Прадмоўна - пасляслоўны комплекс у беларускіх кірылічных выданнях канца XVI- першай паловы XVII стагоддзяў Навуковы кіраўнік Аўтар Мэта працы Задачы Актуальнасць.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы» Научная библиотека В иртуальная выставка новых поступлений литературы.
Advertisements

Транксрипт:

Прадмоўна - пасляслоўны комплекс у беларускіх кірылічных выданнях канца XVI- першай паловы XVII стагоддзяў Навуковы кіраўнік Аўтар Мэта працы Задачы Актуальнасць даследавання Навізна Аб ' ект і прадмет даследавання Метадалагічны і метадычны грунт даследавання Метад даследавання Старадрукаваныя кірылічныя кнігі XVI-XVIII ст. Палажэнні, якія выносяцца да абароны Высновы Дзякую за ўвагу

Кандыдацкая работа Саіскальніка спецыяльнасці « Літаратуразнаўства » Грыневіч Таццяны Іванаўны

Навуковы кіраўнік Уладзімір Георгіевіч Кароткі - нарадзіўся ў 1956 г. у г.п. Мір Гродзенскай вобласці. У 1978 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Вучань Санкт-Пецярбургскай школы медыявістаў. У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю Творчасць Мялеція Сматрыцкага пад кіраўніцтвам акадэміка А.М.Панчанкі. Займаецца праблемамі старабеларускай літаратуры XVI-XVII стагоддзяў, вывучае помнікі эпохі Рэфармацыі, Контррэфармацыі, Контрправаслаўя. Даследуе творчасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Пятра Скаргі, Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Андрэя Мужылоўскага, Касьяна Саковіча, Іосіфа Руцкага, Мікуліча і інш.

Аўтар Грыневіч Таццяна Іванаўна нарадзілася ў 1982 годзе ў г. Свіслач Гродзенскай вобласці. Першапачатковую адукацыю атрымала ў Свіслацкай СШ 1 імя К. Каліноўскага ( ). З 1997 па 1999 гады навучалася ў гуманітарным класе Ліцэя БДУ. З 1999 года – студэнтка філалагічнага факультэта БДУ. Універсітэт скончыла ў 2004 г. з дыпломам з адзнакай. Працуе выкладчыкам Юрыдычнага каледжа БДУ. З 2009 года – саіскальнік спецыяльнасці Літаратуразнаўства.

Мэта нашай працы : аналіз асаблівасцей паэтыкі і функцыянальнага прызначэння прадмоўна- пасляслоўнага комплексу канцаXVI- пачатку XVII стагоддзяў

1. Пазнаёміцца з літаратурай па пытанню 2. Разгледзець гістарычныя перадумовы выданняў, суаднесці з праблемамі, узнятымі ў тэкстах 3. Пазнаёміцца з тэарэтычнымі працамі, прысвечанымі праблемам паэтыкі і жанравым асаблівасцям старадрукаваных кірылічных твораў 4. Правесці аналіз пытанняў, узнімаемых аўтарамі ў творах, акрэсліць тэматыку, ідэйную напоўненасць 5. Даследаваць архітэктоніку твораў, разгледзець праблемы цытавання, пераказу, ужывання біблейскіх вобразаў і сярэднявечнай сімволікі ў тэкстах 6. Вылучыць асноўныя структураўтваральныя кампаненты паэтыкі твораў, дамінантныя літаратурныя прыёмы, якія вызначаюць спецыфіку творчага метаду аўтара 7. Акрэсліць ролю прадмоўна-пасляслоўнага комплексу ў старадруках канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў з пункту гледжання вывучэння заканамернасцей развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду, а таксама гісторыка-культурных асаблівасцей развіцця грамадства і краіны ў цэлым

Актуальнасць Актуальнасць даследавання абумоўлена недастатковай вывучанасцю прадмоўна- пасляслоўнага комлексу на базавых літаратуразнаўчых узроўнях: зместавым, структурна-кампазіцыйным і вобразна- выяўленчым, а таксама традыцыйнай недаацэнкай ідэйнай глыбіні і мастацкай значнасці твораў гэтых жанраў.

У літаратуразнаўчай навуцы ўпершыню сістэмна даследуюцца праблемы паэтыкі прадмоў, прысвячэнняў і пасляслоўяў да беларускіх кірылічных кнігадрукаў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, выяўляюцца праблемна-тэматычныя дамінанты і шляхі іх адлюстравання ў тэкстах традыцыйнага зместу

Абект даследавання – кірылічныя тэксты выданняў Нясвіжскай, Заблудаўскай, Віленскай, Еўінскай і Куцеінскай друкарняў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, як ананімныя так і аўтарскія Прадмет даследавання – жанравыя, мастацкія асаблівасці і функцыянальнае прызначэнне твораў

Агульнатэарэтычны падмурак даследавання складаюць працы па праблемах паэтыкі аўтарытэтных філолагаў XIX-XX ст. – Д.С. Ліхачова, В.В. Кожынава, С.С. Аверынцава, Р. Барта, М.-П. Фуко, К. Леві-Строса. Аўтар абапіраецца на гісторыка-тэарэтычныя напрацоўкі прадстаўнікоў нацыянальнай філалагічнай ўколы, літаратуразнаўчыя даследаванні А.М. Адамовіча, А.І. Бельскага, М.М. Грынчыка, У.В. Гніламёдава, В.П. Жураўлёва, В.А. Каваленкі, У.Г. Кароткага, Г.В. Кісялёва, С.С. Лаўшука, А.А. Лойкі, А.І. Мальдзіса, У.І. Мархіля, І.Я. Навуменкі, В.П. Рагойшы, І.В. Саверчанкі, Л.Дз. Сіньковай, М.А. Тычыны, І.А. Чароты, В.А. Чамярыцкага, А.С. Яскевіча і іншых.

У аснове даследавання – герменеўтычная метадалогія. Пры аналізе тэкстаў выкарыстоўваюцца чатыры асноўныя метады: структурна-апісальны, гісторыка-генетычны, параўнальна-тыпалагічны і структурна-функцыянальны.

Старадрукаваныя кірылічныя кнігі XVI-XVIII ст. Старадрукаваная кніга зяўляецца адным з асноўных відаў пісьмовых крыніц, неабходных для даследавання грамадска- палітычнага жыцця Беларусі ў эпоху феадалізму, многіх сфер духоўнай і матэрыяльнай культуры, грамадскай свядомасці. Гісторыя беларускага кнігадрукавання – важная частка гісторыі беларускага народа. Кірылічнае кнігадрукаванне было вядучым відам беларускага кнігавыданння.

Друкарні, якія выкарыстоўвалі кірылаўскія шрыфты, выпускалі выданні на кніжнай славянскай, а таксама беларускай літаратурнай мове, ужывалі кірылаўскі алфавіт, уласцівы старажытнарускай, пазней беларускай, рускай і украінскай пісьменнасці. Прагрэсіўнае кірылічнае кнігадрукаванне выконвала важную гістарычную місію ў развіцці беларускай культуры, у захаванні культурнай агульнасці ўсходнеславянскіх народаў, ва ўздыме вызваленчай барацьбы народных мас у XVI-XVIIст. супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнечання.

1. Жанравыя асаблівасці прысвячэнняў, прадмоў і пасляслоўяў да беларускіх кірылічных выданняў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, іх змястоўнае напаўненне і ідэйная накіраванасць 2. Сінтэз элементаў палемічнай літаратуры і традыцыйнай рыторыкі ў прадмовах і прысвячэннях як форма адлюстравання філасофска - рэлігійных поглядаў аўтараў 3. Спосабы і прычыны ўвядзення ў тэкст вечных вобразаў, біблейскай сімволікі і цытат са Святога Пісьма 4. Роля прадмоўна - пасляслоўнага комплексу ў кнігадруках багаслоўскага зместу

Прадмовы да кніг – адзін з самых жывых і універсальных літаратурных жанраў. Іх функцыі, накіраванасць і структура не з яўляюццца нечым застылым, а жанравыя асаблівасці, этыкетнасць залежаць і ад кніг, якія яны адкрываюць, і ад часу, і ад існуючай узаемасувязі паміж аўтарам прадмовы, кнігай і чытачом. Прадмовы і пасляслоўі XVI-XVII стагоддзяў абапіраюцца на тэксты традыцыйнага зместу, што абумоўлівае традыцыйнасць саміх прадмоў і пасляслоўяў ( наяўнасць сярэдневяковай топікі, выкарыстанне цытат са Святога Пісьма, агульнасць кампазіцыі ). Аднак, нягледзячы на гэта, у прысвячэннях, прадмовах і пасляслоўях не абыходзяцца ўвагай надзённыя пытанні, звязаныя з праблемамі часу. Часта звароты да чытачоў ці мецэнатаў выкарыстоўваліся аўтарамі з мэтай абгрунтавання сваіх філасофска - рэлігійных поглядаў ці палемікі з апанентамі.

У даследаванні былі выкарыстаны працы У.Г. Кароткага, І.В. Саверчанкі, Г.Я. Галенчанкі і іншых навукоўцаў.