Пуцявінамі песняра Завочная экскурсія на радзіму Якуба Коласа.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Пуцявінамі песняра Завочная экскурсія на радзіму Якуба Коласа.
Advertisements

Транксрипт:

Пуцявінамі песняра Завочная экскурсія на радзіму Якуба Коласа

Стаўбцоўшчына Прынеманскі край на Стаўбцоўшчыне... З даўніх часоў славіўся ён маляўнічымі краявідамі, квяцістымі духмянымі лугамі. Гэты край увайшоў у гісторыю як «родны кут» Якуба Коласа.

Мой родны кут, як ты мне мілы!... Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццем вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю.

Акінчыцы

Альбуць

Вось як цяпер, перада мною Ўстае куточак той прыгожа, Крынічкі вузенькае ложа І елка ў пары з хваіною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час кахання, Ў апошні вечар расставання. І бачу лес я каля хаты, Дзе колісь весела дзяўчаты Спявалі песні дружным хорам, З работ ідучы позна борам.

Малюнкі родныя і зявы! Як вы мне любы, як цікавы! Як часта мілай чарадою Вы ўстаяце перада мною!

О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе бары-лясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць...