Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В.
Advertisements

Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В.
Транксрипт:

Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В. 1

Актуальнасць Мэта Задачы Абект даследавання Абект даследавання (працяг) Прадмет даследавання Асноўныя палажэнні Асноўныя палажэнні (працяг-1) Асноўныя палажэнні (працяг-2) Асноўныя рэзультаты Навуковая навізна Вынікі - Дзякуй за ўвагу! 2

У беларускім літаратуразнаўстве тэма воінскіх аповесцей як самастойнага жанра яшчэ не распрацавана і вывучэнне іх найчасцей праходзіць толькі як паверхневы разгляд ў кантэксце летапісных зводаў і хронік. Пры ўсёй наяўнасці шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Грунвальдскай бітве, воінская аповесць фундаментальна не вывучалася і не даследавалася як асобны самастойны жанр літаратуры. Вывучэнне яе не атрымала распаўсюджанасці і распрацаванасці пасля даследаванняў А. Н. Весялоўскага, І. П. Яроміна, В. М. Жырмунага, Д. С. Ліхачова, Ю. М. Лотмана, М. В. Меліхава, Н. У. Трафімавай і іншых, што і абумовіла актуальнасць дадзенай работы. Як не дзіўна, воінскія аповесці да гэтага часу застаюцца па-за ўвагай беларускіх літаратуразнаўцаў-медыявістаў; для гісторыкаў жа распрацаваны мастацкі план і белетрызаванасць крыніцы будзе прадстаўляць толькі перашкоду ў працэсе ўстанаўлення гістарычнага факта. Тым не менш, стылістычны аналіз апісання ўзброеных канфліктаў і баявых дзеянняў, змешчаных у нашых хроніках і летапісах, дазваляе выявіць многія рысы, эквівалентныя з класічнымі помнікамі старажытнарускай воінскай аповесці, што сталі класікаю жанру. 3

4 Дэтальна вывучыць, прааналізаваць і прадставіць жанравыя і мастацкія асаблівасці беларуска-літоўскіх воінскіх аповесцей

асэнсаваць даследаванне воінскай аповесці ў навуковай літаратуры; даследаваць жанравыя і мастацкія асаблівасці апісання батальных сцэн у беларуска-літоўскіх летапісах і хроніках; разгледзець і прааналізаваць адметнасці літаратурнага тыпу героя-воіна; псіхалагічна- эмацыйны і сакральны план бітваў у беларуска- літоўскімім летапісанні. 5

Мастацкія і жанравыя адметнасці, тэндэнцыйнасць і белетрызаванасць гістарычных крыніц; літаратурныя плыні і напрамкі, сфарміраваўшыя традыцыі жанру воінскай аповесці; мастацкі вобраз воіна ў летапіснай традыцыі Сярэднявечча, яго характарыстыкі і тыпалогія; стылістыка летапіснай воінскай аповесці 6

7 Воінская тэматыка займае неадемную частку любой хронікі або летапісу і зяўляецца, відаць, адным з самых інтрыгуючых і вострых элементаў летапіснага матэрыялу. Жанр воінскай аповесці, займаючы сваё месца сярод жанравай поліфаніі летапісу і як бы ўпайваючыся ў яго тэкст, звязаны з ім самым непасрэдным чынам.

Крыніцамі даследавання паслужылі: Хроніка Літоўская і Жамойцкая, Хроніка Быхаўца, а таксама Хроніка канфлікту Уладзіслава, караля Польшчы, з крыжакамі ў год Хрыстоў

Традыцыя вывучэння летапісаў – адна з самых глыбокіх і даўніх у галіне гуманітарных дысцыплін. Даследаванне летапіснай спадчыны вялося і вядзецца пераважна гісторыкамі, тым не менш, летапісы і хронікі – не толькі збор фактаў і дакументаў. Яны – яскравае сведчанне высокага ўзроўню развіцця апавядальнага мастацтва, скарб як грамадзянскай, так і літаратурнай гісторыі. 9

Стылістычны аналіз апісання ўзброеных канфліктаў і баявых дзеянняў, змешчаных у нашых хроніках і летапісах, дазваляе выявіць многія рысы, эквівалентныя з класічнымі помнікамі старажытнарускай воінскай аповесці, што сталі класікаю жанру. Гэта дазваляе сцвярджаць пераемнасць традыцый жанру агульнарускай воінскай аповесці. 10

Некаторыя з воінскіх аповесцей прадстаюць у выглядзе кароткай згадкі, што зводзіцца толькі да самога факта бітвы, абмяжоўваючыся ўказаннем году, пералікам удзельнікаў і ўказаннем пераможцы; Некаторыя ж творы прадстаўлялюць сабой мастацкі збедненыя, але гістарычна каштоўныя матэрыялы, у якіх падрабязна апісваецца склад войска, колькасць, узбраенне, амуніцыя; даецца пералік удзельнікаў бітвы, правадыроў войск, кароткія звесткі аб іх. Асобна стаяць дастаткова разгорнутыя ў гістарычным і мастацкім планах творы, што ў большай ці меншай ступені спалучаюць дакладнасць і падрабязнасць фактычнага матэрыялу з элементамі мастацкасці і дэталізацыі ў апісаннях, як напрыклад О послах татарських до Литвы найпершей, або Витолт знову на татаре выправуется. Захаваўшы архітэктоніку і асноўныя жанравыя рысы, ўзбагаціўшы свій змест свежымі вобразна-выяўленчымі сродкамі, такія апісанні складаюць свайго роду залаты фонд воінскіх аповесцей беларуска-літоўскіх летапісаў. Вобраз воіна таксама не вылучаўся яркімі адметнасцямі ў мастацкім плане твораў. Галоўную ролю на полі бітвы па-ранейшаму адыгрываў князь або кароль, які ў некаторых аповесцях паводзіў сябе падкрэслена адважна і ўпэўнена, што раскрывалася найперш праз яго моўную характарыстыку, але заўжды спалучаў ў сабе рысы прыкладнага верніка-хрысціяніна, талент палкаводца, воінскую мужнасць і адвагу. 11

Як паказала даследаванне, воінскія аповесці ў беларуска-літоўскіх летапісах не маюць ярка выражаных этапаў развіцця, або асаблівых – характэрна беларускіх – вызначальных адметнасцей у мастацка-выяўленчым плане. Не разрываючы сувязь са старажытным канонам і літаратурным этыкетам, яны вызначаліся структурным непастаянствам і былі даволі разнастайнымі па характары. Так, у адной хроніцы маглі змяшчацца зусім розныя па структурнай пабудове, ідэйным напаўненні і мастацкіх якасцях творы. 12

У прадстаўленай рабоце даследуюцца жанравыя і мастацкія асаблівасці апісання батальных сцэн у беларуска-літоўскіх летапісах і хроніках; праводзіцца дэтальны разгляд і аналіз адметнасцей літаратурнага тыпу героя-воіна; псіхалагічна-эмацыйны і сакральны план бітваў у беларускім летапісанні. Змест работы раскрывае пастаўленыя задачы ў адпаведнай паслядоўнасці. Першая глава змяшчае звесткі аб даследаваннях воінскай аповесці ў навуковых колах і характарыстыку адметнасцей жанру уцэлым; другая глава цалкам прысвечана мастацкай спецыфіцы воінскіх аповесцей беларуска-літоўскіх летапісаў. Заключэнне ўтрымлівае асноўныя вывады і падводзіць вынікі праведзенай работы. 13

Такім чынам, наша літаратура, сярод многіх сваіх скарбаў і багаццяў, захавала таксама і воінскія аповесці – і як складнікі летапісных тэкстаў, і як асобныя помнікі старажытнага пісьменства, а магчыма яшчэ, і як своеасаблівы напамін нашчадкам 14

. 15