Тэма: шматпартыйнасць у Беларусі ў першыя гады савецкай улады. Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук, прафесар Коршук Уладзімір Канстанцінавіч.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Тэма: шматпартыйнасць у Беларусі ў першыя гады савецкай улады. Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук, прафесар Коршук Уладзімір Канстанцінавіч.
Advertisements

Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Транксрипт:

Тэма: шматпартыйнасць у Беларусі ў першыя гады савецкай улады. Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук, прафесар Коршук Уладзімір Канстанцінавіч

Актуальнасць тэмы: складаная палітычная гісторыя дзяржавы апошніх гадоў, зацягнуўшыся пераходны перыяд стварэння шматпартыйнай сістэмы абумовілі неабходнасць звярнуцца да гістарычнага вопыту краіны. У гэтых абставінах дадзеная праблематыка можа аказваць пэўны ўплыў на ўнутры палітычныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэта: сістэмны навуковы аналіз працэсаў, якія звязаны з фармаваннем, станаўленнем і ліквідацыяй шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1917 – 1925 гг. Задачы: правесці аналіз прычын, якія прывялі да скасавання шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі; даследаваць умовы і сутнасць узаемадзеяння розных палітычных партый у Беларусі ў вывучаемы перыяд; прааналізаваць ролю савецкіх, партыйных і дзяржаўных органаў у дадзеным працэсе.

Абект даследвання: партыйная сістэма Беларусі ў перыяд 1917 – 1925 гг. Прадмет даследвання: формы і спецыфіка міжпартыйных узаемаадносінаў, працэс стварэння механізма партыйна- дзяржаўнага кіравання савецкім грамадствам ў Беларусі ў разглядаемы перыяд часу.

Асноўныя вынікі: шматпартыйная сістэма, якая існавала ў Беларусі ў 1917 – 1925 гг. у БССР уяўляла сабой варыянт савецкай шматпартыйнай сістэмы. Істотны ўплыў на тэмпы станаўлення манаполіі бальшэвікоў на ўладу ў Беларусі аказаў знешні фактар, які праявіўся ў нямецкай і польскай інтэрвенцыях. Савецкая мадэль аднапартыйнай сістэмы канчаткова склалася ў Беларусі ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі ўсе палітычныя партыі былі дэзарганізаваны і апынуліся ў глыбокім ідэйным крызісе, што і пазволіла іх ліквідаваць. Канчаткова быў замацаваны механізм кіравання кампартыяй дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі.

Пастановы, якія выносяцца на абарону: РСДРП(б) ставіла сабе за мэту пабудаваць аднапартыйную сістэму. Гэтаму працэсу спрыяла складаная палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне; Кааліцыя бальшэвікоў і левых эсэраў насіла часовы характар. Бальшэвікі імкнуліся выкарыстаць левых эсэраў для ўзмацнення сваіх пазіцый сярод сялянства; Беларускія рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі на працягу вялікага прамежку часу не змаглі стаць уплывовай палітычнай сілай; У БССР у сярэдзіне 20-х гадоў была канчаткова ліквідавана шматпартыйная сістэма

Дзякуй за ўвагу.