СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.
Advertisements

Транксрипт:

СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Каханоўскі А.Г. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ Гістарычны факультэт

Змест Актуальнасць даследавання Мэта даследавання Задачы даследавання Абект даследавання Прадмет даследавання Метады даследавання Навуковая гіпотэза Навуковая навізна Палажэнні, вынесеныя на абарону Асноўныя вынікі

Актуальнасць даследавання У кантэксце сённяшняга дня, калі беларускае грамадства знаходзіцца ў пошуках далейшых шляхоў развіцця, выяўлення сваёй ідэнтычнасці, пераадолення крызісу духоўнай культуры, праблема станаўлення інтэлігенцыі Беларусі набывае актуальнае грамадзянскае значэнне. Існуе неабходнасць комплекснага асэнсавання праблемы; даследчыкі так і не наблізіліся да цэласнага разумення гэтай зявы, дасканала не адказалі на многія пытанні, у тым ліку не акрэслілі гістарычны шлях інтэлігенцыі Беларусі, яе адметныя рысы.

Мэта даследавання Мэтай дысертацыйнага даследавання зяўляецца разгляд станаўлення інтэлігенцыі Беларусі, высвятленне яе ролі ў гістарычным развіцці Беларусі напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Задачы даследавання Зыходзячы з мэты дысертацыйнага даследавання вызначаны наступныя задачы: разгляд гісторыі фарміраванні інтэлігенцыі Беларусі; устанаўленне колькасці, структуры і нацыянальнага складу розных катэгорый інтэлігенцыі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.; характарыстыка асноўных цэнтраў, вакол якіх адбывалася станаўленне інтэлігенцыі Беларусі, іх функцыянаванне; аналіз палітыкі дзяржавы ў адносінах да інтэлігенцыі і ацэнка ўзаемаадносін інтэлігенцыі з цэнтральнымі і мясцовымі органамі дзяржаўнай улады.

Абект даследавання Абектам даследавання зяўляецца сацыяльная гісторыя Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Прадмет даследавання Прадмет даследавання – непасрэдна сама інтэлігенцыя, яе станаўленне ў пэўных асяродках, грамадская дзейнасць розных груп інтэлігенцыі.

Метады даследавання Спецыяльна-гістарычныя метады даследавання Агульнанавуковыя метады даследавання

Спецыяльна-гістарычныя метады Гісторыка-генетычны; Гісторыка-параўнальны; Гісторыка-сістэмны; Гісторыка-тыпалагічны; Рэтраспектыўны.

Агульнанавуковыя метады Аналіз і сінтэз; Індукцыя і дэдукцыя; Лагічны метад; Узыходжанне ад канкрэтнага да абстрактнага.

Навуковая гіпотэза У другой палове ХІХ ст. у Беларусі існавала адносна невялікая колькасць людзей, якія належылі да нешматлікай праслойкі інтэлігенцыі. Усвядоміўшы сябе, як носьбіта пэўных гістарычна-абумоўленых грамадскіх функцый, інтэлігенцыі давялося пачаць працу, звязаную з пераадоленнем шматлікіх цяжкасцей, і перш за усё, неакрэсленасці і размытасці нацыянальнай самасвядомасці. Мясцовая інтэлектуальная эліта актыўна праводзіла ідэі нацыянальна-культурнага адраджэння ў народ, што дазваляе гаварыць аб яе выключнай ролі ў гэтым працэсе.

Навуковая навізна Дадзеная праца зяўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі комплексным даследаваннем гістарычнага шляху інтэлігенцыі Беларусі, яе шматграннай дзейнасці ў 80-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. на аснове шырокага кола крыніц і новых метадаў гістарычнага даследавання.

Палажэнні, вынесеныя на абарону У складаных грамадска-палітычных умовах канца ХІХ – пачатку ХХ ст. адбываецца станаўленне інтэлігенцыі Беларусі. Пэўнае асяроддзе рабіла інтэлігенцыю сацыяльна актыўнай, спрыяла пашырэнню дыяпазону яе дзейнасці сярод насельніцтва, садзейнічала ўсведамленню таго, што мэты асобных людзей могуць быць дасягнуты толькі на аснове вырашэння больш агульных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем. Грамадская дзейнасць інтэлігенцыі ў даследуемы перыяд была скіравана на вырашэнне надзённых праблем, якія паўставалі перад тагачасным грамадствам, спрыяла павышэнню ўзроўня культуры і інфармаванасці народа. Царскі ўрад імкнуўся ўсталяваць кантроль за грамадскай дзейнасцю інтэлігенцыі. Ён падтрымліваў матэрыяльна толькі тыя праекты, якія былі неабходнымі для ўмацавання пазіцый самадзяржаўя ў беларускіх губернях, і, адначасова, чыніў шматлікія перашкоды тым, хто спрабаваў ажыццяўляць самастойную палітыку.

Асноўныя вынікі Аналіз і абагульненне сабраных матэрыялаў дазволілі зрабіць высновы аб тым, што нягледзячы на цяжкасці і асаблівасці ў станаўленні інтэлігенцыі, Беларусі, ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. гэта была ўжо сфармаваная сацыяльная група насельніцтва, якая заявіла аб сабе ў грамадскім жыцці праз палітычныя арганізацыі, друк, навуковыя таварыствы. Яна аказала значны ўплыў на павышэнне адукацыйнага і культурнага ўзроўню народа, абектыўна яе дзейнасць садзейнічала станаўленню беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!