Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – пачатку XV ст. Крэўская ўнія Грунвальдская бітва.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Войска і ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік: Дацэнт Варонін В.А.
Advertisements

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – пачатку XV ст. Крэўская ўнія Грунвальдская бітва.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст.
Усходняя палітыка ВКЛ у к.XVI-п.п.XVIIстст. магістранткі кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і Сярэдніх вякоў Самахвалавай І.В. Кіраўнік: кандыдат.
РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ-ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVІІІ СТСТ.)
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт гістарычны факультэт Прэзентацыя магістарскай дысертацыі Выканаў: Савоська Ігар Міхайлавіч Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага.
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП.
Транксрипт:

Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – пачатку XV ст. Крэўская ўнія Грунвальдская бітва

План 1. Барацьба з крыжацкай навалай 1. Барацьба з крыжацкай навалай 3. Грунвальдская бітва 3. Грунвальдская бітва 4. Барацьба з татарскімі набегамі 2. Крэўская унія 2. Крэўская унія

1. Барацьба з крыжацкай навалай Пачатак ХІІІ ст. – пачынаецца барацьба на беларускіх землях з нямецкімі рыцарамі – крыжакамі. Крыжакі, пашыраючы каталіцкую веру, пачалі т. зв. націск на Усход – захоп чужых тэрыторый. Ваенна–рэлігійныя арганізацыі – ордэн Мечаносцаў (Лівонскі ордэн) і Тэўтонскі ордэн у 1237г. аб`ядналіся і стварылі дзяржаву са сталіцай у Мальбарку (Прусія). Нямецкія рыцары высадзіліся ў вусці Заходняй Дзвіны. Будуючы замкі–крэпасці, яны рыхтавалі падмурак для заваёвы славянскіх зямель. Тэўтонскі замак у Мальбарку

Планы крыжакоў пагражалі Полацку стратай падуладных яму зямель у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады–крэпасці Герцыке і Кукенойс Пры абароне Кукенойса вызначыўся князь Вячка (паходзіў з дынасці полацкіх князёў). Аднак пад націскам крыжакоў мужны князь спаліў у 1208г. крэпасць. Праз год крыжакі захапілі і спалілі Герцыке. Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк.

Барацьба з крыжакамі магла быць паспяховай толькі прызамацаванні палітычных сувязей паміж тэрыторыямі, якія падвергліся нападу. 1240г. – у буйной бітве жыхароў Ноўгарада са шведскімі рыцарамі на рацэ Няве выключнай адвагай вызначыўся воін – палачанін Якаў. 1242г. – князь Аляксандр Неўскі (быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава) перамог яшчэ ў адной бітве – на Чудскім возеры, якая атрымала назву Лядовага пабоішча. Якаў – палачанін (з узнятым мячом) – удзельнік Неўскай бітвы

Грозная навала крыжакоў стала адной з прычын, якія абумовілі ўтварэнне ВКЛ. Нямецкія рыцары спрабавалі захапіць Панямонне – першапачатковую тэрыторыю новай дзяржавы. Чатыры разы крыжакі спрабавалі захапіць Наваградак. У 1314г. стараста г. Гародні Давыд Гарадзенскі з дружынай адбіў іх напад на замак у Навагародку. У час арганізаванага ім паходу на землі крыжакоў, ён быў па-здрадніцку забіты і пахаваны на беразе Нёмана каля Каложскай царквы.

У 1331г. пры вялікім князю Гедзіміне адбылася пераможная бітва войска ВКЛ з рыцарамі-тэўтонцамі на рацэ Акмяне (сучасная Літва). У 1348г. пры вялікім князю Альгердзе адбылася весьмі жорсткая бітва на рацэ Стрэве (прыток Нёмана). Бітва не прынесла рашучай перамогі рыцарам. Рыцар-коннік ВКЛ Нямецкія рыцаы

2. Заключэнне Крэўскай уніі 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку заключана пагадненне аб саюзе (уніі), абяднанні ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром. Руіны Крэўскага замка Прычыны ўніі: імкненне Ягайлы замацаваць сваю ўладу ў ВКЛ з дапамогай Польскага каралеўства знешняя небяспека з боку крыжакоў для ВКЛ і Польшчы Польшчы патрабавалася моцная каралеўская ўлада, бо ёю кіраваў адмоўна настроены да ўсяго польскага немец Людвік Венгерскі

Ядвіга Умовы ўніі: патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 36- гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. Ягайла павінен прыняць каталіцтва і ахрысціць у каталіцтва Літву. Пасля прыняцця каталіцтва Ягайла атрымаў імя Уладзіслаў У выніку Ягайла да велікакняжацкага тытула далучыў пасаду польскага караля Ягайла

Від на Крэва. Руіны замка Вынікі ўніі: Ягайла выдаў прывілей – грамату, якая надавала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання і не распаўсюджвалася на праваслаўных. Ён імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ. Гэта выклікала незадавльненне праваслаўнай часткі насельніцтва, прывяло да нарастання супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаўнымі Унія садзейнічала ўмацаванню абараназдольнасці ВКЛ і Польшчы

3. Грунвальдская бітва У 1408 г. на нарадзе польскага князя Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжакамі. Яна адбывалася ў гг. і атрымала назву Вялікай вайны.

Галоўнай падзеяй вайны стала адна з буйнейшых бітваў сярэдневякоўя, якая адбылася 15 ліпеня 1410г. пад Грунвальдам (сучасны г. Дуброўна на тэрыторыі Польшчы) паміж абяднанымі саюзніцкімі сіламі польска-літоўска- беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам.

Войска ВКЛ каля 40 тыс. чалавек: – 40 харугваў ВКЛ пад кіраўніцтвам Вітаўта – 50 харугваў Польшчы – харугвы з Украіны – руская дружына з Ноўгарада – атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі – татарская конніца Агульнае кіраўніцтва – Ягайла Харугва – баявы атрад ад 60 да 600 копяў Капё – баявая тройка: рыцар- вершнік, зброяносец, лучнік. Войска крыжакоў больш за 30 тыс. воінаў (лепшае ўзбраенне) рыцары з усіх краін Еўропы Агульнае кіраўніцтва – вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген

Націскніце, каб праглядзець flashfilm

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэссіі ў Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй 1208 г. Абарона князем Вячкам г.Кукенойс 1314 г. Абарона Давыдам Гарадзенскім Наваградка 1331 г. Бітва на р.Акмяне 1348 г. Бітва на р.Стрэва 1410 г. Грунвальдская бітва

Падзеям Вялікай вайны паэт Ян Вісліцкі прысвяціў паэмуПруская вайна; напісана на лацінскай мове ў пачатку XVI ст. Адзін з эпізодаў бітвы знайшоў сваё адлюстраванне ў карціне польскага мастака XIX ст. Яна Матэйкі Грунвальдская бітва Грунвальдскай бітве прысвечаны раман польскага пісьменніка XIX ст. Генрыка Сянкевіча Крыжакі, раман сучаснага беларускага пісьменніка Кастуся Тарасава Пагоня на Грунвальд.

4. Барацьба з татарскімі набегамі Да зяўлення ў беларускіх землях мангола-татары заваявалі Кітай, Сярэднюю Азію, Закаўказзе, большую частку рускіх зямель і ўтварылі сваю дзяржаву – Залатая Арда, якая распасціралая ад Ціхага акіяна да Чорнага мора.

На Русі абяднаныя ў магутную армію азіяцкія плямёны (у войску качэўнікаў уласна манголамі былі толькі ваеначальнікі і знаць) называлі мангола-татарамі, а часцей – проста татарамі. На рускіх землях качэўнікі- заваёўнікі ўсталявалі сваю ўладу і кіравалі праз выдачу мясцовым князям грамат- ярлыкоў на права збору даніны. Збіралі даніну і перадавалі хану баскакі.

На беларукія землі мангола-татары ажыццяўлялі асобныя напады (набегі, уварванні), рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх ў палон, аднак трывалай улады не ўсталявалі. Да гг. належаць летапісныя звесткі аб рабаўніцтве Берасця мангола- татарамі.

У 1362 г. вялікі князь Альгерд разбіў трох татарскіх ханаў на рацэ Сінія Воды (тэрыторыя сучаснай Украіны). У выніку гэтай перамогі мангола-татары былі выцеснены з украінскіх зямель.

7 верасня 1380г. князь Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар на баку маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які за перамогу ў бітве быў празваны Данскім.

Трагічна завяршылася для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам у 1399г. бітва на рацэ Ворскле (тэрыторыя сучаснай Украіны) з правіцелямі Залатой Арды.

Барацьба супраць Залатой Арды гг. Супраціўленне набегам татар 1362 г. разгром татар на Сініх Водах 1380 г. Удзел князя Андрэя Полацкага Ў Кулікоўскай бітве 1399 г. Паражэнне войска ВКЛ у бітве на р.Ворскле

З канца XIV ст. пачынаецца рассяленне татараў, якія трапілі ў палон у час набегаў і бітваў, на беларускіх землях. Татарская конніца ў якасці саюзніцы ўдзельнічала на баку войска ВКЛ у Грунвальдскай бітве. У старажытным Менску месца пасялення татараў вядома як татарскі канец. Татары складалі этнічную меншасць шматэтнічнай дзяржавы – ВКЛ.

Зрабіце тэст па тэме