паўтарыць вывучанае пра зваротак; пазнаёміць з сэнсава- эмацыянальнымі магчымасцямі сказаў са звароткамі; выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
паўтарыць вывучанае пра зваротак; пазнаёміць з сэнсава- эмацыянальнымі магчымасцямі сказаў са звароткамі; выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі,
Advertisements

Транксрипт:

паўтарыць вывучанае пра зваротак; пазнаёміць з сэнсава- эмацыянальнымі магчымасцямі сказаў са звароткамі; выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі, ставіць знакі прыпынку ў сказах са звароткамі, дарэчна ўжываць звароткі ва ўласным маўленні; выхоўваць пачуццё павагі да роднага краю.

1.Азначэнне паняцця зваротак. 2.Спосабы выражэння зваротка. 3.Структурныя асаблівасці зваротка. 4.Месца зваротка ў сказе. 5.Знакі прыпынку ў сказах са звароткам. 6.Інтанацыйнае афармленне сказаў са звароткам.

Зваротак – гэта слова (спалучэнне слоў), што абазначае асобу (прадмет), якой непасрэдна адрасавана выказванне.

Звароткі выражаюцца назоўнікамі ў форме Н. склону, а таксама прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі ў Н. склоне.

Зваротак можа быць развіты і неразвіты. Пры зваротку могуць быць прыдаткі. Развіты зваротак складаецца з некалькіх слоў.

Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або ў канцы сказа.

Звароткі на пісьме выдзяляюцца знакамі прыпынку, часцей за ўсё коскамі. Клічнік ставіцца тады, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай.

Зваротак надае мове выразнасць, робіць яе больш эмацыянальнай. Выразнасць зваротка ўзмацняецца, калі ён паўтараецца або калі пры ім ёсць выклічнік. Зваротак надае мове выразнасць, робіць яе больш эмацыянальнай. Выразнасць зваротка ўзмацняецца, калі ён паўтараецца або калі пры ім ёсць выклічнік.