123456789123456789 СУЧАСНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ: СЕМІЯТЫЧНАЯ СТРУКТУРА ДЫСКУРСА Кандыдат – Зайцаў М. Л. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
СУЧАСНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ: СЕМІЯТЫЧНАЯ СТРУКТУРА ДЫСКУРСА Кандыдат – Зайцаў М. Л. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных.
Advertisements

Транксрипт:

СУЧАСНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ: СЕМІЯТЫЧНАЯ СТРУКТУРА ДЫСКУРСА Кандыдат – Зайцаў М. Л. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Іўчанкаў В. І. Дысертацыя кандыдата на ступень магістра філалагічных навук

Змест: Тэма і кіраўнік Актуальнасць Пастаўленыя мэты і задачы Аб'ект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, якія выносяцца на абарону Дзякуй!

Актуальнасць Глабальнасць зносін праз інтэрнэт патрабуе і глабальных знакаў, праз якія людзі розных сацыяльных статусаў, моўнага асяроддзя могуць камунікаваць і разумець адзін аднога. З развіццём інтэрнэту ўсё актыўней ужываюцца невербальныя знакі.

Актуальнасць Сучасныя сродкі масавай камунікацыі даюць неверагодныя і амаль неабмежаваныя магчымасці для выкарыстання невербальных сродкаў у моўным працэсе.

Пастаўленыя мэты і задачы вызначыць месца семіятычных структур у мове інтэрнэту і паказаць іх уплыў на камунікатыўныя якасці тэксту МЭТА

Пастаўленыя мэты і задачы Акрэсліць тэматычнае і праблемнае поле вывучэння семіятычных структур у вербальнай і невербальнай камунікацыі Выявіць і сістэматызаваць семіятычныя структуры паводле частотнасці іх выкарыстання у тэкстах электроннай энцыклапедыі Вікіпедыя, сацыяльных сетак Вконтакте і Twitter, інфармацыйных рэсурсаў ЗАДАЧЫ

Пастаўленыя мэты і задачы Даць класіфікацыю невербальных сродкаў камунікацыі ў таксаноміі гіпера-гіпанімічных адносін, на базе чаго ўстанавіць відавыя карэляцыі параграфем Прааналізаваць арганічнасць уключэння семіятычных структур у арганізацыю вербальнага тэксту і вызначыць тыпалагічныя характарыстыкі дасягнення перлакутыўнага эфекту арганізацыі інтэрнэт-маўлення ЗАДАЧЫ

Абект і прадмет даследавання Прадметам даселдавання зяўляюцца сродкі невербальнай камунікацыі і іх функцыянальная прызначанасць ПРАДМЕТ

Абект і прадмет даследавання Семіятычныя структуры ў электроннай энцыклапедыі Вікіпедыя, сацыяльных сетках Вконтакте і Twitter, інфармацыйныя рэсурсы АБЕКТ

Навуковая гіпотэза Сучаснае інтэрнэт-маўленне выстаўляе даволі кантрэтныя патрабаванні да сродкаў перадачы інфармацыі – лаканічнасць, хуткасць, даступнасць. Вербальныя элементы ў большасці не здольныя ім адпавядаць, таму пашыраецца ўкараненне паравербальных знакаў і сродкаў. Яны ненатуральныя для мовы, моцна і часта негатыўна ўплываюць на якасць лексікі і граматыкі, аднак без іх электроннае маўленне немагчыма.

Асноўныя вынікі Паміж вербальнымі і невербальнымі часткамі ў электроннай тэкставай прасторы можна назіраць прамую залежнасць. Павелічэнне ўжывання семіятычных структур у СМК выклікае змяншэнне вербальнага тэксту. Сітуацыя адваротнай карэляцы параграфем на сёння амаль не назіраецца.

Асноўныя вынікі Праз сваю вобразнасць семіятычныя структуры накіраваны ўдзейнічаць на падсвядомасць рэцыпіента, узбуджаць яго мазгавую актыўнасць, каб шляхам аналізу і камбінавання дэшыфраваць коды закладзеныя ў паравербальных знаках. Таму перлакутыўны эфект – гэта вынік усіх запраграмаваных дзеянняў семіятычных стрктур. Зносіны паміж чалавекам і такімі знакамі ўсё больш схіляюцца да авербальнага узроўня, без выкарыстання мовы, толькі праз пачуцці і вобразы.

Навуковая навізна У дадзеным даследаванні разглядаліся паравербальныя элементы тэкставай прасторы сродкаў масавай камунікацыі, што не трапляла раней у поле навуковай цікавасці. Аднак гэтая зява сёння не займае прэвалюючае месца ў камунікатыўным полі чалавецтва.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону Паравербальныя элементы атрымалі шырокае распаўсюджванне ў сферы інтэрнэт-камункацыі Сучасныя спажыўцы прадукту СМК патрабуюць лаканічнасці формы падачы інфмармацыі, з-за чаго павялічылася колькасць семіятычных структур

Дзякуй!