ПРЕЗЕНТАЦИЯ МАГИСТЕРСКОЙ ДИССЕРТАЦИИ ГАРМАТНОГО В. П. АГРАРНАЯ РЭФОРМА Ў ПАЛЕСКІМ ВАЯВОДСТВЕ ( 1919 – 1939 гг. ) НАВУКОВЫ КІРАЎНІК: ЗЯЛІНСКІ П. І. КІРАЎНІК:

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
ПРЕЗЕНТАЦИЯ МАГИСТЕРСКОЙ ДИССЕРТАЦИИ ГАРМАТНОГО В. П. АГРАРНАЯ РЭФОРМА Ў ПАЛЕСКІМ ВАЯВОДСТВЕ ( 1919 – 1939 гг. ) НАВУКОВЫ КІРАЎНІК: ЗЯЛІНСКІ П. І. КІРАЎНІК:
Advertisements

Транксрипт:

ПРЕЗЕНТАЦИЯ МАГИСТЕРСКОЙ ДИССЕРТАЦИИ ГАРМАТНОГО В. П. АГРАРНАЯ РЭФОРМА Ў ПАЛЕСКІМ ВАЯВОДСТВЕ ( 1919 – 1939 гг. ) НАВУКОВЫ КІРАЎНІК: ЗЯЛІНСКІ П. І. КІРАЎНІК: ПАЗНЯКОЎ А. М.

АКТУАЛЬНАСЦЬ ТЭМЫ На працягу сваёй гісторыі Беларусь з-за свайго асаблівага геаграфічнага становішча ( у цэнтры Еўропы ) неаднаразова падвяргалася захопам і разбурэнням. ХХ стагоддзе не стала выключэннем. Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя – гэта не толькі гісторыя БССР, але і гісторыя Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. У гэты час Беларусь была шырока вядома як аграрная краіна, населеная пераважна сялянамі. Таму любая аграрная рэформа карэнным чынам мяняла ўмовы жыцця большасці беларусаў.

СУВЯЗЬ З МІЖНАРОДНЫМІ ДАСЛЕДАВАННЯМІ Доўгі час Заходняя Беларусь разам з Заходняй Украінай, а таксама Віленшчынай знаходзіліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай – таму сацыяльна-эканамічнае развіццё гэтых зямель стала тэмай навуковых дыскусій даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама з Расійскай Федэрацыі.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДАСЛЕДАВАННЯ Галоўная мэта аўтара – паказаць падрыхтоўку, правядзенне і вынікі аграрнай рэформы ў Палескім ваяводстве. Мэты даследавання: -- Прааналізаваць заканадаўчыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы; -- Паказаць ход правядзення рэформы і адносіны да яе сялян; -- Параўнаць мэты, якія ставіў перад рэформай польскі ўрад і атрыманыя вынікі.

АБЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ У рабоце даследуецца правядзенне аграрнай рэформы ў Палескім ваяводстве ў 1919 – 1939 гг., аналізуюцца асаблівасці Заходняй Беларусі ў параўнанні з этнічна польскімі тэрыторыямі. Пры напісанні дысертацыі выкарыстаны манаграфіі навукоўцаў з розных краін, энцыклапедычныя даведнікі, навукова - папулярная літаратура, матэрыялы статыстычных зборнікаў і перыядычнага друку, а таксама архіўныя матэрыялы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, частка з якіх уводзіцца аўтарам у навуковы абарот упершыню.

НАВУКОВАЯ ГІПОТЭЗА Доўгі час было прынята лічыць, што Заходняя Беларусь была адсталай у эканамічным плане ўскраінай Польскай дзяржавы, але выкарыстовываемыя аўтарам новыя матэрыялы дазваляюць аспрэчыць гэтае меркаванне.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ У ходзе даследавання аўтару ўдалося даказаць, што Заходняя Беларусь у сваім сацыяльна- эканамічным развіцці не так значна адставала ад самой Польшчы, як гэта было раней прынята лічыць. Тым болей, што гэтае адставанне абумоўлена не столькі палітыкай польскіх улад, колькі вынікам папярэдняй эканамічнай палітыкі. Калі аграрная рэформа была б праведзена да канца, а гэтаму перашкодзіла Другая Сусветная вайна, - то сельская гаспадарка Заходняй Беларусі атрымала б значны штуршок для далейшага развіцця, дзякуючы засваенню новых капіталістычных прынцыпаў вядзення гаспадаркі.

НАВУКОВАЯ НАВІЗНА Аўтар па-новаму падыходзіць да здавалася б ужо падрабязна вывучанай папярэднімі даследчыкамі тэмы, выкарыстоўвае новыя матэрыялы, у тым ліку і замежныя. Аўтар па-новаму падыходзіць да здавалася б ужо падрабязна вывучанай папярэднімі даследчыкамі тэмы, выкарыстоўвае новыя матэрыялы, у тым ліку і замежныя. Па-новаму ацэньваецца палітыка польскіх улад у беларускай вёсцы, а таксама эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Параўноўваецца становішча Беларусі ў складзе Польшчы з палажэннем БССР у складзе Савецкага Саюза. Па-новаму ацэньваецца палітыка польскіх улад у беларускай вёсцы, а таксама эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Параўноўваецца становішча Беларусі ў складзе Польшчы з палажэннем БССР у складзе Савецкага Саюза.

НАВУКОВЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1) Рэформа праводзілася польскім ўрадам дзеля таго, каб пазбегнуць сялянскай рэвалюцыі і стварыць сваю апору ў вёсцы; 1) Рэформа праводзілася польскім ўрадам дзеля таго, каб пазбегнуць сялянскай рэвалюцыі і стварыць сваю апору ў вёсцы; 2) Аграрная рэформа ўводзіла ў сельскую гаспадарку Заходняй Беларусі прынцыпова новыя – капіталістычныя – адносіны; 2) Аграрная рэформа ўводзіла ў сельскую гаспадарку Заходняй Беларусі прынцыпова новыя – капіталістычныя – адносіны; 3) Асноўныя складаючыя часткі рэформы - гэта: 3) Асноўныя складаючыя часткі рэформы - гэта: а) насаджэнне асадніцтва; а) насаджэнне асадніцтва; б) правядзенне меліярацыі і камасацыі; б) правядзенне меліярацыі і камасацыі; в) хутарызацыя сельскай гаспадаркі; в) хутарызацыя сельскай гаспадаркі; г) парцэляцыя зямлі; г) парцэляцыя зямлі; 4) Паспяховаму правядзенню рэформы перашкодзіла Другая Сусветная вайна. Нягледзячы на сваю незавершанасць, рэформа аказала значны станоўчы ўплыў на далейшае развіццё сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі; 4) Паспяховаму правядзенню рэформы перашкодзіла Другая Сусветная вайна. Нягледзячы на сваю незавершанасць, рэформа аказала значны станоўчы ўплыў на далейшае развіццё сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі;

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ! Аўтар дзякуе за дапамогу ўсім тым, хто дапамагаў у напісанні гэтай працы, а менавіта: навуковаму кіраўніку, супрацоўнікам Нацыянальнай, Акадэміі Навук, Брэсцкай абласной бібліятэк, а таксама Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Аўтар дзякуе за дапамогу ўсім тым, хто дапамагаў у напісанні гэтай працы, а менавіта: навуковаму кіраўніку, супрацоўнікам Нацыянальнай, Акадэміі Навук, Брэсцкай абласной бібліятэк, а таксама Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.