Настаўнік гісторыі Супрановіч Вольга Станіславаўна 2010 г.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Настаўнік гісторыі Супрановіч Вольга Станіславаўна 2010 г.
Advertisements

Транксрипт:

Настаўнік гісторыі Супрановіч Вольга Станіславаўна 2010 г.

МЭТА: Стварыць умовы для замацавання атрыманых ведаў па дадзенай тэме. Паўтарыць, абагульніць і прывесці ў адпаведную сістэму вывучаны матэрыял. Задачы: - адукацыйныя – замацаваць веды вучняў, якія яны атрымалі пры вывучэнні тэмы. - развіваючыя – стварыць умовы для узаемнага навучання школьнікаў, развіцця лагічнага мышлення. Пазнавальнай актыўнасцi, самавызначэння вучняў, умення дастойна сустрэць, як перамогу так i пройгрыш. - выхаваўчыя – развіваць цікавасць да гістарычнага мінулага нашай Бацькаўшчыны.

1. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ЛАТО» Гiстарычны слоунiк 1. ВАЯВОДСТВА 12. УНIЯ 2. ПАВЕТ 13. ФЕДЕРАЦЫЯ 3. РАДА 14. ГАЛОУНЫ ТРЫБУНАЛ 4. СТАТУТ 15. СЕНАТ 5. СОЙМ 16. IНТЭРВЕНЦЫЯ 6. ВОЙТ 17. АЛЬЯНС 7. ЖАУНЕР 18. БРАЦТВА 8. СТАРОСТА 19. ПРЫВIЛЕЙ 9. ПАСПАЛIТАЕ РУШАННЕ 20. ШЛЯХТА 10. АРДЫНШЧIНА 21. КАНФЕДЭРАЦЫЯ 11. МАГНАТ 22. ПАЗIЦЫЙНАЯ ВАЙНА

2. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ» 3.Леў Сапега 1. Міхал Глінскі 2. Канстанцін Астрожскі

2. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ» 5. Васіль Цяпінскі 6. Жыгімонт I Стары 4. Стэфан Баторый

Гiстарычны пошук 1529 год II Статут ВКЛ 1566 год пачатак Лiвонскай вайны 1508 год мяцеж М. Глiнскага 1588 год I Cтатут ВКЛ 1558 год Люблiнская унiя 1569 год III Cтатут ВКЛ 3. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ПОШУК»

4. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ТЭСТ» 1. Малады нашчадак трону Рэчы Паспалiтай Жыгiмонт II Аўгуст закахаўся ў нясвiжскую прыгажуню, якая не гледзячы на ўсе перашкоды з боку бацькоў i вяльмож становiцца яго жонкай. Яе iмя: Бона Сфорца Барбара Радзiвiл Алена Глiнская 2. Паланiзацыя беларускай шляхты адбывалася праз: Далучэнне да польскай мовы i культуры Насаджэнне каталiцызму Далучэнне да «залатых польскiх шляхецкiх вольнасцей» 3. Рэч Паспалiтая – шматэтнiчная дзяржава, яна складалася з: Палякi i лiцвiны Палякi i ўкраiнцы Беларусы, лiтоўцы, украiнцы

4.Пасля нечаканай смерцi Стэфана Баторыя, польская шляхта стала перад цяжкiм пытаннем выбару новага караля, iм стаў: Рускi цар Фёдар Iванавiч Швецкi каралевiч Жыгiмонт Ваза Аўстрыйскi эрцгерцаг Максiмiлiян 5. У Рэчы Паспалiтай утварылася пэўная катэгорыя насельнiцтва, якая стала называцца «народ шляхецкi», яна складалася з: Польскай щляхты i гарадскiх нiзоў Вялiкакняжацкай шляхты i сялян Польскай i вялiкакняжацкай шляхты 4. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ТЭСТ»

5. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА» 1.Моцнае вялiкае княства паўстала з невялiчкага ўдзелу- вотчыны, далучаючы да сябе суседнiя, былыя незалежныя ўдзелы-княствы. Яна прыпiсвала сабе ролю спадкаемцы Кiева, Вiзантыi i галавы ўсiх праваслаўных хрысцiян Усходняй Еуропы. Пра якое княства iдзе размова? ( Вялікае княства Маскоўскае) 2. Яна сама дамагалася ўнii з ВКЛ. Пэўнаму колу шляхты гэтай краiны ВКЛ мроiлася ў якасцi багатага прыдатку, шляхта сквапна паглядала на ўсходнiя землi. Там яна збiралася набыць новыя багаццi, пасады, узнагароды. Пра якую краiну iдзе гутарка? (Польшча) 3. Мiхалон Лiцвiн доўгi час вандраваў па Беларусi i адзначыў: «У рэках тут мноства асятроў i iншых вялiкiх рыб. Па гэтай прычыне многiя рэкi называюцца залатымi, асаблiва …..» Пра якую раку iдзе размова? (Прыпяць)

4. У 1613 годзе ў дадатку да карты Беларусi i Лiтвы яе складальнiк Г.Макоўскi адзначаў: «ВКЛ –вялiзнейшая i багацейшая краiна з рыбнымi сажалкамi i азёрамi, вялiкiмi i славутымi рэкамi, з якiх судаходнай з ўуляецца Хранон…» Якая сучасная рака насiла назву Хранон? (Нёман) 5. На пачатку зiмы 1563 года вялiкiя сiлы рускiх ратнiкаў рушылi на аблогу гэтага старажытнага беларускага горада. На чале iх стаяў сам Iван IV Грозны. 31 студзеня горад трапiў у аблогу. Пра якi горад iдзе гутарка? (Полацк) 6. У XVI ст. войска ВКЛ славiлася сваей артылерыяй. Многiя гарматы былi непаўторныя i мелi свае назвы – «салавейкi», «спявачкi» i iншыя. Тут была адлiта i цудоуная «Гiдра», якая мела форму калоны грэцкага стылю. У якiм горадзе яе адлiлi? (Нясвіж) 5. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА»

7. Асаблiва значную перамогу над татарамi войска ВКЛ здабыло ў 1506 годзе. Летам 30-тысячнае войска крымчакоў уварвалася на Беларусь. Супраць рабаўнiкоў выйшла войска на чале з М. Глiнскiм i ўшчэнт разбiла працiўнiка. У якiм месцы гэта адбылося? (рака Лань пад Клецкам. Красны Стаў) 8.8 верасня 1514 года войска ВКЛ на чале з К.Астрожскiм уступiла ў сутычку з войскамi княства Маскоўскага, якiя пераўзыходзiлi лiцвiнаў у сiле амаль утрая. Але войска ВКЛ атрымала, вельмi значную для нас, перамогу. Дзе адбылася гэта бiтва? (рака Крапiўна пад Оршай) 5. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА»