Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.
Advertisements

Транксрипт:

Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Прэзентацыя магістарскай дысертацыі Кафедра гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў Навуковы кіраўнік: к.г.н., дацэнт Лойка П.А. Емяльянаў Сяргей Пятровіч

Змест I.Уводзіны Уводзіны II.Актуальнасць Актуальнасць III.Мэта даследавання Мэта даследаванняМэта даследавання IV.Задачы даследавання Задачы даследаванняЗадачы даследавання V.Навуковая гіпотэза Навуковая гіпотэзаНавуковая гіпотэза VI.Асноўныя высновы Асноўныя высновыАсноўныя высновы VII.Палажэнні, што выносяцца на абарону Палажэнні, што выносяцца на абаронуПалажэнні, што выносяцца на абарону VIII.Навуковая навізна Навуковая навізнаНавуковая навізна

Уводзіны Падчас вывучэння гісторыі і культуры народаў еўрапейскай Поўначы, немагчыма не звярнуць увагу на наяўнасць пэўных рысаў падабенства паміж імі, якія сягаюць сваімі каранямі яшчэ ў агульную індаеўрапейскую спадчыну. Так, адным з такіх важных элементаў падаецца трохчасткавая мадэль свету і грамадства, якая сустракаецца ад Індыі да Ісландыі, у тым ліку і ў народнай культуры беларусаў. Якім чынам разуменне такога падабентсва, што акрэсеваецца ня толькі нейкімі эканамічнымі ці палітычнымі чыннікамі канкрэтна-гістарычнай сітуацыі, але і найстаражынейшымі ўяўленнямі пра Сусвет, можа паспрыяць вывучэнню палітычнай гісторыі Полацкага княства? Справа ў тым, што мы ня маем дастатковай колькасці прамых звестак аб усіх аспектах палітычнага і сацыяльнага ладу Полацкай зямлі Х – ХІІІ стст., але шляхам параўнання, суаднясення шматлікіх атрыбутаў з наяўным матэрыялам па іншых рэгіёнах, перш за ўсё – Скандынавіі, магчыма запоўніць гэтыя лакуны і пабудаваць пэўную гістарычную мадэль.

Актуальнасць Дадзеная тэма падаецца актуальнай ужо таму, што, па-першае, сёньня мы ўсё яшчэ працягваем шукаць свой гістарычны шлях, а па- другое, гэты бок мінулага нашай зямлі быў доўгі час амаль схаваны. У тым ліку існуе цэлы шэраг нераскрытых праблемаў у гісторыі ранняй дзяржаўнасці на нашых землях. Гэты перыяд адметны і цікавы тым, што тут, калі дзяржаўны лад яшчэ толькі фармаваўся, мы сутыкаемся ці не з самымі чыстымі праявамі ўлады. Гісторыя менавіта Полацкай зямлі ў гэтым кантэксце выглядае цікавай і вартай вывучэння ня толькі з прычыны таго, што гэтае княства было фактычна першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але й таму, што полацкі міф даўно ўжо выйшаў за межы навуковых дыскусіяў, пераўтварыўшыя ў адзін з сімвалаў айчыннай гісторыі, адну з крыніцаў, да якой па сёньняшні дзень звяртаецца беларускае грамадства ў пошуках свайго я.

Мэта даследавання Шляхам сістэмнага аналізу грамадства Полацкага княства Х-ХІІІ стст., вызначыць формы ўдзелу розных яго пластоў у палітычным жыцці.

Задачы даследавання Акрэсліць катэгорыі людзей, што прымалі ўдзел у палітычным жыцці, вызначыць наяўныя цэнтры канцэнтрацыі палітчнай улады; Вызначыць крытэры, якім адпавядалі прадстаўнікі грамадаў, што ўдзельнічалі ў вечы, сутнасць і функцыі грамадскіх формаў улады ў Полацкім княстве; Прасачыць паўстанне княска-дружынага асяродку ў сувязі з працэсам узнікненя дзяржаўнасці, вызначыць стратыфікацыю гэтай групы, функцыі і ролю асобных яе складовых частак; Вызначыць ролю рэлігіі і рэлігійнай улады, як традыцыйнай – паганскай, так і новай - царкоўна-хрысціянскай;

Навуковая гіпотэза Соцыюм Полацкага княства Х- п.п. ХІІІ стст. ўяўляў сабой цэласную сістэму, што належыць да тыпу грамадстваў ранніх варваскіх дзяржаваў Паўночнай Еўропы. У яго аснове – грамада гаспадароў, уласнікаў зямлі, вярхушку грамадства складаюць княска-дружынны і рэлігійны асяродкі. У паспольстве княства прысутнічала разуменне сваёй тоеснасці і адметнасці, што выяўлялася ў наяўнасці палітычнай волі да захавання дзяржаўнай незалежнасці.

Асноўныя высновы Соцыюм Полацкага княства Х-ХІІІ стст. уяўляў сабой цэласную сістэму, асобную ад астатніх земляў Русі. Усе прычыны і фактары такога стану высветліць немагчыма, можна толькі пазначыць некаторыя з іх: эканамічны - геаграфічнае палажэнне на дзвінска-бярэзінскім рукаве шляху з варагаў у грэкі падштурхоўвала да адасаблення ад наўгардска-кіеўскага кангламерату Рурыкавічаў; палітычны - наяўнасць з канца Х ст. уласнай княскай дынастыі Рагвалодавічаў, імаверна – нарвежскага паходжання; этнакультурны - вялікая доля балцкага субстрату вяла да адноснай этнічнай аднастайнасці рэгіёну; рэлігійны - сталае захаванне паганскай культурна-рэлігійнай Традыцыі, негвалтоўнае ўвядзенне хрысціянства;

Палажэнні, што выносяцца на абарону У якасці формы палітычнай акрыўнасці грамады выступае веча – традыцыйны інстытут народапраўства і арганізацыі паспольства. Дакладныя характарыстыкі вечніка ў крыніцах адсутнічаюць, але па ўскосных дадзеных можна меркваць, што права поўнага ўдзелу ў сходзе мела катэгорыя паўнапраўных людзей – паўнагадовых мужчынаў, уласнікаў асобных гаспадарак. Вядомыя нам гарадскія вечы уключалі, хутчэй за ўсё, і прадстаўнікоў навакольных акругаў, якія вызначаліся згодна з традыцыяй. На працягу Ранняга і пачатку Высокага Сярэднявечча адбываюцца працэсы паўстання княскай улады, што спалучае ў сваім падмурку як традыцыйны аўтарытэт, які ідзе яшчэ з родава-пляменных часоў, так і новыя формы панавання ў выглядзе дзяржавы.

Палажэнні, што выносяцца на абарону (працяг) Сакральна – рэлігійная сфера ўяўляе сабой яшчэ адзін фактар уладна-палітычнага характару. Да прыняцця хрысціянства рэлігія была фактычна злітая з носбітамі улады (князь (асоба якога была сакралізаваная) і жрацы паходзілі з традыцыйнай родава-пляменнай эліты), пасля зяўлення новай веры (пры відавочным захаванні ў Полацкім княстве пазіцыяў традыцыйнай этнічнай рэлігіі) утвараецца новы цэнтр аўтарытэту у асобе царквы на чале з епіскапам. Улада апошняга, магчыма, успрыймалася ня меншай за княскую. У Полацкім княстве ня толькі на ўзроўні князя, але і ў самой грамадзе прысутнічала разуменне сваёй адметнасці і імкненне да захавання дзяржаўнай незалежнасці.

Навуковая навізна Асноўная маса працаў, у якіх закраналіся тэмы палітычнага і сацыяльнага ладу Полацкага княства, была створана альбо ў савецкія, альбо ў дасавецкія часы. Ня гледзячы на добры ўзровень многіх з іх, яны, часцей за ўсё, ўжо абектыўна не адпавядаюць сучасным патрабаванням да гістарычнай навукі, асноўнае з якіх – зварот да чалавека ў гісторыі. Разгляд азначаных тэмаў нават у сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка носіць даволі павярхоўны характар. Дадзеная праца служыць яшчэ адной спробай прынесці новы погляд на айчынную гісторыю Ранняга і Высокага Сярэднявечча, стварыць комплексную карціну ранняй дзяржаўнасці, адпаведную сучаснаму стану навукі. Жыццё грамадства і дзяржавы разглядаецца не фрагментарна, а сістэмна, цэласна, зроблена спроба пабудовы больш ці менш імавернай мадэлі, якая можа быць падставай для дыскусіі і далейшых даследаванняў.