РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ-ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVІІІ СТСТ.)

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП.
Advertisements

Генезіс раённага перыядычнага друку і яго перспектывы ў інфармацыйным грамадстве Кіраўнік : Дарашчонак Пётр Леанідавіч, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт.
Дысертацыя на суіскальніцтва ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Варонька Хрысціна Паўлаўна Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук,
Лінгвістычнае раянаванне Беларусі. Беларуская мова мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, ўсходнеславянскую падгрупу.
Аспірант кафедры крыніцазнаўства Белы Андрэй Васільевіч Філіграні кірылічных выданняў канца XVI- XVII стст. (па фондах НББ) Навуковы кіраўнік: кандыдат.
1 Інфармацыйныя тэхналогіі ў даследванні міжнародных канфліктаў Навуковы кіраўнік: кандыдат палітычных навук, дацэнт Антановіч Н.А.
Лінгвістынае раянаванне Беларусі Працу выканаў Студэнт 4 курса 7 групы Курчаў Антон Андрэевіч.
Ф.Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік.
Ян Баршчэуски
Магістарская дысертацыя Пушкінай М. А. Навуковы кіраўнік : к. ф. н. дацэнт Бутырчык Г. М. Рэцэпцыя трагедыі У. Шэкспіра Гамлет у славянскай драматургіі.
Сотнікаў Гісторыя стварэння аповесці была зазначана самім аўтарам у артыкуле «Как создавалась повесть Сотников». Спярша аўтар фармулюе пастаўленыя ў аповесці.
Л i т а р а т у р а 1. Фiзiчная геаграфiя Беларусi. Пад рэд. Б.М.Гурскага, К.К.Кудло. Мн., Геаграфiя Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1993.
Свая гульня «ФранцыскСкарына»
Грамадска-палітычнае жыццё БССР. Мэты і задачы ўрока: Прасачыць змену палітычных рэжымаў у БССР. Зразумець механізм пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.
Я родным краем ганаруся І ведаю - я не адзiн. Я грамадзянін Беларусі, Зямлi сваёй адданы сын. (Н. Гальпяровіч) Я родным краем ганаруся І ведаю - я не.
А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым… летам. Калоны ні адной не мог Я прапусціць з ахапкам кветак... Каторы раз сыходзіў снег... Дамоў вярнуліся.
Максім Гарэцкі. Творчы шлях Максіма Гарэцкага
Подготовила учитель Радецкая Мария Давыдовна. Познакомить учителей с теорией и практикой организации и проведения научно - исследовательской работы как.
МУЛЬТИМЕДИЙНЫЙ ТЕСТ III этап Республиканской олимпиады по учебному предмету «география», 2013/2014 уч.г. 9 КЛАСС.
Быка Быка ў Васіль Уладзіміравіч Васіль Уладзіміравіч.
Транксрипт:

РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ-ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVІІІ СТСТ.)

УВОДЗІНЫ Актуальнасць і навізна Мэта і задачи Абект і предмет Метадалогія Палажэнні, якія выносяцца на абарону Апрабацыя і апублікаванасць вынікаў ГЛАВА 1. ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У АДНОСІНАХ ДА ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. ГЛАВА 2. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ПАСЛЯ БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ 1596 Г. ГЛАВА 3. УКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ЯК ЧАСТКА ПАЛІТЫЧНАЙ І САЦЫЯЛЬНАЙ СТРУКТУРЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: СУТЫКНЕННЕ ІДЭЯЛАГІЧНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ Крыніцы Даследаванні ДАДАТАК ЗМЕСТ ЗМЕСТ

Сапраўдным феноменам грамадска-палітычнага і соцыа-культурнага жыцця ўкраінскіх земляў Позняга Сяреднявечча і Ранняга Новага часу стала ўзнікненне і станаўленне казацтва. Першыя звесткі пра ўкраінскае казацтва адносяцца да другой паловы ХV ст., а ў другой палове ХVІ ст. гэта ўжо сіла, існаванне якой Рэч Паспалітая больш не могла ігнараваць. У гэтых умовах у Рэчы Паспалітай выпрацоўваюцца розныя падыходы ў палітыцы да казацтва: перыяды войнаў і паўстанняў перамяжоўваюцца з часамі службы казакоў у дзяржаўным реестры. Тым не менш, Рэч Паспалітая фактычна так і не здолела выпрацаваць адзінай эфектыўнай палітыкі ў адносінах казацтва, што стала одной з галоўных перадумоваў цяжкіх ліхалеццяў сяредзіны ХVІІ ст. УВОДЗІНЫ УВОДЗІНЫ

АКТУАЛЬНАСЦЬ І НАВІЗНА АКТУАЛЬНАСЦЬ І НАВІЗНА Гісторыя Украіны зяўляецца неадемнай часткай гісторыі Усходняй Еўропы і еўрапейскай гісторыі на отгул. Складаны гістарычны лёс украінскіх земляў абумоўлены шчыльнымі сувязямі з гісторыяй суседніх краін. Непасредна украінская гісторыя связана і з гісторыяй Беларусі: узаемадатачэнні паміж беларускімі і ўкраінскімі землямі актыўна развіваюцца яшчэ з часоў перших сяреднявечных княстваў Русі, а ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай наши землі на некалькі стагоддзяў былі зяднаны ў складзе гэтых дзяржаў. Закраналі тэрыторыю нашай краіны і падзеі казацкая-сялянскіх войнаў і паўстанняў ХVІ-ХVІІ ст. Усё гэта яшчэ раз падкрэслівае актуальнасць дадзенай працы. Нягледзячы на непасредную сувязь з айчыннай гісторыяй, пытанні палітыкі Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. эмаль не распрацаваны беларускай гісторыяграфіяй, што вызначае навізну дадзенай работы.

Мэтай дадзенай магістэрскай дысертацыі зяўляецца расследование прычын, напрамкаў і вынікаў палітыкі Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. У адпаведнасці з матай вывулучым такія задачи: Выявіць перадумовы печатка афіцыйных кантактаў між Рэччу Паспалітай і ўкраінскім казацтвам у другой палове ХVІ ст. Вылучыць і прааналізаваць напрамкі і методы палітыкі Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. і іх эфектыўнасць. Разгледзець ролю ідэалагічных і рэлігійна-канфесійных чыннікаў у адносінах між Рэччу Паспалітай і ўкраінскім казацтвам у назначены перыяд. Правесці аналіз вынікаў палітыкі Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва на сяредзіну ХVІІ ст. МЭТА І ЗАДАЧЫ МЭТА І ЗАДАЧЫ

Абект і предмет даследавання Абект і предмет даследавання Абектам даследавання магістэрскай дысертацыі зяўляецца палітыка Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. Прадмет даследавання – адносіны паміж Рэччу Паспалітай і ўкраінскім казацтвам. Сцяг Багдана Хмяльніцкага

МЕТАДАЛОГІЯ МЕТАДАЛОГІЯ Пры даследаванні акрэсленых проблем быў выкарыстаны шэраг метадаў: -агульналагічныя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, абагульненне); -агульнанавуковыя (узыходжанне ад канкрэтнага да абстрактного, сістэмны падыход); -спецыяльныя гістарычныя (гісторыка-генетычны гісторыка- параўнальны, гісторыка-тыпалагічны і гісторыка-сістэмны). Пры напісанні дысертацыі аўтар карыстаўся проблемна- храналвагічным падыходам, зыходзячы з прынцыпу дыахранізму і разглядаючы асобныя гістарычныя працэсы і язвы не толькі ў межах агульнай храналогіі, але і ў рамках уласцівага для кожнага з іх свайго гістарычнага часу.

1. На другую павлову ХVІ ст. прыходзяцца першия афіцыйныя контакты паміж Рэччу Паспалітай і ўкраінскім казацтвам. Гэта было абумоўлена ўзрастаннем вайсковай мацы і колькаснага складу казацтва, а так сама цяжкасцямі Інфлянцкай войны для Рэчы Паспалітай. Як вынік у 1572 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст найме на службу дзяржаве казацкі атрад, стварыўшы гэтым перши прав образ реестру. 2. На працягу другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. Рэч Паспалітая карысталася рознымі падыходамі ў вырашэнні «казацкаяй проблемы»: спробы мірнага пашырэння реестру перамяжоўваліся з часамі казкіх паўстанняў і спробамі сілавога вырашэння пытання. 3. У храналогіі развіцця адносін Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва ў дадзены перыяд вылучым наступныя этапы: 1) 1572 і 1576 гг. – спробы стварэння перших реестраў; 2) ад 1578 г. (вайсковыя реформы Стэфана Баторыя і стварэння реестравага казацтва) да 1590-х гг. – спробы эфектыўнай арганізацыі реестра, падаўлення перших буйных казацкіх паўстанняў; 3) ад Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. да другой паловы 1640-х гг. – адносна мірнае суіснаванне Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва; 4) 1648 г. – початок паўстання Багдана Хмяльніцкага і грамадзянскай войны на Украіне. Палажэнні, якія выносяцца на абарону Палажэнні, якія выносяцца на абарону

4. У адносінах Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва адбывалася сутыкненне не толькі ў ваенна- палітычным, але і ў ідэалагічным планах, калі ўрад Польшчы і казацкаяя старшина по-разному бачылі месяца казацтва ў сацыяльна-палітычнай структуры Рэчы Паспалітай. Неадназначнай зяўляецца і роля рэлігійнага фактора ў адносінах Рэчы Паспалітай і казацтва. 5. На сяредзіну ХVІІ ст. Рэч Паспалітая так і не здолела выпрацаваць оптимальных і эфектыўных падыходаў у палітыцы да ўкраінскага казацтва, што стала одной з перадумоваў печатка ў 1648 г. грамадзянскай войны на Украіне, а ў далейшым – падзеяў Руіны і Патопа, што вялі Рэч Паспалітую да глыбокага крызісу.

Апрабацыя магістэрскай дысертацыі адбылася на студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 2011 г.), міжнародных навукова-практичных канферэнцыях (Мінск, Віцебск, 2011 г.). Вынікі дысертацыі былі апублікаваны: 1. Попель, Р.І. Феномен двойной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага- Раксалана / Р.І. Попель // Роль личности в истории: реальность и проблемы изучения: науч. сб. (по материалам 1-й Международной научно-практической Интернет-конференции) / редкол. В. Н. Сидорцов (отв. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, – С. 15 – Попель, Р.І. Львоўскі летапіс і Астрожскі летапісец як узоры украінскага мясцовага летапісання ХVІІ ст. / Р.І. Попель //Актуальныя проблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 450-годдзю віцебскага гарадскога права і 100-годдзю выданная першай кнігі зборніка Полоцко-Витебская старина, Віцебск, Рэспубліка Беларусь, 6 – 7 кастрычніка 2011 г. / Віц. Дзярж. ун-т ; редкал.: А.М. Дулаў (адк. ред.) [і інш.]. – Віцебск: УА ВДУ імя П.М. Машэрава, – С. 43 – 46. Апрабацыя і апублікаванасць вынікаў дысертацыі Апрабацыя і апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Прычыны і перадумовы печатка афіцыйных кантактаў між Рэччу Паспалітай і ўкраінскім казацтвам у другой палове ХVІ ст. Спробы стварэння перших реестраў каралямі Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1572 г. і Стэфанам Баторыям у 1576 г. Стварэнне казацкаяга реестра Стэфанам Баторыям подчас вайсковай реформы ў 1578 г. і ўзаемаадносіны дзяржавы з реестравым казацтвам да 1590-х гг. ГЛАВА 1. ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У АДНОСІНАХ ДА ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. Заснавальнік Запарожскай Сечы князь Дзмітрый «Байда» Вішнявецкі Кароль Польшчы Жыгімонт ІІ Аўгуст

ГЛАВА 1. ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У АДНОСІНАХ ДА ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. Паўстанне Севярына Налівайкі і Рыгора Лабады 1594 – 1596 гг. Кароль Польшчы Стэфан Баторый

Палітыка караля Польшчы Жыгімонта ІІІ Вазы ў адносінах да ўкраінскага казацтва ў канцы 1580-х – 1590-х гг. Прычыны, ход і вынікі буйных казацкіх паўстанняў 1590-х гг.: Крыштафа Касінскага (1591 – 1593), а так сама Севярына Налівайкі і Рыгора Лабады (1594 – 1596). Уплыў рэлігійнага пытання на адносіны Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва напяредадні Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. ГЛАВА 1. ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У АДНОСІНАХ ДА ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. Гетман Войска Запарожскага Севярын Налівайка

Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г. у гістарычным лёсе ўкраінскага казацтва. Мірнае суіснаванне Рэчы Паспалітай і казацтва ў пачатку ХVІІ ст. Удзел украінскага казацтва ў войнах з Маскоўскім царствам часоў Смуты. Украінскае казацтва ў палітычных планах Уладзіслава ІV Вазы: памкненні і рэальнасць. Казацкія паўстанні першай паловы ХVІІ ст.: Марка Жмайлы, Тараса Федаровіча, Івана Сулімы і інш. Прычыны і перадумовы паўстання Багдана Хмяльніцкага і печатка грамадзянскай войны на Украіне ў 1648 г. ГЛАВА 2. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ПАСЛЯ БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ 1596 Г.

ГЛАВА 2. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ І ЎКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ПАСЛЯ БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ 1596 Г. Кароль Польшчы Уладзіслаў ХVІ Ваза Гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі

Украінскае казацтва ў сацыяльна- палітычнай структуры Рэчы Паспалітай: казацкія планы. Украінскае казацтва ў сацыяльна- палітычнай структуры Рэчы Паспалітай: польскія проекты. Украінскае казацтва ва ўнутры- і знешнепалітычнай канцэпцыі Уладзіслава ІV Вазы. Рэлігійны фактор у адносінах Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва. ГЛАВА 3. УКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ЯК ЧАСТКА ПАЛІТЫЧНАЙ І САЦЫЯЛЬНАЙ СТРУКТУРЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: СУТЫКНЕННЕ ІДЭЯЛАГІЧНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ Пётр Сагайдачны, гетман Войска Запарожскага, каша вы атаман Запарожскай Сечы

Рэч Паспалітая ў 1648 г. ГЛАВА 3. УКРАІНСКАЕ КАЗАЦТВА ЯК ЧАСТКА ПАЛІТЫЧНАЙ І САЦЫЯЛЬНАЙ СТРУКТУРЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: СУТЫКНЕННЕ ІДЭЯЛАГІЧНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ

Узмацненне ваенна-палітычнай сілы і павелічэнне колькаснага складу ўкраінскага казацтва стала адным з галоўных фактораў унутранай і знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. Пачынаючы з другой паловы ХVІ ст., калі казацтва не магло ўжо больш ігнаравацца каралеўскім урадам, у Рэчы Паспалітай пачынаюцца выпрацоўвацца проекты магчымых адносін з запарожскім казацтвам. Сярод іх было стварэнне пастаяннага войска шляхам запісу ўсіх казакоў у дзяржаўны рэестр, наадварот – прымосовы перавод усіх казакоў у сялянскі стан ці нават іх фізічнае знішчэнне. У адпаведнасці з гэтым палітыка Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва ў назначены перыяд прайшла праз шэраг этапаў: пасля стварэння трывалага реестра (1578) і перыяду адносна мірнага суіснавання (1570-ыя – пач х гг.) надыйшоў перыяд жорсткай канфрантацыі і казацкіх паўстанняў 1590-х гг., пасля чаго реестравае казацтва нават было на некаторы час ліквідавана (1591 – 1596). ЗАКЛЮЧЭННЕ ЗАКЛЮЧЭННЕ

Новы перыяд дастаткова спакойнага суіснавання Рэспублікі і казацтва працягваўся з печатка ХVІІ ст. да другой паловы 1620-х – 1630-х гг., што было выклікана паслабленнямі ў рэлігійнай палітыцы ў адносінах да праваслаўнай царквы з боку ўрада, а так сама ўдзелам казакоў у экспансіі ў Маскоўскае царства печатка ХVІІ ст. Але гэты перыяд змяняецца часам новых паўстанняў і, у рэшце рэшт, –печаткам грамадзянскай войны ў 1648 г. Урад і палітычныя эліты Рэчы Паспалітай, на жаль, так і не здолелі выпрацаваць эфектыўнай палітыкі ў адносінах да ўкраінскага казацтва, што на фоне перарастання «шляхецкай дэмакратыі» у шляхецкую анархію стала одной з галоўных прычын агульнага крызіса Рэчы Паспалітай сяредзіны ХVІІ ст. і перадумовай яе будучага заняпаду.

Крыніцы, якія выкарыстоўваліся для напісання магістэрскай дысертацыі, можна падзяліць на некалькі груп: 1. Апавядальныя крыніцы Значную групу складаюць летапісы і хронікі, прычым, па прычыне печатка заняпаду ў назначены перыяд агульнадзяржаўнага летапісання гэта ў асноўным прыклады ўкраінскага мясцовага летапісання, якія даюць каштоўную інфармацыю па гісторыі казацтва (іх часта нават называюць казацкімі хронікамі). Сярод іх назавем такія ўзоры летапісання, як летапіс Вялічкі, летапіс Грабянкі, Валынскі кароткі летапіс, Львоўскі летапіс, Астрожскі летапісец і інш. Узоры польскага летапісання і гістарычная літаратура: «Хроніка ўсяго свету» Марціна Бельскага, «Трактат пра дзве Сарматыі» Мацея Мяхоўскага і інш. КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА

Яшчэ адна група – творы падарожнікаў, дыпламатаў і іншых іншаземцаў, што былі на службе Рэчы Паспалітай: «Апісанне Украіны» Гіёма дэ Баплана, «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гванньіні. Да наступнай групы можна аднесці дзённікі, у першую чаргу, - Дзённік Люблінскага сейма, што быў складзены шляхціцам Дзялынскім і зяўляецца каштоўнай крыніцай па Люблінскай уніі 1569 г. Цэлы корпус апавядальных крыніц складаюць публіцыстыка і літаратурныя творы. У назначены перыяд у сувязі са складанай рэлігійна-канфесійнай сітуацыяй найбольшую актуальнасць набылі творы рэлігійнай палемікі, якіх складзена было вельмі шмат: «Ключ царства нябёснага» і прадмовы Г. Сматрыцкага, «Пра адзіную сапраўдную праваслаўную веру…» В. Суразкага, «Казанне Святога Кірылы, патрыярха Ерусалімскага…» і вершы С. Зізанія (з боку праваслаўнай царквы), «Пра адзінства царквы божай» П. Скаргі і мн. інш.

2. Дакументальныя крыніцы Першую групу тут складаюць заканадаўчыя крыніцы: Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг., шматлікія пастановы і канстытуцыі сеймаў Польскай Кароны. Другую групу ўнутры дакументальных крыніц складаюць актавыя крыніцы: граматы каралёў Польшчы пра ўсталяванне казацкіх реестраў (1572, 1578, 1635 і інш. гг.), шматлікія прывілеі, універсалы, статуты каралёў, пагадненні між Рэччу Паспалітай і казацкаяй старшинай, універсалы гетманаў і г.д. Кляйноды, дараваныя ў 1578 г. Стэфанам Баторыя казакам: сцяг са Св. Арханёлам Міхаілам, булава, бунчук

Гісторыяграфія ўзаемаадносін Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва ўключае цэлы шэраг навуковых работ, што розняцца між сабой па храналогіі стварэння, тэматычнаму полю даследавання, дзяржаўнай прыналежнасці, навуковым і метадалагічным падыходам. Пералічым толькі некаторыя з іх. Актыўна распрацоўвалася дадзеная тэматыка ва ўкраінскай гісторыяграфіі. Яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы над гісторыяй украінскага казацтва тут плённа працавалі Д.Эварніцкі, Я.Савельеў, У.Антановіч і, канешне ж, – М.Грушэўскі. У савецкія часы – У.Галубуцкі, А.Слюсарскі. У сучаснай Украіне дадзенае пытанне распрацоўвалі В.Шчарбак, С.Ляпяўка, Л.Гвоздзік-Прыцак, Н.Якавенка і інш. Памятныя манеты сучаснай Украіны, што прысвечаны С. Налівайку і П. Сагайдачнаму

Адным з перших дадзенае пытанне сталі разглядаць у польскай гісторыяграфіі. У дарэвалюцыйныя часы гэта творы А.Ябланоўскага, У.Грабеньскага, Л.Калянкоўскага. У часы сацыялізму над дадзенымі пытаннямі працавалі А.Гейштар, Г.Лаўмяньскі. У сучаснай Польшчы – В.Серчык, Р.Раманьскі, Х.Літвін і інш. Расійская гісторыяграфія пытання прадстаўлена пачынаючы ад гісторыкаў ХІХ ст. (В.Ключэўскі, К.Кавелін, С.Салаўёў, У.Волк-Карачэўскі). У савецкія часы і сучасн ай Расіі над дадзенымі пытаннямі працавалі А.Рыгельман, А.Булацецкі, І.Курукін. У беларускай гісторыяграфіі пытанне палітыкі Рэчы Паспалітай у адносінах да ўкраінскага казацтва прадстаўлена крайне слаба. Асобныя аспекты дадзенага пытання закранаюць у сваіх працах С.Пазняк і В.Кахновіч.

Табліца. Дынаміка колькасці реестравага казацтва ў другой палове ХVІ – першай палове ХVІ ст. ДАДАТАК А ДАДАТАК А Год Колькасць, чал. Заўвагі Вайсковая рэформа Стэфана Баторыя Ліквідацыя реестравага казацтва пасля паўстання 1600Аднаўленне реестру, удзел казакоў у паходзе ў Малдову Лівонскі паход Аблога Смаленска

Год Колькасць, чал.Заўвагі Вайна з Масковіяй Вайна з Асманскай імперыяй Вайсковая рэформа Стэфана Баторыя Курукоўская дамова пасля падаўлення паўстання Жмайлы Пераяслаўская дамова 1632Не абмяжоўвалася Пашыраны рэестр у сувязі са Смаленскай вайной з Маскоўскім царствам Рэестр паменшаны ў сувязі з паўстаннем Паўлюка