Уступаюць у дзеянне 1 верасня 2010 года. Актуальнасць: абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы; лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі; на старонках.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Уступаюць у дзеянне 1 верасня 2010 года. Актуальнасць: абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы; лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі; на старонках.
Advertisements

Транксрипт:

Уступаюць у дзеянне 1 верасня 2010 года

Актуальнасць: абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы; лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі; на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты

З гісторыі Правапіс беларускай мовы, 1934 год Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (1959 год) Закон Рэспублікі Беларусь Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (23 ліпеня 2008 г З, уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года)

§ 1. Галосныя літары 4. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай I вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.

§ 2. Літары о, ё 1. Літара о пішацца толькі пад націскам: шоўк, ко лас, мо ва, дэпо, во дар, о да, о рдэн, То кіа, Ватэрло а.

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць Было Трэба пісаць ажыоажыа партфоліо і партфоліа адажыоадажыарадэорадэа аудые-аўдыя-рацыорацыа аўдыёвідэосістэмааудыявідэасістэмасальфеджыосалъфеджыа відэо-відэа-трыотрыа імпрэсарыоімпрэсарыаАнтарыоАнтарыа капрычыокапрычыаАнтоніоАнтоніа мас-медыя і масмедыа мас-медыя (мас- медыйны) АсарыоАсарыа мультымедыя і мультымедыа мультымедыя БакачыоБакачыа

§ 3. Літары э, е 2. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э : купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Вердэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: сальта- мартале, філе, камюніке, піке.

§ 4. Перадача акання на пісьме 6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар : шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, кампю'тар, пэ'йджар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах 1. Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх зяўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фотака'мера, фотавы'стаўка і г.д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх. 2. Заўвага: Згодна з новымі правіламі, у складаных словах лічэбнік сто заўсёды мае форму ста: станожка, стаметроўка, стагалосы

§ 6. Перадача якання на пісьме Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі – зямля', зе'лень – зялёны, се'мі – сямя', сёлы – сяло', сёстры – сястра', цецеруко'ў – цецяру'к, перане'сці – перанясу; дзе'вяць – дзявя'ты, дзе'сяць – дзяся'ты, сем – сямна'ццаць, во'сем – васямна'ццаць, пяцьдзясят.

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць Было Трэба пісаць дзевяты дзявяты васемнаццацъ васямнаццаць дзевятка дзявятка васемнаццаты васямнаццаты дзесяты дзясяты пяцьдзесят пяцьдзясят дзесятка дзясятка шасцідзесяты шасцідзясяты семнаццаць сямнаццаць сямідзесятысямідзясяты семнаццатысямнаццатывасьмідзесятывасьмідзясяты

§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, іані'йцы, іаніза'цыя, Іакага'ма, Іаркшы'р, Іашка'р-Ала', Іаа'н. 6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, яхант, ятаган

§ 16. Нескладовае й 3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн. Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк; пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі; пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць Было Трэба пісаць секвойя секвоя плеяда пляяда Агайо Агаё папайа папая Гійом Гіём паранойя параноя Гюйо Гюё піар і піяр піяр Іофе Ёфе сайот саёт Мэйо Мэё Йакагама Іакагама Нью-Йорк Нью-Ёрк Йашкар-Ала Іашкар-Ала Йена Іена Йаганесбург Іаганесбург

§ 13. Некаторыя cпалучэнні зычных 1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, нц, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме: стн – сн: абласны (параўн.: вобласць), ненавісны (параўн.: нянавісць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост); скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск); але: віскнуць, націскны

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць аванпостны аванпосны баластны баласны кампостны кампосны кантрастны кантрасны фарпостны і фарпоставы фарпосны і фарпоставы

§ 15. Нескладовае ў і у складовае 1. Нескладовае ў пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем пасля галосных. Пры чаргаванні [у] з [ў]: на пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам); на канцы склада: паў-за, маў-зер, каў-чук, аў- дыенцыя, аў-дыякасета, аў-ра; У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, піва у'жгарадскае, групоўка у'льтра, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, выклічнікі у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх. 4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава. § 15. Нескладовае ў і у складовае

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць Было Трэба пісаць праменні ультрафіялетавыя праменні ўльтрафіялетавыя клаустрафобія клаўстрафобія дзяржаўны універсітэт дзяржаўны ўніверсітэт клоун клоўн прыёмка утылю праёмка ўтылю лакаут лакаўт нататкі уфолага нататкі ўфолага раут раўт глаукома і глаўкома саунасаўна даун даўн Паустоўскі Паўстоўскі умляут умляўт Фауст Фаўст фауна фаўна ноў-хаў ноу-хау

§ 18. Змякчальны мяккі знак 6. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]: перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа; 7. Мяккі знак не пішацца: у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чаньчунскі (Чань-Чунь), цяньшанскі (Цянь-Шань).

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць аньшаньскі аньшанскі тайваньскі тайванскі цяньшаньскі і цянь-шаньскі цянь-шанскі цзіньчуаньскі цзіньчуанскі

§ 20. Правапіс абрэвіятур 1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), Гомсельмаш (Гомельскі, сельскі, машынабудаванне), ваенкамат (ваенны камісарыят), Цэнтрвыбаркам (цэнтральная выбарчая камісія), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камітэт), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), селькар (сельскі карэспандэнт), юнкар (юны карэспандэнт), член-кар. (член-карэспандэнт), газпрам (газавая прамысловасць), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабль)

§ 20. Правапіс абрэвіятур 5. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю. Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі: нельга скарачаць на галосную літару і на ь, на й і на ў; пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд; пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць; калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ў якасці ініцыяла выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д.Д. Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял- дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

§ 22. Прыстаўкі 13. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, раз-, над-, пад-, з-(с-), уз-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, якія пачынаюцца з і у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абымшэлы, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, спадыспаду (спадысподу), спадылба, субынспектар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць.

§ 22. Прыстаўкі 13. Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, сярод-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя і інш.

Запомні напісанні! Было Трэба пісаць дэзінтэгратардэзынтэгратар дэзінтэграцыядэзынтэграцыя дэзінтэгравацьдэзынтэграваць дэзінфармавацьдэзынфармаваць дэзінфармацыядэзынфармацыя дэзінфекцыядэзынфекцыя дэзінфіцыравацьдэзынфіцыраваць субінспектарсубынспектар

§ 23. Суфіксы 1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць і інш.

§ 23. Суфіксы 2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца: калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць; калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: бравіраваць, гарманіраваць, курыраваць, фантазіраваць, татуіраваць і інш.; калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, юсціраваць, парафіраваць; у некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.

§ 26. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў 1. З вялікай літары пішуцца: асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, Бог Дух Святы, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Месія; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць; асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Іісус Хрыстос, Буда, Брахма; Іаан Хрысціцель, Святы Павел (апостал); імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Фурыя, Дажбог, Жыжаль, Пярун, Іуда (Юда), Каін, Цмок, але як агульныя назвы: пярун – удар грому, іуда (юда) – здраднік, цмок – змей, тытан – волат, фурыя – злосная істота;

§ 26. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў 1. З вялікай літары пішуцца: уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Папялушка, Чырвоная Шапачка, Калабок, Снягурачка, Дзед Мароз, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз – ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга – агідная старая, буцэфал – стары конь, атлант – у архітэктуры; агульныя назвы істот, а таксама зяў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мядзведзь, Воўк, Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Асёл, Каза-дзераза, Коцік-варкоцік, Варона, Сарока-белабока, Воран, Певень, Бусел-клекатун, Карась-лежабок, Сонца, Праўда, Крыўда і інш.

§ 26. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў 2. З малой літары пішуцца: слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае (не маю ўяўлення), божа (божачка) ты мой (вялікае здзіўленне), божа збаў (ні ў якім разе), дай божа (няхай), крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзі), бог з табой (з ім, з вамі), алах з ім; слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне: старажытны славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог, Сварог – бог неба; агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл, херувім, фея, муза, чорт, дябал, нячысцік, дамавік, лясун, русалка, гном, троль, здань, ірад і інш.

§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях З вялікай літары пішуцца: словы або спалучэнні слоў, якія зяўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэмер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Маладзечанскай мітраполіі і апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Каралева Абяднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, міністр, старшыня пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях З вялікай літары пішуцца: словы або спалучэнні слоў, якія зяўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, Георгіеўскі кавалер, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна; у розных афіцыйных пасланнях, лістах з вялікай літары пішацца займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы; з вялікай літары ў асобным стылістычным ужыванні могуць пісацца такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Чалавек (у значэнні чалавецтва); словы ў назвах бакоў у дагаворах, пагадненнях, кантрактах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў З вялікай літары пішуцца: усе словы (акрамя агульнай назвы) у назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Курган Бессмяротнасці, Востраў Слёз, Помнік Перамогі; усе словы ў назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза, медальЗалатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы, Залатая Зорка Героя Беларусі, ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя), Георгіеўскі Крыж; але: ордэн Дружбы народаў. першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Нобелеўская прэмія, Кубак свету, Кубак федэрацыі, Каралеўскі кубак.

§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох 1. З вялікай літары пішуцца: аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем З вялікай літары пішуцца ў двукоссі: назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.): аўтамашына «Жыгулі», камбайн «Ніва», трактар «Беларус», тэлевізар «Гарызонт», іянізатар «Аніён-40Т», радыёпрыёмнік «Селена-403». Назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: масквіч,вольва, боінг(самалёт), гарызонт (тэлевізар); але: Мінск (халадзільнік), Волга (аўтамабіль)

§ 41. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў 2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст- ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас- тацт-ва; ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс- крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя- ццю, мыц-ца, мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе- нне, насен-не.

§ 41. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў 3. Пры пераносе нельга: пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, і-кол, а-са, я-на, ю-нак, ма-я, а-рыя, а-лея, А-зія і інш.; разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра- дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад- жаць, пад-земны, ад-значыць; аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў- тра, праў-нук; аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.