Арганізацыя навукова - даследчай дзейнасці ў школе.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Бекоева Анастасія Ігараўна Баптысцкая царква ў сацыяльна- дзяржаўным жыцці беларускага грамадства.
Advertisements

Войска і ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік: Дацэнт Варонін В.А.
Асаблівасці мовы сучасных аўдыявізуальных СМІ Беларусі Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі Аляксандр.
Культурна-маўленчы кампанент у арганізацыі аўдыявізуальнага тэксту Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Лекічныя і рытміка-метрычныя асаблівасці беларускіх і рускіх любоўных замоў Прэзентацыю падрыхтавала магістрантка Дзямідава Алена Віктараўна Навуковы кіраўнік.
Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных.
СУЧАСНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ: СЕМІЯТЫЧНАЯ СТРУКТУРА ДЫСКУРСА Кандыдат – Зайцаў М. Л. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных.
1 Інфармацыйныя тэхналогіі ў даследванні міжнародных канфліктаў Навуковы кіраўнік: кандыдат палітычных навук, дацэнт Антановіч Н.А.
«Складаны сказ у прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (структурна-граматычны і функцыянальны аспекты)» Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных.
Дысертацыя на суіскальніцтва ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Варонька Хрысціна Паўлаўна Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук,
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Культура і грамадства Беларусі
Транксрипт:

Арганізацыя навукова - даследчай дзейнасці ў школе

Тэрміны тэмы : Навукова - даследчая дзейнасць – від дзейнасці, накіраваны на атрыманне новых аб ектыўных навуковых ведаў. Вучэбна - даследчая дзейнасць – дзейнасць, галоўнай мэтай якой з яўляецца адукацыйны вынік, накіравана на навучанне дзяцей, развіццё у іх даследчага тыпу мыслення.

І. Падрыхтоўка да правядзення даследавання 1) вызначэнне аб ектнай вобласці ( аб екта, прадмета даследавання ); 2) выбар тэмы, праблемы, вызначэнне актуальнасці ; 3) вывучэнне літаратуры ; 4) фармулёўка гіпотэзы ; 5) фармулёўка мэты, задач ; 6) вызначэнне метадаў даследавання ; 7) напісанне работы.

Вызначэнне тэмы навуковай работы Залежыць ад некалькіх фактараў : узроўню падрыхтаванасці вучня ; цікавасці да пэўнай з явы ці аўтара ( твора ); актуальнасці той ці іншай тэмы на сённяшні час ; умення крытычна асэнсоўваць матэрыял з розных крыніц ; умення ясна і дакладна выкладаць свае думкі ; узроўню распрацаванасці той ці іншай тэмы.

Выбар тэмы цікавая для вучняў ; цікавая для настаўніка ; даступныя ўмовы рэалізацыі тэмы ; правільная фармулёўка тэмы.

Этапы даследчай работы : І. Падрыхтоўка да правядзення даследавання ІІ. Правядзенне даследавання ІІІ. Афармленне работы І V. Абарона вынікаў даследавання

ТЭМА ДАСЛЕДАВАННЯ ( Аналіз тэм мінулых гадоў )

Магчымыя тэмы : Мовазнаўства 1. Спосабы ўтварэння эмацыянальнай лексікі ў беларускім фальклоры ( газеце, часопісе і г. д. ) 2. Дзеясловы з суфіксамі – ірава / - ырава, - ава / - ява ў сучаснай беларускай мове ( на прыкладзе ) 3. Асаблівасці перакладу вершаў з замежных моў на беларускую. 4. Моўна - стылістычныя асаблівасці тэкстаў песень беларускамоўных гуртоў. 5. Камп ютэрны жаргон у мове сучаснай беларускай моладзі. 6. Моўная норма і адхіленне ад яе ( ў сродках масавай інфармацыі, газетах і інш.). 7. Страты і знаходкі тапаніміі маёй мясцовасці.

Магчымыя тэмы : Мовазнаўства 1. Запазычанні з заходнееўрапейскіх моў у беларускай мове канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў. 2. Рэкламны тэкст і яго ўплыў на слухача. 3. Новыя словы ў лексіцы беларускай мовы ( на матэрыяле газет, часопісаў і інш.). 4. Жаргонная лексіка ў мове сучаснай моладзі. 5. Невярбальная мова зносін і яе суадносіны з традыцыйнымі моўнымі сродкамі. 6. Тэкст сучаснай папулярнай лірычнай ( эстраднай, рок, поп і інш.) песні ў камунікатыўным і стылістычных аспектах.

Магчымыя тэмы : 1. Сацыяльны дыскурс масавай камунікацыі ( на матэрыяле ток - шоу ). 2. Сучасны беларускі дэтэктыў : арганізацыя тэксту. 3. Моўныя сродкі і іх рэалізацыя ў беларускамоўных ефармальных іжасабовых зносінах ( на матэрыяле Інтэрнэт - дзённікаў ). 4. Моўныя паводзіны ўдзельнікаў рэаліці - шоу : камунікатыўны аспект. 5. Сінтаксіс дыялагаічнага маўлення. 6. Сродкі міжфразавай сувязі ў паэтычным тэксце. 7. Дзіцячыя забаўлянкі і калыханкі як тэкст.

Магчымыя тэмы : Літаратуразнаўства 1. Маральна - дыдактычная накіраванасць і камізм беларускіх інтэрмедый 2. Асаблівасці стылю міцкевічаўскіх балад ( рамансаў, санетаў, паэм ). Творы на выбар вучня. 3. Міфалагемы і сімвалы ў паэтычных творах Максіма Багдановіча. 4. Фантастычнае і прыгодніцкае ў аповесці Лабірынты Вацлава Ластоўскага. 5. Традыцыі К. Крапівы ў сучаснай драматургіі. 6. Лірычная мініяцюра ў творчасці Я. Брыля, яе эстэтычная адметнасць. 7. Інтэртэкстуальнасць твораў пра сучаснасць ( на матэрыяле твораў І. Шамякіна ) 8. Вобраз маці ў творчасці Р. Барадуліна як духоўны цэнтр нацыянальнага свету.

Магчымыя тэмы : 1. Метрыка - рытмічная арганізацыя сучаснай паэзіі ( на прыкладзе 2-3 аўтараў ). 2. Адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі ў творах сучаснай беларускай літаратуры. 3. Пераемнасць традыцый у паэзіі, прозе, драматургіі ( на прыкладзе 2-3 аўтараў ) 4. Ідэйна - мастацкая канцэпцыя зборніка Прайсці праз зону. 5. Чытач і глядач : суадносіны драматургічнага тэксту і пастаноўкі на сцэне тэатрам. 6. Канцэпт смех у беларускай літаратуры. 7. Архетыпы ў творах пісьменнікаў. 8. Беларуская літаратурная прытча.

Магчымыя тэмы : 1. Загалоўкі ў творчасці пісьменніка. 2. Патрыятычныя ідэі ў творчасці маладых беларускіх паэтаў. 3. Евангельскія матывы ў прозе У. Караткевіча. 4. Тэма кахання ў творчасці пісьменніка. 5. Міфатворчасць сучасных беларускіх паэтаў 6. Актывізацыя ідэйна - творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы х гг. 7. Стан сучаснай беларускай драматургіі, яе жанрава - стылёвыя асаблівасці развіцця. 8. Матывы лірыкі Я. Купалы ў творчасці сучасных кампазітараў і спевакоў.

Актуальнасць ; Мэта (1); Задачы (3-4); Гіпотэза ; Аб ект ; Прадмет. Метадалогія навуковай работы

АКТУАЛЬНАСЦЬ Актуальнасць работы – выяўленне ступені распрацаванасці тэмы, вызначэнне месца даследавання сярод падобных па вызначанай тэме выяўленне ступені р т эПаказчык актуальнасці – наяўнасць праблемы, якая выяўляецца падчас вывучэння навуковай літаратуры, практычнай работы з інфармацыяй – наяўнасць праблемы, якая выяўляецца падчас вывучэння навуковай літаратуры, практычнай работы з інфармацыяй.

АКТУАЛЬНАСЦЬ ДАСЛЕДАВАННЯ Да тэмы Мова рэкламных слоганаў абумоўлена патрэбай асэнсавання моўных з яў у рэкламе, стварэнне на гэтай аснове канцэпцыі дынамічнага і наватарскага развіцця нацыянальнай рэкламы і спрыяльнай атмасферы для развіцця рэкламы па - беларуску ; Даследаванне рэкламных слоганаў з яўляецца важнай праблемай у сучасны мовазнаўстве, перспектыўным накірункам, паколькі дадзеная праблема вывучалася фрагментарна і сёння адсутнічае цэласная праца па мове рэкламы па - беларуску.

Задача – выбар шляхоў і сродкаў для дасягнення мэты : выявіць... устанавіць... абгрунтаваць... удакладніць... распрацаваць...

ГІПОТЭЗА Павінна быць правяральнай ; Змяшчаць меркаванне ; Адпавядаць фактам. Дапусцім, што... Магчыма, што... Пры ўмове, што...

Мэта – канчатковы вынік, якога хоча дасягнуць даследчык Фармулёўка мэты : - выявіць... - устанавіць... - абгрунтаваць... - удакладніць... - распрацаваць...

Аб ект даследавання Аб ект даследавання – гэта пэўны працэс ці з ява, што спараджаюць праблемную сітуацыю. Аб ект – носьбіт праблемы.

АБ ЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ Да тэмы Трансфармацыя вобраза жанчыны ў беларускай прозе ХХ стагоддзя Аб ектам даследавання сталі празаічныя творы Міхася Зарэцкага, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Васіля Быкава.

Прадмет даследавання Прадмет даследавання – гэта канкрэтная частка аб екта, унутры якога адбываецца пошук.

ПРАДМЕТ ДАСЛЕДАВАННЯ Да тэмы Трансфармацыя вобраза жанчыны ў беларускай прозе ХХ стагоддзя Прадметам даследавання з яўляецца трансфармацыя літаратурнага вобраза беларускай жанчыны ў нацыянальнай прозе на працягу ХХ стагоддзя. Паралельна прааналізаваны найбольш значныя творы, якія аказалі ўплыў на фарміраванне вобраза жанчыны

МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ тэарэтычныя ; эмпірычныя ; філасофскія ; агульнанавуковыя ; спецыяльныя ; гістарычныя ; сацыялагічныя ; колькасныя і інш.

Метад – спосаб дасягнення мэты даследавання 1) Тэарэтычныя метады - мадэліраванне ; - абстрагіраванне ; - аналіз і сінтэз ; - шлях ад абстрактнага да канкрэтнага. 2) Эмпірычныя метады - назіранне ; - параўнанне ; - эксперымент ; 3) Матэматычныя метады - статыстычныя метады.....

СПОСАБЫ ДАСЛЕДАВАННЯ аналіз ; сінтэз ; аналогія ; ідэалізацыя ; індукцыя, дыдукцыя ; абстрагаванне і інш.

ПРЫЁМЫ ДАСЛЕДАВАННЯ класіфікацыя ; дыферэнцыяцыя ; мадэляванне ; тыпізацыя і інш.

СТРУКТУРА ДАСЛЕДАВАННЯ УВОДЗІНЫ АСНОЎНАЯ ЧАСТКА РАЗДЗЕЛ І. Тэарэтычны раздзел. РАЗДЗЕЛ ІІ. Аналіз моўных з яў ці твора. ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛІТАРАТУРА ДАДАТКІ

Да тэмы Паэтыка рамантызму ў аповесці У. Караткевіча Дзікае паляванне караля Стаха Уводзіны РАЗДЗЕЛ І. Рамантызм і рэалізм у творчасці У. Караткевіча 1.1. Паняцці рамантызм і рэалізм у літаратуразнаўстве 1.2. Рамантызм і рэалізм у творах У. Караткевіча

Да тэмы Паэтыка рамантызму ў аповесці У. Караткевіча Дзікае паляванне караля Стаха ( ПРАЦЯГ ) РАЗДЗЕЛ ІІ Ідэі і вобразы ў аповесці У. Караткевіча Дзікае паляванне караля Стаха 2.2. Мастацкія асаблівасці аповесці У. Караткевіча 3. Заключэнне 4. Літаратура 5. Дадатак А

1. сціслая характарыстыка аб ' екта, прадмета даследавання ; 2. актуальнасць тэмы ; 3. ствараецца гіпотэза ; 4. вызначаецца мэта і задачы даследавання ; 5. робіцца агляд навуковых крыніц па тэме ; 6. высвятленне ступені яе даследаванасці і навізны. Пажадана акрэсліць уласны падыход да распрацоўкі тэмы або праблемы, яе пэўных аспектаў, патлу - мачыць неабходнасць правядзення даследавання. Уводзіны ( прыкладна 2-3 старонкі )

ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА ( прыкладна 4-6 старонак ) 1. раскрываецца сутнасць асноўных літаратуразнаўчых ці мовазнаўчых паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце ; 2. даецца агляд літаратуры па тэарэтычным пытанні даследавання ; 3. па магчымасці, выяўляецца свой погляд на ўзнятае пытанне.

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА (15-20 старонак ) 1. асноўная частка матэрыялу выкладаецца ў двух ці некалькіх раздзелах, падзел на якія павінен адбывацца ў лагічнай паслядоўнасці ; 2. доказнае абгрунтаванне асноўных навуковых палажэнняў у ходзе літаратуразнаўчага ( мовазнаўчага ) аналізу павінна быць падпарадкавана мэце і задачам навуковага пошуку.

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА 3. пры выкладанні матэрыялу неабходна рабіць спасылкі на аўтараў і крыніцу запазычання той ці іншай думкі ; 4. вельмі важна, каб у кожным раздзеле былі пададзены вынікі самастойнага даследавання тэмы з пэўнымі ацэнкамі, уласнымі меркаваннямі, канстатацыяй зробленага і сціслымі высновамі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ (1-2 старонкі ) Заключэнне ўключае асноўныя вывады па тэме даследавання, якія павінны вызначацца навуковай аб ' ектыўнасцю і глыбінёй.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Адзін, два або тры аўтары Дудараў, А. Князь Вітаўт : п есы / А. Дудараў. Мінск : Маст. літ., с. Мішчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М. I. Мішчанчук, I. С. Шпакоўскі. Мінск : Вышэйш. шк., с. Чатыры і больш аўтараў Культурология : учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [ и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. 2- е изд. Минск : ТетраСистемс, с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Калектыўны аўтар Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду ! : успаміны, інтэрв ю, эсэ / уклад. Г. Шаблінскай. Мінск : Маст. літ., с. Беларускі фальклор : энцыкл. : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў ( гал. рэд.) [ і інш.]. Мінск : БелЭн, Т. 1: Акапэла Куцця. 768 с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Шматтомнае выданне Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін - т літ. імя Я. Купалы ; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [ і інш.]. Мінск : Беларус. навука, Т. 1: / Л. Я. Гаранін [ і інш.] с : Т. 4, кн. 1 : / С. А. Андраюк [ і інш.] с. Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. Мінск : Маст. літ., т.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Асобны том у шматтомным выданні Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. 2- е выд. Мінск : Беларус. навука, Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. 751 с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Зборнікі артыкулаў, навуковых прац Творчая асоба I. Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі : зб. навук. арт. / рэдкал.: Т. I. Шамякіна ( гал. рэд.) [ і інш.]; уклад. А. I. Бельскі. Мінск : РІВШ, с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Матэрыялы канферэнцый Куляшоўскія чытанні : матэрыялы Міжнар. навук. канф., 2627 крас г. / Мін - ва адук. Рэсп. Беларусь, Магілёўс. дзярж. ун - т імя А. А. Куляшова ; рэдкал.: А. М. Макарэвіч ( адк. рэд.) [ і інш.]. Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Вучэбна - метадычныя матэрыялы Лойка, А. А. Роўнакутны трохвугольнік, або Ад Палямона да Максіма Танка : дапам. па спецкурсе Беларуска - руска - польскія літаратурныя сувязі / А. А. Лойка : Беларус. дзярж. ун - т, філал. ф - т. Мінск, с.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Раздзел з кнігі Лойка, А. А. Максім Гарэцкі / А. А. Лойка // Гісторыя беларускай літаратуры : дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А. А. Лойка. 2- е выд., дапрац. і дап. Мінск : Вышэйш. шк., Ч. 2. Раздз. 8. С

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Артыкул з часопіса Яцухна, В. Незапатрабавальны рэзерв / В. Яцухна // Тэатральная Беларусь. – – 5. – С. 39 – 41. Артыкул з газеты Галубовіч, Л. Учарашняе сённяшняе / Л. Галубовіч // ЛіМ жн. С. 6.

АФАРМЛЕННЕ ЛІТАРАТУРЫ Артыкул з энцыклапедыі, слоўніка Шыкунова, Э. В. Экспрэсіянізм / Э. В. Шыкунова // Беларус. энцыкл. : у 18 т. Мінск : БелЭн, Т. 18, кн. 1. С. 78.

ДАДАТКІ Дадаткі – гэта частка тэксту навуковага даследавання, якая мае дадатковае значэнне, неабходнае для больш поўнага асвятлення тэмы ( А, Б, В і г. д.). тэксты ; вынікі апытання ; карты ; табліцы ; графікі ; копіі дакументаў ; статыстычныя матэрыялы...

АФАРМЛЕННЕ 1. Тытульны ліст 2. Змест 3. Асноўны тэкст 4. Спасылкі і іх афармленне

АСНОЎНЫ ТЭКСТ 1. Тэкст работы афармляеццаў адпаведнасці з прынятымі стандартамі. Памер шрыфту тыпу Times New Roman 14, міжрадковы інтэрвал 1,5. 2. Неабходна вытрымліваць памеры палёў : верхняга і ніжняга 20 мм, левага 20 мм, правага 15 мм. 3. Кожную структурную частку работы неабходна пачынаць з новай старонкі. Загалоўкі ( назвы ) структурных частак друкуюцца па цэнтры радка. Кропка ў канцы загалоўка не ставіцца. 4. Старонкі работы нумаруюцца арабскімі лічбамі. Першай старонкай работы з ' яўляецца тытул, які залічваецца ў агульную колькасць старонак.

Абласная канферэнцыя школьнікаў Аб ём матэрыялаў да 10 старонак А 4. шрыфт 15 пт, інтэрвал – 1. Тэзісы павінны быць прадстаўлены ў электронным і друкаваным выглядзе (1-2 старонкі ), дзе павінны быць адлюстраваны наступныя пытанні : актуальнасць праблемы ; мэта і задачы даследавання ; метады даследавання ; навізна атрыманых вынікаў ; спіс літаратуры.

СПАСЫЛКІ І ІХ АФАРМЛЕННЕ Спасылкі могуць афармляцца 2 шляхамі : 1. непасрэдна ў канцы старонкі : [1] Русецкі, А. Уладзімір Караткевія : праз гісторыю ў сучаснасць : Нататкі літ. творчасці. / А. Русецкі. – Мінск : Маст. літ., – 300 с. 2. у Літаратуры, а ў тэксце з дапамогай наступных сімвалаў 12, с.51.

ВУСНАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ у выступленні (5–7 хвілін ) раскрываюцца : - актуальнасць тэмы, - мэта, - задачы, якія вырашаліся ў працэсе літаратуразнаўчага ( мовазнаўчага ) аналізу, - змест, - вынікі даследавання ; !!! могуць быць зададзены пытанні па тэме работы.

Уводзіны Ва Уводзінах неабходна прыцягнуць увагу слухачоў, прабудзіць цікавасць, заваяваць давер ( усталяваць кантакт, узаемаразуменне са слухачамі ). Уводзіны складаюцца з : - мэты і задач работы, - актуальнасці, - асноўных палажэнняў, якія выносяцца на абарону. !!! Тут не варта спыняцца на аглядзе літаратуры і крыніцах. Па іх часцей за ўсё задаюцца пытанні. ( Прыкладна 1 старонка )

Асноўная частка - Сутнасць і вынікі даследавання, - Акцэнт на новай інфармацыі, атрыманай у ходзе навуковага пошуку, - Увага перспектывам далейшага развіцця тэмы. ( Прыкладна 3 старонкі )

Заключэнне У Заключэнні : - нагадаць галоўнае, - падвесці вынік ужо сказанага, - заклікаць да дзеяння, - даць ў скарочаным выглядзе вынікі і рэкамендацыі па практычным выкарыстанні праведзенай працы. ( Прыкладна 1 старонка )

Адказы на пытанні 1. Дзякую за пытанне, а ). мой адказ ______ б ). У мяне, на жаль, няма адказу, паколькі разгляд гэтага пытання не ўваходзіў у межы майго даследавання 2. Дзякую, Ваша пытанне зразумела ______ 3. Прабачце, я не зразумеў (- ла ) пытання. Паўтарыце яго, калі ласка ! 4. Ці правільна я разумею, што зададзенае пытанне : _________________? 5. Адказ на зададзенае пытанне патрабуе дастаткова падрабязнага тлумачэння, калі на гэта будзе выдзелены час, то я гатовы ( ва ) адказаць.

Распаўсюджаныя пытанні членаў камісіі : Назавіце спосабы ( метады, прыёмы ) даследавання, якімі Вы карысталіся ? Хто з вядомых даследчыкаў звяртаў увагу на гэта пытанне ? Што новага для сябе Вы даведаліся, займаючыся гэтай тэмай ?

Прыкладны план выступлення ПунктыВарыянты 1. ПрывітаннеДобры дзень, паважаны кіраўнік канферэнцыі, паважаныя члены камісіі і прысутныя! 2. Прадстаўленне (прозвішча, імя, клас, навучальная ўстанова, горад) Мяне завуць ____________. Я вучань (- ца) ____ класа, гімназіі (школы), __ горада ____________ 3. Мэта выступленняМэтай майго выступлення зяўляецца даць новую інфармацыю па тэме праведзенага мною даследавання ў галіне _________ 4. Назва тэмы даследавання Назва тэмы: __________________ Тэма майго даследавання - ________

Прыкладны план выступлення ПунктыВарыянты 5.Актуальнасць даследавання (абаснаванне выбару тэмы) Актуальнасць і выбар тэмы даследавання вызначаны наступнымі фактамі: па-першае, ____________________________, па-другое, _____________________________, па-трэцяе, _____________________________. 6.Мэта даследавання і спосабы яе дасягнення Мэта майго даследавання - _____________. Асноўныя задачы даследавання і спосабы іх вырашэння: 1.______________________, 2.______________________, 3.______________________. 7.Сцісла пра новыя вынікі ў ходзе даследавання У ходзе правядзення даследавання атрыманы наступныя тэарэтычныя і (ці) практычныя вынікі: 1.Атрыманы новыя веды наступнага характару________________________, 2.Пастаўлены новыя гіпотэзы і ідэі _____, 3.Вызначаны новыя праблемы (задачы)__________________.

Прыкладны план выступлення ПунктыВарыянты 8.Вынікі па правядзенні даследавання На аснове праведзенага даследавання і атрыманых вынікаў можна зрабіць наступныя высновы: 1.__________________________, 2.__________________________, 3.__________________________. 9.Сцісла пра наступныя крокі па тэме праведзенага даследавання Лічу, што дадзеная тэма мае перспектывы развіцця ў наступных накірунках: 1.___________________________, 2.___________________________, 3.____________________________. 10.Удзячнасць за ўвагуДзякую за праяўленую цікаваць да тэмы майго выступлення.

Складанне мультымедыйнай прэзентацыі па тэме даследавання ( паказ прэзентацыі ).

СКЛАДАННЕ ПРЭЗЕНТАЦЫІ прыкладна слайдаў ( можа быць і менш 10); На слайдзе павінна змяшчацца максімум 20 – 25 слоў, каб інфармацыя магла добра ўспрымацца ; Не злоўжываце малюнкамі і фотаздымкамі.

РАСПАЎСЮДЖАНЫЯ ПАМЫЛКІ ПРЫ АБАРОНЕ ДАСЛЕДЧЫЦКІХ ПРАЦ безэмацыянальнае суцэльнае чытанне тэксту даклада шмат тэксту на слайдзе ; слайд цалкам паўтарае тэкст ; немагчымасць тлумачэння навуковых тэрмінаў, ужытых ў працы ; недапушчальны выклад матэрыялу двума ці больш дакладчыкамі ( на пытанні адказваць могуць усе, хто рыхтаваў работу, калі работа - калектыўная ); парушэнне рэгламенту ; !!!!! Яшчэ раз пра культуру паводзін пры адказе на пытанні. Захоўваем ветлівасць і карэктнасць у адносінах да калег.

РАСПАЎСЮДЖАНЫЯ ПАМЫЛКІ ПРЫ ВЫКАНАННІ ДАСЛЕДЧЫЦКІХ ПРАЦ неадпаведнасць фармальным патрабавання конкурсу, выкладзеным ў Палажэнні ; тэма для даследавання сфармулявана занадта шырока ; у работах не прадстаўляецца агляд літаратуры, якая існуе па тэме даследавання ; мэта ( адна ), а не некалькі ; сярод метадаў памылкова называюць ( даследаванне, аналіз, сістэматызацыю ); неадпаведнасць высноў і задач даследавання ; метадалагічная база даследвання не вызначана ; непаўната даследвання, аднабаковае прадстаўленне і разгляд матэрыялу ;

РАСПАЎСЮДЖАНЫЯ ПАМЫЛКІ ПРЫ ВЫКАНАННІ ДАСЛЕДЧЫЦКІХ ПРАЦ парушэнне лагічнасці ; слабасць доказаў, адсутнасць дакладнасці абгрунтаванняў і доказаў ; рэфератыўна - кампілятыўны характар асобных работ ; невыкарыстанне спасылак пры цытаванні першакрыніц ; адступленне ( або замена ) навуковага стылю падачы матэрыялу ; афармленне бібліяграфічнага спісу выкарыстанай літаратуры з памылкамі.

СКЛАДАННЕ ПРЭЗЕНТАЦЫІ Чаго нельга рабіць 1. чытаць слайды ; 2. перагружаць слайды ; 3. выкарыстоўваць розны фармат прэзентацыі ; 4. адварочвацца спінай да аўдыторыі ; 5. расслабляцца пад час пытанняў.

Дзякуем за ўвагу !