Прадукцыя шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі Навуковы кіраўнік : к. г. н., дацэнт Ваганава А. М.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Прадукцыя шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі Навуковы кіраўнік : к. г. н., дацэнт Ваганава А. М.
Advertisements

Транксрипт:

Прадукцыя шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі Навуковы кіраўнік : к. г. н., дацэнт Ваганава А. М.

Змест 1. Тэма і навуковы кіраўнік Тэма і навуковы кіраўнік 2. Змест Змест 3. Актуальнасць Актуальнасць 4. Мэта і задачы Мэта і задачы 5. Аб ект і прадмет даследавання Аб ект і прадмет даследавання 6. Навуковая гіпотэза Навуковая гіпотэза 7. Асноўныя вынікі Асноўныя вынікі 8. Навуковая навізна Навуковая навізна 9. Вынасімыя на абарону палажэнні Вынасімыя на абарону палажэнні 10. Вынасімыя на абарону палажэнні ( працяг ) Вынасімыя на абарону палажэнні ( працяг ) 11. Дзякуй за ўвагу Дзякуй за ўвагу

Актуальнасць Навуковая значнасць на фоне навуковай навізны Адсутнасць археалагічных даследаванняў прадукцыі шкляной вытворчасці позняга сярэднявечча – ранняга новага часу на тэрыторыі РБ. Мажлівасць атрыбутацыі шматлікіх музей - ных калекцый. Інфармацыя аб гандлёвых сувязях, развіцці вытворчасці, культурных сувязях, традыцыях дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва бела - русаў. Аналіз эканамічнага развіцця беларускіх земляў у акрэслены перыяд, што дазволіць пераправерыць існуючыя гістарычныя канцэпцыі.

Мэта і задачы Мэта : вызначэнне характэрных рыс прадукцыі шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі і яе спецыфікі ў па - раўнанні з іншымі рэгіёнамі. Задача 1: аналіз і характарыстка крыніцазнаўчай і гістарыяграфіч - най базы. Задача 2: вывучэнне асабліва - сцей тэхналогіі шкляной вытвор - часці адзначанага перыяду часу шкляробчых цэнтраў на тэрыто - рыі Беларусі і вызначэнне іх месца і ролі ў рэгіёне. Задача 3: Тыпалогія і храналогія шкляных вырабаў па матэрыя - лах асобных археалагічных помнікаў Беларусі

Аб ект і прадмет даследавання Аб ект даследавання : шкляная вытворчасць XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце эвалюцыі сусветнай тагачаснай тэхналогіі. Прадмет даследавання : прадукцыя шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў, вынайдзе - ная ў выніку археалагіч - ных даследаванняў розных тыпаў беларус - кіх помнікаў.

Навуковая гіпотэза Шкляная вытворчасць XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі ў цэлым пасьпяхова задавольвала патрэбы мясцовага насельніцтва. Але шкляныя вырабы як прадметы раскошы і сапраўдныя творы дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва тут не вырабляліся за невялікім выключэннем і мусілі імпартавацца.

Асноўныя вынікі 1. Спецыяльныя даследаванні ў галіне археалагічнага вывучэння прадукцыі шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі практычна адсутнічаюць, што вымагае руплівага анаізу даследчыкам сукупнасці рэчавых, пісьмовых і іканаграфічных крыніц. 2. Шкляная вытворчасць на беларускіх землях у адзначаны перыяд часу развівалася ў форме, як правіла, невялікіх гут, якія выраблялі дастаткова шырокі спектр прадукцыі, частка якой нават шла на экспарт.

Асноўныя вынікі 3. У той жа час пісьмовыя крыніцы фіксуюць адносна невялікі, але ў той жа час дастаткова значны працэнт імпарту прадукцыі шкляной вытворчасці, што пацвярджаецца археалагічнымі дадзенымі. 4. Сярод прадукцыі шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў, што паходзіць з тэрыторыі Беларусі, варта вылучаць такія тэхналагічна - ўтылітарныя групы як посуд і архітэктурна - інтэр ерныя элементы. Пры гэтым, прыдатнай да класіфікацыі з яўляецца толькі першая група.

Навуковая навізна Даследаванне шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў з пункту гледжання археалогіі. Стварэнне тыпалогіі шкляных вырабаў XVI – XVIII стагоддзя, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі з вызначэннем храналогіі асобных тыпаў. Распрацоўка тэрміналогіі і спецыфічнай метадалогіі даследавання ў дачыненні да прадукцыі шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі. Суцэльнае вывучэнне археалагічнага шкла XVI – XVIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі з мэтай атрымання агульнай карціны па рэгіёну.

Вынасімыя на абарону палажэнні 1. Шкляная прадукцыя выраблялася на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XVI – XVIII стагоддзях у невялікіх гутах, якія належылі ці прыватным асобам ( магнатам ), ці гарадскім цэхам. 2. Пры гэтым у магнацкіх гутах вырабляліся, як правіла ці простыя рэчы, якія выкарыстоўваліся ў бліжэйшай акрузе, ці прадметы раскошы, якія маглі распаўсюджвацца на значныя адлегласці. Прадукцыя цэхавай вытворчасці ўяўляла сабой звычайнае ўтылітарнае шкло і выраблялася на заказ ці прадавалася як у горадзе, дзе змяшчаўся цэх, так і вывозілася на продаж на розныя адлегласці.

Вынасімыя на абарону палажэнні ( працяг ) 3. Прадукцыя беларускай шкляной вытворчасці XVI – XVIII стагоддзя тэхналагічна і візуальна была больш простай у параўнанні з найлепшымі тагачаснымі ўзорамі, але па сваіх утылітарных якасцях нічым не саступала ім. 4. Менавіта такі ўзровень беларускай шкляной прадукцыі быў абумоўлены не толькі даступнымі для мясцовых майстроў тэхналогіямі і сыравінай, але ў першую чаргу попытам насельніцтва. Выдаткі на імпарт неабходнай сыравіны, адмысловае абсталяванне, спецыялістаў, транспарт і г. д. не пакрываліся б атрымліваемым даходам.

Дзякуй за ўвагу !