Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. План 1.Беларускі нацыянальны рух. 2. Абвяшчэнне БНР.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Advertisements

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. План 1.Беларускі нацыянальны рух. 2. Абвяшчэнне БНР.
Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР.
Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла.
Арганізацыя навукова - даследчай дзейнасці ў школе.
РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ-ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVІІІ СТСТ.)
Ф.Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік.
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Транксрипт:

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

План 1.Беларускі нацыянальны рух. 2. Абвяшчэнне БНР

Беларускі нацыянальны рух. Абвяшчэнне БНР Беларускі нацыянальны рух меў на мэце стварэнне дэмакратычнай краёвай улады і фарміраванне дзяржаўнасці Беларусі. Сацыялістычны напрамак быў прадстаўлены Беларускім абласным камітэтам (БАК), які складаўся з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскі зезд сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і флоту, а таксама Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам) на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Прадстаўнікі гэтага напрамку імкнуліся да самавызначэння Беларусі ў складзе Расійскай Свавецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай рэспублікі (РСФСР). Вялікая Беларуская рада (ВБР), якая прадстаўляла нацыянальна-дэмакратычны напрамак у гэтым руху, выступала за аддзяленне Беларусі ад Расіі на ўзор еўрапейскіх буржуазна- дэмакртычных дзяржаў.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі – Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А.Мяснікоў і інш.) аддавала асноўную перавагу праблемам фронту, а праблемам беларусаў, якія не лічыліся самастойнай нацыяй, надавалася недастаткова ўвагі. На той час не знайшлося палітычнай сілы, якая абяднала б намаганні беларускіх нацыянальных арганізацый (яшчэ ў ліпені 1917 г. яны прынялі рашэнне дамагацца аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі) і намаганні савецкай улады на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці. А.Мяснікоў

Вялікая беларуская рада (ВБР), якая прэтэндавала на ролю беларускай краёвай улады, пры вядучай ролі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) і па ініцыятыве Беларускага абласнога камітэта (БАК) распачала падрыхтоўку да Усебеларускага зезда, які адбыўся 5-18 снежня 1917 г. у Мінску. Яго дэпутаты таксама не прышлі да адной думкі: прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. Мінскі гарадскі тэатр, у якім адбыўся Усебеларускі зезд

Зезд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Аднак падобны орган, створаны ў выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі – гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі зезда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва зезд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны. Удзельнікі Усебеларускага зезда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Раду і Выканаўчы камітэт (Выканком) зезда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, у першай Устаўной грамаце ад 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі устаноўчы зезд.

Першая Ўстаўная Грамата да народаў Беларусі Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада што была тут няведама мы стаімо перад тым што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі. Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самаазначэньне а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму. Але і да скліканьня Ўстаночага Сому ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам якія на ёй жывуць. Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага зьезду папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў зьдзяйсьняючы мэты Зьезду абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіраваньня краем і скліканьня як можна хутчэй Усебеларускага Ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага ня лічачыся з нацыянальнасьцю вызнаньнем і родам. Часовую народную ўладу краю якая ставіць мэтай абарону і зацьверджаньне заваяваньняў рэвалюцыі будзе зьдзейсьніваць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Пэрсанальны склад Сакратарыяту будзе апублікаваны пасьля. Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду Дадзена ў Менску-Беларускім 21 (8) лютага 1918г.

Беларуская дэлегацыя прысутнічала ў Брэст-Літоўску толькі як дарадца. Згодна з умовамі Брэсцкага мірнага дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. Тут быў усталяваны германскі акупацыйны рэжым. 3 сакавіка 1918 г. у выніку мірных перагавораў у Брэст- Літоўску паміж Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй - з другога быў заключаны мірны дагавор. На мірных перагаворах Савецкая дэлегацыя

Карта БНР 9 сакавіка Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў стварэнне на этнічнай тэрыторыі Беларусі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), дэмакратычныя свабоды, роўнасць моў народаў Беларусі, скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю і перадачу яе без выкупу сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень. Выканком быў ператвораны ў Раду БНР. Першы ўрад БНР

Рада БНР у трэцяй Устаўной грамаце 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. 11 кастрычніка 1918 г. Рада зацвердзіла часовую канстытуцыю рэспублікі, якой узаконіла сімвалы БНР: герб Пагоня і бела-чырвона-белы сцяг. Сцяг БНР Паштоўка Герб БНР

Дзеячы БНР (Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах нямецкай акупацыі. Германская ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. Выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, Беларуская гандлёвая палата. Але нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму частцы дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Ідэя стварэння беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах германскай акупацыі засталася фактычна няздзейсненай. А.Смоліч В.Ластоўскі