КАНВЕРГЕНТНА- ДЫВЕРГЕНТНЫЯ МАДЭЛІ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: ГРАМАТЫЧНЫ АСПЕКТ Людміла Навіцкая Навуковы кіраўнік: дац., к.ф.н. Ціванова Г.К.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
КАНВЕРГЕНТНА- ДЫВЕРГЕНТНЫЯ МАДЭЛІ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: ГРАМАТЫЧНЫ АСПЕКТ Людміла Навіцкая Навуковы кіраўнік: дац., к.ф.н. Ціванова Г.К.
Advertisements

Транксрипт:

КАНВЕРГЕНТНА- ДЫВЕРГЕНТНЫЯ МАДЭЛІ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: ГРАМАТЫЧНЫ АСПЕКТ Людміла Навіцкая Навуковы кіраўнік: дац., к.ф.н. Ціванова Г.К.

Змест прэзентацыі актуальнасць даследавання прадмет і абект даследавання мэты і задачы даследавання метады і прыёмы даследавання графіка-арфаграфічны ўзровень марфалагічны ўзровень высновы

Актуальнасць тэмы абумоўлена вострай праблемай размежавання помнікаў з моцнай царкоўнаславнскай афарбоўкай і царкоўнаславянскіх помнікаў з адчувальным беларускім элементам. даследаванне мовы рэлігійных помнікаў XVII ст. зяўляецца актуальным – яно дазваляе праліць святло на гісторыю стварэння рукапісных зборнікаў, асаблівасці іх бытавання, дапамагае акрэсліць якасць старабеларускай мовы і яе статус у сістэме іншых славянскіх моў.

Абект і прадмет даследавання Абектам даследавання зяўляецца агіяграфічны твор, які не друкаваўся ў хрэстаматыях па гісторыі беларускай мовы, –жыціе Феадоры Александрыйскай (ЖФА), змешчанае ў двух рукапісных зборніках XVII ст. Прадметам аналізу твора зяўляецца моўная сістэма ЖФА рукапісаў Сінад. 752 і RKF-82 – шэраг яго графіка-арфаграфічных і граматычных асаблівасцяў.

Мэты і задачы даследавання усебаковы лінгвістычны аналіз ЖФА помнікаў Сінад. 752 і RKF-82 для выяўлення іх моўнай асновы зяўляецца асноўнай мэтай даследавання, якая можа быць дасягнута праў вырашэнне наступных задач: агляд графічных сродкаў адлюстравання гукаў; выяўленне спецыфікі арфаграфічных прыёмаў перадачы фанетычных зяў у спісах ЖФА; аналіз сістэмы скланення іменных і займенных часцін мовы; разгляд асаблівасцей ужывання ў ЖФА часава-трывальных форм дзеяслова; выяўленне кніжна-славянскіх напісанняў у спісах; вызначэнне месца ўкраінскіх і польскіх форм у моўнай сістэме спісаў ЖФА; фармуляванне гіпотэзы адносна моўнай лакалізацыі пратографа(ў) спісаў Сінад. 752 і RKF-82.

Метады і прыёмы даследавання асноўны метад - параўнальна-гістарычны. прыём кантэкстуальнага параўнання: супастаўленне тоесных кавалкаў тэксту, выяўленне ўсяго абёму адрозных характарыстык, маніторынг ужывання граматычных формаў назоўніка, адектыва і дзеяслова.

Графіка-арфаграфічны ўзровень

Царкоўнаславянскія / польскамоўныя элементы ў сістэме назоўніка

Царкоўнаславянскія / польскамоўныя элементы ў сістэме дзеяслова

Моўная аснова ЖФА Сінад.752 і RKF-82 царкоўнаславянская мова гутарковыя украпленні іншамоўныя украпленні Мова прааналізаваных тэкстаў ЖФА – гэта люстра уплыву на твор украінізмаў, паланізмаў, кніжных традыцыйных і гутарковых зяў, аналіз якіх даў падставы для ўдакладнення прасторавай лакалізацыі рукапісных зборнікаў Сінад. 752 і RKF-82 і вызначэння іх моўнай асновы.

ВЫСНОВЫ Моўны аналіз спісаў ЖФА Сінад. 752 і RKF-82 пацвердзіў гістарычныя дадзеныя аб старабеларускім паходжанні зборнікаў

ВЫСНОВЫ (ч.1) Беларускімі маркёрамі ў тэксце ЖФА рукапіснага зборніка Сінад. 752 зяўляюцца: ужыванне паерыка замест ераў пры абазначэнні папярэдняга цвёрдага ці мяккага гукаў наяўнасць адной графемы для перадачы гукаў [a], [ja] незалежна ад пазіцыі ў слове перадача фанетычнага падаўжэння [н¯ '] праз вынасную -н-; ужыванне розных гістарычных формаў даўномінулага часу. Гэты пералік удакладняюць моўныя рысы украінскага паходжання, якія ўказваюць на паўднёва-заходнюю лакалізацыю спіса Сінад. 752, а дакладна на тэрыторыю поўдня Брэсцкай вобласці: абазначэнне гука [і] перад ётаванымі галоснымі з дапамогай графемы ї: змешанае выкарыстанне и і яця; ужыванне пры перадачы якання формаў тыпу мовечы і інш.; флексія -ови давальнага і меснага склонаў назоўнікаў адзіночнага ліку мужчынскага роду.

ВЫСНОВЫ (ч.2) Для спіса ЖФА RKF-82 беларускімі маркёрамі выступаюць шматлікія рэгіяналізмы, суадносныя з тэрыторыяй Аршанскага раёну, дзе быў перапісаны гэты зборнік: перадача ў фанетызаваных напісаннях літары в для абазначэння [ў]; варыянтны канчатак -и ў словаформе жени ; суфіксы -ен-, -он- у дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу; перадача жывога вымаўленчага [ць] праз вынасную -Т у інфінітыве; ужыванне розных форм плюсквамперфекта.

ВЫСНОВЫ (заканчэнне) Моўнай асновай для ЖФА Сінад. 752 зяўляецца сістэма старабеларускай мовы, прытым, у тэксце ЖФА адзначаюцца рысы рэгіянальнага і ўкраінскага паходжання, якія дазваляюць суадносіць спіс Сінад. 752 з тэрыторыяй гаворак паўднёвай Брэстчыны. Перапісчык ЖФА RKF-82 схільны да перадачы маўленчых рыс мясцовых гаворак, што пацвярджае гістарычныя высновы аб паўночна-ўсходнім паходжанні зборніка. Праявы польскай правапіснай традыцыі ў спісе гіпатэтычна дазваляюць гаварыць пра польскамоўны характар пратографа для ЖФА RKF-82.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!