Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР.
Advertisements

Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР.
Транксрипт:

Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР

План работы: Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы. Увядзенне новай эканамічнай палі- тыкі (нэпа). Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа. Узбуйненне БССР.

Заданне на ўрок: Параўнайце нэп з палітыкай ваеннага камунізму.

Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы Наступствы першай сусветнай вайны Вынікі грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі Падзел тэрыторыі ў адпавед- насці з умовамі Рыжскага мір- нага дагавору Эканамічны і палітычны крызіс у БССР Увядзенне нэпа (1921 г.) У.І.Ленін чытае даклад аб нэпе на Х зездзе РКП(б)

ХарчразвёрстваЗамена харразвёрсткі харчпадаткам Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа) Палітыка ваеннага камунізму гг. Нэп гг. Нацыяналізацыя буйной, сярэдняй і дробнай прамысловасці Захаванне ў руках дзяржавы буйной і сярэдняй прамысловасці, допуск прыватнага капітала ў дробную прамысловасць, дазвол ствараць дробныя прыватныя прадпрыемтсвы Нацыяналізацыя – гэта пераход маёмасці з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную Натуральны прадуктаабмен паміж горадам і вёскай Гандаль – асноўная форма эканамічнай сувязі паміж горадам і вёскай Плакат 1921 г. Плакат 1925 г. Забарона арэнды зямлі, выкарыстання наёмнай працы ў сельскай гаспадарцы Дазвол арэнды зямлі і выкарыстання наёмнай працы ў сельскай гаспадарцы, развіццё кааперацыі Забарона прыватнага гандлю. Дзяржаў- нае размеркаванне прадуктаў і тавараў народнага спажывання па картках і класаваму прынцыпу Дазвол прыватнага гандлю пад кантро- лем дзяржавы, развіццё дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю Увядзенне усеагульнай працоўнай павіннасці, стварэнне працоўных армій Адмена працоўнай павіннасці і прайцоўных армій; забеспячэнне прамысловасці рабочай сілай праз біржы працы Выдача зарплаты натуральнымі прадуктамі ў выніку абесцэньвання грошай. Бесплатнасць дзяржаўных паслуг (карыстанне грамадскім транспартам, тэлефонам, пражыванне ў кватэры) Умацаванне грашовай сістэмы, пераход да грашовай зарплаты, адмена бесплатных паслуг Строгая цэнтралізацыя кіравання гаспадаркай Дэцэнтралізацыя кіравання гаспадар- кай, пачатак планавання эканамічнага развіцця Нэпман на прыёме ў фінінспектара Арэнда – гэта часовае карыстан- не маёмасцью за пэўную плату Кааперацыя – гэта форма арганізацыі працы, пры якой адбываецца добра- ахвотнае абяднанне людзей для сумеснай арганізацыі працы

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа) Мэты нэпа Пераадоленне экана- мічнага і палітычнага крызісу Умацаванне сувязі па- між рабочым класам і сялянствам як асновы савецкай улады Пошук новых шляхоў пабудовы эканамічных асноў сацыялізму, у т.л. з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін У горад на промысел

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа) Асаблівасці правядзення нэпа ў Беларусі Свабодны выбар формы землекарыстання і павелічэнне колькасці хутарскіх гаспадарак Форма землекарыстання – калектыўныя ў сельскагаспадарчых калектывах альбо індывідуальныя пры існаванні хутарской сістэмы гаспадарання Ліквідацыя ў гг. розных грашовых адзінак і ўвядзенне ў абарачэнне чырвонца У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай ваеннай гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У.І.Леніным другой праграмай партыі. У БССР быў распра- цаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна гэтаму плану на тэрыторыі Беларусі к сяр. 20-х гг. было пабу- давана звыш 20 электрастанцый, а першай стала БелДРЭС у Аршанскім раёне, якая выкарыстоўвала ў якасці паліва торф.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа) Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця савецкай Беларусі ў гады нэпа Аднаўленне і ўздым прамысловасці Аднаўленне вытворчасці на Мінс- кім машынабудаўнічым і жалеза- ліцейным заводзе Энергія, льно- прадзільнай фабрыцы Дзвіна ў Віцебску, папяровай фабрыцы Герой працы ў Добрушы Будаўніцтва Талочынскага крух- мальнага завода, завода па выт- ворчасці крышталю Барысаў, шклозавода Ялізава, Гомельскай абутковай фабрыкі, лесапільнага завода ў Оршы Павелічэнне пасяўных плошчаў на 18%, а сельскагаспадарчай прадукцыі на 12% Аднаўленне сельскай гаспадаркі

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа Дэмакратызацыя ў перыяд нэпа Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян Фарміраванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы Кіруючая роля КП(б)Б, якая рэалізоўвалася праз грамадска-палі- тычныя і дзяржаўныя арганізацыі, якія праводзілі ідэі Камуніс- тычнай партыі сярод насельніцтва Саветы дэпутатаў працоўных Прафсаюзы Камуністычны саюз моладзі Беларусі Абаронныя таварыствы (Асавіахім) Беларускае таварыства Чырвонага крыжа

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа Утварэнне СССР УмовыПрычыны Існаванне адзінага палітычнага ладу ў савецкіх рэспубліках Умацаванне абароназдольнасці савецкіх рэспублік Адзіны эканамічны лад (дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці) Стварэнне магчымасцей для больш хуткага эканамічнага развіцця

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа Этапы руху за абяднанне савецкіх рэспублік Кастрычнік 1917 г. – сярэдзіна 1918 г. Стварэнне саюза расійскага пралетарыяту са шмат- нацыянальным працоўным сялянствам і рабочымі ў барацьбе за ўсталяванне савецкай улады Плакат Ул.Маякоўскага г гг. Стварэнне ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік у гады грамадзянскай вайны Белагвардзейскі плакат г гг. Складванне ваенна-гаспадарчага саюза савецкіх рэспублік з мэтай умацавання іх абароннай магутнасці, адзінага планавага развіцця ў часы аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, дыпламатычнага прызнання іншымі краінамі свету Толькі саюз рабочых і сялян выратуе Расію ад голаду. Плакат. 14 снежня 1922 г. Прыняцце IV Усебеларускім зездам Саветаў пастановы аб неабходнасці абяднання БССР і РСФСР Народныя камісары БССР: Дз.Ф.Жылуновіч, А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын, І.А.Адамовіч, А.Р.Чарвякоў. Карціна У.Стальмашонка. Падпісанне Дагавора аб утварэнні СССР. Карціна С.Дудніка. 30 снежня 1922 г.Утварэнне СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа Магчымыя шляхі абяднання савецкіх рэспублік Шлях аўтанамізацыі І.В.Сталін Усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад Шлях сацыялістычнага федэралізму У.І.Ленін Свабоднае ўваходжанне ўсіх савецкіх рэспублік у Саюз; захаванне іх суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэ- ласнасці, раўнапраўе, права выхаду Суверэнітэт – палітычная неза- лежнасць і самастойнасць дзяр- жаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшаль- ніцтва Ленін і Сталін у Горках г.

Узбуйненне БССР 1924 г. Перададзена 16 уездаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў 1926 г. Перададзены Гомельскі і Рэчыцкі ўезды Гомельскай губерні

Канстытуцыя БССР 1927 г Вышэйшы орган улады рэспублікіУсебеларускі зезд Саветаў Дзяржаўныя мовы Беларуская, руская, польская, яўрэйская Форма дзяржаўнага кіраванняСавецкая рэспубліка Форма дзяржаўнага ўсталяванняУнітарная дзяржава Канстытуцыя прынята VIII Усебеларускім зездам Саветаў Унітарная дзяржава – дзяржава, у якой на вышэйшым узроўні існуе моцная цэнтральная ўлада (урад, грошы, войска), праводзіцца адзіная знешняя палітыка, а на мясцовым узроўні (у абласцях) дзейнічаюць свае органы кіравання

Падумайце: Складзіце прагноз развіцця гістарычных падзей, калі б: працягвалася далей (пасля 1921 г.) палітыка ваеннага камунізму; не быў згорнуты ў канцы 20-х гг. нэп.