Прэцэдэнтныя імёны ў беларускай мове Дысертацыя на суісканне ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Сарачынская Т. А. Навуковы кіраўнік – кандыдат.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Беларускія прэцэдэнтныя феномены ў сучаснай публіцыстыцы Навуковы кіраўнік прафесар Рудэнка А. М.
Advertisements

Прэцэдэнтныя імёны ў беларускай мове Навуковы кіраўнік: Важнік Сяргей Аляксандравіч.
Прэцэдэнтныя імёны ў беларускай мове Дысертацыя на суісканне ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Сарачынская Т. А. Навуковы кіраўнік – кандыдат.
Транксрипт:

Прэцэдэнтныя імёны ў беларускай мове Дысертацыя на суісканне ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Сарачынская Т. А. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Важнік С. А.

Змест O Тэма і кіраўнік Тэма і кіраўнік O Актуальнасць Актуальнасць O Мэты і задачы Мэты і задачы O Аб ект і прадмет даследавання Аб ект і прадмет даследавання O Навуковая гіпотэза Навуковая гіпотэза O Асноўныя вынікі Асноўныя вынікі O Навуковая навізна Навуковая навізна O Палажэнні, якія выносяцца на абарону Палажэнні, якія выносяцца на абарону O Дзякуй за ўвагу Дзякуй за ўвагу

Актуальнасць O Тэорыя прэцэдэнтнасці была ўведзена ў навуковы ўжытак адносна нядаўна, і ў беларусістыцы яна яшчэ не распрацаваная належным чынам O Разгляд анамастычнай лексікі ў святле тэорыі прэцэдэнтнасці дасць магчымасць атрымаць новыя звесткі пра ўласныя імёны, а таксама пра лінгвакультурныя асаблівасці беларускай мовы, што з яўляецца надзвычай актуальным на цяперашнім этапе развіцця беларусістыкі

Мэты і задачы Мэта : разгледзець беларускі анамастыкон у святле тэорыі прэцэдэнтнасці Задачы : O вылучыць корпус беларускіх прэцэдэнтных уласных імёнаў O правесці іх сітэматызацыю O вызначыць спецыфічныя рысы прэцэдэнтных імёнаў ; іх камунікатыўныя магчымасці O вывучыць іх лінгвакультуралагічны аспект O зрабіць параўнальны аналіз функцынавання ўніверсальных і спецыфічна беларускіх прэцэдэнтных імёнаў

Абект і прадмет даследавання O Аб ект – уласныя асабовыя імёны ў беларускай мове O Прадмет – прэцэдэнтнасць уласных асабовых імёнаў

Навуковая гіпотэза O Прэцэдэнтныя імёны – імёны, значымыя для носьбітаў мовы ў кагнетыўным і эмацыянальным плане O Сярод корпусу прэцэдэнтных імёнаў можна вылучыць універсальныя – вядомыя прадстаўнікам усіх моваў і культур ( біблейскія і антычныя імёны )

Асноўныя вынікі O Корпус прэцэдэнтных імёнаў магчыма скласці шляхам аналізу тэкстаў, якія належаць да розных відаў дыскурсу, а таксама шляхам лінгвістычных эксперыментаў і апытанняў. Свой корпус існуе і ў беларускай мове. Гэта імёны гістарычных асоб, культурных дзеячоў, літаратурных персанажаў, тэлевізійных персанажаў O У беларускай мове функцыянуюць як універсальныя, так і нацыянальна спецыфічныя прэцэдэнтныя імёны. Іх можна класіфікаваць па характары эмацыйнай афарбоўкі, паходжанні, ступені распаўсюджанасці

Асноўныя вынікі (працяг) O Прэцэдэнтныя імёны ўяўляюць сабой сціснуты мікратэкст, што нясе важную ў культурным плане інфармацыю, якая застаецца невербалізаванай. Выкарыстанне прэцэдэнтных імёнаў – зручны спосаб перадаць аб ёмную і даволі складаную ў зместавым і эмацыйным плане інфармацыю ў сціслым, эканомным выглядзе.

Асноўныя вынікі (працяг) O Прэцэдэнтныя імёны паўстаюць і функцыянуюць у пэўнай лінгвакультурнай прасторы, а таму іх прырода цалкам абумоўлена дадзенай культурай. Вывучэнне ПІ дае важныя звесткі аб моўнай карціне свету беларусаў, аб культурных канцэптах, якія адлюстроўваюцца ў мове.

Асноўныя вынікі (працяг) O Прэцэдэнтныя імёны валодаюць пэўнай канатацыяй. Лічыцца, што ўніверсальныя прэцэдэнты маюць падобнае значэнне ў розных мовах. Але даследаванне паказвае, што ў беларускай мове яны маюць спецыфічныя адценні ў семантычнай структуры.

Навуковая навізна O Навуковая навізна заключаецца ў разглядзе анамастычнай лексікі ў ракурсе нядаўна ўведзенай у навуковы ўжытак тэорыі прэцэдэнтнасці. Атрыманыя вынікі даюць новыя звесткі пра прыроду і магчымасці выкарыстання ўласных імёнаў.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону O У беларускай лінгвакультурнай прасторы існуе свой корпус прэцэдэнтных імёнаў, які валодае асаблівасцямі функцыянавання ў маўленні беларусаў. O Прэцэдэнтнае імя – спецыфічны моўны знак, які ўяўляе сабой сціснуты мікратэкст і нясе важную ў культурным плане інфармацыю

Палажэнні, якія выносяцца на абарону (працяг) O У беларускай мове функцыянуюць як універсальныя, так і нацыянальна спецыфічныя прэцэдэнтныя імёны. Але ўсе яны маюць нацыянальна абумоўлены кампанент значэння O У семантычнай структуры беларускіх прэцэдэнтных імёнаў вылучаюцца пэўныя сузначэнні

Палажэнні, якія выносяцца на абарону (працяг) O Прэцэдэнтныя імёны можна класіфікаваць на падставе наступных крытэрыяў : па характары эмацыйнай афарбоўкі, паходжанні, ступені распаўсюджанасці

Дзякуй за ўвагу!