Лекічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх і рускіх любоўных замоў Прэзентацыю падрыхтавала магістрантка Дзямідава Алена Віктараўна Навуковы кіраўнік.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Лекічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх і рускіх любоўных замоў Прэзентацыю падрыхтавала магістрантка Дзямідава Алена Віктараўна Навуковы кіраўнік.
Advertisements

Транксрипт:

Лекічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх і рускіх любоўных замоў Прэзентацыю падрыхтавала магістрантка Дзямідава Алена Віктараўна Навуковы кіраўнік Шамякіна Таццяна Іванаўна

Уводзіны з даўніх часоў слова ў жыцці чалавека іграла немалаважную ролю. Слова шанавалі і слова баяліся. Стагоддзямі людзі імкнуліся знайсці ідэальныя словы, пры дапамозе якіх можна было б уплываць на чалавека і на прыроду. І такія тэксты ствараліся. Менавіта замовы – найбольш архаічны і найменш зменлівы жанр вуснай народнай творчасці, заснаваны на веры ў магічную сілу слова. Мова ў замовах – і сродак магічнага ўздзеяння, і сродак рэалізацыі закладзенага ў замове пажадання, і сродак стварэння магічнага тэксту, магічнай формулы, паэтычнага вобраза. слова магічна і містычна. Разгледзець, у чым магічнасць слова, гэта значыць зразумець, як менавіта і чаму словам мы можам уздзейнічаць на свет

Актуальнасть мова замоў як непасрэдны носьбіт асноўнай функцыі – уздзеяння словам на свядомасць, падсвядомасць чалавека і навакольны свет, а тым больш вершаўтваральныя сродкі замоў амаль не даследаваны слова не страціла свайго значэння для чалавека і ў наш час. Выразы, што маюць дзіўнае падабенства да замоўных, робяцца асновай для сугестыўнага ўздзеяння ў рэкламе, піяр- тэхналогіях, сродках масавай інфармацыі, атрымаўшы назву «нейра-лінгвістычнага праграмавання» даследаванне замоўных формул патрэбна не толькі для таго, каб стымуляваць практычнае выкарыстанне гіпнатычных, унушальных тэкстаў, але і мець сродкі абароны ад іх. не менш важнае значэнне мае вывучэнне замоў для мэт лячэбных, у прыватнасці, для псіхалагічнай дапамогі даследаванне тэкстаў замоў дазваляе прасачыць перадумовы ўзнікнення беларускай нацыянальнай паэзіі

Мэта работы даследаваць лексічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх любоўных замоў даследаваць лексічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці рускіх любоўных замоў зрабіць параўнальны аналіз лексічных і рытміка-метрычных асаблівасцей беларускіх і рускіх любоўных замоў

Задачы вызначыць адметнасці лексікі беларускіх і рускіх любоўных замоў прааналізаваць рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх і рускіх любоўных замоў

Абект даследавання беларускія любоўныя замовы рускія любоўныя замовы

Прадмет даследавання лексіка беларускіх і рускіх любоўных замоў вершаўтваральныя сродкі замоўных тэкстаў

Асаблівасці лексікі любоўных замоў паводле паходжання лексіка любоўных замоў складаецц наступных пластоў: архаічных марфем, ці міфем (ра, жы, ка, па, пра, га, лат), спрадвечнабеларускай, царкоўнаславянскай лексікі, нешматлікіх запазычанняў з іншых моў. частае ўжыванне онімаў характэрна зява сінаніміі і антаніміі

Асаблівасці гукавой арганізацыі любоўных тэкстаў прысутнічае зва гукапісу – алітэрацыя і асананс нагнятанне аднародных суфіксаў і флексій

Рытмічная арганізацыя замоўных тэкстаў сіметрычна пабудаваныя семантычных блокі аднатыпныя марфалагічныя формы паўтарэнне адных і тых жа слоў і выразаў чаргаванне націскных і ненаціскных складоў слоў з аднолькавай колькасцю складоў наяўнасць рыфмоідаў

Асаблівасці метрыкі у замовах назіраюцца зародкі сучасных двухскладовых і трохскладовых метраў змяненне метрычнай арганізацыі замовы на працягу аднаго тэксту звязана са зменлівасцю рытму, што мае на мэце аддзяліць адзін ад аднаго пэўныя сэнсавыя часткі замовы, бо сэнс выказвання цалкам падпарадкоўвае сабе рытм

Заключэнне Такім чынам, усе моўныя сродкі замовы: гукі, міфемы, лексемы, онімы, сінонімы, антонімы, асаблівасці рытміка-метрычнай структуры, гукапіс, рыфмоіды ў сваім адметным спалучэнні - павінны выконваць адзіную функцыю – уплываць на чалавека і навакольны свет. Разам з гэтай выключна практычнай задачай замоўнае слова набывае і сваю непаўторную прывабнасць, прыродную гармонію. У першабытнай душы – карыснасць і прыгажосць займаюць аднолькава пачэсныя месцы. Яны знаходзяцца ў адзінстве і згодзе паміж сабою; саюз іх можна вызначыць словамі: прыгожае – карысна, карыснае – прыгожа. Гэта і ёсць адзіны сапраўдны саюз

Асноўная літаратура Античная мифология: энциклопедия / сост., общ. ред. и предисл. К. Королева. – М.: Изд-во Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005, с. Гачев, Г. Национальные образы мира. Космо-Психо-Логос / Г. Гачев. - М.: Прогресс-Культура, с. Даль, В. И. О повериях, суевериях и предрассудках русского народа / В. И. Даль. - СПб.: Литера, – 480 с. Замовы / уклад., сістэм. тэкстаў, уст арт. і камент. Г. А. Барташэвіч; рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) і інш. - Мінск: Навука і тэхніка, – 578 с. (БНТ: Беларуская народная творчасць / АН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). Кудряшова, М. В. Архитепические основы восточнославянских заговоров / М. В. Кудряшова // Актуальные проблемы социально- гуманитарных наук: в 2 т. - Минск БДУ, Т С

Дзякуй за ўвагу!