Выканала: Кацюра Т. М. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сініла Г. В.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Выканала: Кацюра Т. М. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сініла Г. В.
Advertisements

Транксрипт:

Выканала: Кацюра Т. М. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сініла Г. В.

Навігацыя Перайсці да наступнага слайду Перайсці да папярэдняга слайду Змест Скончыць паказ прэзентацыі

Змест УВОДЗІНЫ АКТУАЛЬНАСЦЬ МЭТА ДАСЛЕДАВАННЯ ЗАДАЧЫ ДАСЛЕДАВАННЯ МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ ПРАДМЕТ І АБЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ НАВУКОВАЯ ГІПОТЭЗА АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ ПАЛАЖЭННІ, ВЫНЕСЕНЫЯ НА АБАРОНУ НАВУКОВАЯ НАВІЗНА

Уводзіны Генрых Гейнэ (1797 – 1856) – вялікі нямецкі паэт, які зрабіў вялізарны ўнёсак у развіццё нямецкай літаратуры і грамадскай думкі свайго часу, які змог зяднаць у сваім дараванні глыбокі і тонкі лірычны талент з публіцыстычнай жарсцю. Генрых Гейнэ – адзін з самых выбітнейшых паэтаў Германіі X Ӏ X стагоддзя. Ён стаў паэтам-рамантыкам, паэтам-бунтаром, паэтам праўды і выкрыцця рэчаiснасці. Гэта быў паэт з вялікім дарам – выстрынёй розуму, зедлівай іроніяй, сатырычным майстэрствам. Творы Генрыха Гейнэ вельмі цікавілі і цікавяць мастакоў слова іншых краін і розных часоў. Да творчасці вялікага паэта звярталіся і прадстаўнікі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Юлій Таўбін, Алесь Дудар, Аркадзь Мардзвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Янка Лучына, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Юры Кісялеўскі, Рыгор Барадулін і інш. Паэму Германія. Зімняя казка – адзін з найлепшых сатырычных твораў Гейнэ, – перакладалі на беларускую мову Марыя Васілеўская і Юрка Гаўрук. Гэта паэма-папярэджанне, – на думку Г. В. Сініла, – яна напоўнена змрочнымі прароцтвамі і трывожным роздумам пра лёс еўрапейскай цывілізацыі [40, c. 82], таму паэма актуальна асабліва ў XX-XX Ӏ стагоддзі. Даследваннямі па творчасці Гейнэ займаліся В. Вольскі, Ю. Дворкін, Зарыцкі, У. Некляеў, С. Вальфсон, Г. В. Сініла.

Актуальнасць Актуальнасць вывучэння і даследвання творчасці Генрыха Гейнэ ў беларускай культуры вызначаецца тым, што Генрых Гейнэ мала вывучаны на прасторы Беларусі, мала знаны і застаецца знаёмым незнаёмцам (Г. В. Сініла) для большай часткі нават адукаванага насельніцтва. Хаця паэзія Г. Гейнэ належыць народу, і песня яго гучаць будзе вечна

Мэта Даследванне шляхоў рэцэпцыі творчасці Генрыха Гейнэ ў беларускай культуры

Задачы Прасачыць духоўна-эстэтычную эвалюцыю Г. Гейнэ. Даследваць асаблівасці нямецкага і беларускага рамантызму: агульнае і асаблівае ў іх. Разгледзець, як беларускія дзеячы культуры, паэты-перакладчыкі пач. XX ст. і савецкага перыяду ўводзілі Гейнэ ў кантэкст беларускай культуры. Удакладніць асноўныя шляхі ўплыву творчасці Гейнэ на беларускую культуру

Метады Традыцыйныя спецыяльныя метады: гісторыка-генетычны гісторыка-параўнальны; гісторыка-сістэмны. Агульна-лагічныя метады: індукцыя; дэдукцыя; аналіз і сінтэз. Нетрадыцыйныя метады: мастацтвазнаўчы аналіз.

Прадмет і абект даследавання Абект даследавання - творчасць Генрых Гейнэ і беларуская Гейнэана. Прадмет даследавання - рэцэпцыя творчасці Генрыха Гейнэ ў беларускай культуры

Навуковая гіпотэза У сучаснай міжкультурнай прасторы творчасць Генрыха Гейнэ вельмі актуальная. Генрых Гейнэ сваёй мастацкай дзейнасцю адстойвае ў гэтым шматфарбным свеце агульначалавечыя каштоўнасці, якія яму лёсам наканавана абараняць, переадольваючы межы і бареры. Філасофская і рэлігіёзная, палітычная і эстэтычная праблематыка твораў нямецкага пісьменніка і паэта, робіць актуальным даследванне аго творчасці. Тым больш, што ў айчыным літаратуразнаўстве яна да гэтага часу не была частым прадметам даследвання і мала інтэрпрэтавана ў крытыцы.

Асноўныя вынікі Беларускія літаратары імкнуліся наблізіць Гейнэ да беларускага чытача і ўзбагаціць беларускую літаратуру тымі адкрыццямі, якія зрабіў нямецкі паэт. Гэта можна патлумачыць тым, што, з аднаго боку, падчас перакладу ідзе распрацоўка пэўнага пласта лексікі, часам яшчэ няіснага ў беларускай мове ці, магчыма, не дужа часта карыстанага. А з другога, творы замежнай літаратуры па-беларуску, а менавіта творы Генрыха Гейнэ, адкрываюць далягляды для беларускіх пісьменнікаў, дэманструюць ім тыя тэмы, якія, магчыма, у іх уяўленні па-беларуску не зусім маглі б існаваць. Ды і перакладзены твор у любым выпадку робіцца здабыткам той мовы, на якой ён загучаў наноў. Таму так важна і неабходна перакладаць аднаго з самых выдатных і вядомых нямецкіх паэтаў. Да творчасці нямецкага паэта звярталася шмат прадстаўнікоў беларускай культуры, асабліва, літаратуры. Аднак тое, што мы маем цяпер – гэта занадта мала для такога вялікага паэта. Беларуская культура павінна па – новаму асэнсоўваць Гейнэану, адчуваючы актуальнасць творчасці Гейнэ для кожнага чалавека з розным светаўспрыманнем, але ўсё з тымі жа праблемамі. Такім чынам, светлая памяць пра Генрыха Гейнэ жыве не ў мармуры ці ў бронзе, а ў сэрцах народаў, якія запрасілі вялікага нацыянальнага нямецкага паэта ў сваю сямю, зрабілі сваім сынам, а яго дарагую спадчыну – здабыткам сваёй культуры і ўсяго чалавецтва.

Палажэнні, вынесеныя на абарону 1.Агульнае і асаблівае ў нямецкім і беларускім рамантызме 2.Жыццё і творчасць Генрыха Гейнэ як крыніца 3.Рэцэпцыя творчысці Генрыха Гейнэ ў перыяд Беларускага Нацыянальнага Адраджэння 4.Рэцэпцыя творчасці Генрыха Гейнэ у савецкі перыяд

Навуковая навізна Навуковая навізна даследавання заключаецца ў разглядзе рэцэпцыі творчасці Генрыха Гейнэ ў беларускай культуры. У айчыным літаратуразнаўстве яна да гэтага часу не была частым прадметам даследвання і мала інтэрпрэтавана ў крытыцы