў новую кнігу паэзіі Паэтаграфічны раман.

- Леанід, пра кнігу мы пагаворым трошкі пазней, а найперш пра тое, як удаецца выжываць. Вольны мастак гэта няблага, але ж ёсць сямя, ёсць гэткі празаічны панятак, як хлеб надзённы. Ці табе ўдаецца зарабляць на жыццё вершамі? - Гэта тая дзівосная сітуацыя, паводле якой, сапраўды, на жыццё я зарабляю сваёй паэзіяй. Апошнім часам даводзіцца шмат выступаць, ездзіць па ўсёй Беларусі з чытаннем вершаў. Гэта ўзбагачае прастору майго творчага існаваньня і падмацоўвае мяне матэрыяльна. -А чаму ты звольніўся з дзяржаўнага выдавецтва?

- Да 1 ліпеня 2002 года існавалі два беларускія выдавецтвы Мастацкая літаратура й Юнацтва. Найвышэйшаму кіраўніцтву захацелася, каб яны ператварыліся ў нешта адно. Вядома, калі адбываюцца такія абяднанні, заўсёды зяўляюцца лішнія людзі. У выпадку з выдавецтвамі гэта былі выдатныя прафэсіяналы мастакі, рэдактары, карэктары. -І я вырашыў сысці, бо, застаўшыся без працы, я буду сябе лягчэй пачуваць, чым нехта іншы. У аддзеле кадраў мне сказалі, што трэба дзеля таго, каб не перапыніўся стаж, стаць на ўлік у цэнтры занятасці, што я й зрабіў. Афіцыйна я зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага на біржы Цэнтральнага раёна горада Менска.

- І як ставяцца ў цэнтры занятасці да беспрацоўнага паэта, якую працу табе прапанавалі? -Там працуюць вельмі мілыя і ўважлівыя людзі, адмыслоўцы сваёй справы. Да мяне адносіны паважлівыя, і я задаволены тым раманам, які ў мяне склаўся з інспектарамі. Мы дамовіліся, што я сваёй паэзіяй буду ахоўваць кветкі ў сталічным Батанічным садзе. -Табе прапанавана быць там вартаўніком? -Так, і ахоўваць кветкі паэзіяй гэта найвышэйшае мастацтва вартаўніцтва.

Галоўная тэма тваёй новай кнігі Паэтаграфічны раман паэт і ягоная неадпаведнасць сацыяльнай і палітычнай будзённасці. Мы ведаем, што зяўляецца і нараджаецца, калі паэт не адпавядае гэтай самай будзённасці: не адпавядалі Янка Купала і Ларыса Геніюш, Аляксандар Блок і Васыль Стус… А што бывае, калі паэт адпавядае рэчаіснасці? Калі паэт адпавядае па ўсіх параметрах, сацыяльных, маральных і палітычных, рэчаіснасці, тады такі паэт ператвараецца ў палітычнага падтанцоўшчыка, тады ён з творчай асобы паволі, але няўхільна ператвараецца ў чалавека абслугі. Такіх прыкладаў шмат у гісторыі літаратуры. І самы класічны і сумны прыклад у гэтым сэнсе трагедыя Маякоўскага.

Мая кніжка Паэтаграфічны раман зяўляецца адлюстраваннем той маральнай і палітычнай сітуацыі, якая вельмі істотна паўплывала на жыццё й лёс паэта Уладзіміра Някляева, у выніку чаго ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і апынуцца спачатку ў Польшчы, а потым у Фінляндыі. Гэта кніжка гэта яшчэ і водпаведзь тым людзям, якіх Някляеў узяў на працу, дзеля якіх памяняў эстэтычны накірунак часопіса Крыніца, якім стварыў выдатныя творчыя ўмовы працы. Але, на вялікі жаль, некаторыя сябры таму й становяцца былымі, бо валодаюць талентам здраджваць сяброўству.

-Ты разважаў пра адпаведнасць і неадпаведнасць паэта будзённасці. А калі на іншы лад: паэт павінен адпавядаць ментальнасці народа? -Паэт не павінен думаць пра сваю адпаведнасць ментальнасці народа. Калі ён сапраўдны паэт, то ён адпавядае ад нараджэння, па сутнасці сваёй. Янка Купала пра гэта не дбаў, ён проста жыў, творча існаваў. Ён самае дакладнае ўвасабленне беларукага народа, ягоных мужнасці, працавітасці, трагедыі.

- У М.Багдановіча паветра у струнах сонца залатых. У Я.Коласа яно густое, хоць наразай скібамі. Ты ж, я цытую з Паэтаграфічнага рамана, адчуў метал у паветры беларускага жыцця. Аднак металы бываюць розныя: высакародныя, цяжкія, каляровыя… Якіх з іх больш у беларускім паветры? - Беларускае паветра зява прыгожая і паэтычная. Яно ёсць і застанецца зявай абсалютнай творчай энергетыкі. Дзякуй Богу, акрамя металёвасці, у нашым паветры існуе паэтаграфія як стыхія адносінаў, якая абядноўвае творцаў. Паэтаграфія як жыццё, упрыгожанае творчасцю. Паэтаграфія як сонечны бок неабходнага багемнага існавання ў творчасці.

- Стан духоўнага прасвятленьня, яднання душы чалавека і прыроды, стан, названы японскім паэтам Мацуа Басё саторы, наколькі гэты стан знаёмы табе і ці не зяўляецца ён сёння раскошай, недасягальнай для сучаснага творцы? - Гэты стан я імкнуся ствараць для себе кожны дзень. Увогуле, мне вельмі блізкі той прынцып існавання, паводле якога ты штодзень павінен ствараць сабе добры настрой для творчасці й для тых людзей, якія жывуць побач. А найбольш дакладны адказ на тваё пытанне ў наступным вершы:

Сваё апошняе каханне, Незразумелае такое, Аддаць магчыма за жаданне Жыць, як парнасец, у спакоі. Няма найлепшага нічога За гэта светлае трызненне, Калі крыштальная трывога Цалуе рукі і калені; Калі збіраешся пакуты Ад радасцяў былых адрозніць, Тады не дзенешся нікуды І будзеш маладосці помсціць; Калі, як вір, у цемры ночы Цябе шукае позірк нейчы, Тады радзімы голас воўчы Усё адно, што чалавечы.

-Воўчы голас радзімы… Але вось феномен - эміграцыя, ад якой паэт зазнае пакуты, у творчым плане ідзе яму на карысць. Прыкладаў больш чым дастаткова: Арсеннева, Жылка, Сяднёў… -Я нікому, у тым ліку сабе, не пажадаў бы апынуцца на эміграцыйнай выспе, але не ўсё нам падуладна, і часам здараецца так, што мы мацнейшыя за нейкія абставіны, а жыццё мацнейшае за нас. І ў выніку гэтага мы садзімся ў эміграцыйны цягнік.

-Эміграцыя нагадвае старасць, калі ты застаўся жыць ужо без блізкіх і сяброў. Я не хачу гаварыць пра фізічны ўзрост цела, звычайна, не супадае ў старэнні з душой. Пушкін незадоўга да смерці прызнаўся, што адчувае сябе тысячагадовым старцам. А што дае старасць паэту самазаспакаенне, майстэрства ці той стан саторы, пра які мы згадвалі? -Старасць зява дастаткова страшная. Гэта згасанне, разбурэнне не толькі цела, але й, што страшней, розуму й інтэлекту.

Цікава, што Максім Багдановіч не дажыў да старасці, Янка Купала ўбачыў старасць, Якуб Колас зжыўся з ёю, а Кандрат Крапіва быў старасцю зедзены. Вельмі часта здараецца, што старасць поўная адсутнасць творчасці, як у гэтых маіх радках: Але ў канцы жыцця, як не складаеш вершы, тады й жывеш! Апошні ўздых і ёсць твой верш найлепшы, найгеніяльны верш…" Гутарыў Міхась СКОБЛА