Кардзяёнак Аксана вучаніца 8 класа ДУА Глыбоцкая раённая гімназія 2012 г.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Кардзяёнак Аксана вучаніца 8 класа ДУА Глыбоцкая раённая гімназія 2012 г.
Advertisements

Транксрипт:

Кардзяёнак Аксана вучаніца 8 класа ДУА Глыбоцкая раённая гімназія 2012 г.

Мэта Задача вывучэнне патрыятычнай і пейзажнай лірыкі Фамы Васільевіча Ляшонка і яе вытокаў. 1) Выяўленне гістарычных і пейзажных мясцін, апаэтызаваных у вершах паэта ў розныя поры года. 2) Вывучэнне мастацкіх асаблівасцей твораў Т. Загорскага. 3) Ацэнка творчай дзейнасці нашага земляка.

Абект Прадмет даследавання паэтычныя творы Фамы Ляшонка (вершы Эмігрант, Запаветнае, На кургане, Сетаўскае возера і іншыя). адлюстраванне Фамой Ляшонкам краявідаў Залесчыны і ўзаемаадносін паміж людзьмі гэтага краю.

Залескі парк О кут дзяцінства, непаўторны, мілы! Залесчына – зямля маіх бацькоў! Ты сэрца назаўсёды паланіла, Табе мая павага і любоў. Фама Ляшонак

Фама Ляшонак(Тумаш Загорскі). Нарадзіўся 5 верасня 1935г. у вёсцы Загоре Глыбоцкага раёна. Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР, а таксама знакаміты пісьменнік Глыбоччыны. Жнівень 1980г. На здымку з дачкой Інай і сынам Васілём

За дасягненні высокіх паказчыкаў у працы, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне электраэнергетычнай галіны РБ Фама Васільевіч быў неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. А таксама нагруднымі значкамі Выдатнік энергетыкі і электрафікацыі СССР, 70 год Беларускай энергасістэме

г. Н.Гальпяровіч, У.Дубаўка, І.П.Шамякін, Ф.В. Ляшонак

У 1995 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура выйшаў зборнік Тумаша Загорскага Запознены Дар

18 красавіка 1996г. На прэзентацыі зборніка Запознены дар На фоне Белдзяржбібліятэкі (Ф.В. Ляшонак, Н.П. Ляшонак, І.П. Шамякін, М. Яцкоў, Г.К. Шакола, Н. Гальпяровіч, М. Мятліцкі, Г. Шупенька, Т.Калантай, Паўлаў) Іван Шамякін, Фама Ляшонак, Мікола Мятліцкі ў Белдзяржбібліятэцы Прэзентацыя праходзіла пад дэвізам Паэзія – душа народа

У 1997 годзе (сумесна з кампазітарам Міколам Яцковым) быў выдадзены зборнік песень Фамы Ляшонка Гронка бэзу. У гэты зборнік увайшло 25 песень на вершы пісьменніка(Гронка бэзу, На кургане)

На фоне Нацыянальнай бібліятэкі (Ф.Ляшонак, М, Яцкоў, Н. Гальпяровіч) 1997г.

У 2005 годзе (пасля смерці пісьменніка), пры намаганнях Німфы Прохараўны (жонка Фамы Васільевіча Ляшонка) у Мінску ТДА Сталія быў выдадзены зборнік вершаў Апошні лістапад

У 1997г. Фама Васільевіч Ляшонак стаў сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Г. Зінкевіч, А. Жыгуноў, Г. Сутула, Ф.В. Ляшонак, Н.П. Ляшонак, В. Гарановіч Фама Васільевіч быў знакамітым пісьменнікам Глыбоччыны, пра яго пісалі шматлікія выданні. Заўсёды жаданым госцем ён быў у раённай бібліятэцы.

Маленства кут! З глыбокім хваляваннем Я зноў ступіў на родную зямлю. Хачу паспець яшчэ перад змярканнем Сказаць аб тым, як я цябе люблю Запаветнае Каля Сетаўскага возера

У непагадзь і ў добрае надворе Сюды прыходзіць люба мне заўжды. І, спадзяюся, што цераз Загоре Пралягуць і апошнія сляды… Запаветнае

Кожны раз, калі ў вёсцы бываю, Каб наведаць старэнькіх бацькоў, На знаёмы курган завітаю - Як да сябра мінулых гадоў. На кургане

Сетаўскае возера - Бераг майго шчасця! Хай цябе не закрануць Гора і напасці…

А побач – парк знішчэлы, занядбаны, Бо ён нічый, ахвяра тапара, За ім палац, дашчэнту зруйнаваны, Краса былога панскага двара Непагадзь Залескі парк

Заўжды душа імкнулася туды – І ў зорны час, і як на сэрцы горка, Дзе лабірынт чаромхі ля вады Пад занядбанай Мамчынаю горкай Запаветнае *** …Вітаю я з павагаю і горку, Што Мамчынай заве маё сяло. Яна ў адказ вядзе са мной гаворку Аб тым, што адшумела адгуло. Сустрэча

Пісьменнік ніколі не забываўся на сваю малую радзіму, пра сваіх бацькоў і вельмі часта прыязджаў у Загоре. Імкненне маю – і змагу бясспрэчна - Пераканаць у тым сваіх сяброў, Што для мяне Залесчына – навечна Адзіная, нязгасная любоў… Фама Ляшонак з маці Любоўю Сямёнаўнай

…І дазволь не трымаць у сакрэце ад усіх дарагое імя, Бо я ўголас скажу, што на свеце Лепш за нашу Радзіму няма. Адказ сябра

1954г. Німфа Прохараўна і Фама Васільевіч Ляшонкі

У Чорным ручаі я гады

Каля хаты ў Загорі. (Ф.В. і Н.П. Ляшонкі з дзецьмі Інай і Васілём, з зяцем і нявесткай, унукамі. Пасярод іх - маці Ф.В. Ляшонка)

2000г 1998г Я з павагай магу схіліць галаву перад гэтым чалавекам, якога, на вялікі жаль, ужо няма сярод нас, але які назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах! Бескампрамісная грамадзянская пазіцыя, пранікнёны лірызм, шчаслівыя і пакутныя хвіліны перажытага, матывы блізкага растання – ёсць падсумаванне творчага і жыццёвага шляху ў зборніках чалавека і паэта Фамы Ляшонка. Віталь Гарановіч

Дзякуй за ўвагу!