ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ ДЫСЕРТАЦЫІ магістранткі факультэта журналістыкі Світы Таццяны Антонаўны.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ ДЫСЕРТАЦЫІ магістранткі факультэта журналістыкі Світы Таццяны Антонаўны.
Advertisements

Прэзентацыя абароны дысертацыі магістранткі факультэта журналістыкі Няхай Таццяны Міхайлаўны.
Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі магістранткі кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ Конік Юліі Андрэеўны.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ ДЫСЕРТАЦЫІ магістранткі факультэта журналістыкі Світы Таццяны Антонаўны.
Транксрипт:

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ ДЫСЕРТАЦЫІ магістранткі факультэта журналістыкі Світы Таццяны Антонаўны

Роля палемічнай літаратуры XVI–XVII стагоддзяў у станаўленні беларускай публіцыстыкі дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, кандыдат філалагічных навук Хромчанка Альбіна Рышардаўна Тэма: Навуковы кіраўнік:

Актуальнасць даследавання Тэма палемічнай літаратуры Беларусі XVI- XVII стст. надзвычай актуальная ў трох аспектах – навукова-літаратуразнаўчым, духоўна-культурным і грамадскім. Яе актуальнасць вынікае з прыроды гэтага віду літаратуры, яго функцыянальнага прызначэння і мастацка-эстэтычнай адметнасці. Без глыбокага асэн- савання азначанай літаратуры немагчыма выявіць заканамер- насці развіцця публіцыстычнага стылю.

Навізна даследавання Часцей за усё даследчыкі палемічнай літаратуры маюць на мэце аналіз яе мовы і яе значэння ў рэчышчы літаратурнага працэсу Беларусі. Аўтар гэтай дысертацыі акцэнтуе ўвагу на вартасцях палемічнай літаратуры XVI-XVII стст. як публіцыстычных твораў з іх вызначальнымі рысамі і асаблівасцямі.

Мэта даследавання прасачыць пераемнасць у ідэйным, мастацка-вобразным і праблемным кірунках паміж палемічнай літаратурай XVI-XVII стст. і сучаснай публіцыстыкай.прасачыць пераемнасць у ідэйным, мастацка-вобразным і праблемным кірунках паміж палемічнай літаратурай XVI-XVII стст. і сучаснай публіцыстыкай.

Задачы даследавання 1.Вызначыць тэматыку і праблематыку, змест і характар ідэйнай барацьбы, духоўна-культурныя чыннікі і грамадскія перадумовы твораў палемічнай літаратуры XVI-XVII стст.; 2.Прааналізаваць палемічную спадчыну з гледжан- ня яе псіхалагічнага ўздзеяння на адрасата (рытарычны аспект);палемічную спадчыну 3.Тыпалагізаваць выданні палемічнай літаратуры XVI-XVII стст. паводле іх галоўнай мэты і ідэйнай скіраваннасці; 4.Вылучыць рысы публіцыстычнага стылю ў творах палемічнай літаратуры XVI-XVII стст.

Прадмет даследавання Беларускамоўная літаратурная палемiчная спадчына XVI-XVII стагоддзяў: Катэхізіс Сымона Буднага; Прадмова да Евангелля Васіля Цяпінскага; беларускамоўныя творы брацкага кнігадрукавання (публіцыстыка Стэфана і Лаўрэнція Зізанія, Мялеція Сматрыцкага, Лявонція Карповіча і інш.); беларускамоўныя творы уніяцкага кірылічнага кнігадрукавання.

Навуковая гіпотэза Ужо ў палемічнай літаратуры XVI-XVII стагоддзяў быў выпрацаваны і назапашаны асноўны шэраг сродкаў выражэння думкі і ўздзеяння на адрасата, якія, цягам часу набыўшы больш дасканалы выгляд, і сёння выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных творах.

Асноўныя вынікі 1.Для творчага метаду публіцыстаў старажытнасці характэрна сінкрэтычнае спалучэнне антычных, заходне-рымскіх і грэка-візантыйскіх мастацка-эстэтычных традыцый з глыбіннай арыентацыяй на традыцыйную беларускую культуру, перадусім гутарковую народную мову.

Асноўныя вынікі 2. Менавіта аўтары палемічнай літаратуры заклалі падмурак нацыянальнай публіцыстыкі, сфарміравалі яе стандарты, вызначылі ключавыя складнікі гэтага тыпу дыскурса і тэарэтычна абгрунтавалі нутраныя законы функцыянавання і логіку пабудовы публіцыстычных твораў.

Палажэнні, вынесеныя на абарону Палемічнасць уключала зазвычай чатыры кампаненты:Палемічнасць уключала зазвычай чатыры кампаненты: 1.раскрыццё тэзіса, або інпрэтаванне пазіцыі апанента; 2.аспрэчванне памылковага тэзіса; 3.аргументаванне, або пазітыўны доказ; 4.высновы.

Палажэнні, вынесеныя на абарону Палемічная літаратура XVI-XVII стагоддзяў, сінтэзавала ў сабе найважнейшыя аспекты ведаўПалемічная літаратура XVI-XVII стагоддзяў, корпус якой, паводле падлікаў І.В.Саверчанкі, складаецца з 68 тэкстаў, па сутнасці сінтэзавала ў сабе найважнейшыя аспекты ведаў тагачаснага чалавека, таму што так альбо інакш яна закранала такія сферы, як філасофія, права, літаратура- знаўства, гісторыя (царквы і грамадства), псіхалогія, паліталогія і г.д.

Палажэнні, вынесеныя на абарону аўтары палемічнай літаратурынапрацоўвалі неабходны для развіцця публіцыстыкі матэрыял,Праз імклівае асваенне тропаў, стылістычных фігур, рытмічных сродкаў аўтары палемічнай літаратуры напрацоўвалі неабходны для развіцця публіцыстыкі матэрыял, што стаўся грунтам для яе далейшага паспяховага развіцця.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!