Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла.
Advertisements

Транксрипт:

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла Уладзіміраўна Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Сінькова Людміла Дзмітрыеўна

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Змест працы: Актуальнасць; Мэты і задачы; Тэрміналагічны апарат; Матэрыялы даследвання; Высновы.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Актуальнасць тэмы:Актуальнасць тэмы: Сучаснае грамадства стала перад праблемай дэмаралізацыі. Многія забыаюць пра павагу да старэйшага пакалення, а некаторыя нават да сваіх бацькоў. Самі не заўважаючы таго, мы трацім лепшыя якасці, уласцівыя чалавеку. Многія забыліся пра такія паняцці як дабро, спагада, справядлівасць. Адной з задач літаратуры як раз і зяўляецца выхаваўчая функцыя. Таму роля літаратуры ў выхаванні моладзі відавочная. Чалавек, які валодае вялікай колькасцю ведаў, імкнецца іх перадаць наступнаму пакаленню. Безумоўна такімі людзьмі зяўляюцца пісьменнікі.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Актуальнасць тэмы:Актуальнасць тэмы: Пісьменнік, пішучы свой твор не толькі будуе пэўны сюжэт, ён дзеліцца сваімі думкамі і меркаваннямі, а таксама на аснове пэўнага сюжэту вучыць нас пэўным маральным прынцыпам. Найбольш ёмістымі ў плане выхаваўчага ўздзеяння з даўніх часоў лічацца прытчы. У сучаснай літаратуры іх яшчэ называюць парабаламі. Вялікую колькасць парабал мы знаходзім у творчасці В.Быкава. Менавіта таму парабалічная проза В.Быкава патрабуе свайго даследвання і аналізу.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Мэта: Д аследванне праблемы мастацкай парабалы ў літаратуры на прыкладзе творчасці народнага пісьменніка Беларусі В.Ул. Быкава. Задачы: Даследванне жанрава-стылёвых асаблівасцей творчасці В.Быкава; Прасачыць развіццё парабалічнай прозы ў творчасці В.Быкава; Параўнаць ступень выяўлення мастацкай парабалы ў аповесцях і малых празаічных жанрах; Прасачыць асаблівасці будовы мастацкай парабалы ў творчасці В.Быкава.

Тэрміналагічны апарат. 1. Парабала (ад грэц. parabole – падабенства) – жанр у драме і прозе ХХст., твор блізкі да прытчы. Парабала мае асабісты змест, сюжэт, але пры гэтым яе можна разумець дваяка – у прамым сэнсе і як іншасказанне. Парабала мае цягу да сімвала, г.зн. дапускае некалькі розных прачытанняў. 2. Прытча, малы апавядальны жанр, іншасказальнае апавяданне, які змяшчае маральнае або рэлігійнае навучанне Прытча (літ.) - невялікае апавяданне алегарычнае па форме і маральна дыдактычные па мэце. Пад прытчай ва ўласным сэнсе разумеецца такі род літаратуры, у якім пад знешнімі вобразамі прапаноўваецца якая-небудзь думка, або шэраг думак дагматычных або маральных, з мэтай наглядна патлумачыць іх або адлюстраваць у сэрцах чытачоў. 3. Прыпавесць прыказка, прымаўка. Прыпавесць прытча.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Асноўныя прынцыпы парабалы. У прынцыпе парабалы выражаецца парадаксальная агрэсія супраць быцця. Парабала – гэта шлях праз быццё без уцягвання ў яго. Гэты парабалічны шлях праходзіць ў аднолькавай аддаленасці ад усіх цэнтраў рэальнасці. Па гэтам парабалічным шляху здясняецца ўмяшанне ў рэальнасць звонку. У сілу сваёй парабалічнай прыроды негатыўны дух ігнаруе анталагічную іерархію чыннікаў і высноў. Парабалічны шлях у прынцыпе перпендыкулярны па дачыненні да ўсіх унутрыбыційных арыентацый. Адхіленне анталагічнай іерархіі чыннікаў і вывадаў з'яўляецца пачаткам супрацьстаяння асноўнаму патоку рэальнасці

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Творчасць В.Быкава эвалюцыянавала ў бок паглыблення філасофскага зместу, у сувязі з гэтым узмацнялася сэнсавая нагрузка на прадметны свет літаратурных твораў, надавалася перавага сімвалічнай кадзіроўцы. Ягонае іншасказанне заключалася ў самадастатковасці скупа пазначаных фактаў, амаль дакументальных рэалій, чыя вобразная моц гаварыла сама за сябе. Таму даследчыкі заўсёды падкрэслівалі і прытчавае, парабалічнае гучанне твораў В.Быкава. Форма прытчы ў яго аказалася надзвычай размаітаю: ад класічнай парабалы (Жоўты пясочак, Труба), да ўзораў экзістэнцыйнай паэтыкі (Сцяна, Музыка) і своеасаблівых алегорый, або памфлетаў, або антыўтопій, якія аўтар маркіраваў па-рознаму: байкі жыцця (трыпціх Страх, Смех, Жах), сучасныя казкі для дарослых (Хвастаты, Кошка і мышка, Вуціны статак), прыпавесці (Пахаджане, Труп, Гонар і смерць).

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Жанр прыпавесці Зварот Васіля Быкава да жанру прыпавесці быў абумоўлены, па-першае, жаданнем падвесці пэўныя вынікі і ў метафарычнай форме выказаць мудрыя думкі, па-другое, меркаваннем, што найлепшая магчмасць намаляваць партрэт сучаснасці – гэта выкарыстаць алегарычныя, сімвалічныя вобразы. Аналітыка прадугледжвае наяўнасць моцнага аўтарскага пачатку, ацэнку і глыбокі аналіз праблемы. У прыпавесцях Быкава няма аўтара, няма асобных аўтарскіх словаў, але фактычна кожны з гэтых твораў – роздум менавіта самаго Быкава, гэта акумуляванне ўсіх канцэптуальных ідэй пісьменніка, якія дагэтуль так ці інакш ужо выказваліся – можа, больш канкрэтна і менш глабальна.

Жанр прыпавесці Прыпавесць – універсальная зява літаратуры і фальклору. Ствараючы прыпавесць, аўтар так ці інакш будзе трапляць пад уплыў народнай культуры. У творчасці Быкава жанр прыпавесці бярэ пачатак з сярэдзіны 90-х гг., калі ў часопісе Полымя (1995, 5) сярод іншых твораў пісьменніка было надрукавана апавяданне Сцяна. У цэнтр прыпавесці звычаўна кладзецца пэўны жыццёвы факт, праблема, заканамернасць. Алегарычны аповяд можа ўяўляць і аўтарскі роздум над спрадвечнымі пытаннямі, ісцінамі, можа быць навеяны ўспамінамі пра пражытае. Але любая сітуацыя (а разам з тым і кожная прыпавесць) адзіная ў сваім родзе і ў сваім паўтарэнні. Тут дзейнічае заканамернасць не тыпізацыі, а архетыпізацыі, г.зн. усялякі раз жыццёвая сітуацыя атрымлівае арыгінальнае ўвасабленне, змест рэалізуецца нанова, хоць сама мастацкая форма можа заставацца нязменнай. Абагульнены герой, універсалізаваны хранатоп, выразная падтэкставасць, сімвалічнасць дазваляюць азначыць твор менавіта як прыпавесць.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Жанр прыпавесці Прыпавесці Быкава можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп у залежнасці ад кантэксту. Першая група – прыпавесці, дзе ў цэнтры ўвагі грамадскія і дзяржаўныя падзеі.(Хутаранцы, Тры словы нямых). Другая група – прыпавесці маральна-этычнага плану. (Труп, Камень). Асобна можна вылучыць прыпавесці з сацыяльнай праблематыкай. (Новая цывілізацыя, Сіноптык).

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Праблематыка твораў Спектр асноўных праблем і пытанняў, якія разглядаюцца ў творах Балота, Бедныя людзі: Праблема дзяржаўнай улады – выяўленне алагічнага па сваёй сутнасці грамадска-гістарычнага працэсу; Ваенныя падзеі 1941 – 1945 гг. – абектыўная рэальнасць і субектыўнае стаўленне да яе розных членаў грамадства; Пытанні рэлігіі і ўлады – несумяшчальнасць боскіх законаў і законаў таталітарных рэжымаў, якія непазбежна прыводзяць да войнаў; Маральная праблематыка – гуманістычны пафас усёй творчасці пісьменніка, дэталёвы разгляд псіхалогіі маленькага чалавека.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Канцэпты ў парабалічных творах В.Быкава. Паводле У.Абушэнкі, канцэпт (лац. Conceptus - паняцце) – змест паняцця ў адцягненні ад моўнай формы выяўлення. Канцэпт актуалізуе адлюстраваны ў паняцці яго анталагічны складнік. ТРУБА – гэта адсутнасць выбару, ад якога нас аддзяляюць СЦЕНЫ, гэта нязменны пачатак і прадвызначаны не намі канец. СЦЯНА спрабуе зрабіць жыццё чалавека самадастатковым, ён адчувае сябе за ёю прымальна і гатовы мяняць волю на больш усвядомленыя ім каштоўнасці. (прыпавесць Вязьніца Траўм)

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Канцэпты ў парабалічных творах В.Быкава СЦЯНА Быкава – гэта сумарнасць уяўленняў пра СЦЯНУ, яе профіль – гэта зрэз жыцця як такога незразумелай барацьбой незразумела за што і з кім. СЦЯНА ў Васіля Быкава розная, але заўсёды яе прысутнасць – адзнака трагічнага і абсурднага. Турма, труба, зона – увасабленне жыцця за СЦЯНОЙ, існавання, агароджанага ад свету і ад самаго ж жыцця. Трактаванне СЦЯНЫ ў Быкава – гэта, па сутнасці, інтэрпрытацыя ўсёй чалавечай гісторыі, усяго чалавечага набытку.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Высновы: Філасофская канцэпцыя твораў В.Быкава і светаадчуванне яго герояў паходзяць з так званага экзістэнцыяльнага перажывання. Як вынік, філасофія існавання вызначаецца субектыўна-перажывальным характарам. Быкаўскі маленькі чалавек зяўляецца праваднікам вышэй названай канцэпцыі; яго жыццё, паводле аўтарскай задумы, – гэта праект, у якім павінна мець месца ўсведамленне (праз уласны досвед) быційных калізій, перакананне ў абсурднасці і канчатковасці жыццёвага шляху, набліжэнне да адзінага заканамернага фіналу – смерці.

Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Высновы: Шматпланавасць, дыдактызм, сімвалічнасць, метафарычнасць – катэгорыі біблейская прыпавесці, якія паслужылі асновай для стварэння новага жанру ў літаратуры. У якасці асноўных катэгорый чалавечага быцця ў творах В. Быкава выступаюць клопат, закінутасць, адчужанасць, абсурд, страх, адказнасць, выбар, смерць і інш. Выражанная парабала ў творчасці народнага пісьменніка Беларусі – заканамерны вынік усёй творчай дзейнасці.

Дзякуй за ўвагу!