Сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі Навуковы кіраўнік: загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Кандыдат.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі Навуковы кіраўнік: загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Кандыдат.
Advertisements

Транксрипт:

Сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі Навуковы кіраўнік: загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Навагродскі Тадэвуш Антонавіч

Змест Актуальнасць Сувязь з навуковымі праграмамі і школамі Мэта і задачы Абект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Асноўныя палажэнні

Актуальнасць Беларуская народная вышыўка зяўляецца неадемнай часткай культуры нашай краіны. На яе прыкладзе можна прасачыць усю гісторыю беларускага народа: ад зараджэння на аснове шыцця ў неаліце, паступовым удасканаленнем на працягу шматлікіх стагоддзяў з захаваннем сваёй непаўторнасці і архаічнасці да ХІХ стагоддзя і хуткай мадэрнізацыяй за апошнія сто год. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у нашай краіне назіраецца новы этап ў гісторыі беларускай вышыўкі, які звязаны з адраджэннем яе архаічнасці і ўжываннем старажытных прыёмаў. Перш за ўсё гэты працэс бачны ў распаўсюджанасці традыцыйных беларускіх строяў з аўтэнтычным арнаментам. Таксама вялікая колькасць маладых людзей аздабляе сучаснае адзенне традыцыйнай беларускай вышыўкай, падкрэсліваючы тым самым памяць аб сваіх каранях і гісторыі.

Сувязь з навуковымі праграмамі і школамі Матэрыял, які змешчаны ў магістэрскай рабоце, можа быць выкарыстаны ў традыцыйных беларускіх рамёствах для адпаведнага аздаблення прадметаў побыту згодна з іх гістарычным значэннем. Асноўныя палажэнні магістэрскай работы зяўляюцца метадычным дапаможнікам пры вывучэнні традыцыйнай беларускай вышыўкі і семантыкі беларускага арнаменту ў школах і пазашкольных установах.

Мэта і задачы Мэтай магістэрскай работы зяўляецца вызначэнне і класіфікацыя сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі. Для дасягнення дадзенай мэты пры напісанні магістэрскай работы былі пастаўлены наступныя задачы: Даць характарыстыку стану вывучэння сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі. Даследаваць сімволіку традыцыйнай беларускай вышыўкі, правесці яе тэматычную класіфікацыю і вызначыць асноўныя вобразы. Вызначыць паходжанне сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі і яе відазмяненне.

Абект і прадмет даследавання Абектам даследавання магістэрскай работы зяўляецца традыцыйная беларуская вышыўка. Прадметам даследвання зяўляецца сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі.

Навуковая гіпотэза Відазмяненне элементаў сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі ў ХІХ – ХХ стагоддзях зяўлецца вынікам узаемадносін традыцыйных культур суседніх народаў і паскарэння развіцця прамысловасці, калі традыцыйная вышыўка пачынае губляць сваё прызначэнне і выконвае аздабляльную функцыю.

Асноўныя вынікі Пры вывучэнні традыцыйнай беларускай вышыўкі найбольш цікавым і складаным зяўляецца даследаванне сімволікі, яе паходжанне, трансфармацыя і класіфікацыя. У магістэрскай рабоце сярод разнастайных класіфікацый сімволікі вышыўкі аўтар прапаноўваю сваю, якая абапіраецца на від выяўленчага элемента. Паступовая змена найбольш архаічнага – геаметрычнага элемента сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі зяўляецца адказам на змену матэрыялу і тэхнічных прыёмаў вышыўкі. Кожны з сімвалаў традыцыйнай беларускай вышыўкі мае сваё значэнне, сферы выкарыстання: падчас пэўных абрадаў (нараджэнне, хрэсьбіны, вяселле, пахаванне), у штодзённым побыце (ад хваробаў, злых духаў, праклёнаў), у гаспадарцы (просьба аб урадлівасці, дажджу).

Навуковая навізна У магістэрскай рабоце аўтар прапаноўвае сваю ўласную класіфікацыю арнаментальных матываў традыцыйнай беларускай вышыўкі, якая абапіраецца на від выяўленчага элементу: Геаметрычная сімволіка; Расліннай сімволіка; Зааморфная (анімалістычная) сімволіка; Антрапаморфная сімволіка;

Асноўныя палажэнні Асноўныя элементы сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі па віду выяўленчага элемента падзяляюцца на геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя (анімалістычныя) і антрапаморфныя; Геаметрычныя элементы сімволікі традыцыйнай беларускай вышыўкі зяўляюцца найбольш архаічнымі; Зяўленне вобразаў расліннай і зааморфнай (анімалістычнай) арнаментацыі ў сімволіцы традыцыйнай беларускай вышыўкі зяўляецца вынікам змянення прызначэння народнай вышыўкі; Кожны сімвал традыцыйнай беларускай вышыўкі адпавядае пэўнай сферы дзейнасці чалавека, дзе выкарыстоўваліся вышываныя рэчы і мае сваё значэнне;

Дзякуй за ўвагу!