Службовыя часціны мовы ТЫП УРОКА : падагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Службовыя часціны мовы ТЫП УРОКА : падагульненне і сістэматызацыя ведаў.
Advertisements

Транксрипт:

Службовыя часціны мовы ТЫП УРОКА : падагульненне і сістэматызацыя ведаў.

МЭТА: актуалізаваць, сістэматызаваць і паглыбіць веды па тэме Службовыя часціны мовы ; рыхтаваць вучняў да іспытаў у форме тэсціравання; навучыць прымяняць атрыманыя веды пры выкананні практычных заданняў

1 Звязвае самастойныя словы адно з адным. Паказвае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ад іншых слоў у сказе. 2 Звязвае аднародныя члены сказа, часткі ў саставе складанага сказа ці фрагменты тэксту. 3 Надае дадатковыя адценні словам ці сказам; служыць для ўтварэння некаторых формаў слова.

ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ 1. Якімі часцінамі мовы зяўляюцца выдзеленыя словы. Адказ абгрунтуйце. а)А мы сабе працягваем пісаць, не зважаючы на званок. б)Не кідай хлеба, каб ён цябе не кінуў. в)Бярыце канькі і давайце катацца разам г)Рыбак стараўся разгледзець што- небудзь накшталт лодкі. д)Стары сядзеў, тужліва апусціўшы галаву.

2.Выпішыце ў сшытак словазлучэнні. аркуш з надпісам, не забывай жа, паміж Прыпяццю і Дзвіной, паводле аповесці, забыты навек.

3. Выберыце ў дужках неабходны прыназоўнік. Чым кіраваліся пры выбары патрэбнага варыянта? а)(у,ва) узросце, б)(з,са) зборніка, в) (над,нада) мной, г)(з,са) шчырасцю, д)(у,ва) універмагу.

4. Падкрэсліце прыназоўнікі. Якія граматычныя асаблівасці прыназоўніка вы ўлічвалі? а). З дому насупраць выйшаў чалавек. б). Насупраць нашага дома працякаў ручай. в). Прыбыла дэлегацыя на чале з кіраўніком дзяржавы. г).Побач з алешнікам – чарот зялёны. д). Мы тут паблізу ходзім.

5. У якіх сказах у правапісе прыназоўнікаў дапушчаны памылкі? Запішыце іх правільна. а) З-за лесу выплывала цёмная хмара. б). Не гледзечы на позні час, школа жыла сваім звычайным жыццём. в)У паветры над мною кружылі буслы. г) З станцыі Васіль ішоў ажно пяць кіламетраў. д)Дзякуй небу, сонцу, зорам па - над роднаю зямлёй.

6. Падкрэсліце часціцы. Якія граматычныя і сінтаксічныя функцыі ўласцівы часціцам? Якія дадатковыя адценні часціцы могуць надаваць моўным адзінкам? а)Дзеці цэлы дзень адно гуляюць. б) Ідзе сабе, нікога не чапае. в) Гэтага якраз я і хацеў. г)Ён прыедзе толькі заўтра.

7. Запішыце часціцы асобна, разам або праз злучок. Даволі (такі) часта ішлі дажджы. (Такі) сказаў праўду. Мы ўсё (ж) такі спяшаліся. Вучыцца пакуль (што) было лёгка. Ёй (абы) пагаварыць.

8. Выберыце неабходную часціцу, напішыце яе разам або асобна. а) Якія тут рэцэпты (не,ні) пішы, (не, ні) якая (не,ні) выручыць аптэка. б)Няхай жа ў нашыя дзверы (не,ні) разу (не,ні) грукне зіма. в) Гукае нас жывымі галасамі яшчэ (не,ні) знаны і дзівосны свет. г)Але (не,ні) дзе пазбыцца (не,ні) магчыма (не,ні) клопатаў, (не,ні) радасных турбот. д) З дарогі адкрываўся (не,ні) абсяжны далягляд

9. Падкрэсліце нарматыўныя словазлучэнні. Паехаць на млын – паехаць у млын, перамалоць у муку – перамалоць на муку, вярнуцца па ключы – вярнуцца за ключамі, падняцца на поўны рост – падняцца ў поўны рост.

10. Складзіце словазлучэнні. камандаваць смяяцца зневажаць + слабы здзекавацца кпіць

11. Складзіце пары міжмоўных эквівалентаў з наступных беларускіх і рускіх прыназоўнікаў. Пры адсутнасці дакладнага адпаведніка падбярыце сінанімічны. Складзіце з імі словазлучэнні. 1. Абапал1. Благодаря 2. Да2. В течение 3. З нагоды3. Насчёт 4. У адносінах да4. По обеим сторонам 5. Дзякуючы5. По поводу 6. На працягу6. Вследствие 7. Наконт7. По отношению к 8. У выніку8. Рядом с 9. Поруч з9. О 10. Па10. За 11. Пра11. К

12. Выберыце правільныя варыянты адпаведнікаў у беларускай і рускай мовах. а) В трёх километрах от города-за тры кіламетры ад горада; у меня болит голова – мне баліць галава ; топить печь – паліць у печы ; б) минуты две – хвіліны са дзве ; разговор о матери – размова а маці; плыть по морям – плысці па морам; в) думать о нём – думаць пра яго; послать за доктором – паслаць па доктара; они дружнее всех – яны дружнейшыя за ўсіх.

Маналог палігрыма Нялёгка ісці па знявечанай зямлі. Іншы раз боязна нават збочыць з дарогі – каб адпачыць і наталіць смагу. Боязна дакрануцца да кветкі. Боязна ўзяць ягадзіну. Боязна падняць грыб. Урэшце, боязна дыхаць.! Бо ўсё гэта – паветра, грыб, ягадзіна, кветка, вада – робіцца атрутай. Чорнае крыло Чарнобыля вісіць нада мною, над маёю дарогаю – над усёй зямлёю... Узмах таго крыла – і вунь колькі жыццяў на валасінцы. Узмах таго крыла – і вунь колькі песень не спета. Узмах таго крыла – і вунь колькі кветак не бачыць сонца... А я іду. І не хачу, каб за наступнай павароткай скончылася мая дарога. Я. Пархута.

*** ___________ Я ведаю добра ____________________ Заданні выклікалі цяжкасці _______________ Над гэтым трэба працаваць