Магістранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Плешкуновай Алены Уладзіміраўны Навуковы кіраўнік: Кісялёва Лія Генадзьеўна.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Прызентацыя магістарскай дысертацыі. Ідэйна - мастацкія пошукі ў славацкай і беларускай паэзіі канца XX стагоддзя.
Advertisements

САТЫРЫЧНАЯ ПРОЗА 20-Х ГАДОЎ ЖАНР, СТЫЛЬ, ПАФАС МАГІСЦЕРСКАЯ РАБОТА МАГІСТРАНТКІ КАФЕДРЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І КУЛЬТУРЫ МАЦУК ЮЛІІ БАГУСЛАВАЎНЫ.
Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла.
Магістранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Плешкуновай Алены Уладзіміраўны Навуковы кіраўнік: Кісялёва Лія Генадзьеўна.
Магістранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Плешкуновай Алены Уладзіміраўны Навуковы кіраўнік: Кісялёва Лія Генадзьеўна.
Транксрипт:

магістранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Плешкуновай Алены Уладзіміраўны Навуковы кіраўнік: Кісялёва Лія Генадзьеўна

Актуальнасць даследавання Мэта даследавання Задачы працы Аб'ект і прадмет даследавання Асноўныя вынікі даследавання

1. Існуе зусім мала прац, у якіх бы абагульняліся і прасочваліся менавіта моўныя сродкі камізму;

2. Даследаванне закранае творчасць амаль не вывучаных пісьменнікаў (А. Пшчолка, А. Плуг) і маладаследаваныя аспекты творчасці вядомых аўтараў (Ф. Багушэвіч), а таксама недаследаваныя творы ананімнай гумарыстычнай прозы ХVІІІ стагоддзя;

3. Прапанаваная ў працы класіфікацыя камічных прыёмаў заснавана на уніфікаваным крытэрыі, яна можа выкарыстоўвацца іншымі даследчыкамі камічнага ў дачыненні да твораў любой эпохі і любога стылю.

выявіць спецыфіку гумару (агульнае і адрознае) і прааналізаваць літаратурныя прыёмы стварэння камічнага ў празаічных творах беларускамоўнай гумарыстыкі ХVІІІ – ХІХ стагоддзяў.

асэнсаваць прыроду камічнага і знайсці тлумачэнне гэтаму паняццю ў навуковай літаратуры; вызначыць асаблівасці гумарыстычнай прозы розных аўтараў і спецыфіку камічнага ў кожным творы; прасачыць сувязь беларускай гумарыстыкі XVIII – ХІХ стагоддзяў з традыцыямі народнай смехавой культуры; стварыць зручную уніфікаваную класіфікацыю камічных прыёмаў і выкарыстаць яе для аналізу гэтых прыёмаў у беларускай гумарыстычнай прозе XVIII – ХІХ стагоддзяў; вылучыць у творах літаратурныя прыёмы камізму, даць рознаўзроўневую характарыстыку моўных сродкаў іх стварэння, выкарыстоўваючы ўласную класіфікацыю.

Мы паспрабавалі асэнсаваць механізмы стварэння камізму і яго прыроду з дапамогай розных навуковых гіпотэз; Прааналізавалі асаблівасці гумару, моўныя сродкі стварэння камічнага ў беларускамоўных гумарыстычных апавяданнях XVIII – ХІХ стагоддзяў; У выніку назіранняў мы змаглі вылучыць шэраг агульных рысаў, тэндэнцый для беларускамоўнай празаічнай гумарыстыкі XVIII і ХІХ стагоддзяў, прасачыць найбольш распаўсюджаныя прыёмы стварэння камічнага; Падагульніўшы фактычны матэрыял твораў, мы зрабілі спробу уніфікаванай класіфікацыі гумарыстычных прыёмаў у літаратуры.