Навуковы кіраўнік: дацэнт Максімава Н.А.. Актуальнасць Мэта даследавання Задачы даследавання Абект даследавання Прадмет даследавання Навуковая гіпотэза.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Навуковы кіраўнік: дацэнт Максімава Н.А.. Актуальнасць Мэта даследавання Задачы даследавання Абект даследавання Прадмет даследавання Навуковая гіпотэза.
Advertisements

Транксрипт:

Навуковы кіраўнік: дацэнт Максімава Н.А.

Актуальнасць Мэта даследавання Задачы даследавання Абект даследавання Прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, якія выносяцца на абарону

Архетыпы – гэта сукупнасць агульных вобразаў, матываў, характэрных для шматлікіх культурных традыцый. Даследаванне архетыпаў беларускай міфалогіі дазволіць знайсці і прааналізаваць тыя рысы, што абядноўваюць беларускую культурную традыцыю з рознымі культурамі свету.

Паказаць, што ў беларускай міфалогіі прысутнічаюць такія сюжэты, якія абядноўваюць у сабе вобразы зямлі і вады і зяўляюцца архетыпічнымі.

Вывучыць асноўныя палажэнні тэорыі архетыпаў. Прааналізаваць розныя падыходы да вытлумачэння паняцця архетып. Разгледзець міфалогію як першапачатковы спосаб апрацоўкі архетыпічных вобразаў.

Знайсці ў міфалогіях свету міфалагемы, звязаныя з архетыпамі вады і зямлі. Знайсці ў беларускай міфалогіі міфалагемы, звязаныя з вобразамі вады і зямлі, даказаць іх архетыпічнасць – сугучнасць з сусветнымі матывамі. Сярод знойдзеных міфалагем выдзеліць тыя, якія абядноўваюць у сабе абодва вобраза, знайсці ім адпаведнікі ў міфалогіях свету.

Матывы беларускай міфалогіі, звязаныя з вобразамі вады і зямлі.

Адпаведнасць матываў беларускай міфалогіі, якія абядноўваюць у сабе вобразы вады і зямлі, сюжэтам розных міфалогій свету.

У беларускай міфалогіі прысутнічаюць такія сюжэты, якія абядноўваюць у сабе вобразы зямлі і вады і зяўляюцца архетыпічнымі.

Грунтоўна прааналізавана беларуская міфалагічная сістэма, праведзена яе параўнанне з міфалагічнымі сістэмамі іншых народаў У беларускай міфалогіі выдзелены сюжэты, якія змяшчаюць у сабе вобразы вады і зямлі

Вышэй названыя сюжэты суаднесеныя з падобнымі сюжэтамі з іншых міфалогій свету, чым даказаная іх архетыпічнасць Праведзена сістэматызацыя міфалагем, якія адпавядаюць архетыпам вады і зямлі

Упершыню ў беларускай міфалогіі праводзіцца грунтоўны аналіз і доказ архетыпічнасці вобразаў вады і зямлі.

Вобразы вады і зямлі займаюць адно з цэнтральных месцаў у міфалогіях свету, у тым ліку і ў беларускай міфалогіі. Вялікая частка сюжэтаў беларускай міфалогіі, звязаных з вобразамі зямлі і вады, зяўляюцца архетыпамі.

Сярод вышэй названых сюжэтаў беларускай міфалогіі прысутнічаюць такія, якія абядноўваюць у сабе гэтыя вобразы. Як правіла, такія сюжэты маюць свае адпаведнікі (амаль ідэнтычныя) ва ўсіх міфалогіях свету.