ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Методыка навучання простаму сказу ў межах цэласнага (халістычнага) падыходу да выкладання нямецкай і беларускай моў Аўтар – Браім Т.Л.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Методыка навучання простаму сказу ў межах цэласнага (халістычнага) падыходу да выкладання нямецкай і беларускай моў Аўтар – Браім Т.Л.
Advertisements

Транксрипт:

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Методыка навучання простаму сказу ў межах цэласнага (халістычнага) падыходу да выкладання нямецкай і беларускай моў Аўтар – Браім Т.Л. Навуковы кіраўнік – кандыдат педагагічных навук дацэнт Саматыя І.М. Дысертацыя на атрыманне ступені магістра педагагічных навук

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Змест Тэма і кіраўнік Актуальнасць Пастаўленыя мэты і задачы Абект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, якія выносяцца на абарону Дзякуй за ўвагу

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Актуальнасць Дадзеная праца накіравана на распрацоўку цэласнага падыходу ў навучанні нямецкай і беларускай мовам у агульнадукацыйных установах з беларускай мовай навучання. Усведамленне адзінага сістэмнага падыходу, які прымяняецца да прыроды і грамадства, наводзіць на думку аб інтэграцыі і ў працэсе навучання. Інтэграцыя моўных дысцыплін спрыяе рашэнню самых разнастайных задач. Яна садзейнічае фарміраванню моўнай і лінгвістычнай, камунікатыўнай, культуразнаўчай кампетэнцый школьнікаў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Пастаўленыя мэты і задачы Мэта дысертацыі: распрацаваць методыку выкладання нямецкай і беларускай моў, у аснове якой ляжыць цэласны падыход да працэсу навучання. Для дасягнення пастаўленай мэты намі вырашаліся наступныя задачы: вызначыць, што такое халістычны падыход у навучанні; даць азначэнне інтэграванаму ўроку; вывучыць распрацаванасць абранай тэмы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Пастаўленыя мэты і задачы (працяг) вывучыць літаратуру па лінгвістыцы нямецкай і беларускай моў (сінтаксіс простага сказа); прааналізаваць вучэбныя праграмы і падручнікі па нямецкай і беларускай мовах; вывучыць літаратуру па сумежных навуках (дыдактыка, методыка, псіхалогія, педагогіка) у аспекце даследавання; правесці навучальны і кантрольны эксперыменты з мэтай прадухілення інтэрферэнцыі пры вывучэнні нямецкага простага сказа.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Абект і прадмет даследавання Абектам нашага даследавання зяўляецца працэс навучання нямецкай і беларускай мовам ва ўстановах агульнай сэрэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Прадмет даследавання – методыка рэалізацыі інтэграваных урокаў па нямецкай і беларускай мовах (вывучэнне сінтаксісу простага сказа).

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Навуковая гіпотэза Інтэграцыя моўных дысцыплін спрыяе рашэнню самых разнастайных задач. Яна садзейнічае фарміраванню моўнай і лінгвістычнай, камунікатыўнай, культуразнаўчай кампетэнцый школьнікаў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Асноўныя вынікі Інтэграваным урокам беларускай і нямецкай моў уласцівы значныя магчымасці. 1) Інтэграваныя ўрокі зробяць навучанне беларускай і нямецкай мовам, з аднаго боку, цікавым і займальным, з другога боку, больш эфектыўным і паспяховым: вучні змогуць выкарыстаць пры вывучэнні нямецкай мовы свой вопыт і веды па роднай мове.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Асноўныя вынікі (працяг) 2) Інтэграваныя ўрокі дапамогуць настаўніку сфарміраваць у вучняў свядомы падыход да навучання нямецкай мове, больш трывала авалодаць беларускай мовай, а таксама стымуляваць у школьнікаў фарміраванне цікавасці да сістэматычнага вывучэння роднай і замежных моў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Асноўныя вынікі (працяг) 3) Інтэграваныя ўрокі нямецкай і беларускай моў зяўляюцца добрым сродкам для прадухілення інтэрферэнцыі і частотных памылак, выкліканых уплывам роднай мовы. 4) Інтэграваныя ўрокі беларускай і нямецкай моў маюць на мэце пазнанне неізаляванасці развіцця беларускай мовы, яе фенаменальнасці і каштоўнасці. 5) На інтэграваных уроках дзеці вучацца свабодна мысліць, аналізаваць, параўноўваць, творча падыходзіць да выканання рознага віду заданняў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Навуковая навізна Нягледзячы на актуальнасць інтэграваных урокаў «нямецкая мова і беларуская мова», распрацоўваюцца яны не вельмі часта. Гэта ў першую чаргу звязана з адсутнасцю матэрыялаў і даследаванняў па супастаўленні нямецкай і беларускай моў. На сёняшні дзень існуе толькі некалькі артыкулаў і навуковых прац, прысвечаных параўнанню нямецкай мовы з беларускай, прычым пераважна на ўзроўні лексічнага складу гэтых моў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Палажэнні, якія выносяцца на абарону 1)Галоўнай мэтай сучаснай адукацыі становіцца развіццё здольнасці мысленя вучняў, фарміраванне іх светапогляду, станаўленне цэласнай асобы ў працэсе навучання. 2)Інтэграцыя і цэласнасць становяцца важнымі характарыстыкамі працэсу навучання ў сучаснай школе.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Палажэнні, якія выносяцца на абарону (працяг) 3) Асобае месца ў працэсе навучання займае інтэграцыя моўных дысцыплін. Яна садзейнічае фарміраванню моўнай і лінгвістычнай, камунікатыўнай, культуразнаўчай кампетэнцый школьнікаў.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Палажэнні, якія выносяцца на абарону (працяг) 4) Ідэя інтэграцыі ў працэсе вывучэння нямецкай і беларускай моў у шэрагу выпадкаў прадугледжана праграмай па нямецкай мове. Праграма па нямецкай мове прадугледжвае некаторае адставанне вывучэння граматыкі нямецкай мовы ад вывучэння граматыкі беларускай мовы. Гэта ў сваю чаргу стварае для настаўнікаў нямецкай мовы магчымасць пры тлумачэнні зяў, агульных для абедзвюх моў, выкарыстоўваць веды вучняў па роднай мове.

ТАЦОГРНПСТАЦОГРНПС Дзякуй за ўвагу