Пранаміналізацыя ў сучаснай беларускай мове: тыпы і механізмы Навуковы кіраўнік прафесар А.Я.Міхневіч.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Пранаміналізацыя ў сучаснай беларускай мове: тыпы і механізмы Навуковы кіраўнік прафесар А.Я.Міхневіч.
Advertisements

Транксрипт:

Пранаміналізацыя ў сучаснай беларускай мове: тыпы і механізмы Навуковы кіраўнік прафесар А.Я.Міхневіч

Актуальнасць тэмы зява пранаміналізацыі не вывучана ў беларускім мовазнаўстве; тэма прадугледжвае вывучэнне такой лексіка-граматычнай катэгорыі, як займеннікавасць; прадугледжваецца выкарыстанне вопыту лінгвістычных даследаванняў гэтай праблемы на беларускім матэрыяле

Пастаўленыя мэты і задачы Мэтай працы зяўляецца апісанне зявы пранаміналізацыі і функцыянальнай транспазіцыі ў беларускай мове на падставе вопыту лінгвістычных даследаванняў гэтай праблемы ў мовазнаўстве

Пастаўленыя мэты і задачы Задачы працы: 1. Даследаванне займеннікавасці як семантыка-граматычнай катэгорыі 2. Вызначэнне тапалогіі займеннікаў у беларускай мове 3. Апісанне двух асноўных тыпаў пранаміналізацыі

Пастаўленыя мэты і задачы Задачы працы: 4. Даследаванне зявы транспазіцыі часцін мовы 5. Апісанне пранаміналізацыі назоўнікаў 6. Апісанне пранаміналізацыі прыметнікаў 7. Апісанне пранаміналізацыі лічэбнікаў

Пастаўленыя мэты і задачы Задачы працы: 8. Даследаванне анафарызацыі займеннікаў у тэксце 9. Апісанне анафарызацыі членаў сказа 10. Апісанне анафарызацыі сінтагмы 11. Апісанне анафарызацыі сказа

Абект даследавання Абектам даследавання працы зяўляецца займеннік і зява пранаміналізацыі ў дачыненні да гэтай часціны мовы.

Навуковая гіпотэза Зява функцыянальнай транспазіцыі прадугледжвае пераход адных часцін мовы ў іншыя ці выкарыстанне ў іх функцыі.

Навуковая гіпотэза У лінгвістычнай літаратуры разглядаюцца два асноўныя тыпы транспазіцыі: - сінтаксічная транспазіцыя (няпоўная); пры гэтым не мяняецца часціна мовы, а мяняецца славаформа: бацька – дом бацькі; - марфалагічная транспазіцыя (поўная); пры гэтым адбываецца пераход адных часцін мовы ў іншыя. Гэта такія віды транспазіцыі, як субстантывацыя, адектывацыя, адвербіялізацыя, пранаміналізацыя

Навуковая гіпотэза У дачыненні да займенніка мы маем на увазе пранаміналізацыю. Паняцце пранаміналізацыі разумеецца многімі даследчыкамі даволі шырока, галоўным чынам разглядаючы функцыянальную асаблівасць займенніка – указальную, ці анафарычную – у якасці асноўнай і вызначальнай.

Здольнасць займеннікаў мець толькі абагуленую семантыку і выкарыстоўвацца ў функцыі замяняльніка, указальніка дазваляе нам казаць пра вялікую колькасць выпадкаў пранаміналізацыі ў мове. З гэтай прычыны вызначаецца не толькі часцінамоўная, але і тэкставая пранаміналізацыя.

Тыпы пранаміналізацыі. Часцінамоўная пранаміналізацыя Пранаміналізацыя назоўнікаў Пранаміналізацыя прыметнікаў Пранаміналізацыя лічэбнікаў рэч,справа, факт, штука, брат, сястра, чалавек, стары, хлопец (А сняданак – рэч прыемная! Справа ішла да завяршэння.) адпаведны, даны, дадзены, вядомы, пэўны, акрэслены, астатні, наступны, цэлы (Вядомыя перасцярогі не пашкодзяць пры пэўных умовах) адзін адного, другі (іншы) (У адным горадзе служыў адзін чалавек)

Тыпы пранаміналізацыі. Тэкставая пранаміналізацыя анафарызацыя члена сказа анафарызацыя сінтагмы анафарызацыя сказа Пісьменнік пільна ўглядаецца ў падзеі, ён адчувае іх. Раслі жоўтыя, ружовыя, чырвоныя кветкі. Такія кветкі падабаліся дзяўчыне- суседцы. Ішоў дождж. Гэта перашкодзіла экскурсіі.

Навуковая навізна Навізна праблемы ў беларускай мове дазваляе па-новаму разглядаць больш шырокую зяву – функцыянальную транспазіцыю. Гэта вымушае выкарыстоўваць матэрыялы лінгвістычных даследаванняў гэтай зявы, што вельмі важна і актуальна для беларускай лінгвістыкі. Больш за тое, тэма звязана з даследаваннем займенніка і займеннікавасці як семантыка- сінтаксічнай катэгорыі. Гэтая праблема на сённяшні дзень не вывучана ў беларускай граматычнай тэорыі.

Дзякуй за ўвагу