Культура Беларусі X - XIII стст.. 1. Распаўсюджванне хрысціянства Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 988 г. вялікі кіеўскі.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Транксрипт:

Культура Беларусі X - XIII стст.

1. Распаўсюджванне хрысціянства Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч (Чырвонае Сонейка) прыняў хрысціянства. Ён адмовіўся ад многажонства і выслаў Рагнеду з Ізяславам у пабудаваны для іх Ізяслаўль. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію (вялікую царкоўную акругу). Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве.

Хрысціянства доўгі час (з ІX па ХІІ ст.) існавала разам з язычніцтвам (многабожжам, або паганствам), бо язычнічніцтва мела глыбокія і старажытныя карані. Звычайна мясцовыя жыхары прымусова хрысціліся ў новую веру, а язычніцкія ідалы разбураліся Ідал – каменная ці драўляная выява бога

2. Пісьменнасць Утварэнне Полацкага княства, развіццё гаспадаркі, паступовае ўсталяванне княжацкай улады выклікалі патрэбу ў ведах і пісьменнасці. У ХІст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука, складзеная ў 863 г. Кірылам і Мяфодзіем (43 літары). Кірылічная азбука

Аб наяўнасці пісьменнасці сведчылі надпісы на т.зв. Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а так сама надпіс на Рагвалодавым камяні каля Оршы. У Брэсце знойдзен драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Барысавы камяні Грэбень

Выключную каштоўнасць маюць берасцяныя граматы – бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Граматы знойдзены ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце. Берасцяная грамата

У першай палове ХІ ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У пач. ХІІст. Манахам Нестарам была створана Аповесць мінулых гадоў – летапіс, які змяшчае звесткі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе, бітве на Нямізе і іншых падзеях жыцця ўсходніх славян.

Самай ранней рукапіснай кнігай на тзрыторыі Беларусі з`яўляецца створанае ў ХІст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае застаўкамі – вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для кніг служыў пергамент – спецыяльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, якія зачыняліся спражкай.

3. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы - асобы, якія садзейнічалі пашырэнню асветы і пісьменнасці на беларускіх землях. У 12-гадовым узросце дачка палацкага князя Прадслава, унучка Ізяслава Чарадзея, тайна збегла з дому у жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Ефрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры перапісвала царкоўныя кнігі адкрыла ў манастыры школу для маладых жанчын

На схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг – адправілася ў Святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая – першая жанчына ва ўсходніх славян, якую царква абвясціла святой. Яна лічыцца нябеснай заступніцай беларускай зямлі. 5 чэрвеня – дзень яе памяці

Кірыла Тураўскі – выдатны рэлігійны асветнік, епіскап Турава: на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскайвежы (стаўпе) і жыў пустэльнікам ( у ізаляцыі ад людзей); пісаў словы ( звароты да вернікаў), малітвы – споведзі, аповесці– прытчы, якія маюць характар павучанняў; за красамоўства яшчэ пры жыцці празваны Златавустам, які паче всех воссиял на Руси.

4. Мураванае дойлідства – будаўніцтва з камянёў і цэглы, замацаваных растворам У сяр. ХІ ст. у Полацку пры князю Усяславе Чарадзею пабудаваны Сафійскі сабор. Гэта быў трэці храм такога тыпу на землях ўсходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Сафія мела 5 ці 7 купалоў. Пры будаўніцтве выкарыстана плоская цэгла – плінфа. За сваю гісторыю сабор некалькі разоў разбураўся і перабудоўваўся.

Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі – роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Фрэскі Спаса – Ефрасіньеўскай царквы

Па замове Ефрасінні Полацкай у ХІІст. у Полацку дойлідам Іаанам за 30 тыдняў пабудавана Спаса-Праабражэнская царква. Гэта першы ва Усходняй Еўропе будынак, дзе з`явілася архітэктурная дэталь – какошнікі. Царква захавалася ў перабудаваным выглядзе. Тут захоўваюцца мошчы (астанкі) Ефрасінні

У ХІІст. у Гродне пабудавана Барысаглебская ( Каложская) царква. Сцены ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі. Адметнасць царквы – вялікая колькасць галаснікоў – гліняных збаноў, умураваных у сцены, каб было добра чуваць малітву.

Пабудаваная ў ХІІІст. майстрам Алексай Камянецкая вежа –помнік абарончага дойлідства Брэстчыны. Вышыня каля 30 м; з жоўтай і карычневай цэглы. Сцены таўшчынёй 2,8 м прарэзаны байніцамі – вузкімі шчылінамі, праз якія вялі абстрэл ворага. Часта сустракаецца назва Белая вежа, але яна не адпавядае рэчаіснасці. У белы колер вежа была пафарбавана толькі ў др. пал. ХХст.

5. Старажытнае мастацтва Шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам ( у хрышчэнні Лазарам) па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. – шэдэўр дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. Паверхня абкладзена залатымі, а бакі – сярэбранымі пласцінамі. На іх выбіты надпісы кірыліцай і змешчаны выявы святых. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік. Адноўлен брэсцкім мастаком-ювелірам Мікалаем Кузьмічом і захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскай царкве.