Антрапонімы ў мове беларускага фальклору (структурна-семантычны і лінгва-культуралагічны аспекты) Кандыдацкая дысертацыя Сотнікавай Таццяны Навуковы кіраўнік:

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Антрапонімы ў мове беларускага фальклору (структурна-семантычны і лінгва-культуралагічны аспекты) Кандыдацкая дысертацыя Сотнікавай Таццяны Навуковы кіраўнік:
Advertisements

Транксрипт:

Антрапонімы ў мове беларускага фальклору (структурна-семантычны і лінгва-культуралагічны аспекты) Кандыдацкая дысертацыя Сотнікавай Таццяны Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук дацэнт Гапоненка Ірына Алегаўна

Змест Актуальнасць Абект і прадмет даследавання Мэты і задачы Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, якія выносяцца на абарону

Актуальнасць Даследаванне дакладна ўпісваецца ў перспектыўную антрапацэнтрычную парадыгму развіцця сучаснай айчыннай і замежнай лінгвістыкі. Дазваляе на беларускім матэрыяле, які яшчэ не быў абектам навуковага аналізу, выявіць універсальныя і ідэаэтнічныя асаблівасці перадачы культурнай інфармацыі праз імя ўласнае.

Абект і прадмет даследавання Абект даследавання - антрапанімічныя адзінкі ў беларускіх фальклорных тэкстах. Прадмет даследавання – асаблівасці функцыянавання антрапонімаў у фальклорных тэкстах розных жанраў (парэміі і казкі).

Мэты і задачы Выявіць спецыфіку функцыянавання антрапонімаў у беларускіх фальклорных тэкстах. Вызначыць асноўныя тыпы асабовых імёнаў у фальклоры, іх структурныя, семантыныя разнавіднасці. Прааналізаваць канататыўную, інфармацыйную, культуралагічную напоўненасць антрапонімаў. Зрабіць параўнальны аналіз парэмій з антрапанімічным кампанентам у розных зборніках. Ілюструючы прыкладамі, ахарактарызаваць антрапонімы з пункту гледжання семантыкі, эмацыянальнай і інфармацыйнай насычанасці і іншых характарыстык.

Навуковая гіпотэза Фальклорныя тэксты ў большай ці меншай ступені заключаюць у сабе абагульненыя суджэнні пра тыповыя зявы жыцця, стасункі людзей і г.д. Імёны ж ўласныя - гэта канкрэтызаваныя і індывідуалізаваныя абазначэнні пэўных паняццяў.

Навуковая гіпотэза 2 Адпаведна вывучэнне канкрэтыкі онімаў і паняційнай абагульненасці тэкстаў фальклору дазваляе выявіць шмат асаблівасцей гэтага спецыфічнага моўнага спалучэння на ўзроўні семантыкі, інфармацыйнай і эмацыянальнай насычанасці, сфарміраваць меркаванні пра ўзровень абстрактнага, вобразнага, асацыятыўнага мыслення і менталітэт беларусаў.

Асноўныя вынікі Парэміі, прааналізаваныя ў нашым даследаванні, паслужылі багатым факталагічным матэрыялам. У іх складзе прадстаўлены шырокі спектр антпрапанімічных найменняў: імёны, прозвішчы, мянушкі. Разгледжаныя тапанімічныя назвы вызначаюцца вялікай функцыянальнай разнапланавасцю, прычым тапонімы ў беларускіх зборніках ХІХ стагоддзя і ў зборніку У. І. Даля выконваюць у прынцыпе аднолькавыя функцыі. Агульнымі для іх зяўляюцца намінатыўная функцыя, функцыя рыфмоўкі, ужыванне ў значэнні агульных назваў.

Асноўныя вынікі 2 Параўнанне ўласных імёнаў у беларускім і рускім фальклоры садзейнічае спасціжэнню спецыфікі выкарыстання мовы прадстаўнікамі рознах лінгвакультур. У складзе даследаваных беларускіх зборнікаў ХІХ стагоддзя намі вылучаны даволі шырокі пласт літаральна тоесных і сэнсава тоесных парэмій, што сведчыць пра пераемнасць традыцый і жывучасць народнага фальклору, пра яго адносную аднастайнасць, стабільнасць у розных рэгіёнах беларускай тэрыторыі, а таксама пра пераемнасць традыцый сярод розных аўтараў-збіральнікаў.

Асноўныя вынікі 3 Матэрыялы, атрыманыя ў выніку даследавання могуць быць выкарыстаны для слоўніка-даведніка Антрапонімы ў беларускім фальклоры.

Навуковая навізна Даследаванне дае новую сістэматызацыю і погляд на асаблівасці ўжывання. антрапонімаў ў фальклорных тэкстах. У беларускім мовазнаўстве гэтая актуальная тэмафактычна не распрацавана.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону Беларуская анамастычная навука ў апошні час актыўна развіваць новы перспектыўны напрамак - літаратурную анамастыку, асноўным абектам якой зяўляюцца онімы, ўжытыя ў ў мастацкіх тэкстах. Адным з падраздзелаў літаратурнай анамастыкі зяўляецца фальклорная анамастыка, якая займаецца вывучэннем асаблівасцяў функцыянавання онімаў у мове фальклору.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону 2 Уласнае імя зяўляецца адным з вельмі важных і арганічных атрыбутаў мовы беларускіх фальклорных тэкстаў, з дапамогай якога раскрываецца багацце і арыгінальнасць нацыянальнай гістарычнай і духоўнай спадчыны.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону 3 Парэміі з антрапанімічнымі кампанентамі ўяўляюць сабой узоры сумяшчэння на першы погляд несумяшчальных элементаў, таму нягледзячы на абагульняючы характар прыказак і прымавак, у іх складзе даволі часта сустракаюцца і канкрэтызуючыя антрапанімічныя адзінкі. Адпаведна вывучэнне антрапанімічных адзінак у складзе парэмій – гэта вельмі цікавая лінгвістычная задача, паколькі канкрэтыка антрапонімаў і абагульненасць парэмій – даволі спецыфічнае моўнае спалучэнне. У гэтым спалучэнні можна выявіць шмат цікавых асаблівасцей на ўзроўні семантыкі, эмацыянальнай і інфарматыўнай насычанасці, граматычнага афармлення і г. д.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону 4 Антрапонімы ў прыказках і прымаўках выступаюць і як намінатыўныя, канкрэтызуючыя адзінкі, і як яркія вобразныя элементы, з дапамогай якіх сэнс прыказак і прымавак перадаецца больш ёміста, даходліва, пераканаўча. Канешне, антрапанімічны матэрыял прааналізаваных зборнікаў дэманструе толькі пэўныя фрагменты поўнага складу беларускага і рускага антрапаніміконаў. Аднак даследаванне антрапонімаў, якія ў парэмійных адзінках выступаюць не проста як кампанент выслоўя, а як своеасаблівыя памяткі мінуўшчыны, дазваляе зрабіць цікавыя высновы этналінгвістычнага характару. Адлюстраваны ў іх асацыятыўна-культурны фон перадае інфармацыю пра ўзровень культурнага і духоўнага развіцця таго ці іншага народа і дазваляе пабудаваць нацыянальную анамастычную карціну свету.

Дзякуй за ўвагу!