Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных.
Advertisements

Транксрипт:

Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных навук Ладысеў У.Ф. мінск-2009

Змест работы: Актуальнасць Асноўныя палажэнні Асноўныя палажэнні Высновы Мэты і задачы Мэты і задачы Абект і прадмет даследавання Абект і прадмет даследавання Структура працы Структура працы

Навігацыя - вяртанне на першы слайд; - вяртанне да зместу; - на мінулую старонку; - на наступную старонку; - вяртанне да апошняга паказанага слайда.

Актуальнасць праблема негалоснай забаронай Гісторыя нашай краіны першых пасляваенных гадоў даволі супярэчлівая. У першую чаргу тое датычыцца існавання антысавецкага падполля на Беларусі. У айчыннай гісторыяграфіі гэтая праблема доўгі час ігнаравалася, была пад негалоснай забаронай, але без яе дасканалага разгляду немагчыма даць належную характарыстыку ўсяму названаму перыяду. антысавецкія арганізацыі суседніх краін На Беларусі ў першыя пасляваенныя гады разгортвалі сваю дзейнасць буйныя антысавецкія арганізацыі суседніх краін – Армія Краёва, АУН-УПА, літоўскія групоўкі, кожная з якіх пераследавала свае ўласныя мэты. Гэтым арганізацыям прысвечана шмат даследаванняў, у тым ліку і іх дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны. існаванне ці неіснаванне Пры гэтым доўгі час існаванне ці неіснаванне ўласнабеларускага антысавецкага падполля заставалася непадцверджаным.

Структура працы некалькі частак У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі, работа мае некалькі частак: I.Крыніцы і гісторыяграфія па гісторыі беларускага маладзёжнага антысавецкага рухуКрыніцы і гісторыяграфія па гісторыі беларускага маладзёжнага антысавецкага руху II.Перадумовы і прычыны ўзнікнення антысавецкага падполля на Беларусі ў паслявенны часПерадумовы і прычыны ўзнікнення антысавецкага падполля на Беларусі ў паслявенны час III.Маладзёжны антысавецкі рух на Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Арганізацыйныя формыМаладзёжны антысавецкі рух на Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Арганізацыйныя формы

гісторыя вывучэння тут разглядаецца гісторыя вывучэння праблемы, асаблівасці савецкай і супярэчнасці айчыннай гісторыяграфіі, прысвечанай гэтай праблеме, палеміка ў сучасным перыядычным друку наконт антысавецкага падполля 1944 – 1954 гг. агляд крыніц даецца агляд крыніц: матэрыялаў архіваў РБ, Расіі па праблематыцы; разглядаюцца апублікаваныя успаміны ўдзельнікаў падзей.

сацыяльна-палітычнага, эканамічнага становішча o у другой главе даецца агляд антысавецкай падпольнай барацьбы беларускіх калабарантаў напрыканцы вайны, сацыяльна-палітычнага, эканамічнага становішча на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады; фактары, прычыны o тут жа вылучаюцца канкрэтныя фактары, прычыны, што паўплывалі на фарміраванне антысавецкіх суполак у краіне, папаўненне іх шэрагаў мясцовымі жыхарамі.

Трэцяя глава прысвечана непасрэдна самім арганізацыям, што складалі падполле. Вылучаны два іх тыпы, якія разглядаюцца ў асобных пунктах: Першая частка распавядае аб моладзевых суполках, якія ўзнікалі ў асяродку навучэнцаў той ці іншай навучальнай установы і мелі пераважна асветніцкія мэты і задачы. Гэта, у першую чаргу Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае-Паставы), Чайка (Гарадзеншчына), мядзельска- смаргонскае антыкамуністычнае падполле. Расціслаў Лапіцкі Стваральнік Мядзельска – смаргонскага падполля

Другая – аб узброеных фарміраваннях, большасць з якіх арганізоўвалася дыверсантамі, што перакідваліся на Беларусь з Захаду і мелі свае рахункі з уладай, часта не спыняліся перад неабгрунтавана радыкальнымі дзеяннямі. Да іх у першую чаргу адносіцца Чорны кот пад кіраўніцтвам Міхаіла Вітушкі. Міхаіл Вітушка Кіраўнік Чорнага ката Сцяг Арміі Краёвай - удзельніцы антысавецкай барацьбы ў Беларусі

Мэта і задачы работы Мэта Мэта дадзенай працы – разгляд дзейнасці маладзёжных падпольных арганізацый, што супраціўляліся савецкай уладзе на Беларусі ў 1944 – 1954 гг., г.зн ад вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў да фактычнага спынення дзейнасці апошніх антысавецкіх груповак у БССР. задачы Гэтая мэта ўключае ў сабе наступныя задачы: гістарыяграфіі і крыніц агляд гістарыяграфіі і крыніц, што датычацца тэматыкі працы, адрозненні савецкага і сучасных айчынных і замежных поглядаў на праблему; грамадска-палітычных, эканамічных перадумоў аналіз грамадска-палітычных, эканамічных перадумоў фарміравання антысавецкага падполля напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады і ўдзелу ў ім моладзі; асаблівасцей арганізацый вылучэнне асаблівасцей розных тыпаў падпольных арганізацый ў Беларусі, накірункаў і маштабаў іх дзейнасці, палітычных праграм;

Абект і прадмет даследавання Абект і прадмет даследавання; Абектам Абектам даследавання зяўляецца грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яго асаблівасці і супярэчнасці; Прадмет Прадмет даследавання – маладзёжныя антысавеція арганізацыі, іх структура, мэты і вынікі дзейнасці.

Асноўныя палажэнні перастае быць белай плямай праблема узнікнення і развіцця антысавецкага руху на тэрыторыі Беларусі паступова перастае быць белай плямай у гісторыі Беларусі, але збор матэрыялаў па ёй яшчэ працягваецца, а таму абагульненні і высновы, якія б ахоплівалі зяву як цэласную сістэму - справа будучыні. напружаная эканамічная і палітычная сітуацыя працяглы акупацыйны перыяд, за які шмат хто скампраметаваў сабе перад вачыма савецкай ўлады, напружаная эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне ў першыя пасляваенныя гады, не маглі не прывесці да супраціву ўладам. Агітка другой паловы 40-х гг.

патрабаваннямі паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця барацьбу за нацыянальную незалежнасць далёка не заўсёды гэты супраціў меў палітычны падмурак, абмяжоўваючыся патрабаваннямі паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця. Тым не менш, пераважна ў Заходняй Беларусі, узнікаюць падпольныя арганізацыі, што абвяшчаюць сваёй мэтай барацьбу за нацыянальную незалежнасць Беларусі. Арміі Краёвай аснову іх складаюць у адным выпадку навучэнцы школаў, якія пачыналі вучобу у перыяд акупацыі, у другім - удзельнікі беларускай калабарацыі, што вярталіся на Радзіму з Захаду; сваю ролю таксамаадыграла дзейнасць Арміі Краёвай. Патрабаваннем падпольных арганізацый было вяртанне дзяржаўных сімвалаў Беларускай Народнай Рэспублікі

Высновы сапраўды ствараліся падпольныя арганізацыі дасягненне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі на тэрыторыі Беларусі ў 1944 – 1956 гг. сапраўды ствараліся падпольныя арганізацыі, якія змагаліся супраць савецкай улады. Яны былі розныя па сваім складзе, формам сваёй барацьбы, але большасць з іх абядноўвала галоўная мэта сваёй дзейнасці - дасягненне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. не былі звязаныя між сабой дадзеныя суполкі не былі звязаныя між сабой, ўзнікалі стыхійна, таму нельга казаць аб існаванні на тэрыторыі Беларусі вялікай падпольнай арганізацыі, накшталт тых, што існавалі ў суседніх Украіне ці Літве.

складаліся пераважна з навучэнцаў школ асветніцкія мэты трэба сказаць, што маладзёжныя арганізацыі, што складаліся пераважна з навучэнцаў школ, ставілі перад сабой асветніцкія мэты і марылі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, трэба адрозніваць ад узброеных груповак, некаторыя з якіх не рэдка здзяйснялі забойствы і грабяжы, за што неслі заслужанае пакаранне. Кніга ўспамінаў антысавецкіх падпольшчыкаў

пераадоленне эканамічных цяжкасцей умацаванне савецкіх рэжымаў паступовае пераадоленне эканамічных цяжкасцей і паляпшэнне дабрабыту насельнітва краіны, умацаванне савецкіх рэжымаў у Цэнтральнай Еўропе, а таксама шматлікія арышты ды зняволенні падпольшчыкаў у самой БССР прывялі да згасання іх дзейнасці. Кіраўнік таталітарнага СССР - Сталін

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!