Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст.
Advertisements

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП.
Транксрипт:

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст.

1. Прычыны ўтварэння ВКЛ 1.Знешнепалітычная (геапалітычная): неабходнасць абяднання намаганняў балцкіх, усходнеславянскіх, (пазней – украінскіх) зямель у барацьбе са знешняй небяспекай: Крыжакі з паўночнага захаду Мангола- татары з паўднёвага ўсходу

Рэканструкцыя Наваргудскага замка 2. Унутрыпалітычныя: неабходнасць пераадолець феадальную раздробленасць і княжацкія ўсобіцы, так як гэта рабіла раздробленыя княствы бездапаможнымі перад знешнім ворагам. 3. Эканамічныя: аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі і ўзнікненне гарадоў як цэнтраў гандлю і абароны, дзе будаваліся дзядзінцы (крэпасці) пераадоленне натуральнага характару гаспадаркі (калі ўсё, што выраблялася, выкарыстоўвалася ў гэтай гаспадарцы) і развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі землямі.

Прычыны ўтварэння ВКЛ Абарона ад знешняй пагрозы Замацаванне эканамічных сувязей Пераадоленне феадальнай раздробленасці

2. Працэс утварэння ВКЛ Цэнтр абяднання зямель - Наваградак Гэтаму спрыялі: яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства, гандлю зацікаўленасць знаці ў абяднанні вакол княства іншых зямель

Працэс утварэння асновы Вялікага княства Літоўскага пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. На землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння (сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі (Гродзенская вобл.) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літвы) У стварэнні дзяржавы прынялі ўдзел: Усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель Балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель

Пад 1235 г. летапіс нагадвае Літву Міндоўга. Міндоўг – адзін з літоўскіх племянных князёў, які падпарадкаваў сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён. Але ў выніку міжусобнай барацьбы Міндоўг вымушаны быў пакінуць Літву і з часткай дружыны ўцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада. У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваяваў у сапернікаў Літву і далучыў яе да Наваградка

У Наваградку ў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга, ён прыняў тытул караля. Ён стаў князем дзяржавы, якая пачалася з абяднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т.л. і наваградскіх зямель. У 1263 г. Міндоўг быў забіты разам з двума малалетнімі сынамі сваім слугой, які быў падкуплены літоўскімі князямі- змоўшчыкамі.

Сын Міндоўга Войшалк, даведаўшыся аб забойстве бацькі, выйшаў з манаства (быў манахам Лаўрышаўскага манастыра) і адпомсціў за бацьку. Як вялікі князь, Войшалк был таленавітым, дальнабачным палітыкам. Пры ім межы княства пашырыліся. Пляменнік Міндоўга князь Трайдзень усталяваў сваю ўладу ва ўсім Верхнім Панямонні. У канцы XIII ст. пры вялікім князю Віцене: далучана берасцейская зямля дасягнута адзінства новай дзяржавы прыняты герб Пагоня.

Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ Пагадненні (дагаворы) Падначаленне (без дагавору) Дынастычны шлюб Полацкае княства Некаторыя княствы Заходняй Беларусі Віцебскае княства

3. Умацаванне аднаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне Гедымін: павялічыў тэрыторыю ВКЛ прыкладна ў 3 разы у 1323 г. заснаваў новую сталіцу дзяржавы – Вільню узмацніў ролю вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Тытул Гедыміна – кароль Літвы і Русі правіў па прынцыпу: не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву, што садзейнічала ўмацаванню дзяржавы

ВКЛ – усходневлавянская дзяржава, 3/4 насельніцтва якой складалі ўсходнія славяне (беларусы, рускія, украінцы). З XV ст. дзяржава стала называцца Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае Літва – верхняе і сярэдняе Панямонне Русь – верхняе Падзвінне і Падняпроўе Жамойція – заходняя частка сучаснай Літвы