Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя Прэзентацыя магістарскай працы Карп Алены Аляксандраўны Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя Прэзентацыя магістарскай працы Карп Алены Аляксандраўны Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных.
Advertisements

Транксрипт:

Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя Прэзентацыя магістарскай працы Карп Алены Аляксандраўны Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Л.Д. Сінькова

Змест Актуальнасць тэмы Мэты і задачы даследавання Аб'ект і прадмет даследавання Анталагічныя матывы Экзістэнцыйныя матывы Патрыятычныя матывы Сацыяльныя матывы Урбаністычныя і пастаральныя матывы Абсурдысцкія і футурыстычныя матывы Мартальныя і гатычныя матывы Высновы

Актуальнасць абранай тэмы 1. Н еабходнасць аналізу і ацэнкі сучаснай беларускай паэзіі, у прыватнасці творчасці маладых беларускіх літаратараў (т.зв.посттутэйшыя,пакаленне Ы) Н еабходнасць аналізу і ацэнкі сучаснай беларускай паэзіі, у прыватнасці творчасці маладых беларускіх літаратараў (т.зв.посттутэйшыя,пакаленне Ы) 2. Недастатковая распрацаванасць праблемы матыўнай прасторы ў беларускім літаратуразнаўстве Недастатковая распрацаванасць праблемы матыўнай прасторы ў беларускім літаратуразнаўстве

Мэта: прааналізаваць творчасць найбольш яркіх, адметных маладых літаратараў, выявіць вядучыя матывы паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя Задачы: вылучыць асноўныя групы матываў, лакальныя іх рэалізацыі прасачыць трансфармацыю традыцыйных матываў

Аб ект даследавання – паэзія прадстаўнікоў новага літаратурнага пакалення ( В. Трэнас, В. Морт, Я. Лайкоў, А. Спрынчан, В. Жыбуль, М. Мартысевіч, В. Рыжкоў і інш.) Прадмет даследавання – вядучыя матывы беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя, рэцэпцыя і пераасэнсаванне традыцыйных матываў

Анталагічныя м атывы Анталагічныя матывы матыў пошуку, шляху матыў дыхатаміі біблейскія матывы міфалагічныя матывы матыў жыцця- творчасці матывы, звязаныя з пытаннямі быцця, яго сутнасці, структуры, заканамернасцяў

Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці на лакальным узроўні – раздвоенасць уласнага светаадчування, аўтарскага ego … мне складана і цьмяна, мне проста і ясна … Віка Трэнас Я рыбіна. Я так крычу – аж цёмна робіцца ўваччу. Ды сумны вырак маю : я рыба – я нямая. Ірына Бельская

глабальны ( быццё / нябыт ) + лакальны ( ego ) Шукаю сутву быцця і сутву нябыту шукаю … Каюся і грашу … Аксана Спрынчан антыноміі быцця Долу хіліўся, хіліўся, хіліўся бОГ, якому ніхто не маліўся. Толькі паклон яму біў пакрысе Бог, якому маліліся ўсе. Віктар Жыбуль Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці

дабро – зло вядома, зло не адносіць сябе да зла, але з думак пра мэты, сродкі, іх спалучэнні марныя вынікае старое: злу пастаянна трэба знаходзіць казла ахвярнага, злом абвяшчаць яго і яму ствараць перашкоды, зломваць, тлумачыць свет, як сляпому, дабру ўсе гэтыя гульні з перацягваннем коўдры весці без понту… Віталь Рыжкоў свае – чужыя …сусвет быў простым дваровым сабакам і кожны раз сустракаў нас ля дому пасля ўрокаў і мы ўсё хацелі забраць яго да сябе а потым яго забраў нехта іншы – даў імя і вучыў камандзе чужы на нас. Вальжына Морт Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці

Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі матыў згарманізаванасці Сонца ці месяц ? – Пытаешся раптам. А я абіраю поўню, Якая ведае, Што такое быць месяцам, Якая верыць, Што яна ёсць сонцам. Аксана Спрынчан

Анталагічныя матывы Матыў пошуку / шляху у чыстым выглядзе Нам хопіць органаў пачуццяў – Адшукаць Чарговы ўсход і філасофскі камень, Нам хопіць перашкодаў – Пазабыць Свае імёны і чужыя хайку. Віялета Пачкоўская Як між быццём і нябытам сутву сваю знайсці ? Як не пакінуць раны на небе і на зямлі ?.. Аксана Спрынчан

Анталагічныя матывы Матыў пошуку / шляху суадносіцца са сферай інтымнага, прыватнага шлях да цябе пакручасты, быццам горная сцяжына, заблытаны, быццам лабірынт на выспе Крыт, быццам сутарэнні падземнага горада … Віка Трэнас яднаецца з матывам дыхатаміі Многа ці мала прашу ў Бога ? Многа ці мала прашу ? Многа ці мала ? Многа … … У Бога ?! Аксана Спрынчан яднаецца з экзістэнцыйным матывам бессэнсоўнасці Двое стаялі ля Вышняй Брамы, насустрач Анёл ім выйшаў : Вы хто ? – Мы шукаем праўды, але не зямной, а вышняй. Тады Анёл аднаго паклікаў : Ідзі, для цябе адчыняю Браму ! І той увайшоў у праём. І знік ён, і ўслед яму гучала : Абраны … Чаму ? – запытаўся пасля нябога.– За Брамай – якаясь тайна ? Анёл прашаптаў : Там няма нічога … І зарыдаў адчайна. Янка Лайкоў

Анталагічныя матывы Матыў жыццятворчасці праз самавызначэнне Бо я не анёл. Я толькі вучуся. Віка Трэнас праз знітаванасць жыцця і творчасці – Ты такая рамантычная, Ты не можаш не напісаць, Як я бег да цябе па сумётах. Смяюся, што гэта будзе Хоку з глыбокімі слядамі. Аксана Спрынчан

праз перайманне выклятых паэтаў … а ты – святы, ды ўсё - ткі чалавек, табе баліць, табе, як нам карціць зайсці у краму, пляшку там купіць. Янка Лайкоў праз матыў мроі ( яна – выдумка маёй галавы ) Я спяшаўся. Я нёс і знаёміўся. Стрымліваў слёзы і жыў – упершыню ў жыцці. Нёс яе па жыцці на руках, а аднойчы – радок за радком – знаёмства нашае песціў. Ты прабач, выпадковы чытач, што й табе давялося праз гэта прайсці. Я пісаў – і кахаў гэты вобраз няісны, і ў сэрцы яго назаўсёды змясціў, І – ты ведаеш, што ? – не мог да цябе не данесці. Павел Свярдлоў Анталагічныя матывы Матыў жыццятворчасці

Біблейскія матывы Там, у нябёсах, за воблакам мне мроіцца лета вечнае. Там Ойча з вачыма добрымі страсае завеі снежныя. Янка Лайкоў Міфалагічныя матывы А ў Нёмне - рацэ глыбока, каля залатых чаротаў, Дзе скарбаў чароўных многа, дзе іх ніхто не чапае, Жыве шчупак - абібока, дурнейшы з усіх істотаў. І мяса яго дурнога заўсёды на ўсіх хапае. Хто з еў заклятага мяса – забыўся на ўсё, што ведаў, І гоніць яго няўдача з рання ды да цёмнай ночы. Антон Францішак Брыль Анталагічныя матывы

Экзістэнцыйныя м атывы ( звязаныя з ф іласофіяй Х Х с т., я кая а кцэнтуе ў вагу н а ўнікальнасці і рацыянальнага б ыцця ч алавека і я го эмацыйнай п рыродзе ) Экзістэнцыйныя матывы матывы пакуты, болю матыў памежнай сітуацыі матыў свабоды матыў бессэнсоўнасці матыў страхуматыў адзіноты

Экзістэнцыйныя матывы матывы пакуты, болю Ёй сорамна жыць. Яна хоча, каб быў нейкі прамежак часу ад гора да гора. Алеся Башарымава матыў адзіноты спустошваць у пошуках слоў вершаваныя соты быць майстрам самоты Віка Трэнас матыў страху … жах ад усведамлення неабарачальнасці існага робіць апошнія імгненні нашага жыцця невыноснымі … Янка Лайкоў

Экзістэнцыйныя матывы матыў бессэнсоўнасці а ) ілюзорнасць, несапраўднасць рэчаіснасці Тое, што я чую, - усяго толькі рэха былога, тое, што я бачу, - адны ўспаміны. Янка Лайкоў б ) бессэнсоўнасць уяўных каштоўнасцей Як ярка гарыць у кастры транспарант ! І робяцца попелам словы былога дэвіза … Віктар Жыбуль в ) бессэнсоўнасць уласнага жыцця (vanitas mundi) … значыць, розніцы мала – сядзець на месцы ці кудысьці ехаць, усё адносна, усё адно, жыць далей ці памерці, здаць у смецце смокінг з чужых абноскаў. Макс Шчур

Экзістэнцыйныя матывы матыў свабоды найперш унутраная свабода Падыміся. Твае вочы шукае свабода. Слухай вецер. Ён бяжыць па зямлі без ботаў. Ты застаўся Без капейкі і без білета … Алеся Башарымава гратэскавы, абсурдны Я сяду за Пульт Кіравання Галактыкай і адсяку сабе рукі. Няхай усе ведаюць, што такое свабода. Віктар Жыбуль

матыў памежнай сітуацыі … нарэшце адзін з іх падае, паранены, другі вяртаецца, узвальвае на плечы першага і пачынае яго цягнуць першы доўга трывае боль, а пасля пачынае трэнас : сымон, бог з табой, якога хрэна ?! сымон, твая жонка здраджвала табе са мной Віталь Рыжкоў Экзістэнцыйныя матывы

Патрыятычны м атыў ( раскрываецца п раз т эму Р адзімы ) пазбаўлены пафасу Вецер мкне у набалелы твар … П яны водар велічнай Радзімы … Слухай, дзе знайсці такі адвар, Каб абедзвюх заўтра адхадзілі ?.. Таццяна Нілава прыватны … і ў скутай зімнасці Айчыны заўсёды ўтульна … І што ў табе ад імені майго ? Яно – ад першай літары з Айчынай. Аксана Спрынчан

цвярозы, сурова - праўдзівы Мне трывожна і радасна слухаць іх велічны грай, Я народжаны гэтаю чорнаю злою зямлёю. … Я стаю басанож у пажухлай траве, Мае ногі пускаюць карэнне ў няплодную глебу. Антон Францішак Брыль іранічна афарбаваны Даруй нацыяналісту, каторы кажа : перадусім Мова, і лозунгам глушыць зумканне пчолаў тваіх : Ён тут і такім нарадзіўся, зрэшты, мы ўсе вісім На гэтым, хоць і не збіраемся больш за траіх. Марыя Мартысевіч Патрыятычны матыў

Сацыяльныя м атывы ( раскрываюцца п раз в острыя г рамадскія п раблемы, што н осяць м асавы х арактар ) … твая мова такая маленькая, што яшчэ й размаўляць не ўмее, а ты, беларусь, у істэрыцы, табе ўсё здаецца, што акушэркі пераблыталі скруткі, што ж табе зараз карміць чужое дзіця, сваім малаком паіць мову чужую ? Вальжына Морт Той, хто ў бруд утаптаны, хутка будзе адаптаваны да гэтага бруду. Віктар Жыбуль

Урбаністычныя матывы ( гарадская стыхія ) Шырокаю стужкай асфальт рассцілаецца пад подыхам выхлапных завірух. Час пік настае – і амаль не спыняецца машын і грамадскага транспара рух. Гэта вуліца шумная, вуліца новая – па сучасных дамах гэта добра відаць, бо яны ўсе бетонныя, шматпавярховыя, і здаецца – іх шмат, калі іх толькі пяць. … Гэта бачаць не ўсе. Але мала хто ведае ( і, напэўна, не ўсе будуць знаць надалей ), што пад тоўшчай асфальту на вуліцы гэтае брук адвечны схаваўся ад нашых вачэй. Віктар Жыбуль Пастаральныя матывы ( ідылічная стыхія прыроды ) Калі б не дрэвы і неба, не дарогі і восень, хто б слухаў, як я спяваю без голасу, слыху, з душою ?.. Аксана Спрынчан Урбаністычныя / п астаральныя м атывы

урбаністычны матыў vs пастаральны матыў Мой пастаральны Госпад – сціплы пчаляр, рой вясковых турботаў у яго галаве : здзейсніўшы найсаладзейшую з існых мар, Ён у слоікі мёд ліе і бароніць вуллі свае. Госпадзе, ты сплятаеш цыбулю ў вянкі і пчолак, цалуючы, садзіш сабе на язык. Даруй нам занятасць сабой і імпэт гарадскі, як даруем мы невяртальнікам нашых пазык. Марыя Мартысевіч урбаністычны матыў + пастаральны матыў Бусел Над плошчай Незалежнасці. Аксана Спрынчан Урбаністычныя / пастаральныя матывы

Абсурдысцкія матывы ( наследаванне Хармсу ) Дрэва дзіўнае называлі ўсе Недарэчна прыгожы вывіх. А яно глядзела, нібыта з ночы, Клікала ціхенька : Хлопча, хлопча ! Я таксама хачу такія штаны ! Мо падкажаш, дзе ты набыў іх ? Алеся Башарымава Футурыстычныя матывы ( тэхнічны рамантызм ) З дапамогай вежавага крану з шэрхлых блокаў жалезабетону я ляплю акрыленую панну, я ствараю новую мадонну. Віктар Жыбуль

Макабрычныя матывы ( паэтызацыя смерці ) Ён адно толькі меў у вачах, на душы : ў гэтым свеце не жыць і кахаць толькі смерць. Янка Лайкоў Гатычныя матывы ( дэпрысіўныя, змрочныя, містычныя, звязаныя з тагасветным ) гэй, хадзем тусавацца ў пекла, там будзе крута, свет навучыць цябе жыццё маляваць з натуры, ты пакінеш зубамі след на празрыстай скуры. Віка Трэнас

Высновы Аксіялагічная парадыгма ў беларускай паэзіі пачатку ХХІ ст. не зазнала значных зменаў. Сведчанне гэтаму – актуальнасць адвечных агульначалавечых матываў. Матывы, якія ў беларускай літаратуры традыцыйна былі характэрныя для патрыятычнай грамадзянскай лірыкі ( матыў шляху, пошуку ), пераносяцца ў сферу прыватнага, асабістага. Сучасным паэтам у значна меншай меры ўласцівы публіцыстычнасць, лозунгавасць пры раскрыцці патрыятычных, сацыяльных тэм. Цэнтральнае месца ў паэзіі пачатку ХХІ ст. займаюць экзістэнцыйныя матывы.

Найбольш сімпатычны маладым паэтам пафас – іронія і самаіронія. У паэзію свядома ўводзіцца слэнг і табуіраваная лексіка як сродак дасягнення гіперрэалізму альбо спроба эпатажу. У паэзіі пачаткоўцаў непазбежныя сляды літаратурнай вучобы. Сучасная літаратурная моладзь імкнецца да еўрапеізацыі беларускай літаратуры, беручы за ўзор не толькі айчынных ( У. Караткевіч, А. Разанаў, А. Сыс, П. Шукайла ), але і замежных паэтаў ( Г. Апалінэр, Р. Ваячак, Д. Хармс, І. Бродскі ). Высновы