Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ февраль 2012 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
Advertisements

НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ март 2011 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ март 2012 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ апрель 2009 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ март 2013 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.
ПАЛІТЫКА ДЗЯРЖАЎНА- ПАРТЫЙНАГА КІРАЎНІЦТВА БССР У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ – 1955 ГАДЫ. Магістрант: Луцкіна Ксенія Алегаўна Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных.
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Выставка новых поступлений в фонд научно-технической библиотеки ЦНТИ ноябрь 2015.
Транксрипт:

Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.

Актуальнасць Пасля распаду СССР Рэспубліка Беларусь апынулася перад выбарам шляхоў далейшага развіцця. Патрэбна было выпрацаваць палітычную лінію ў адносінах да ўсіх сфер развіцця грамадства. Гэта тычыцца і мастацкай культуры, і літаратуры ў прыватнасці. Таму даследванне дзяржаўнага кіравання сферай мастацкай літаратуры дазваляе прааналізаваць як станоўчы, так і адмоўны вопыт папярэдніх часоў, правільна акрэсліць ролю сучаснай дзяржавы ў літаратурным працэсе з мэтай рэгулявання і падтрымкі, а не жорсткага кантролю.

Галоўная мэта дыпломнай работы – на падставе крыніц правесці аналіз сістэмы дзяржаўнага кіравання мастацкай літаратурай у БССР 1920 – 1934 гг.

Зыходзячы з мэты былі пастаўлены наступныя задачы: 1)вызначыць характар дзяржаўнага кіравання мастацкай літаратурай у БССР, асноўныя тэндэнцыі і напрамкі літаратурнай палітыкі, тыя сродкі і метады, якія былі для яе ўласцівы; 2) прасачыць фарміраванне сістэмы органаў кіравання літаратурнай сферай; 3) вылучыць этапы літаратурнай палітыкі і ахарактарызаваць іх асноўныя рысы;

4) параўнаць дзяржаўнае кіраванне літаратурай у БССР і РСФСР, высветліць ступень самастойнасці беларускіх улад у дадзеным пытанні; 5) прааналізаваць уздзеянне савецкага кіраўніцтва на пісьменніцкія абяднанні; 6) высветліць, як пазіцыя дзяржавы па літаратурным пытанні паўплывала на творчасць беларускіх пісьменнікаў.

Абект даследвання Стасункі паміж уладай і мастацкай літаратурай у БССР

Прадмет даследвання Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры:вытокі, характар, наступствы.

Палажэнні, якія выносяца на абарону: Развіццё беларускай літаратуры ва ўмовах савецкай сістэмы насіла супярэчлівы характар. З аднаго боку, пісьменнікі атрымалі шырокую магчымасць друкавацца, дзяржава аказвала ім пасільную матэрыяльную дапамогу. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці выклікала паскарэнне развіцця нацыянальнай беларускай культуры, і літаратуры ў прыватнасці, якая ўпершыню атрымала падтрымку на афіцыйным узроўні. Але з іншага боку, праходзіў паступовы працэс адзяржаўлевання літаратуры, існавала цэнзура, партыя патрабавала падпарадкавання ад творчай інтэлігенцыі. У канцы 20-х гг. негатыўныя тэндэнцыі ў літаратурнай палітыцы перамаглі канчаткова. У дзяржаўнай палітыцы ў адностнах да мастацкай літаратуры 20 – 30 гг. прасочваецца эвалюцыя ад эпізадычнага ўмяшальніцтва ў яе справы да жорсткага рэгламентавання. Гэта тлумачыцца ўсталяваннем у краіне таталітарнай сістэмы, для якой характэрна рэгламентацыя ўсіх сфер жыцця грамадства.

Сістэма кіравання літаратурай у Беларусі фарміравалася па абразцу адпаведнай сістэмы ў РСФСР. Тыя працэсы, якія адбываліся ў літаратурнай палітыцы ў БССР, у значнай ступенні вызначалася пазіцыяй ЦК УКП(б). Але тут мелася і свая спецыфіка, звязаная з нацыянальным пытаннем. І ў гэтай сувязі прасочваюцца дзьве тэндэнцыі. Нацыянальна-свядомыя сілы КП(б)Б імкнуліся да большай самастойнасці літаратуры, апоры на нацыянальныя традыцыі, аднак не адмаўляючы неабходнасць цэнзуры. Прамаскоўскія дзеячы выступалі за ўзмацненне кантролю з боку партыі, стварэнне прынцыпова новай, пралетарскай літаратуры. З пачаткам кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму дамінуючай становіцца пазіцыя апошніх, нацыянал-камуністы фактычна страчваюць сваю палітычную вагу. Адначасова абмяжоўваецца і без таго невялікая самастойнасць мясцовага кіраўніцтва. Для ўздзеяння на сферу мастацкай літаратуры выкарыстоўваліся розныя метады. Гэта заканадаўчае рэгуляванне, эканамічныя метады, адміністрацыйны ціск, мастацкая крытыка, цэнзура, судовы і пазасудовы пераслед, метады тайнага кантролю. Роля кожнай групы метадаў у розныя часы адрознівалася. З канца 20-х гг. назіраецца паварот да метадаў прымусу, выкарыстанне якіх увесь час пашыраецца.

Трэба адзначыць наяўнасць ідэй адзяржаўлевання літаратуры і сярод творчай інтэлігенцыі. Асабліва выразна гэта прасочвалася сярод пісьменнікаў малодшага пакалення, якія неаднаразова звярталіся да партыі з заклікам кіраваць літаратурным працэсам, падкрэслівалі сваю гатоўнасць аддана служыць яе ідэалам, выконваць пастаўленыя перад імі задачы. Зменлівасць у адносінах да адных і тых жа пісьменнікаў і літаратурных абяднанняў не сведчыць аб непаслядоўнасці ўлады. Дзяжаўнае кіраўніцтва цікавіла ў творчасці пісменнікаў менавіта тое, што адпавядала надзённым палітычным запатрабаваням, таму ўчарашнія фаварыты ў любы момант маглі трапіць у апалу.

Дзякуй за ўвагу