Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне ССРБ Другім, пасля абвяшчэння БНР, этапам у працэсе самавызначэння.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў Не можаш ты мяне пазбавіць мовы Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
Advertisements

Падрыхтавала вучаніца 10 « В » класа Рынашка Дар я.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне ССРБ Другім, пасля абвяшчэння БНР, этапам у працэсе самавызначэння.
Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. План 1.Беларускі нацыянальны рух. 2. Абвяшчэнне БНР.
Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.
Арганізацыя навукова - даследчай дзейнасці ў школе.
УА Язненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Аўтар праекта: Фядзьковіч Вікторыя Уладзіміраўна, вучаніца 9 класа Кіраўнік: Кухцінская Ірына.
РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ-ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVІІІ СТСТ.)
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага.
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Транксрипт:

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне ССРБ Другім, пасля абвяшчэння БНР, этапам у працэсе самавызначэння беларускага народа стала станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Прадстаўнікі сацыялістычнага напрамку нацыянальнага руху, у прыватнасці, Белнацком, выступілі за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была ўтворана на тэрыторыі Беларусі ў ходзе кастрычніцкіх падзей 1917 г., у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Умовы для гэтага ўзніклі, калі войскі Чырвонай Арміі ў лютым 1919 г. вызвалілі ад германскіх акупантаў тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міру былі дэнансаваны (скасаваны) у выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі. Аднак Аблвыкамзах адхіліў прапанову Белнацкома, даўшы вобласці назву Заходняя камуна.

Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі - РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе I зездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне зезда аб абвяшчэнні Заходняй камуны самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада стаў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) – аўтар Маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. У пачатку студзеня 1919 г. Часовы ўрад ССРБ пераехаў са Смаленска у Мінск, які стаў сталіцай ССРБ. Ц.Гартны

У склад рэспублікі ўвайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Аднак ужо праз два тыдні Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі далучаны да РСФСР. Маніфест аб утварэнні ССРБ Герб ССРБ гг. 2-3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім зездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра абяднанне Беларусі і Літвы і утварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБелССР).

ЛітБелССР была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю. У склад ЛітБелССР увайшлі Мінская, Гродзенская, Віленская, часткова Ковенская губерні. Сцяг ЛітБелССР

ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны гг. (інтэрвенцыі Польшчы супраць савецкай Расіі з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай). Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці ССРБ. Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

Фарміраванне дзяржаўнасці Беларусі Напрамкі нацыянальнага руху Патрабаванні па нацыянальным пытанні Вынікі дзейнасці Нацыянальна- дэмакратычны Стварэнне самастойнай, незалежнай ад савецкай Расіі, беларускай дзяржавы Скліканне Усебеларускага зезда, абвяшчэнне незалежнасці БНР Сацыялістычны на савецкай аснове Самавызначэнне (аўтаномія) Беларусі ў складзе РСФСР Утварэнне ССРБ, ЛітБелССР

Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці Сакавік, ліпень 1917 г. Снежань 1917 г. Люты- сакавік 1918 г. Студзень- люты 1919 г. Ліпень 1920 г. Зезды бел.нац. арганізацый Рашэнне дабівацца нацыянальна- культурнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі Першы Усебеларускі зезд Утварэнне Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў Рада і Выканкам Усебеларускага зезда Абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці I зезд КП(б)Б, I Усебеларускі зезд Саветаў Утварэнне ССРБ, ЛітБелССР Сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў Другое абвяшчэнне незалежнасці ССРБ

Такім чынам, станаўленне беларускай дзяржаўнасці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыянальна- дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэннем на савецкай аснове БССР. Спрэчным у гістарычнай навуцы застаецца падыход да высвятлення характару БНР як дзяржавы: ці можна яе лічыць пэўнай палітычнай структурай з зародкамі дзяржаўнай улады, калі яна не атрымала поўнага міжнароднага прызнання і не знайшла падтрымкі сярод шырокіх пластоў насельніцтва Беларусі. Адна частка гісторыкаў лічаць, што ў пытанні ўтварэння БНР трэба гаварыць толькі аб імкненні часткі беларускай інтэлігенцыі да ўтварэння беларускай дзяржавы на дэмакратычнай аснове. На думку другой часткі гісторыкаў, абвяшчэнне БССР было ўжо другім пасля абвяшчэння БНР этапам у адзіным працэсе самавызначэння беларускага народа.